Ліпень-жнівень– гадоў таму
700 – перамога дружын Давыда Гарадзенскага ў 1314 г. над войскамі крыжакоў пад Наваградкам.
615 – 12 жніўня 1399 г. паражэньне войск Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Вітаўтам у бітве супраць войскаў Залатой Арды на рацэ Ворскла.
500 – чарговая вайна Вялікага Княства Літоўскага з Масквой. У ліпені 1514 г. наступіў захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.
445 – 1 ліпеня 1569 г. была падпісана ў Любліне ўнія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Паводле рашэньня сойму была абвешчана на аснове роўнасьці, фэдэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая. Вялікае Княства Літоўскае мела захаваць сувэрэнітэт, асобную дзяржаўную адміністрацыю, войскі, скарб, судовы апарат, свае законы ды сваю мытную сістэму.
445 – у 1569 г. была распаўсюджвана выдадзеная ў сакавіку г.г. у Заблудаве першая друкаваная кніжка Беласточчыны „Евангельле вучыцельнае”.
365 – у ліпені 1649 г. Багдан Хмяльніцкі накіраваў на беларускія землі 15-тысячнае казацкае войска на чале з Міхайлам Крычэўскім, каб перашкодзіць войскам Вялікага Княства Літоўскага на чале з Янушам Радзівілам уступіць на ахопленую паўстаньнем Украіну. 31 ліпеня казацкія войскі былі разбітыя пад Лоевам, а сам М. Крычэўскі загінуў.
305 – 8 ліпеня 1709 г. расійкія войскі ўзначаленыя царом Пятром разгромілі швэдзкую армію непадалёк Палтавы на Украіне. Была гэта адна з найбольшых перамог расійскай арміі. Расія станавілася магутнай эўрапейскай дзяржавай.
150 – 7.07.1864 г. у Маладэчне адкрыта настаўніцкая сэмінарыя.
145 – 7(19) ліпеня 1869 г. у в. Дубейкава Мсьціслаўскага павету нар. Лявон Вітан-Дубейкаўскі, дзеяч нацыянальнага руху, інжынер будаўнік, паэт. Праектаваў м. ін. царкву ў Відзах і касьцёл у Дрысьвятах. Памёр 6 лістапада 1940 г. у Вільні, пахаваны на могілках Роса.
140 – 16.08.1874 г. у Вілейцы нар. Аляксандр Уласаў, рэдактар-выдавец „Нашай Нівы” (1906 – 1914) і беларускі грамадзкі дзеяч, сэнатар у ІІ Рэчыпаспалітай ад Беларусаў (1922-1928). Гаспадарыў у маёнтку Мігаўка каля Радашковіч. Восеньню 1939 г. арыштаваны саветамі. Закатаваны саветамі 11.03.1941 г.
135 – 3 ліпеня 1879 г. у в. Ачукевічы на Наваградчыне нар. Васіль Рагуля, грамадзка-палітычны дзеяч. Між іншым быў беларускім паслом ды сэнатарам у міжваеннай Польшчы. Памёр у эміграцыі.
135 – 7 жніўня 1879 г. у в. Дубна каля Мастоў нар. Пётр Крачэўскі, выдатны беларускі палітычны дзеяч, гісторык ды драматург. Перад першай сусьветнай вайной працаваў настаўнікам на Беласточчыне, у Ялоўцы. У 1923-1928 гг. (жывучы на эміграцыі ў Празе) быў Прэзідэнтам Беларускай Народнай Рэспублікі. Памёр 8.03.1928 г., пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе.
130 – 25.07.1884 г. у Вільні нар. а. Аляксандр Вернікоўскі, праваслаўны сьвятар, протаіерэй. Пэўны час служыў на Беласточчыне ў Нараўскай царкве і ў Беластоку. Арыштаваны савецкімі ўладамі ў Менску ў 1945 г. і высланы ў лагеры Сібіры і Казахстана. У 1950 г. вярнуўся ў Беларусь, служыў у Дварэцкай (каля Дзятлава) і Ленінскай (каля Слуцка) цэрквах. Памёр 6.07.1984 г. у Оршы.
120 – 31.08.1894 г. у Баўкартастане нар. Аляксандр Грубэ, скульптар. У 1918 – 1941 гг. працаваў у Беларусі. Аўтар партрэтных скульптураў м. ін. Максіма Багдановіча, Кастуся Каліноўскага. Памёр 3.08.1980 г.
110 – 15.07.1904 г. у Старасельцах на Беласточчыне нар. Вера Гаўрылюк, майстар саломапляценьня. Пасьля ІІ сусьветнай вайны жыла ў БССР. Памерла 5.12.1986 г.
100 – 28 ліпеня 1914 г. Аўстра-Вугоршчына пачала вайну з Сэрбіяй, што запачаткавала наступныя ваенныя дзеяньні. 29 ліпеня Расія пачала мабілізацыю. 1 жніўня Нямеччына пачала вайну з Расіяй, а 3 жніўня
з Францыяй. Пачалася вайна, часта называная Вялікай Вайной. Амаль год потым беларускае насельніцтва Беласточчыны падалося ў бежанства ў далёкую Расію.
95 – 2 жніўня 1919 г. у Вільні Цэнтральнай Беларускай Радай Віленшчыны і Гарадзеншчыны была ўтворана Беларуская Вайсковая Камісія – орган па фарміраваньні беларускіх часьцей у польскім войску.
95 – 20.08.1919 г. у Закапаным памёр Іван Луцкевіч (нар. 9.06.1881 г. у Шаўлях), беларускі археоляг, публіцыст, удзельнік беларускага руху перад І сусьветнай вайной. Яго калекцыя стала пачаткам Беларускага музэя ў Вільні. У 1991 г. яго магіла была сімвалічна перанесена на могілкі Роса ў Вільні.
90 – 5.08.1924 г. у Янаве каля Талочына нар. Аркадзь Жураўскі, беларускі мовазнавец, аўтар прац „Гісторыя беларускай літаратурнай мовы” (1967), „Мова нашых продкаў” (1983), адзін са складальнікаў „Гістарычнага слоўніка беларускай мовы” (1982 –1993).
75 – 23 жніўня 1939 г. у Маскве быў падпісаны дагавор пра ўзаемнай неагрэсіі між Нямеччынай і СССР, у якога тайным пратаколе гаварылася пра новы палітычны падзел усходняй часткі Эўропы.
70 – 3 ліпеня 1944 г. Савецкая Армія пасьля цяжкіх баёў прымусіла нямецкія войскі пакінуць Мінск. Беларуская сталіца ў выніку баёў была ўшчэнт зьнішчана, а пасьля вайны ўвесь горад пабудавана аднова, у зьмененым соцрэалістычным выглядзе. 3 ліпеня штогод сьвяткуецца як „Дзень вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, а з сярэдзіны 90-х гадоў Аляксандр Лукашэнка пачаў гэты дзень адзначаць як найбольшае нацыянальнае сьвята ў краіне – Дзень рэспублікі, заадно ліквідуючы дзяржаўнае сьвята 27 ліпеня.
65 – 8.07.1949 г. у Жданаве Вінніцкай вобласьці нар. а. Уладзіслаў Завальнюк, каталіцкі сьвятар і рэлігійна-культурны дзеяч, прыхільнік беларусізацыі каталіцкага касьцёла ў Беларусі. Віншуем!
60 – 7.08.1954 г. у Мсьціславе нар. Алег Трусаў, археоляг, гісторык, грамадзкі і палітычны беларускі дзеяч, старшыня Таварыства Беларускай Мовы. Віншуем з юбілеем!
60 – 15 жніўня 1954 г. памёр Язэп Драздовіч, выдатны мастак, скульптар, этнограф. Адыграў вялікую ролю ў беларускім культурным жыцьці Заходняй Беларусі. Між іншым у 1927 г. заснаваў мастацкую студыю пры Віленскай Беларускай Гімназіі., зьбіраў экспанаты для беларускага музэя імя Івана Луцкевіча ў Вільні.
55 – 14 жніўня 1959 г. памёр у ЗША выдатны беларускі грамадзкі дзеяч, паэт, публіцыст, настаўнік Эдуард (Эдзюк) Будзька. Нарадзіўся 22.3.1882 г. у Будславе Вілейскага павету. Вышэйшую адукацыю пачаў у Рыжскім палітэхнічным інстытуце, спыніў навуку з-за беднасьці. Арганізаваў беларускі рух у Рызе. З 1906 г. пастаянна друкаваўся ў „Нашай Ніве”, былі публікаваныя ягоныя вершы, пераклады, публіцыстычныя тэксты. У 1918 г. быў адным з арганізатараў у родным Будславе беларускай гімназіі (хутка зліквідаванай польскімі ўладамі). Актыўна ўдзельнічаў у беларускім нацыянальным руху жывучы ў Каўнасе і Рызе. Падчас нямецкай акупацыі працаваў настаўнікам у Менску і Баранавічах. Будучы ў эміграцыі таксама актыўна ўдзельнічаў у грамадзкім жыцьці, публікаваў між іншым свае ўспаміны ў месячніку „Бацькаўшчына”.
40 – 11.08.1974 г. у Полацку адкрыты помнік Францыску Скарыне.
30 – 25.07.1984 памёр Уладзімір Караткевіч, выдатны беларускі пісьменьнік, стваральнік беларускага гістарычнага рамана.
25 – у ліпені 1989 г. у Лёндане пачаў выдавацца царкоўна-грамадзкі часопіс праваслаўных беларусаў „Голас Часу”. Рэдагаваў Юры Весялкоўскі. Друкаваўся да 1996 г.
20 – 28.08.1994 г. у Менску памёр Сяргей Новік-Пяюн, паэт (нaр. 27.08.1907 г. у Лявонавічах каля Несьвіжа). У міжваенны час сасланы польскімі ўладамі на Памор’е, у час ІІ вайны перажыў лагер сьмерці ў Калдычаве, пасьля вайны сасланы савецкімі ўладамі на Сібір, адкуль вярнуўся ў 1956 г. Аўтар зборнікаў вершаў „Заўсёды з песьняй” (1984) і „Песьні зза кратаў” (1993). Яго песьні „Зорачкі”, „Над Шчарай” сталі вельмі папулярнымі.
Excellent web site. Lots of helpful info here. I’m sending it to several buddies ans additionally sharing in delicious. And certainly, thank you on your effort!
K3Wk49 Thanks so much for the post.Really thank you! Really Cool.
I loved your article post.Really thank you! Keep writing.
Thanks for the article.Really thank you! Will read on…
Furthermore, it will be apparent that without the
assistance of raising your Testosterone levels to represent amounts
haad in your youth,these results, and energy level outputs would not be
possible.
And displayed no more improvement than the control group in sexual function or quality oof life.
The take-home messag is that the list of possible side effects of hormone
therapy is continuing tto grow,” said senior study author Dr.
Paul Nguyen of Brigham and Women’s Hospital and Harvard Medical School in Boston.
Safety and the gain of testosterone have not been created in men who’ve low testosterone levels for no reason apart from age, even if symptoms seem related to low testosterone.
In fact, it is this very misconception – that TRT
is to doo solely with senior men’s sexuality that may be militating against thee broader uptake of this treatment
that is otherwise useful.
This over-the-counter nutritional suoplement iis mean to raise our body’s amount of testosterone
to its best.
They found the occasion rate at thee years was low in both the treated group at 5.5 percent and in the untreated group at 6.7 percent, suggesting a potential cardiovascular benefit of testosterone replacement therapy on first evaluation.
Girls may develop symptoms of testosterone deficiency at aany age, but this
condition is most common in postmenopausal women, occurring at the time whhen the production of
other hormones also starts to decrease.
The hormones used in Hormone Replacement Therapy are synthetic hormones, which means that they developd and are created in thee laboratory and are not produced naturally by the body.
No positive effects on mood or depression have been definitely demonstrated forr hypogonadal
men.
There some studies that state HCA (the main active ingredient that triggers weight loss) works, and some
state it does not.
Looking forward to reading more. Great article. Really Cool.