Было гэта, значыцца, у купальскую ноч, хоць калі тая купальская ноч павінна адбывацца, дакладна ніхто ня ведае. У нашай вёсцы спраўляюць яе ў адну ноч, у суседняй у другую, быццам там нейкія грэгарыянцы заселі, а ня людзі. Дык вось значыцца, што ў тую купальскую ноч, якую я сама, хоць было і цемнавата, на ўласныя вочы бачыла.
На гэтым сьвяце народу было столькі, што і яблыку няма дзе ўпасьці. Хоць яблыкі яшчэ зусім зялепухі, між намі кажучы, але ўжо ж чарэшні сёлета ўрадзілі бы тыя ананасы. Стаю я, значыцца, над вадою, з суседкай маёй, Манькай, вачыма лыпаем, столькі прыежджых яшчэ ў жыцьці ня бачылі. Праз вогнішча ўжо маладзёж, значыцца, удоваль наскакалася, а некаторыя з мясцовых кавалераў 55+, гарэлкі набраліся так, што ім і бяз вогнішча ўсё нутро абсмаліла. Ой, а я зноў не пра гэта. Стаім мы, значыцца, з Манькай, а сярод прыежджых два асабліва цікавыя франты. У нас тут такія дагледжаныя, дальбог, ня водзяцца. Адзін быццам бы пісака нейкі, а другі з фотапаратам нейкім здаравезным на плячы, фатаграфіруець, значыцца, усё што шавеліцца. Фатаграфіруець бесталкова, бо і дзевак маладых, і баб бяззубых, усё без ладу і складу, стужку, карацей, марнуе. Стаім мы стаім, вянкі ўжо па рацэ паплылі і тут, значыцца, гэты пісака, а я ж бы сваім вушам не паверыла, калі б мне гэта суседка Манька сваімі вушамі не пацьвердзіла, што той пісака раптам у таго фатографа паціху пытаецца, ці той бы яму ня супраць быў вяночак з вады вылавіць… Карацей кажучы, мы там з Манькай ледзь ад пераляку ў ваду і не пакаціліся.
Вось такія справы. Адным словам, не зьдзіўлюся, калі купальскую ноч скора ўдзень, замест ночы спраўляць пачнуць…
I simply couldn’t leave your website before suggesting that I really enjoyed the standard info a person supply in your guests? Is gonna be back ceaselessly to check out new posts
LH is elevated and when the serum testosterone lwvel is
not high, testosterokne replacement treatment is warranted.
If you have a loow testosterone level but have no
symptoms, you don’t need to start treatment.