Настаўнік гісторыі Новадзявяткавіцкай сярэдняй школы Слонімскага раёна Васіль Ракуць сёлета ў канцы чэрвеня адзначыў сваё 70-годдзе. Гэта не проста настаўнік, якога паважаюць педагогі, вучні і іх бацькі, але і чалавек, які апантана любіць сваю Беларусь, выдатна ведае яе гісторыю, методыку выкладання гісторыі Беларусі ў школеі педагогіку наогул, а таксама займаецца краязнаўствам. За яго плячыма ўжо амаль 45 гадоў працы ў школе. Васіль Уладзіміравіч піша падручнікі і дапаможнікі па гісторыі Беларусі. Па іх сёння вучацца дзеці нашай рэспублікі. У дзень свайго юбілею Васіль Ракуць даў інтэрв’ю „Сzasopisu”.
Шаноўны Васіль Уладзіміравіч, дазвольце павіншаваць Вас з юбілеем і пажадаць Вам здароўя, шчасця, добрага настрою і плёну. З якімі творчымі здабыткамі Вы сустрэлі сваё 70-годдзе?
– Я напісаў і выдаў ужо 20 кніг па гісторыі нашай Бацькаўшчыны. Гэта пераважна падручнікі, метадычныя дапаможнікіі дадатковая літаратура па гісторыі Беларусі для настаўнікаў і вучняў. Пачынаючы з 1994 года працую ў складзе аўтарскіх калектываў і напісаў разам з сааўтарамі 10 школьных падручнікаў і навучальных дапаможнікаў. Як бачыце, зроблена нямала.
Які са школьных падручнікаў ці навучальных дапаможнікаў, над якімі працавалі, на Вашу думку, з’яўляецца найбольш удалым?
– Прабачце, але мне неяк не вельмі сціпла даваць такую самаацэнку. Таму хочацца спаслацца на меркаванне спецыялістаў. Некалі псіхолагі і педагогі рэспублікі далі экспертную ацэнку навучальнага дапаможніка па гісторыі Беларусі ў Сярэднія вякі, над якім мне прыйшлося працаваць разам з доктарам гістарычных навук, прафесарам Георгіем Штыхавым. Вынікі перавысілі нашы чаканні: спецыялісты далі выключна высокую ацэнку зместу навучальнага дапаможніка. Невыпадкова ён з 1996 года выдаваўся шмат разоў агульным накладам 530 тысяч асобнікаў.
Васіль Уладзіміравіч, я ведаю, што педагагічнай грамадскасці Беларусі Вы знаёмыя і як аўтар цікавых артыкулаў па агульных праблемах навучання і выхавання школьнікаў. Ці ёсць сур’ёзныя набыткі ў гэтым кірунку?
– Агульную тэматыку мне падказвае мая педагагічная праца. За плячыма не адзін дзесятак гадоў працы настаўнікам гісторыі, а таксама 22 гады – на пасадзе намесніка дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце ў школе. Што да цікавасці маіх артыкулаў, то гэта залежыць ад стану душы тых, хто іх чытае. Педагогам, улюбёным у сваю справу, яны, магчыма, цікавыя і карысныя. Дарэчы, з педагагічным друкам я сябрую даўно, апублікаваў шэраг педагагічных матэрыялаў, дыяпазон якіх ахоплівае практычна ўсе аспекты навучання гісторыі і выхавання школьнікаў на здабытках гістарычнага мінулага.
Сёння ў педагагічным асяроддзі многа пішуць і разважаюць пра педагагічныя тэхналогіі. Прымалі Вы ўдзел у іх стварэнні ці наогул іх не ўспрымаеце?
– Гэта актуальная праблема. І яна даволі цікавая. Я займаўся распрацоўкай трох тэхналогій навучання гісторыі. Усе яны прайшлі ўласную эксперыментальную праверку на працягу некалькіх гадоў запар і далі станоўчыя вынікі. Пасля гэтага іх нават надрукавалі і рэкамендавалі для навучання. Гэта тэхналогія трохузроўневага навучання, тэхналогія навучання на аснове апорных сігналаў, тэхналогія навучання скразнымі тэмамі. Я наогул люблю займацца распрацоўкай нетрадыцыйных сродкаў навучання – гэта лагічныя ланцужкі, лесвіцы, схемы, блокі, блок-схемы, картасхемы, аналітычныя табліцы і г.д.
І ў чым Вы бачыце іх каштоўнасць?
– Такія сродкі навучання з’яўляюцца жыццёва неабходнымі. Яны дапамагаюць вучням зразумець механізмы развіцця складаных гістарычных працэсаў, садзейнічаюць развіццю лагічнага мыслення, станоўча ўплываюць на якасць ведаў, абуджаюць цікавасць у школьнікаў да гісторыі ўвогуле і гісторыі сваёй Бацькаўшчыны ў прыватнасці.
Васіль Уладзіміравіч, як Вы адносіцеся да ўведзенай некалі ў Беларусі 10-бальнай ацэнкі ведаў вучня?
– Пачну з таго, што ідэальнай сістэмы ацэнкі ведаў школьнікаў, якая б вызначалася 100-працэнтнай аб’ектыўнасцю, яшчэ нікому стварыць не ўдалося. Але ж параўнальна з 5-бальнай ацэнкай ведаў (фактычна 3-бальнай – 3, 4, 5) новая сістэма дае магчымасць настаўнікам вызначыць узровень дасягненняў вучня (узроўняў гэтых пяць), а затым ацаніць іх адпаведным балам. Таму да 10-бальнай сістэмы адношуся станоўча. Нават калі быў намеснікам дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце ў школе, асабіста быў зацікаўлены ў стварэнні ў Новадзявяткавіцкай сярэдняй школе сістэмы работы па пераходзе педкалектыву на новую шкалу ацэньвання ведаў вучняў. З цягам часу заўважыў, што мае намаганні маюць плён. І падзяліўся нават з калегамі ў „Настаўніцкай газеце”. Тэлефанавалі з усіх куткоў Беларусі, прасілі дапамогі. Я яшчэ шэраг артыкулаў апублікаваў на гэты конт.
Акрамя таго, што займаецеся педагагічнай працай і пішаце падручнікі па гісторыі Беларусі,
Вы са сваёй вясковай глыбінкі выязджаеце на якія-небудзь навуковыя канферэнцыі, удзельнічаеце ў педагагічных конкурсах, сустрэчах?
– Вядома, і шмат. Але спашлюся на два прыклады. У 1980 годзе на педагагічных чытаннях у Мінску мой даклад „Канцэнтрычны падыход да навучання гісторыі” прызналі найлепшым і адзначылі Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Беларусі. Два гады таму ўдзельнічаў у рэспубліканскім конкурсе „Адкрыты ўрок” – і мая метадычная распрацоўка пад назвай „Мінск – сталіца нашай дзяржавы” заняла другое месца і дзесяткі іншых. У 2011 годзе мая з жонкай кніга „Гісторыя аграгарадка „Новадзявяткавічы” са старажытных часоў да 2010 года” была ўшанавана дыпломамі другой і трэцяй прэмій на абласным і рэспубліканскім конкурсах „Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.
Васіль Уладзіміравіч, падзяліцеся сакрэтам, як гэта Вам, вясковаму настаўніку, а не цэламу інстытуту гісторыі ці нейкаму метадычнаму педагагічнаму рэспубліканскаму цэнтру ўдалося і ўдаецца выдаць столькі падручнікаў для беларускіх дзяцей і настаўнікаў, напісаць і апублікаваць сотні артыкулаў на гістарычныя і педагагічныя тэмы?
– Сакрэт вельмі просты. Мой рабочы дзень доўжыцца з 8 гадзін раніцы да 12 гадзін ночы. Палову гэтага часу я працую ў школе, а ў астатні час – пішу. Творчай дзейнасці я прысвячаю ўсе свае выхадныя і святочныя дні, а таксама водпуск. У мяне ёсць надзейны тыл – гэта мая сям’я. Пастаянна мяне падтрымлівае мая жонка Таццяна Пятроўна, яна працуе настаўніцай ангельскай мовы, а таксама ёсць добрае паразуменне з маімі дзецьмі.
Чалавек, які піша падручнікі для школ рэспублікі, на маю думку, павінен мець дзяржаўныя ўзнагароды, нават ганаровае званне, вучоную ступень… А Вы маеце ўсё гэта?
– Ад усяго гэтага Бог мяне мілаваў, і я яму вельмі ўдзячны.
Як так?..
– Справа ў тым, што я, мусіць, да дзяржаўных узнагарод не дасягнуў. Пытанне наконт прысваення мне звання „Заслужаны настаўнік” узнімалася людзьмі, якія знаёмыя з маімі працамі, разоў шэсць, але дзесьці ў нетрах педагагічных інстанцый гэтае пытанне нейкім чынам гублялася. А вось у адносінах вучонага звання справа зусім іншая. Вучонае званне прафесара ў мяне маецца. Праўда, яно сімвалічнае. То журналісты мяне назавуць прафесарам з Новадзявяткавічаў, то настаўнікі так клічуць. А то, бывае, і жонка іншым разам назаве прафесарам.
Вы кажаце, што пытанне наконт прысваення Вам звання „Заслужаны настаўнік” узнімалася ажно шэсць разоў, а справа не кранулася з месца. Дык у чым прычына?
– На мой погляд, прычына ў тым, што мае погляды і дзеянні іншы раз значна разыходзіліся з поглядамі тых, каго называюць „уладатрымальнікамі”. Так, неаднойчы на жнівеньскіх педагагічных нарадах, на якіх прысутнічалі кіраўнікі раёна і прадстаўнікі вобласці, я адыходзіў ад прапанаванай мне тэмы выступлення і рэзка крытыкаваў хібы ў кіраўніцтве адукацыі. А ў перыяд перабудовы на канферэнцыі настаўнікаў горада і раёна мяне абралі намеснікам старшыні страйкавага камітэта, і я вёў актыўную работу, скіраваную на паляпшэнне становішча настаўнікаў. Зусім нечаканым для мяне быў выпадак, калі настаўнікі Сянькоўшчынскай сярэдняй школы Слонімскага раёна абмеркавалі маю кандыдатуру на пасаду дырэктара школы без ведама аддзела адукацыі. У час перабудовы гэта было рэальнай справай. Я шчыра падзякаваў ім за давер, але ад пасады адмовіўся, таму што ў мае творчыя планы на той час такі круты паварот лёсу не ўпісваўся.
Аднойчы на бюро Слонімскага гаркама партыі зацвярджалі маю кандыдатуру на пасаду намесніка дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце, на якой я ўжо працаваў пяць гадоў. І вось чарга падышла да мяне. Характарыстыка была такой, нібыта мяне зацвярджаюць на пасаду міністра адукацыі. А я ўзяў і паклаў на стол перад першым сакратаром Слонімскага гаркама партыі Казімірам Лушнеўскім заяву аб адмове ад пасады. Гэта было як гром сярод яснага неба.
А чаму Вы так зрабілі?
– Таму, што той жа гаркам партыі тады мяне падмануў, калі абяцаў дапамагчы з кватэрай, а пасля пра гэта забыўся. Вось я і выбраў момант, каб напомніць чыноўнікам пра сваю чалавечую годнасць. Але і яны мне адпомсцілі. У свой час на маё імя прыйшла ўзнагарода – Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі СССР. Пра гэта я, вядома, нічога не ведаў. Грамату надзейна схавалі пад паперы, і там яна праляжала 6 гадоў. А пасля яе проста мне аддалі – ціха і непрыкметна.
Васіль Уладзіміравіч, гэта, вядома, справа даўно мінулых дзён. Але жыццё працягваецца, і, відаць, ёсць новыя планы, задумы, мары?..
– Цяпер працую над іншымі метадычнымі дапаможнікамі для настаўнікаў гісторыі. Адкрыў у Новадзевяткавіцкай сярэдняй школе этнаграфічны музей. Сабраў з вучнямі ўжо каля 700 экспанатаў. Ёсць і ўнікальныя рэчы – ручны млын, трохкнотавая газавая лямпа, паходны абразок, які належаў аднаму з паўстанцаў Тадэвуша Касцюшкі, гадзіннік 1890 года і іншыя экспанаты. Так што, сапраўды, жыццё і справы працягваюцца.
Гутарыў Сяргей Чыгрын ■
I truly enjoy studying on this web site, it holds superb posts. “Wealth and children are the adornment of life.” by Koran.
DTLFTl Some great info on your blog, I want to read more as soon as I have sometime.
CB
Simply wish to say your article is as amazing.
The clarity in your post is just nice and i can assume
you are an expert on this subject. Well with your permission allow me to
grab your RSS feed to keep up to date with forthcoming post.
Thanks a million and please carry on the gratifying work.
責任感が大変強く、社会への変化適応力がある。
Wonderful post! We will be linking to this great content on our site.
Keep up the great writing.
I was suggested this web site by my cousin. I am not sure whether this
post is written by him as nobody else know such detailed about my trouble.
You are amazing! Thanks!
Unquestionably imagine that that you said. Your favourite justification appeared to be
on the internet the simplest thing to have in mind of.
I say to you, I definitely get annoyed at the same time as people think about issues that they just don’t realize about.
You managed to hit the nail upon the highest and also defined out the
whole thing with no need side-effects , other people could take a signal.
Will likely be again to get more. Thank you
Greetings! Very helpful advice in this particular
post! It is the little changes that make the most important
changes. Thanks for sharing!
I always used to study paragraph in news papers but now as
I am a user of web so from now I am using net for articles, thanks to web.
This design is magnificent! You obviously know how to keep a
reader entertained. Between your wit and your
videos, I was almost moved to start my very own blog.
Great job. I really enjoyed what you had to
say, and more than that, how you presented it. Too great!
It’s an awesome piece of writing for all the online people; they will get benefit
from it I am sure.
Magnificent beat ! I wish to apprentice while you amend your website,
how could i subscribe for a blog web site? The account aided
me a acceptable deal. I had been tiny bit acquainted of this your broadcast offered bright clear concept