1. Польшчa. Эканамічная сітуацыя насельніцтва паволі ставалася лепшай. Беспрацоўе павольна панізілася з 15,5% у студзені да 14,7% у чэрвені, інфляцыя панізілася з 27,8 у 1995 г. да 19,9% у 1996 г. Аднак натуральны прырост насельніцтва зменшыўся з 1, 2 праміля ў 1995 г. да 1,1 праміля ў 1996 г.
1 студзеня Аннопаль, Малагошч, Нароль і Сасьніцавіцэ атрымалі гарадскія правы.
24 студзеня прэм’ер-міністр польскага ўрада Юзаф Алексы падаўся ў адстаўку, абвінавачаны беспадстаўна ў снежні 1995 г. міністрам А. Мільчаноўскім у шпіянажы для Расіі (афера Оліна), аб чым я пісаў ва ўспамінах у другой палове 1995 г.
29 студзеня генеральны сакратар НАТА прадставіў урадам Польшчы, Чэхіі і Венгрыі прапанову пачаць кансультацыі на тэму ўваходу ў НАТА.
5 лютага Уладзімеж Цімашэвіч быў вызначаны на месца Юзафа Алексага і 7 лютага ён стаў прэм’ер-міністрам польскага ўрада.
Яшчэ 29 лістапада 1995 г. былы прэзідэнт Лех Валэнса вызначыў дату 18 лютага правесці Рэферэндум на тэму аб усеагульным вызваленні ад дзяржаўнай уласнасці грамадзян Польшчы, а 21 снежня Сейм пастанавіў правесці Рэферэндум аб нейкіх кірунках выкарыстанна дзяржаўнага маёнтку грамадзянамі Польшчы і таксама на 18 лютага. Для першага Рэферэндума карта да галасавання мела пытанне: ці згаджаешся, каб правялі ўсеагульнае вызваленне грамадзян ад дзяржаўнай уласнасці? Трэба было адказацць ,,Так” ці ,,Не”. У другім Рэферэндуме былі 4 пытанні:
1. Ці згаджаешся, каб абавязацельства дзяржавы для пенсіянераў, інвалідаў, пенсіянераў і працаўнікоў-бюджэтнікаў вынікаючыя з пастановы Канстытуцыйнага Трыбунала былі выплачаны з прыватызаванага дзяржаўнага маёнтку?
2. Ці згаджаешся, каб частка прыватызаванага дзяржаўнага маёнтку папоўніла ўсеагульны пенсійны фонд?
3. Ці згаджаешса, каб павялічыць вартасць паявых пасведчанняў Народнага Інвестыцыйнага Фонду пра ахопліванне гэтай праграмай далейшых прадпрыемстваў?
4. Ці згаджаешся браць пад увагу прыватызацыйныя талоны ў вызваленчай ад уласнасці праграме?
На кожнае пытанне трэба было адказаць ,.Так” ці ,,Не”.
У Рэферэндуме ўзяло ўдзел толькі 32,44% грамадзян, якія маглі галасаваць і быў ён няважны. На пытанне Валэнсы, браўшых удзел ў галасаванні адказала ,,Так” – 94, 54%, а на ,,Не” – 3,78% галасуючых.
У другім Рэферэндуме ,,Так” на першае пытанне адказала 92,89%, на другое пытанне – 93,7%, на трэцяе – 72,52% і на чацвёртае пытанне – 88,3% галасуючых. Стварылі 15 фондаў, у якія ўкінулі амаль 500 дзяржаўных прадпрыемстваў. 27 мільёнам грамадзян далі паявыя пасведчанні па 20 зл. кожнаму, якія большасць грамадзян хутка прадалі. Не атрымалі іх пенсіянеры.
17 сакавіка ў Варшаве на вул. Львоўскай уцякаючы бандыт, украўшы грошы, выстраліў да чалавека, які хацеў яго схапіць і застраліў студэнта Войцеха Круля, які ішоў тратуарам. У сувязі з тым 21 сакавіка прайшоў па вуліцах Варшавы 30 тысячны ,,марш маўчання” моладзі.
21 сакавіка прыехала ў Польшчу з візітам каралеўская пара з Вялікабрытаніі.
У сакавіку разам з маёй знаёмай запісаўся я ў фонд ,,Астоя” ў Варшаве, які арганізаваў для пенсіянераў нейкія лекцыі і турыстычныя экскурсіі летам за граніцу. Я быў толькі на адной лекцыі ў вялікай зале на Жалібожу і запісаў сябе, дачку Ірэну і ўнукаў на экскурсію ў ліпені ў Палангу ў Літве ля Балтыйскага мора.
28 сакавіка ў Гданьску распачаўся працэс супраць абвінавачаных у смерці 44 грамадзян Гданьска, згінуўшых у снежні 1970 г.
4 красавіка была створана судавая Паліцыя.
14 красавіка абвясцілі Днём бяздомных людзей.
26 красавіка Сейм выдаў закон аб Турэмнай службе.
20 мая пачаў працаваць адбудаваны пасля пажару ў 1994 г. Польскі тэатр ва Вроцлаве.
21 чэрвеня прайшла ў Варшаве дэманстрацыя працаўнікоў Гданьскай суднаверфі супраць яе ліквідацыі.
24 чэрвеня падпісалі ў Варшаве польска-літоўскі дагавор аб вольным гандлі.
Беларусь
Прэзідэнт Беларусі бачыў выгаду ва ўзмацненні эканамічных сувязей з Расіяй і 27 лютага на сустрэчы з прэзідэнтам РФ Барысам Ельцыным пацвердзілі гэта, а 2 красавіка падпісалі дагавор аб стварэнні аб’яднання Расія-Беларусь. Аднак эканамічная сітуацыя ў Беларусі не была добрая і вясна 1996 г. была вялікім уздымам нацыянальна-дэмакратычнага руху. І дэманстрантам у Мінску ўдалося на кароткі час затармазіць ,,саюзныя пагадненні” з Расіяй і звярнуць увагу свету на небяспеку захопу Расіяй Беларусі. Тыя падзеі сталі называць ,,Мінскай вясной – 1996 г.”. Аднак падзеі 1996 года сталі фатальнымі для Беларусі, бо падзялілі народ. Дзякуючы дапамозе Расіі, аб якой я пісаў раней, з 1996 г. назіраецца ў Беларусі даволі высокі рост эканамічнага развіцця. Сярэдні гадавы ВУП з 1996 г. налічваў 4%. Выкарыстаў гэта прэзідэнт А. Лукашэнка і калі перад 1996 г ён злоўжываў і парушаў канстытуцыйную законнасць, ашукваў наіўных папулізмам і валюнтарызмам, то пасля 1996 г. ён стаў імкнуцца да таталітарнай улады, што грунтавалася на брутальнай сіле рэпрэсіяў і прыкрывалася сістэматычнымі выбарчымі рэфэрэндумамі, фальсіфікацыямі і апраўдваннем прапаганднай хлусні. Такі рэферэндум ён правёў 19 снежня, аб якім я напішу дакладна ва ўспамінах з другой паловы 1996 г.
29 сакавіка прэзідэнты Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі падпісалі ў Маскве пагадненне аб паглыбленні інтэграцыі ў эканамічнай і гуманітарнай вобласцях.
2 красакавіка прайшлі на Беларусі (таксама, як у Расіі і ва Украіне) масавыя дэманстрацыі ў 10 гадавіну чарнобыльскай катастрофы супраць пабудовы атамных электрастанцый.
6 чэрвеня паўстала беларускае аб’яднанне пад назваю Беларуская Ліга Інтэлектуальных Каманд (БЛІК).
27 чэрвеня падпісаны дагавор аб утварэнні згуртавання Беларусі і Расіі – першы крок да стварэння саюзнай дзяржавы.
Расія
9 – 18 студзеня атрад чачэнскіх тэрарыстаў палявога камандзіра С. Радуева захапіў бальніцу ў дагестанскай вёсцы Кізляр. Ён дамагаўся, каб Расійская Федэрацыя вывяла з Чачні федэральнае войска, і каб былі незаконнымі ў Чачні снежаньскія выбары прэзідэнта Чачні. Падчас перагавораў з кіраўніцтвам Дагестана тэрарысты адмовіліся ад сваіх дамаганняў, згадзіліся адпусціць заложнікаў і пакінуць Дагестан, калі ім дадуць транспарт і пазволяць ім бяспечна вярнуцца ў Чачню. Прэм’ер-міністр Р.Ф. Віталій Чарнамырдзін даў ім такую гарантыю. Чачэнцы адпусцілі большасць заложнікаў, а частку ўзялі з сабой і 10 студзеня выехалі да чачэнскай граніцы. Калі іх аўтобус пераязджаў мяжу Дагестан-Чачня, іх пачалі абстрэльваць з верталёта. Аўтобус паехаў назад і затрымаўся ў вёсцы Первамайскае. На блокпосце ля вёскі баевікі адабралі зброю ў 37 новасібірскіх міліцыянераў. Федэральнае войска затрымала чачэнцаў у вёсцы і пачало іх атакаваць з верталётаў і артылерыі. Бой прадаўжаўся трое сутак, з 17 на 18 студзеня. Частка чачэнцаў разам з заложнікамі ўцякла. Заложнікі пасля згінулі з рук чачэнцаў. У вёсцы разбурылі школу, мячэць і 300 дамоў.
16 студзеня Б. Ельцын змусіў першага віцэ-прэм’ера Анатолія Чубайса пайсці ў адстаўку.
16 студзеня ў Чорнаморскім порце Трабзон група чачэнскіх тэрарыстаў пад камандай Махамеда Точкана захапіла паром ,,Аўразія” з 212 расійскімі турыстамі. Праз два дні тэрарысты заявілі, што хочуць здацца турэцкім уладам і гэта зрабілі. Паром ,,Аўразія” вярнуўся з турыстамі ў порт Сочы.
19 студзеня Расія падпісала пастанову Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД ,,Аб урэгуляванні канфлікта ў Абхазіі, Грузіі”, па якому была пастанова, каб не ажыцяўляць гандлёва-эканамічных, фінансавых, транспартных і іншых сувязяў з Абхазіяй па дзяржаўнай лініі. 6 сакавіка 2008 года Расія ліквідавала санкцыі.
25 студзеня Парламецкая асамблея Савета Еўропы прыняла пастанову аб прыняцці Расіі ў гэту арганізацыю.
30 студзеня пачалася трохдзённая агульнарасійская забастоўка працаўнікоў асветы, у якой брала ўдзел 300 тысяч асоб. У лютым прайшлі масавыя забастоўкі 50 тысяч шахцёраў. Усе яны дамагаліся ліквідаваць вялікую запазычанасць дзяржавы па зарплаце.
14 лютага прзідэнт Б. Ельцын падпісаў Указ аб скіраванні ў Боснію і Герцагавіну 1600 расійскіх міратворцаў.
21 лютага выляцеў у космас касмічны карабель Саюз ТМ-23 з касманаўтамі Юрыем Ануфрыенкам і Юрыем Усачовым. Прыстыкаваліся яны да касмічнай станцыі ,,Мір” і прызямліліся 2 верасня з французскім касманаўтам Клодам Андрэ-Дээ.
23 лютага аб’явілі, што першы віцэ-прэм’ер О. Сасковец будзе кіраваць Каардынацыйным саветам выбарчай кампаніі Б. Ельцына на прэзідэнта. Праўдападобна была надзея, што ён зможа страціўшаму папулярнасць прэзідэнту забяспечыць перамогу іншых кандыдатаў на выбарах прэзідэнта.
25 лютага выбух у Маскве у Маскоўскім шынным заводзе вялікі пажар , які пагасілі толькі 28 лютага. Падчас ліквідацыі пажара згінуў прапаршчык Сяргей Лаўроў, якога цела знайшлі толькі ў лістападзе, калі разбіралі згарэўшы цэх.
26 лютага ў пасёлку Кузаўлева Томскай вобласці двух салдат, малодшы сяржант Юры Доўгань і радавы Аляксандр Качаткоў, застралілі двух афіцэраў у сваім узводзе.
28 лютага Расія ўступіла ў Савет Еўропы.
29 лютага прызямліўся касмічны карабель Саюз- ТМ-22 з касманаўтамі Юрыем Гідзенкам, Сяргееям Андрэевым і нямецкім касманаўтам Томасам Райтэрам.
6-8 сакавіка чачэнскія баявікі пад камандаваннем Аслана Масхадава напалі на Грозны.
13 сакавіка была сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Расіі ў Егіпце ў Шарм-эш-Шэйху.
26 сакавіка Міжнародны Валютны Фонд прызнаў РФ крэдыт на 10 мільярдаў долараў на 10 год пры ўмове, што Расія, па-першае, зменшыць дэфіцыт бюджэту з 5% ВУП, які быў у 1995 годзе, да 4% у 1996 годзе і да 2% у 1998 годзе, зменшыць крэдытную экспансію, будзе змяншаць інфляцыю да канца 1996 г. на 1% у месяц і ў 1998 г. дойдзе да 6,9% у год, па-другое, закончыць лібералізацыю вонкавага гандлю (зліквідуе экспартныя пошліны на газ і нафту і павялічыць акцызы, адмовіцца ад перадмытнай экспертнай акцызы экспартаваных тавараў, панізіць мытнае аблажэнне імпарту, не агранічыць імпарту алкаголю). МВФ правяраў выкананне бюджэтна-падаткавых і грашова-крэдытных праграм у 1996 г. кожны месяц, а ад 1997 г. кожны квартал. Пасля праверак высылаў Расіі валюту.
28 сакавіка сусветны банк прызнаў Расіі пазыку на суму амаль 1,8 мільярда долараў: 28 сакавіка – 350 мільёнаў на рамонт мастоў, 30 красавіка – 200 мільёнаў долароў на развіццё сацыяльнай іфраструктуры, 7 мая – 300 мільёнаў долараў на перадачу ведамственнага жылля, 30 мая – 89 мільёнаў на развіццё фондавага рынку, 4 чэрвеня – 270 мільёнаў на медыцынскае абсталяванне, 13 чэрвеня – 58 мільёнаў на прававую рэформу, 27 чэрвеня 500 мільёнаў на структурую перабудову вугальнай структуры.
11 красавіка ў Каіры Расія, Вялікабрытанія, Кітай, Францыя, ЗША і больш чым сорак афрыканскіх і арабскіх дзяржаў абвясцілі Афрыканскі кантынент бяз’ядзернай зонай.
16 красавіка 245 мотастралковы полк расійскай арміі папаў у засаду ля вёскі Ярышмарды. Згінула 53 салдаты, а 52 было параненых.
21 красавіка быў забіты чачэнскі генерал Д. Дудаеў выстралам з расійскай ракеты. Яна была накіравана на нумар яго мабільнага тэлефона. Гэта аслабіла чачэнскае кіраўніцтва, а руская прапаганда выкарыстала гэта ў выбарчай кампаніі Б. Ельцына на прэзідэнта Расіі.
24-26 красавіка Б. Ельцын быў з візітам у Кітаі, дзе падпісалі расійска-кітайскую дэкларацыю.
26 красавіка кіраўнікі Расіі, Кітая, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана падпісалі ў Шанхаі пастанову аб узмацненні давер’я ў ваенных справах у раёнах граніц.
14 мая на чыгуначным раз’ездзе ля пасёлка Іыслеп у Чувашыі зыйшоў з рэек грузавы састаў цягніка. Выбухлі 24 вагоны.
15 мая ў Санкт-Пецярбурзе на Левашаўскай пустошы адкрылі мемарыял-помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсій.
17 мая Б. Ельцын падпісаў указ аб паэтапным скарачэнні пакарання смерцю.
22 мая ад выбуху газу ў доме ў горадзе Светагорск згінула 20 асоб.
24 мая федэральнае войска захапіла ў Чачні Бамут і ,,Лысую Гару” .
27-28 мая ў Маскве на сустрэчы расійскай і ічкерскай дэлегацый, якой кіраваў Зелімхан Яндарбіяў, дайшло да перамір’я з 1 чэрвеня і абмену палоннымі.
29 мая быў закончаны вывад ядзернай зброі з Украіны ў Расію.
16 чэрвеня прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў. У другі тур увайшлі Генадзій Зюганаў і Барыс Ельцын. У выбарах брала ўдзел 69,8% выбаршчыкаў. Б. Ельцын атрымаў 35,3% , а Г. Зюганаў – 32,0% галасоў. Трэцяе месца заняў А. Лебедзь (14,5%), чацвёртае Г. Яўлінскі (7,34%) і далей – В.Жырыноўскі (5,7%), С. Фёдароў (0,92%), М. Гарбачоў (0,57%), М. Шаккум (0,37 %), Ю. Уласаў ( 0,2%), В. Брынцалаў (0,16%). Другі тур выбараў быў назначаны на 3 ліпеня.
19 чэрвеня пры выхадзе з Белага Дома ў Маскве людзі са службы бяспекі прэзідэнта затрымалі шоўмэна з прадвыбарчага штаба Б. Ельцына Сяргея Лісоўскага і намесніка генеральнага дырэктара тэлебачання ОРТ, памочніка Анатолія Чубайса, Аркадзія Лісоўскага са скрынкай з падксерокса, у якой знайшлі 500 тысяч долароў. Лісоўскі сказаў, што долары выдалі яму афіцыйна на пакрыццё затрат перадвыбарчай акцыі. Ён хутка прывёз дакумент падпісаны В. Чарнамырдзіным, які пацвядзіў тое, што ён гаварыў. Аднак гэта вызвала шум.
28 чэрвеня наступіў выбух бомбы ў пасажырскім аўтобусе, які меў ехаць у Мінеральныя Воды на аўтобусным вакзале ў Нальчыку ў Кабардзіна-Балкарыі. Згінула 6 асоб, а больш чым 40 асоб было параненых.
Іншыя дзяржавы
3 студзеня ад выбуху бомбы на базары ў Дэлі (Індыя) падкладзенай кашмірскімі тэрарыстамі згінула 7 асоб, а 20 асоб было параненых.
8 студзеня ў катастрофе заірскага самалёта Ан-32 у Кіншасе згінула 237 асоб.
11 студзеня наступіў у ЗША 74 старт (STS-72 ) па праграме Спейс шатл і 10 палёт шатла «Індэвор» з касманаўтамі Браянам Дэфім, Брэнтам Джэтам, Лероем Чыаам, Уінстанам Скотам, японцам Контым Вакатам і Дэнелім Берым. Вярнуліся яны на зямлю 20 студзеня.
18 студзеня ў пажары дома для бежанцаў у нямецкай Любецы згінула 10 асоб, а 38 было параненых.
20 студзеня Ясір Арафат быў выбраны прэзідэнтам Палестынскай Аўтономіі.
27 студзеня Францыя правяла апошні ядзерны выбух на Ціхім акіяне.
31 студзеня ад выбуху бомбы ў будынку Цэнтральнага банка Шры-Ланкі згінула ў Каломба 91 асоба, а было параненых больш чым 1 400 асоб.
3 лютага ад землятрусу ў раёне горада Ліянга ў паўднёвым Кітаі згінула амаль 200 асоб, а 14 тысяч было параненых.
5 лютага рымскі папа Ян Павел ІІ распачаў сваё паломніцтва ў Гватэмалі, Нікарагуі, Сальвадары і ў Венесуэле.
6 лютага ў катастрофе турэцкага Боінга-757-225, які ляцеў з Дамініканы ў Франкфурт, ля Пуэрта-Плата згінула 189 асоб.
9 лютага ў Лондане ад выбуху бомбы ірландскіх тэрарыстаў згінулі 2 асобы, а 40 было параненых.
11 лютага ад выбуху мін у двух аўтамабілях у Алжыры згінула 18 асоб, а 52 асобы былі паранены.
13 лютага пачаўся мяцеж мааістаў у Непале, супраць каралеўскай улады.
14 лютага ў катастрофе кітайскай ракеты ,,Доўгі Марш” 3В згінула 5 асоб, а 57 было параненых.
17 лютага ЗША выпусціў у космас касмічны зонд Near Shoemaker для даследавання планетоід.
22 лютага 75 старт у ЗША (STS-75) па праграме Спейс шатл і 19 палёт шатла ,,Калумбія” з касманаўтамі Эндру Аленам, Скотам Харовітцам, Джэфры Хофманам, італьянцам Маурыцыем Келім, швейцарам Клодам Нікольем, Франклінам Чанг-Дыасам і італьянцам Умбертам Гуідоні. «Калумбія» прызямлілася 9 сакавіка.
25 лютага ў тэракце аўтобуса ў Ерусаліме згінула 26 асоб, а 80 было параненых.
29 лютага ў катастрофе Боінга-737 ля Арэкіпы ў Перу згінулі 123 асобы.
29 лютага закончылася асада сербамі Сараева, якая цягнулася 1 395 дзён.
3 cакавіка ад бомбы падкладзенай у аўтобусе ў Ерусаліме палестынцамі згінула 19 ізраільскіх грамадзян.
4 сакавіка самабойца з Гамаса падарваўся ў Тэль-Авіве ля Цэнтра Дызенгофа. Згінула 13 асоб і 125 асоб было параненых.
13 сакавіка вар’ят у шатландскім горадзе Думблянэ ў школе застраліў 16 дзяцей і настаўніцу і сам застраліўся.
18 сакавіка ў пажары начнога клуба ў Квезон-Сіты на Філіпінах згінула 162 асобы, а 95 было параненых.
22 сакавіка 76 старт (STS-76) у ЗША па праграме Спейс шатл і 16 палёт шатла ,,Атлантыс” з касманаўтамі Рычардам Сірфосам, Кевінам Чылтонам, астранаўткай Ліндай Годвін, касманаўтамі Майклам Кліфордам, Ранальдам Сегам і касманаўткай Шэнон Лусід. ,,Атлантыс” трэці раз прыстыкаваўся да расійскай касмічнай станцыі ,,Мір” 24 сакавіка, а расстыкаваўся 29 сакавіка. Прызямліўся ,,Атлантыс” 31 сакавіка без касманаўткі Шэнон Лусід, якая затрымалася на расійскай касмічнай станцыі ,,Мір” да новага прылёта шатла «Атлантыса» з палёта (STS-79), які разам з ёй прызямліўся 29 верасня.
26/27 сакавіка ноччу ў Алжыры ісламскія тэрарысты захапілі сем французскіх манахаў з кляштару трапістаў у Тыбхірыне. 30 мая ля горада Ал-Мідыя знайшлі іх адрэзаныя галовы.
27 сакавіка забойца ізраільскага прэм’ер-міністра Іцхака Рабіна габрэй Амін быў засуджаны на пажыццёвае зняволенне.
Дзмітры Шатыловіч
Працяг будзе ■
3 красавіка ля Дуброўніка разбіўся амерыканскі самалёт Боінг-737, які ляцеў з дзяржаўнымі чыноўнікамі і кіраўнікамі кампаній з ЗША з гандлёвай місіяй ў Боснію і Харватыю. Разбіўся ён, ударыўшы аб гару 3 км ад Дуброўніка. Згінула 35 асоб і сярод іх міністр гандлю ЗША Рон Браун.
11 красавіка згінула 16 асоб, а 62 асобы былі паранены пры пажары ў аэрапорце Дзюсельдорфа.
18 красавіка пры абстрэле ізраільскай артылерыяй паста міратворчых сіл ААН каля вёскі Кана ў паўднёвым Ліване згінула амаль 100 бежанцаў (між імі 52 дзяцей) і было параненых 116 бежанцаў, якія былі пад аховай ААН.
28-29 красавіка ў Порт-Артуры (Аўстралія) нейкі 28-гадовы Мартын Браян застраліў 35 асоб і параніў 22 асобы. Пакаралі яго 96 гадамі турмы.
3 мая ў Жэневе на каферэнцыі падпісалі пратакол, які забараняў прымяняць супрацьпяхотныя міны.
3 мая ў Судане ля Хадж Юсіф разбіўся самалёт АН-24 кампаніі Федэраль Эалайн, які ўдарыў у дом і разбіўся. Згінула 53 асобы.
11 мая згінулі 8 альпіністаў, якія ўваходзілі на Эверэст.
11 мая ў катастрофе самалёта ДЦ-9 рэйса 592 ValuJet , які разбіўся ў ЗША на Фларыдзе, згінула 110 асоб.
17 мая рымскі папа Ян Павел ІІ паехаў з візітам у Славенію.
19 мая наступіў у ЗША 77 старт (STS-77) па праграме Спейс шатл і 11 палёт шатла ,,Індэвор” з касманаўтамі Джонам Кастэрам, Кёртысам Браўнам, Эндым Томасам, Дэніэлам Буршам, Марыам Ранк і Маркам Гарнам з Канады. ,,Індэвор” прызямліўся 29 мая.
21 мая ў Танзаніі на Возеры Вікторыя на затануўшым пароме згінула амаль 1000 пасажыраў.
20 чэрвеня наступіў у ЗША 78 старт (STS-78) па праграме Спейс шатл і 20 палёт шатла ,,Калумбія” з касманаўтамі Тэрэнсам Хенрыксам, Кевінам Крэгелям, Рычардам Лінеханам, касманаўткай Сюзан Хэлмс, Чарлзам Брэйдым, французам Жан-Жакам Фавье і Робертам Цёрсам з Канады. ,,Калумбія” прызямлілася 7 ліпеня.
25 чэрвеня ад тэракта ў Саўдаўскай Аравіі згінула 20 асоб і між імі 19 амерыканскіх вайскоўцаў.
Дзмітры Шатыловіч
Thanks a bunch for sharing this with all people you actually understand what you’re talking about! Bookmarked. Please also discuss with my web site =). We will have a link exchange contract between us!
USyz59 http://www.FyLitCl7Pf7ojQdDUOLQOuaxTXbj5iNG.com
USBxgb http://www.y7YwKx7Pm6OnyJvolbcwrWdoEnRF29pb.com