Хто там дзе плявузгаў, што чытэльніцтва памірае. Нічагусенькі не памірае, а наадварот – узрастае і калосіцца. Вырашыла я нядаўна распячатаць сваю гадавую беларускую візу атрыманую па сакрэтных дыпламатычных каналах, не буду казаць якім чынам, бо ўжо больш не дадуць, а магчыма і гэтую з пашпарту вырвуць. Дык вось сабралася я на кніжнае мерапрыемства ў сам Мінск, прыхапіла з сабой кілаграмаў пяць вэнджаных кумпякоў, з пустымі рукамі ж не ехаць. На граніцы мяне не выкрылі, бо я ўсё пад спадніцай везла, а старую бабу нікому распранаць не захочацца. Ну бо паверыць, што ў некага такія кумпякі ад прыроды думаю немагчыма, пра тое што вагон пах як вэндзільны камбінат наогул маўчу.
Дабралася я на месца. Там ужо сабраліся розныя літаратурныя піжоны, барадатыя, памятыя, апухлыя, не літаратурнае мерапрыемства, а Басовішча нейкае. Ну я туды-сюды ў пошуках скандалу шусь-шусь, ажно доўга шукаць не прыйшлося. Нейкая ўскудлачаная фіфа тэатральна разрывае на вачах у кавалера кніжку, дае яму поўху і сыходзячы тыцае парваную на дзве часткі кнігу мне: „Наце, бабуся, бо я гэтага чытаць не буду”. Іш ты, сучка бясхозная, хацела была сказаць я, але не змагла прамовіць агаломшаная гэтакай абразай.
Я разгарнула кніжыцу, а дакладней кажучы адну адарваную частку, а там ручкай ледзь не на кожнай старонцы выведзеная пазнака тыпу: „дурань”, „боўдзіла”, „абы-што”, „х…я”, „што???”, „каб ты ўкіс”, „даўбак” і таму падобнае. Вось вам і жывы доказ таго, што літаратура наша не толькі жыве, але яшчэ і ўзбуджае. А калі ёсць жарсць, то значыць і дзеці калі-небудзь з гэтага будуць. Праўда, няма пэўнасці, што менавіта ў гэтых дваіх.
– Гэта мая кніжка, у сэнсе я яе напісаў, – сказаў маладзён расціраючы на шчацэ сваю поўху.
– Хоць бы імёны памяняў, месца акцыі перанёс бы ў іншае месца, больш метафараў і алегорый, менш гіпербалаў і парабалаў, – у форме майстар-класу ўпікнула я.
– О, я бачу, вы добра разбіраецеся ў літаратуры, таму пакіньце гэтую кніжку сабе, – сказаў хлопец і мармычучы нешта сабе пад нос сышоў.
Пасьля мерапрыемства, на банкеце, я намагалася выведаць пра той скандал нешта болей, але ў прысутных раты былі пазабіваныя маім кантрабандным кумпяком, і нічога ўцямнага я ў выніку так і не пачула.
Гэля з Грэдэляў
P.S. Кніжку прадала па частках у культурніцкія ўстановы Беласточчыны. Яшчэ маю 4 блокі цыгарэт і 2 пляшкі гарэлкі. Калі каму трэба, самавываз з Грэдэляў.
I really wanted to send a quick comment to thank you for some of the fabulous guides you are giving out here. My time-consuming internet research has finally been paid with good points to exchange with my family members. I would claim that many of us visitors actually are really blessed to live in a fabulous network with very many lovely individuals with very helpful techniques. I feel very much lucky to have come across the web site and look forward to some more fun times reading here. Thanks once again for a lot of things.
bQkzMH Really enjoyed this blog article.Really looking forward to read more. Much obliged.
WfBO0v tarot amor si o no horoscopo de hoy tarot amigo