Сёлета ў траўні споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, этнографа, краязнаўца і мастака Уладзіслава Паўлюкоўскага (1895-1955). На вялікі жаль, пра гэты юбілей таленавітага беларуса амаль ніхто з нас не згадаў і ніхто гэты юбілей не заўважыў. А ў верасні споўнілася 60 гадоў з таго часу, калі Паўлюкоўскага не стала. Два юбілеі – радасны і сумны.
Літаратурная спадчына Уладзіслава Паўлюкоўскага раскідана па многіх заходнебеларускіх газетах і часопісах. Ён друкаваўся пад сваім уласным імем, а таксама пад псеўданімамі і крыптанімамі У-Ініцкі; Улад. Ініцкі; У.І.Ніцкі; Улад-Ініцкі; Унучак; У. Паў-скі; Ул.Паў-скі; У.І.; У.-І.; Ў.П. у „Маланцы”, „Нашай справе”, „Голасе працы”, „Сялянскай ніве”, „Авадні”, „Шляху моладзі”, „Пралесках”, беларускіх календарах і зборніках. Пасля 1940 года ў Беларусі асобным выданнем не выйшла ніводнай кнігі твораў Уладзіслава Паўлюкоўскага. Толькі ў 1928 годзе ў Вільні з’явіліся кніга вершаў „Сон Гаўрылы і розныя вершы”, потым – „Апавяданні” (Вільня, 1929), зборнічак жартаў „Клім бабаю і іншыя жарты” (Вільня, 1929) і ўспаміны „Арышты: Бяроза і воля” (Вільня, 1940). Вось і ўсё, што пабачыла свет Уладзіслава Паўлюкоўскага. Усе гэтыя выданні выйшлі пад псеўданімамі Улад-Ініцкі.
Нарадзіўся гэты таленавіты чалавек на тэрыторыі сучаснай Стаўбцоўшчыны ў вёсцы Ініца ў шматдзетнай сям’і. Вучыўся ў Стоўбцах і ў Наваградку, потым у Харкаўскім мастацкім вучылішчы.
Калі пачалася Першая сусветная вайна, яго забралі на фронт. Служыў прапаршчыкам, быў палкавым пісарам у штабе 530-га пяхотнага палка, франтавыя дзеянні якога канцэнтраваліся пераважна на Віленшчыне. Малады прапаршчык падчас непрацяглага зацішша паміж баямі з дапамогай фотаапарата стварыў франтавы фоталетапіс жыцця асобнага палка. Пазней атрыманыя фатаграфіі склалі два альбомы невялікага фармату. Навуковыя супрацоўнікі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі Таццяна Жук і Марына Ліс апублікавалі шэраг ваенных фотаздымкаў Паўлюкоўскага на сайце http://news.tut.by.
У 1920 годзе Уладзіслаў Паўлюкоўскі прыехаў у родную вёску. Адпачыў там ад войнаў, набраўся сіл і з’ехаў у Вільню. У старажытным горадзе наладзіў сувязі з творчай інтэлігенцыяй, пачаў супрацоўнічаць з многімі беларускімі выданнямі, як графік удзельнічаў у выданні календароў, кніжак, падручнікаў, а таксама шмат фатаграфаваў. Першыя яго творы з’явіліся ў друку ў 1926 годзе. Зоська Верас у пісьме да Адама Мальдзіса ад 4 ліпеня 1980 года пісала: „Не ведаю, ці Вы звярнулі ўвагу ў маім рукапісным зборнічку біяграфіяў беларускіх дзеячаў на гэтае прозвішча – У. Паўлюкоўскі. Ён няшмат пісаў, і творы сярэдняй вартасці, але адна работа вельмі цікавая – каляндар на круглы год. Кожны месяц мае назовы ў самых розных мовах, гісторыя кожнага месяца, пачынаючы ад назову, да святаў, звычаяў і г.д. пачынаецца ад рымскіх часоў, канчаецца звычаямі, прыказкамі і г.д. беларускага народу». У пісьме ад 18 сакавіка 1983 года Зоська Верас Адаму Мальдзісу паведамляла, што „ён быў і мастак, і пісьменнік. Супрацоўнічаў у гумарыстычных часопісах „Маланка” , у „Заранцы” выдаў кніжку перакладаў Л. Талстога. Але галоўная яго праца – „Гісторыя календароў…” (Зоська Верас. Я помню ўсё. Гародня-Wrocaw, 2013. С.192, 261).
Сапраўды, найбольш вядомая праца Уладзіслава Паўлюкоўскага ў 1930-я гады – гэта этнаграфічныя эцюды, прысвечаныя кожнаму месяцу года, – своеасаблівы народны каляндар, у якім апісваліся традыцыйныя народныя святы, звычаі, абрады, прыводзіліся народныя прыказкі, адпаведныя земляробчаму цыклу, тлумачыліся назвы месяцаў і іх першакрыніцы, а таксама назвы ў календарах іншых народаў, пачынаючы са старажытных часоў.
Шмат пісаў паэт гумарыстычных твораў. У іх ён апісваў анекдатычныя жыццёвыя сітуацыі, розныя камічныя здарэнні, выпадкі.
У 1940 годзе Уладзіслаў Паўлюкоўскі стаў працаваць у Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча. А пасля вайны да 1948 года ўзначальваў Літаратурны музей Аляксандра Пушкіна ў Вільні. Але аднойчы ў канцы лета яго арыштавалі органы МДБ. З Вільні паэта прывезлі ў Мінск і асудзілі да 10 гадоў лагероў.
Пасля смерці Сталіна, Уладзіслаў Паўлюкоўскі вярнуўся ў Вільню паралізаваным. Ён пражыў яшчэ два гады і памёр. Яму было толькі 60 гадоў, з якіх 7 ён правёў у зняволенні: Лукішкі, Картуз-Бяроза, ГУЛАГ.
Паэта пахавалі на віленскіх могілках Роса. Як пісала тая ж Зоська Верас Адаму Мальдзісу ад 4 ліпеня 1980 года: „На яго магіле ёсць маленькі помнік. Надпіс – па-беларуску. Апекаваліся магілай удава і яе сын – пасынак Паўлюкоўскага. Але апошнія гады, як мне казаў Янка Багдановіч, магіла зусім запушчаная” (Зоська Верас. Я помню ўсё. С.192).
Вось такі сумны лёс забытага беларускага літаратара Уладзіслава Паўлюкоўскага. Але ў жыцці ён быў і да смерці заставаўся аптымістам, любіў жарты і анекдоты. Таму даваце сёння прыгадаем гэтага таленавітага чалавека яшчэ раз і ўсміхнемся разам з ім, тым больш, што яго гумарыстычныя вершы і ў наш час не страцілі актуальнасці і гумару.
Уладзіслаў Паўлюкоўскі
Едзе Янка у вагоне,
У куточку там сядзіць,
На паноў тых і на паняў
Усё дзівуецца, глядзіць.
Закурыў сабе ён люльку –
Дымам пыкае, плюе,
А паны ўсё круцяць носам,
Чхаюць так, што страх бярэ.
І на Янку пазіраюць,
Як на дзікага звяра.
Вось адзін пан і пытае
Лапцявоза-мужыка:
– Ці бываў ты дзе на свеце,
Як гавораць між людзей?..
– Чаму не, – той Янка кажа, –
Пабывалася, ой-ей!
Быў у Горадне, у Вільні,
У Пазнані пабываў,
У Нясвіжы, і ў Варшаву
Нават лёс мяне ганяў…
– А скажы па колькі дурняў
Там на рынку прадаюць?..
– Гэта, пане, як да дурня,
Дзе якога пападуць:
Дурань-пан – заплацяць болей,
Бо на выстаўках дзяржаць,
Мужыка ж, як я, у лапцях,
Дык зусім не хочуць браць.
1928 г.
Жонка мужа пахавала.
Плача, енчыць: „Ой, прапала!”
Рукі ломіць і галосіць,
Смерці ў Бога сабе просіць.
Ні ахвоты да той ежы,
Ні увагі да адзежы…
Плача жонка, нават млее,
З кожным днём усё худзее.
Ў хаце спаць адна баіцца,
Бо нябожчык ёй мраіцца…
І, як ночанька настане,
Жонкі ў хаце ані звання.
Нешта з тыдзень жонка ныла,
Да суседа ўсё хадзіла…
Потым стаў сусед прыходзіць,
Страхі з хаты ёй выводзіць.
Сорак дзён як праляцела,
Жонка жыць ужо хацела,
Бо нябожчыка ні следу…
„Дзякуй” любаму суседу!
1928 г.
,
(З Руданьскага)
– А дзень добры!..
– Добры дзень.
– Што ты так змяніўся?
– Не дзівіся, сваце мой…
Я ўжо ажаніўся.
– Слава Богу, мой браток!
– Не, не слава Богу:
Жонка брыдкая, аж страх,
І крывель на ногу.
– Гэта дрэнна, мой браток!
– Вось не дрэнна, сваце,
Бо за ёю ўзяў пасаг,
Страшнае багацце.
Гаспадарку я падняў
І ўсяго меў многа…
– Слава Богу, мой браток…
– Не, не слава Богу. –
Гаспадарка ў прах пашла,
Ўсё гарэлка з’ела,
Ў хаце здарыўся пажар
І да тла згарэла.
– Гэта дрэнна…
– Вось і не!
Хата як гарэла,
Дык і жонка у агні,
Сваце, акалела.
1928 г.
У нядзелю не працуе,
Шчыра-шчыранька святкуе,
Панядзелкам спачывае,
Ды нядзелю ўспамінае.
У аўторак думаць трэба,
Што рабіць, у чым патрэба.
Серадою разважае,
Сабе працу выбірае.
У чацвер збірае сілы –
Каб не лопнулі дзе жылы.
Ловіць пятніцай ахвоту –
Заўтра пойдзе на работу.
У суботу ж падлічае,
Што рабіў дзе, ды што мае.
1929 г.
Wez sie naucz tego wrodpressa to jest zenada
For instance, in one study published in the journzl PLoS
One, an increased rrisk oof heart attack was found
with a history of heart disease in men younger thaan 65,
and in older menn iff they didn’t have a history of the disease.
vJF3HF http://www.FyLitCl7Pf7ojQdDUOLQOuaxTXbj5iNG.com
vTG13z http://www.FyLitCl7Pf7ojQdDUOLQOuaxTXbj5iNG.com