Успаміны з 1991-1992 г – Дзмітры Шатыловіч (10/2014)

22 мая ,,Салідарнасць” пачала пратэставаць супраць эканамічнай палітыцы ўлад.
23 мая Вярхоўны Савет Малдавіі пастанавіў змяніць назву Малдаўскай ССР на Рэспубліка Малдова.
23 мая ў катастрофе самалёта Ту-154Б-1 на аэрадроме Пулкава ў Ленінградзе згінула 13 пасажыраў і 2 асобы на зямлі.
26 мая Звяда Гамсахурдыю выбралі прэзідэнтам Грузіі.
26 мая ў катастрофе Боінга 767 у Тайландыі згінула 223 асобы.
27 мая СССР вывеў усё свае войскі з Чэхаславакіі.
29 мая ад бомб ЭТА ў іспанскіх казармах ў горадзе Вік згінула 10 асоб, а 44 асобы былі паранены.
Ад 1 да 9 чэрвеня паломнічаў у Польшчы папа рымскі Ян Павел ІІ. Наведаў ён многа гарадоў і 5 чэрвеня быў у Беластоку ў праваслаўным саборы святога Мікалая, дзе слухаў праваслаўную літургію, а 7 чэрвеня адкрыў у Плоцку Каталіцкае радыё Плоцк.
3 чэрвеня ад выбуху вулкана Ундзен у Японіі згінулі 43 асобы.
5 чэрвеня наступіў 41 старт у космас у ЗША (STS-40) па праграме Спейс Шатл і 11 палёт шатла Калумбія з касманаўтамі Брайанам О’Конарам, Сіднеем Гутыерэсам, Джэймсам Бейгіанам,Тамарай Джэрніганай, Рыам Седонам, ДрумГафнім і Мілім Хьюджэсам-Фулфордам. Калумбія давезла на арбіту лабараторыю Spacelab.
8 чэрвеня агульнанацыянальны кангрэс чачэнскага народа аб’явіў аб незалежнасці Чачэнскай Рэспублікі Нохчы-Чо.
10 чэрвеня прэзідэнт Лех Валэнса не падпісаў закона аб выбарах.
12 чэрвеня Барыса Ельцына ў выбарах выбралі прэзідэнтам РСФСР, а віцэ-прэзідэнтам выбралі Аляксандра Руцкога.
13 чэрвеня прыехала да мяне ў Варшаву з Беластока дачка Ірэна з сынамі і 14 чэрвеня вечарам паехалі мы ў спальным вагоне цягніком у Дом адпачынку ,,Энергапраекта” ў Свінавусці, дзе я выкупіў ад 15 чэрвеня для нас два пакоі. Мая жонка Ніна засталася ў Варшаве. У доме адпачынку ў Свінавусці я спаў у пакоі з унукам Лукой, а дачка Ірэна са сваім сынам Грыгорыем. Як год раней, сталаваліся мы ў суседнім Доме адпачынку ,,Энергетык”. Як заўжды ў Свінавусці, купаліся мы ў моры, ездзілі на экскурсіі ў суседнія курорты і на тэрыторыю Нямеччыны, пражылі мы там да 30 чэрвеня і 1 ліпеня ранкам вярнуліся ў Варшаву. Дачка Ірэна з сынамі жыла ў нас на кватэры ў Варшаве некалькі дзён, а пасля вярнулася да сябе ў Беласток.
15 чэрвеня ад выбуху вулкана Пінатурба на Філіпінах згінула больш як 800 асоб.
25 чэрвеня Харватыя і Славенія аб’явілі незалежнасць ад Югаславіі і 27 чэрвеня пачалася Дзесяцідзённая вайна ў Славеніі, якая закончылася 7 ліпеня Брыонскім дагаворам. Пад націскам заходніх дзяржаў Славенія стала незалежнай дзяржавай.
29 чэрвеня спынілі ў Польшчы прадукцыю аўтамашыны Фіят 125п, а паявілася ў прадукцыі аўтамашына Паланез Каро.
У 1-шай палове 1991 года беспрацоўе ў Польшчы вырасла з 6,6% да 8,4%. Эканамічная сітуацыя ў краіне была кепская, з кожным месяцам расло беспрацоўе і інфляцыя. У 1991 г. памерла ў Польшчы 405 700 людзей, найбольш у годзе за ўсе гады паваеннай Польшчы, аднак нарадзілася яшчэ 547 700 дзяцей, бо ад 2002 г. у Польшчы больш людзей умірала, чым нараджалася. Узровень жыцця дзяржаўных рабочых і сялян вельмі панізіўся, што вызвала незадавальненне і пратэсты насельніцтва супраць палітыкі ўлад. У эканамічным жыцці раслі паталагічныя з’явы. Многа людзей багацела, бо не плацілі падаткаў і мелі нелегальныя даходы са спекуляцыі. А рабочыя і сяляне бяднелі, бо заробкі рабочых і даходы сялян з іх прадукцыі абнізіліся. Улады не выказвалі энергіі ў барацьбе з паталагічнымі з’явамі. Расла карупцыя сярод працаўнікоў улады. Раслі крадзеж і бандытызм. Паявілася многа людзей бяздомных, было больш самагубстваў. Рост беспрацоўя вёў да напружанняў у грамадстве. Міністр Бальцаровіч хацеў увесці падатак ад платы вышэйшай ад нарматыўнай у прадпрыемствах. Гэты падатак гэты назвалі ,,папіўкам”. Аднак прафсаюзы выступілі супраць яго.
Гандаль з СССР перайшоў на разлік у замежнай валюце, што прывяло да павышэння цэн. Газ стаў каштаваць 5 разоў даражэй, чым у 1990 г. Панізіўся экспарт польскай прадукцыі на Усход. Добра адчувалі сябе тыя, хто меў заходнюю валюту ў банках, бо яна каштавала вельмі дорага. Таму многія стараліся выехаць на працу на Захад. Я меў у банку долары ЗША, якія зарабіў у Індыі, таму мог лягчэй перажыць гэты год, хаця быў на пенсіі.
1992
Эканамічнве становішча ў Польшчы ў 1992 г. палепшыла вельмі мала. За год інфляцыя паменшыла на 43%, ды беспрацоўе расло далей ад 12,2% ў студзені і да снежня вырасла да 14%. За тры гады 1990-1992 ліквілавалі амаль 1800 дзяржаўных прадпрыемстваў. 1 студзеня дзяржава ўвяла аднародны даходны падатак ад фізычных асоб. Урад Яна Альшэўскага, які пачаў працаваць 21 cнежня 1991 г., меў цяжкасці з сеймам, з рознымі партыямі, а 10 студзеня ўзнікла яшчэ новая партыя Саюз Самаабароны Рэспублікі Польшчы.
ЗША і заходнееўрапейскія дзяржавы хутка навязалі
Успаміны з 1991-1992 г.г.
дыпламатычныя адносіны з новымі дзяржавамі, якія сталі незалежнымі пасля развалу СССР і Югаславіі.
Ад 1 студзеня ў Расіі, на Украіне і ў іншых рэспубліках былога СССР пачаліся эканамічныя рэформы. На аснове Указа прэзідэнта РСФСР з 6 снежня 1991 г. , 2 студзеня ўводзіцца ў Расіі лібералізацыя цэн на ўсе тавары. Усё даражэе ад шокавай тэрапіі Ягора Гайдара.
3 студзеня ўлады Сербіі і Чарнагорыі аб’явілі аб стварэнні незалежнай так званай трэцяй Югаславіі.
6 студзеня сербы ў Босні і Герцэгавіне аб’явілі аб стварэнні ўласнай рэспублікі Баснійскай Краіны, таксама аб’явіла незалежнасць Нагорна- Карабахская Рэспубліка, а ў Грузіі, у Тбілісі, улада перайшла да Ваеннага Савета. Звіад Гамсахурдыя ўцёк у Арменію.
Да мяне ў Варшаву на праваслаўныя Каляды прыехвла дачка Ірэна з сынамі і гасцявалі ў мяне больш чым тыдзень. Унукі пабачылі са мною Вілянаў, Стары горад, Музей Войска Польскага, старыя танкі, гарматы і самалёты і іншыя музеі Варшавы. Старэйшы ўнук быў ужо вучнем ІІІ-га, а малодшы ІІ-га класа пачатковай школы ў Беластоку.
15 студзеня дзяржавы Еўрапейскага Саюза прызналі незалежнасць Харватыі і Славеніі.
19 студзеня завітала да мяне Ліля Кумпіна з Даўгаўпілса з Латвіі, якая вярталася з нейкага курсу арганізаванага для палякаў з-за мяжы ў Любліне і прывезла мне і маёй жонцы Ніне запрашэнне на нейкую сямейную ўрачыстасць пад канец сакавіка. Паведаміла нас аб смерці свайго мужа, якога ў 1991 г. забіла машына скорай дапамогі, калі ён ранкам ішоў на працу.
20 стуззеня ў катастрофе французскага самалёта А320 ля Страсбурга згінула 87 асоб.
22 студзеня наступіў у ЗША 45-ы старт (STS-42) па праграме Спейс Шатл і 14 палёт шатла Дыскаверы з касманаўтамі Ранальдам Грабем, Стэфенам Асвальдам, Норманам Тэгардам, Дзвідам Хілмерсам, Уільямам Рыдым, Робертай Бондар з Канады і Ульфам Мербольдам з Германіі. Раберта Бондар была першай жанчынай касманаўткай з Канады.
28 студзеня армяне збілі азербайджанскі верталёт Мі-8 ля Сцепанакерта ў Горным Карабаху. Згінула 47 асоб. Працяг будзе

4 Comments

  • Excellent blog here! Also your web site loads up very fast! What web host are you using? Can I get your affiliate link to your host? I wish my web site loaded up as fast as yours lol

  • iHLht4 Thanks for another great article. Where else could anybody get that kind of info in such an ideal method of writing? I have a presentation subsequent week, and I am at the search for such info.

  • It truly iss worth learning how too hike your own testosterone levels naturally before attempting testosterone therapy,.

  • We learn a lot iin the ews about sports and weight lifters
    using anabolic steroids to increase muscle mass, but this is, inn addition, distinct from the testosterone
    and HGH combination discussed in this post.

Comments are closed.