Юрка Хмялеўскі – Ад Рэдактара (11/2014)

Jerzy ChmielewskiПомню, як Сакрат Яновіч гаварыў, што людзі часта не ўмеюць вытрымаць удачы. Так ён каментаваў скандалы, што пачалі турзаць грамадствам, як у Польшчы настала дэмакратыя. П’янкі, мардабоі, грабяжы грошай і забойствы былі заўсёды, як свет светам. Пры камуне, аднак, газеты, радыё і тэлебачанне часта прамоўчвалі такія звесткі, бо не прыставалі яны да сацыялістычна-камуністычнага шчасця і дабрабыту, які нібыта ствараўся пры Народнай Польшчы. Апарат цэнзуры строга пільнаваў, каб грамадства асабліва нічога не ведала пра афёры з удзелам партыйных чыноўнікаў і іх сем’яў. Усяго прытушыць, аднак, было немагчыма. Людзі адзін ад другога хутка даведваліся, калі нейкай „шышцы” падвінулася нага з-за немаральных або і крымінальных паводзін.
Прычына таго, што людзі, дасягнуўшы поспеху ў жыцці і грамадскага авансу, часам не ў змозе ўтрымаць сваю пазіцыю – даволі ўніверсальная. Гэта – усё мала грошай і славы. Такая бясконцая гонка характэрная для тых, што выйшлі з бяды і басоты, не набыўшы прытым адпаведнай адукацыі. Маланкавы штучны аванс пасляваеннага пакалення, якое выйшла з прымітыўных вясковых хатаў і апынулася ў чыноўніцкіх крэслах ды ў цёпленькіх кватэрах, шырока апісаны ў літаратуры і паказаны ў шматлікіх фільмах. Лёс нашых хлопцаў і дзяўчат таго часу ў сваіх кніжках крыху апісаў Сакрат Яновіч, найбольш у раманах „Сцяна” і „Самасей”. Пісьменнік з Крынак, пражыўшы паўвеку ў „вялікім горадзе Беластоку”, спазнаў шмат немаральных паводзін у жыцці калег, супрацоўнікаў і знаёмых з беларускага асяроддзя. Тлумачыў ён гэта менавіта тым жа складаным лёсам, але і надалей сярмяжным характарам нядаўніх мужыкоў, што раптоўна сталі мудра-хітрымі і „iнтэлігентамі”. Яновіча даводзіла да фурыі, што беларускасць была для іх найчасцей толькі працай „як кожная”. У іх прыватным жыцці беларускасць амаль не існавала. Даходзіла нават да таго, як у выпадку пэўнай „прафесійнай” дзеячкі, што калі прыязджала да бацькоў у вёску, пачынала з імі размаўляць… па-польску. Або з сябрамі з дзяцінства на царкоўным фэсце. Тая дзеячка ўславілася яшчэ скандальным раманcам з высокапастаўленым беластоцкім чыноўнікам.
Апынуўшыся ў горадзе нашы выхадцы з вёсак нас толькі адарваліся ад традыцыйных нормаў жыцця, што звязваліся з каханкамі, кідалі жонку і дзецей, разводзілся. Яновіч ніяк не мог гэтага зразумець і таму гаварыў менавіта пра невытромоўванне ўдачы. Бо маючы камфортную працу, добрыя ўмовы жыцця, сям’ю, ці чагосьці больш яшчэ трэба?
Калі ляснула камуна, скандалы і афёры разліліся па ўсёй Польшчы. Гэта быў пераходны перыяд да капіталізму. Хто толькі мог, змагаўся тады за грошы і славу. Пераважна, вядома, у нячысты спосаб. Інакш не далося. Сродкі масавай інфармацыі – ужо без ніякай цэнзуры – да сёння кормяць людзей сенсацыямі, інфармуючы пра буйныя крадзяжы, фінансавыя камбінацыі, мафійныя парахункі ды афёры, карупцыю і сямейныя скандалы ў бізнесе і палітыцы. Прытым штораз часцей у самаўрадах.
Набліжаюцца, вось, самаўрадавыя выбары. У спіскі зарэгістравалася надта шмат кандыдатаў. Ахвотныя быць войтамі, раднымі не заўсёды нават ведаюць што на самой справе трэба і можна рабіць на гэтых пастах. Многія нават не ведаюць як дзейнічае самаўрад і адкуль бярэ на эта грошы. Некаторым здаецца, што бюджэт гміны гэта належная ёй частка фінансаў, якія размяркоўвае хтосьці вышэй. Тым часам самакіраванне на самой справе гэта толькі прыгожае слова. Органы мясцовай улады вымушаны дзейнічаць паводле строгага рэжыму, каб забеспечыць функцыянаванне гміннай адміністрацыі і падлягаючых устаноў як камунальныя службы, школы ці дамы культуры. На патрэбы інвестыцыйнага характару – пабудову дарог, вуліцаў, водаправодаў… – ужо ўсюды грошай не хапае. Таму радныя незашмат могуць апрача праверання і зацверджвання падрыхтаваных адміністрацыяй дакументаў ды пераказвання штодзённых праблем жыхароў (каб падраўняць дарогу, памяняць на новую прагарэўшую лямпачку вулічнага асвятлення і да г.п.).
Тым не менш людзі ідуць у самаўрад, бо бачаць, што дае гэта прэстыж, значыць – славу. Грошы таксама, хаця дыеты радных прыбытку вялікага не прыносяць. Праўда, не ёсць гэта штодзённая праца, толь4
Tamara Bołdak-Janowska
Przepraszam. 1. Powiem niemiłe rzeczy. Nie muszę się nikomu podobać. Wyzwalam moje myśli i cytuję myślących, i może się ktoś zastanowi nad sprawami, które poruszam i które mnie poruszyły, kiedy sięgnęłam po teksty myślących, większych ode mnie. Jeśli komuś cytowany większy ode mnie wyda się mniejszy od niego, to już trudno. Muszę napisać poniższy szkic, ponieważ niedawną komunistyczną indoktrynację zastąpiono manipulacją i propagandą wojenną bez prawa głosu dla podobnych do mnie. Życie obok niezliczonych wojen i zdegradowanych języków jest dla mnie straszne. Żadne media nie podają, ilu cywilów codziennie ginie na Ukrainie, w Europie w 21 wieku! W Internecie mowa o ponad tysiącu w ciągu doby, o czterystu, o pięciuset, w tym dzieci. Języki mediów Europy o tym nie mówią, bo…Bo co? Spokojniej. O samych językach najpierw. I w pieriemieszku, bo jedno z drugim się wiąże.
Zaczęłam się niepokoić przyszłością mego języka pisarskiego, to jest języka polskiego. Polskiego? Tak. Czy wkrótce nie będzie żadnego języka słowiańskiego, prócz rosyjskiego? Dziwne rzeczy wygaduję i dziwacznie pytam? Nie. Język polski
кі дадатковы занятак, а папраўдзе грамадская дзейнасць. Паседжанні адбываюцца нават не штомесяц і ў большасці гмінаў адразу ўсёй рады і камісіяў (напярэдадні). Зразумела, радныя маюць за чым хадзіць у самаўрадзе, каб жыхары адчувалі, што гміна для іх штосьці робіць. Іх актыўнасць цяпер можна будзе лягчэй праверыць, калі ўсюды (апрача вялікіх гарадоў) уведзены аднамандатныя акругі.
Крыху інакш справа выглядае ў выпадку войтаў і бурмістраў. Тут і слава большая і, вядома, грошы. І хаця заробкі гмінных начальнікаў сапраўды не такія малыя, бо гэта менш-больш 10 тыс. зл. у месяц, то часам цяжка паверыць, як нават з такой вялікай зарплаты можна на працягу чатырох-васьмі гадоў стаць сапраўдным багацеем. А такое здараецца, таксама на нашай Беласточчыне. Вайты і бурмістры, заняўшы свае пасады, будуюць зараз жа дом, або і два, купляюць шыкоўныя аўтамашыны. Не ўсё сваё багацце паказваюць у маянтковых пасведчаннях, паколькі знаходзяць на гэта спосабы. Напрыклад, бяруць шматысячныя пазыкі ў банку толькі для камуфляжу.
На такіх пастах лёгка можна палакоміцца на дадатковыя немалыя нелегальныя грошы ад прадпрымальнікаў, якія даюць хабар, каб узамен атрымаць інвестыцыйны заказ. І хаця абавязваюць ліцытацыі (przetargi), то, аказваецца, на тое таксама ёсць спосаб. У нейкай гміне начальнік прыдбаў нават сабе мянушку „10 працэнтаў”, бо столькі нібыта трэба яму даць, каб увайсці на яго „рынак”.
На гэтым фоне скандал, які прашумеў шмат гадоў таму у адной з нашых гмінаў, якою кіраваў „wójt na bani”, гэта проста кабарэ. Як ні дзіўна, тады надта не перашкаджала тое жыхарам, бо „вясёлага” войта перабыбіралі яны на чарговы тэрмін. Але там дзе даходзіць да скрытай карупцыі, гэта ўжо намнога больш сур’ёзная справа. Жыхароў зводзіць і абманваць без канца, аднак, немагчыма. Такая кар’ера хутчэй ці пазней скончыцца. Найлепшы выхад, каб спыніць такую нахабнасць, гэта проста развітацца з гаспадаром гміны, які дбае не так пра інтарэс агульны, толькі свой. Лёгка можна тое зрабіць падчас выбараў. Бо інакш трэба чакаць аж зоймецца тым пракурор і антыкарупцыйныя службы.
А так увогуле, Сакрат Яновіч меў рацыю. Такія начальнікі, дабіўшыся высокай пазіцыі ў грамадстве, не ўмеюць проста вытрымаць удачы. Бо ўсё ім мала і мала…

21 Comments

Comments are closed.