Рамяство – гэта традыцыя. Віктар Дудкевіч, Віталь Воранаў

P1010571 (1) (Kopiowanie)
Віктар Дудкевіч, Фота Магдалeны Петрук

felietonisci-10-02Віталь Воранаў: Спадар Віктар, калі Дарафей Фіёнік паспрабаваў адрадзіць на Падляшшы невялікую вытворчасьць валёнкаў, выявілася, што гэтае рамяство ў гэтым беларускім рэгіёне ў Польшчы ўжо амаль цалкам забытае. А ці жывыя яшчэ беларускія рамёствы ў самой Беларусі?

Віктар Дудкевіч: Апрача вельмі пашыраных музычных і мастацкіх школаў, у Беларусі яшчэ існуе сетка дамоў рамёстваў. Дарэчы мы знаходзімся якраз у адным з найстарэйшых зь іх. У сьнежні мы будзе адзначаць 25-годзьдзе. У нашай установе працуе дзевяць майстроў, напрыклад ганчар, каваль, мастак па размалёўцы дываноў у стылі Язэпа Драздовіча, розныя адмыслоўцы па беларускай ляльцы, саломапляценьні, вышыўцы, лаза­пляценьні і іншых рамёствах. Дамы рамёстваў паўставалі з мэтай захаваньня і пашырэньня асноўных відаў рамёстваў. Калі некалькі гадоў назад я паспрабаваў знайсьці ў нашых ваколіцах бондара (майстра па вырабу бочак), мясцовыя гандляры на рынку сказалі мне, што на вялікі жаль апошні такі майстар ужо быў памёр. А тыя рамёствы, якія сталіся складовай часткай дома рамёстваў, дзякуй богу захаваліся. У кожнага майстра ёсьць свае вучні, якія прыходзяць да школы, або пасьля на дадатковыя заняткі. Асабіста ў мяне ёсьць шэсьць такіх вучняў, якія два разы ў тыдзень, на працягу дзьвюх гадзін займаюцца вывучэньнем разьбы па дрэву.

А чым зарабляюць беларускія майстры апрача працы штатнага рамесьніка? Жыцьцё сапраўднага мастака паўсюль даволі складанае.
– Дадатковы заробак прыносіць продаж сваіх прац. За сто пяцьдзесят тысячаў рублёў (прыкладна 15 даляраў) майстарскага падатку ў год, мастак мае права на неабмежаваны продаж сваіх вырабаў. Нашыя працы можна набыць у краме дома рамёстваў, а таксама падчас шматлікіх фальклёрных фэстаў і іншых афіцыйных мерапрыемстваў. Наша гільдыя езьдзіць на такія фэсты пад адной “шыльдай”, але існуе таксама безьліч фэстаў на якія, пры жаданьні, можна езьдзіць у індывідуальным парадку. У дом рамёстваў таксама часта заглядаюць ураджэнцы Глыбокага і Глыбоччыны, якія прыводзяць да нас сваіх знаёмых з блізкага і далёкага замежжа, якія ахвотна набываюць арыгінальныя сувэніры. Неўзабаве, на плошчы, побач касьцёла, плянуецца адкрыцьцё новай кавярні. Там будзе таксама невялічкая крама-выстава з вырабамі глыбоцкіх майстроў.

P1010601 (2) (Kopiowanie)
Віктар Дудкевіч Фота Магдалeны Петрук

Што найбольш захапляе вас менавіта ў працы з дрэвам?
– Напэўна гэта ніша, якую я знайшоў для сябе, а менавіта дзіцячыя, традыцыйныя цацкі. Нехта цікавіцца напрыклад адкуль пайшоў сьвет, а мяне цікавіць разьвіцьцё беларускіх народных цацак, якія як можна здагадацца звычайна вырабляліся з дрэва. Цацкі гэтыя мяняліся разам з разьвіцьцём тэхналёгіі.

Здаецца, што цацка была зьявай даволі рэдкай. Нават у маім адносна забясьпечаным дзяцінстве ў мяне іх было толькі некалькі. Самай захапляльнай напэўна было кола, дакладней вобад ад кола, які трэба было ўводзіць у рух з дапамогай адмысловага рычагу з дроту. На колькі папулярныя былі цацкі ў беларускай гісторыі?
– Першыя цацкі былі паганскімі абярэгамі ад сполаху, суроку і падобнага. Дзяўчынкі гуляліся з лялькамі для спавіваньня. Яны былі зробленыя са зрыўкаў матар’ялу ці нейкіх іншых лахманоў. Больш дарослыя дзяўчынкі гуляліся з выразанай з дрэва формай, якая нагадвала немаўля. Былі таксама больш складаныя лялькі, якія разьнімаліся і маці паказвала дачцэ колькі дзіцяці трэба сыпаць у страўнічак крупаў, а колькі ліць туды вады. Усё гэта мела на мэце падтрыманьне традыцыяналісцкага ладу жыцьця, падрыхтаваньне дзяўчынкі да адказнай ролі маці, якая чакала яе ў будучыні.

Эўрапейскім фэміністкам гэта наўрад ці спадабалася б.
– Дзякуй богу да нас гэта пакуль не дайшло (сьмяецца). У традыцыйнай беларускай культуры ў дзяўчатах стараліся паглыбіць жаночыя якасьці, у хлапцох адпаведна – мужчынскія. Мой бацька мне апавядаў што хлопцы гуляліся з цацачнай зброяй, ці са шпулькай ад калаўроту, якая ў дзіцячых забавах уяўлялася возам. Калі шпульку-воз трохі мацней уціснуць у зямлю, янарабіла за сабой каляіну. Папулярнымі былі коні-гайдалкі, хадулі-дыбы, а таксама беларускі бэйзбол – лапта. Усе гэтыя простыя і няпростыя цацкі стваралі цэлую своеасаблівую вобразнасьць-сьвет. Даўней цацкі мелі практычную, пазнаваўчую і выхаваўчую, а не толькі забаўляльную, як гэта бывае сёньня, функцыю.

P1010585 (2) (Kopiowanie)
Віктар Дудкевіч Фота Магдалeны Петрук

А які матар’ял пераважваў у вырабе беларускіх цацак? У крамах жа яны не прадаваліся і дзяцінства ў той час было вельмі кароткім. Часам даводзілася працаваць ужо з малых гадоў.

– Цацкі былі вельмі простыя. Вырабляліся яны пераважна з гліны, саломы, матар’ялу, дрэва, пілавіньня, з усяго таго, што ў сялянаў было пад рукой. Але якраз іх простасьць і разьвівала дзіцячае ўяўленьне. Адной з такіх цацак зьяўляецца звычайны кіёк з прапелерам (апавядаючы пра цацку майстар бярэ яе ў рукі, раскручвае рукамі і пасылае ў кантраляванае паветраплаваньне і найпрасьцейшая ў сьвеце цацка праз момант апынаецца раптам у маіх руках). Гэтая славянская цацка была акурат выяўленая пры раскопках Ноўгарада, а зьявілася на некалькі добрых стагодзьдзяў да зьяўленьня верталётаў! Цацкі павінны былі дзяцей не толькі забаўляць, але і інспіраваць на шматлікія адкрыцьці. Больш за тое, сам выраб цацак і абярэгаў меў рытуальны характар. Цацак для немаўлят нельга было вырабляць з дапамогай мэталаў, нельга было ўжываць іголкі, ці нечага падобнага. Пры вырабе часта ўжываліся матар’ялы, якія належалі да бацькоў і дзядоў, дзеля таго каб надаць рэчы аберагальную моц продкаў.

Забава, выхаваньне, разьвіцьцё цела і духа, а ці былі яшчэ нейкія іншыя функцыі ў даўніх беларускіх цацак?
– Былі яшчэ вырабы, якія мелі больш дэкаратыўна-мастацкі характар. Напрыклад саламяныя павукі, карэц (драўляная чаша з якой пілі) з выразаным знакам Перуна, або іншыя прылады штодзённага жыцьця, упрыгожаныя рознымі ўзорамі, тыпу салярных знакаў.

Маеце на ўвазе свастыкі?
– Салярныя знакі гэта вельмі старадаўнія сымбалі. Свастыка якая круціцца ў левы бок сымбалізуе жаночы пачатак, тая што ў правы – мужчынскі. Салярныя знакі былі надзвычай пашыраныя на ўзорах беларускіх ручнікоў, ды на іншых дэкаратыўных вырабах беларусаў і не толькі. Аснова кожнага рамяства гэта традыцыя.

Дарэчы, калі гаварыць пра рамёствы, то ў майго дзеда была свая кузьня ў вёсцы Вудзела, пад Глыбокім. А што калі б там стварыць музэй беларускай традыцыйнай цацкі?
– А чаму б і не? Вудзела ляжыць на турыстычнай трасе Глыбокае – Мосар. Думаю, у такое месца з цікавасьцю завіталі б не толькі дзеці, але і іх бацькі.

P1010617 (1) (Kopiowanie)
Віктар Дудкевіч Фота Магдалeны Петрук

 

 

 

Віталь Воранаў ■

6 Comments

  • I haven¦t checked in here for a while because I thought it was getting boring, but the last several posts are great quality so I guess I will add you back to my daily bloglist. You deserve it my friend 🙂

  • Testosterone replacement therapy for hypogonadal men has
    been found to improve muscle strength, mood, libido, bone
    density, muscle bulk, annd sexual function, reports the study.

  • Report adverse events involving testosterone treratment to the FDA MedWatch program, using the information in the Contact FDA” carton at thhe bottom of the page.

  • After gettkng information from the electronic record systems of 15 hospitals and 150 clinics,
    the researchers looked at the combined cardiovascular event rate of heart
    attack, stroke and death in men with low testosterone who received testosterone treatment
    and in those who did not.

Comments are closed.