Лекі з поля і лесу
Запаленне мачавога пухіра. Прымаць 2 стал. лыжкі карыцы і 1 ч. лыжку мёду, размяшаць у шклянцы злёгку цёплай вады. Гэта забівае мікробаў у мачавым пухіры.
Выпадзенне валасоў. Пры выпадзенні валасоў або аблысенні можна змазваць карані валасоў пастай з сумесі разагрэтага аліўкавага алею, 1 ст. лыжкі мёду, 1 ч. лыжачкі карыцы перад мыццём галавы на 15 мін. Затым прамыць валасы злёгку цёплай вадой. Нават 5 мін. дастаткова, каб быў прыкметны эфект.
Скурныя інфекцыі. Сумесь мёду і карыцы (у роўных колькасцях), нанесеная на заатакаваныя часткі скуры вылечвае экзэму, грыбок і ўсе іншыя віды скурных інфекцый.
Вугры, прышчы. Паста з 3 стал. лыжкі мёду і 1 чайнай лыжачкі карыцы. Змазваць вугры перад сном і змываць наступнай раніцай цёплай вадой. За 2 тыдні вугры знікнуць цалкам.
Укусы насякомых. Сумесь 1 часткі мёду на 2 часткі цёплай вады з даданнем маленькай ч. л. карыцы павольна ўціраць у свярбячую частка цела. Заўважана, што боль памяншаецца праз 1-2 хвіліны.
Нястраўнасць. Пудра карыцы пасыпаная на 2 ст.л. мёду, якая прымаецца перад ежай, зніжае кіслотнасць і дапамагае пераварваць самую цяжкую ежу.
Расстройства страўніка. Мёд з карыцай здымае боль у страўніку, а таксама гоіць язвы.
Газы. Згодна з даследаваннямі ў Індыі і Японіі, выяўлена, што мёд з карыцай памяншае ўздуцце страўніка.
Зубны боль. Сумесь 1 часткі карыцы і 5 частак мёду накласці на хворы зуб. Можна рабіць 3 разы на дзень, пакуль боль не пройдзе.
Пах з рота. Жыхары Паўднёвай Амерыкі перш за ўсё з раніцы палошчуць горла гарачым растворам мёду з карыцай, каб захаваць прыемны пах у роце на ўвесь дзень. Але лепш перад гэтым правесці чыстку кішачніка.
Страта слыху. Штодня раніцай і ўвечары прымаць мёд і карыцу ў роўных прапорцыях.
Прастуда. Тыя што пакутуюць ад прастуд павінны прымаць 1 ст.л. цёплага мёду з 1/4 ч.л. карыцы 3 разы на дзень. Вылечвае амаль любы хранічны кашаль, прастуду і вызваляе насавыя праходы.
Грып. Іспанскі вучоны даказаў, што мёд змяшчае натуральны элемент, які забівае бактэрыі грыпу і ратуе чалавека ад захворвання.
Рак. Нядаўнія даследаванні ў Японіі і Аўстраліі выявілі, што рак страўніка і касцей можа быць паспяхова вылечаным. Пацыенты з такога роду пухлінамі павінны прымаць штодня адну лыжку мёду з 1 ч. лыжкай карыцы на працягу месяца 3 разы на дзень.
Дагавечнасць. Гарбата з мёдам і карыцай, якая прымаецца рэгулярна, прыпыняе наступленне старасці. 1 л. карыцы, заваранай у 3-х шклянках вады і астуджанай + 4 л. мёду. Піць 1/4 кубка 3-4 разы на дзень. Захоўвае скуру свежай і мяккай і затрымлівае старэнне.
ЯК ПІЦЬ ВАДУ
Варта пытацца. Заўсёды ёсць нешта, чаго мы яшчэ не ведаем… Я спыталася ў лекара, чаму ў людзей часта адбываецца багатае мачавыпусканне ў начны час. Мой кардыёлаг адказаў: сіла цяжару ўтрымлівае ваду ў ніжняй частцы нашага цела, калі мы знаходзімся ў вертыкальным становішчы, звычайна днём (пухнуць ногі). Калі кладземся і ніжняя частка цела (ногі і г.д.) аказваюцца на ўзроўні з ныркамі, гэта прымушае ныркі выдаляць ваду, таму што ім прасцей. Гэта звязана з наступным сцвярджэннем. Я ведала раней, што нам патрэбны мінімум вады, каб дапамагчы арганізму вымыць таксіны з нашага цела. Але тое, што я пачула, было для мяне навіной. Трэба змяніць час прыёму вады. Гэта вельмі важна.
Пітная вада ў пэўны час максімізуе сваю эфектыўнасць у целе:
2 шклянкі вады пасля абуджэння – спрыяюць актывацыі ўнутраных органаў;
1 шклянка вады за 30 хвілін да ежы – спрыяе страваванню;
1 шклянка вады перад купаннем – дапамагае знізіць артэрыяльны ціск;
1 шклянка вады перад тым, як легчы ў ложак – дазваляе пазбегнуць інсульту ці сардэчнага прыступу.
Вада падчас сну можа прадухіліць начныя сутаргі ў нагах. Мышцы ног шукаюць гідратацыі, калі іх зводзяць курчы і будзяць нас.
ВАЗЬМІ ЦЫБУЛЮ….
Цыбулю выкарыстоўваем амаль кожны дзень. Звычайна мы не любім яе рэзаць, бо даводзіць нас да слёз. Карысная яна для супоў, мяса, соусаў, рагу і нават салатак, але падыходзіць не толькі для прыгатавання ежы. Можа быць карыснай у многіх іншых сітуацыях.
Ад прастуды. Хопіць наразаць яе, заліць гарачай вадой і даць пастаяць некалькі гадзін, а затым піць гэту сумесь. Цыбуля пераможа прастуду ці грып. Калі прытрапяцца дыхальна-вірусныя захворванні, грып, насмарк, карысна рабіць інгаляцыі на аснове цыбулі. Для гэтага трэба на дробнай тарцы нацерці свежую цыбуліну і як мага даўжэй дыхаць над атрыманай кашкай. Можна маленькія кавалачкі свежай цыбулі загарнуць у чыстую марлю і засунуць атрыманыя тампоны ў нос. Карысна пры прастудзе будзе пакласці нарэзаную цыбулю ў шкарпэткі пад ступакамі ў ваколіцы пятак і надзець іх нанач. Ад галаўнога болю добра дапамагае масаж ілба цыбульным сокам.
Праблемы з вушамі. Часам боль у вуху, выкліканы правеяннем ці прастудай, сапраўды невыносны. Тады вуха абкладзі цыбуляй.
Праблемы з вачыма. Часам, калі нешта ўпадзе нам у вока, пачынаем хутка церці павеку. Гэта вялікая памылка! Так можам толькі прывесці да таго, што крошка раздражніць вока. Найлепш… рэж цыбулю! Слёзы выпалашчуць смяцінку.
На парэзы. Калі толькі крышку парэжашся, напрыклад, кухонным нажом, найлепш прыкласці цыбулю. Цыбуля спыніць крывацёк і ачысціць месца.
На рубцы. Розныя раны, але і вугры і іншыя скурныя праблемы пакідаюць шнары. Вядома, вялікія шнары вельмі цяжка выдаліць, але цыбуля з’яўляецца добрым спосабам, каб паспрабаваць звесці да мінімуму іх бачнасць. Можна таксама купіць гатовыя крэмы, якія маюць у складзе цыбулю.
Ад інфекцыі. Калі наша рана не зажывае добра, варта прыкладваць да яе цыбулю або пасту з цыбулі, малака і хлеба. Гучыць дзіўна, але вельмі эфектыўна.
На сонечныя апёкі. Калі перашчыруеш з сонечнымі ваннамі, кладзі на спечаныя месцы кавалачкі цыбулі. Пасля некалькіх гадзін ад такіх акладаў стане лягчэй!
Ад укусаў. Камарыны ўкус можна перажыць, але калі цябе ўкусіць большае насякомае, трымай цыбулю напагатове. Ужо праз некалькі хвілін нейтралізуе яна пячэнне і ацёк.
ЛАЎРОВЫ ЛІСТ НЕ ТОЛЬКІ Ў ВЯНОК
Лаўровы ліст вядомы як лекавая расліна і выкарыстоўваецца ў медыцыне ад старажытных часоў. Змяшчае эфірны алей багаты вокісламі (цінеоль), фенолам, метылам, эфірамі (эстрагол, энгенол), пекцінамі, дубільнымі рэчывамі, жывіцамі і горкім рэчывам (лактон). Мае ветрогонныя, патагонныя, адхарквальныя, дэтаксікацыйныя і антывірусныя ўласцівасці. У дадатак да ежы спрыяе страваванню, эфектыўна выкарыстоўваецца для лячэння анарэксіі, грыпу, прастуды, захворванняў нервовай сістэмы, праблем са страваваннем, кішачнымі інфекцыямі, запаленнем поласці рота і рэўматызмам. Лаўровы алей карысны для лячэння насавых пазух (інгаляцыі), мікозу – грыбкоў ступакоў, перхаці, паражэнняў скуры і псарыязу (лушчыцы).
Міраслава Кастанчук
Працяг будзе
What you mightn’t have heard is that research has revealed your weight loss can double – simply by
adding Garcinia Cambogia to your diet.
Ny hosts the AVP Manhattan Beach Open, therefore generating massive crowds of
travelers, all attempting to find a glance of the worldis greatest beach volleyball players, annually.
Harbor Beach can also be regional, presenting purchasing and dinner
choices galore if you’re looking for wonderful restaurants.