6 мая 2015 года адышоў ад нас Аляксей Харкевіч. Пражыў ён даволі доўгае (82 гады) жыццё. І пражыў яго працавіта і бесканфліктна. Ён любіў жыццё і людзей – і яго людзі любілі. Жыў ён у Гайнаўцы, а паходзіў з вёскі Лeшукі, з якой ніколі не парываў актыўнай сувязі. І там, каля сваіх бацькоў, выбраў сабе месца вечнага спачынку.
Па прафесіі Аляксей быў настаўнікам і гарцэрам. Любіў ён гэтыя прафесіі і любіў дзяцей і моладзь, і вельмі лёгка наладжваў кантакты з імі. Дзяцей сваіх Аляксей не меў, але сваіх хросных меў многа. Ён хрысціў, вучыў, выхоўваў, вянчаў і адпяваў. Усё гэта Аляксей умеў рабіць і рабіў, бо яго прасілі. Рабіў гэта коштам свайго вольнага часу і часам нават коштам свайго здароўя. Такім ён быў чалавекам. Быў добрым і вясёлым чалавекам, добрым беларусам і хрысціянінам.
Да канца дзён сваіх быў вельмі актыўным членам гайнаўскага беларускага хору і царкоўнага хору.
Вельмі многа свайго часу і фізічнай працы прысвяціў Харкевіч пабудове і арганізацыі Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы. Гэта ў асноўным ён ачышчаў пляц пад будову музея, сабіраў грошы на музей, выгружаў будаўнічыя матэрыялы і выконваў мноства іншых прац пры пабудове музея. Потым рэгулярна наведваў і дапамагаў пры арганізацыі розных музейных мерапрыемстваў. Рэгулярна выбіраўся таксама Аляксей Харкевіч ва ўлады Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы.
Вечная яму памяць і няхай родная зямелька будзе яму пухам!
Васіль Сакоўскі
Спадар Аляксей Харкевіч быў моцна звязаны з нашым Беларускім Музеем і зразумела з тымі, хто працаваў у ім. Супольна з Кастусём Майсеняй і іншымі дзеячамі клапаціўся аб усім, што было звязанае з заснаваннем і пабудавай нашага Музея. Амаль кожны дзень, апоўдні, можна было пачуць яго голас і пытанне ,,Што чуваць, як жывеце?’’. Да апошніх сваіх дзён прыходзіў, пытаў, дапамагаў. Праўда, два дні перад смерцю, не змог ужо да нас зайсці. Аб смерці нашага дарагога спадара Алёшы мы даведаліся ў сераду, раніцай. Гэтую сумную вестку перадаў нам журналіст Радыё Беласток Марэк Зaбрoцкі. Калі я гэта пачула, сказала, што гэта, напэўна, памылка. Немагчыма, каб такі жыццярадасны і адданы беларускасці чалавек памёр! Аднак прыйшлося нам развітацца з Аляксеем Харкевічам.
Мінула тры тыдні, як спадар Харкевіч не зайшоў да нас, не запытаўся, што чуваць. Усё ж такі здаецца яшчэ, што недзе у поўдзень, пачуем стуканне ў дзверы і яго вясёлы голас…
Светлая памяць яшчэ доўга будзе жыць у сэрцах тых, хто ведаў спадара Аляксея Харкевіча.
Анджаліна Масальская
aAlIh4 You have made some decent points there. I looked on the net for more information about the issue and found most individuals will go along with your views on this web site.
“Thus that’s why this paragraph is great. Thanks!”
A round of applause for your blog post.Really looking forward to read more. Awesome.
“There is clearly a bundle to know about this. I assume you made some nice points in features also.”
Hey, thanks for the blog article.Thanks Again. Cool.
“Well done article that. I’ll make sure to use it wisely.”
I really enjoy the blog. Awesome.
Muchos Gracias for your post.Really looking forward to read more. Cool.
Very informative article.Really thank you! Really Cool.
Great article post. Cool.