На Русінаўскай сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны (Баранавіцкі раён) 6 чэрвеня адбыўся фэст «Баранавіцкая вышыванка», у якім прынялі ўдзел аматары нацыянальных строяў. Напрыклад, грамадскі актывіст Рыгор Грык прыйшоў на фэст у кашулі, якую шмат гадоў таму пашыла ягоная маці. Ларысе Гоўшы таксама вышыванку падарыла мама, а Вячаславу Болбату – жонка. Апрануў сына Мікалая і ўнукаў Паўла і Андрэя ў зробленыя сваімі рукамі кашулі і мясцовы прадпрымальнік Мікалай Чарнавус. Адзін з арганізатараў курсаў „Мовананова” Алесь Гізун прывёз прыгожую вышыванку з суседняй Украіны. Цудоўны ўбор для сябе падчас фэсту беларускай вышыванкі прадэманстравала Анжэла Камбалава. Грамадская актывістка Таццяна Малашчанка зрабіла вышыванкі для сваёй сям’і сама. А майстрыца Галіна Ярашэвіч пашыла асабістыя каляровыя вышыванкі для актывістаў ТБМ Віктара Сырыцы і Сяргея Гоўшы.
Усяго сабралася каля ста чалавек, трыццаць з якіх былі ў вышыванках. І няхай не ва ўсіх былі адмысловыя ўборы, вышытыя па палатне (некаторыя былі ў кашулях з намаляваным беларускім арнаментам), але было прыемна назіраць, як людзі ганарацца тым, што яны апрануліся ў каляровыя кашулі з беларускім арнаментам, і як па-добраму зайздросцяць ім тыя, у каго на гэты раз прыйсці ў вышыванцы пакуль не атрымалася.
Напачатку ўдзельнікі і госці святочнай імпрэзы праглядзелі фільмы прысвечаныя вышыванкам, якія нядаўна транслявалі па Белсаце. І ў фільмах, і ў выступах акцэнт рабіўся на тое, што вышыванка – гэта не проста прыгожая кашуля, гэтак чалавек абазначаў раней і цяпер сваю прыналежнасць да беларускай супольнасці. Старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ прадэманстраваў старыя фотаздымкі беларусаў у нацыянальных строях, распавёў пра гісторыю вышыўкі і паказаў адзенне аматараў вышыванкі розных часоў. Было адзначана, што ў вышыванцы хадзіла Элаіза Пашкевіч, нацыянальнай кашулі не цураліся Янка Купала, Якуб Колас, Уладзіслаў Галубок, у вышыванках былі пахаваныя Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін.
З дакладам пра сымбалі на вышыванках выступіў Уладзімір Гундар, які адзначыў, што вышыванка – гэта ў нейкай ступені абярэг, у ёй чалавек адчувае сябе абароненым. Спадар Уладзімір падсумаваў, што беларуская вышыванка і наша мова – гэта наша адметнасць, гэта тое, што вызначае нас сярод іншых народаў.
Сябра Баранавіцкай Рады ТБМ Галіна Ярашэвіч расказала ўдзельнікам імпрэзы пра выставу вышыванкі, асаблівасці святочнага жаночага і мужчынскага адзення. На святочнай імпрэзе яна прадставіла шмат іншых вырабаў з вышыўкай: ручнікі, карціны, сурвэткі. А жыхарка вёскі Падлессе Ганна Ганчарык прадэманстравала вышытыя сваімі рукамі ўзоры і распавяла пра адметнасць беларускай вышыўкі Ляхавіцкага рэгіёна.
Сябра Цэнтральнай Рады ТБМ Анжэла Камбалава арганізавала для прысутных дзяцей мастацкі плэнэр, падчас якога маладзёны малявалі каляровыя вышыванкі. Пераможцамі мастацкага конкурса сталі Юля Гоўша, Яся Малашчанка і Варвара Галушка.
Прысутныя паглядзелі святочны канцэрт, што далі ўдзельнікі імпрэзы. Усе з цікавасцю слухалі спевы пад гітару Галіны Ярашэвіч і Міхася Бараніка, саксафаніста і скрыпача Андрэя і Паўла Чарнавусаў. З вялікай асалодаю госці і ўдзельнікі „Баранавіцкай вышыванкі 2015” таксама пакаштавалі аладкі і варэнікі, якія ўдала прыгатаваў Мікалай Чарнавус-старэйшы.
■
8 Comments
Comments are closed.
Thank you for every other informative site. The place else could I am getting that kind of info written in such an ideal approach? I’ve a undertaking that I’m simply now operating on, and I’ve been at the glance out for such info.
ASwkVI Wow, great article post.Really looking forward to read more. Fantastic.
“I love your blog.. very nice colors & theme. Did you design this website yourself or did you hire someone to do it for you? Plz reply as I’m looking to create my own blog and would like to find out where u got this from. kudos”
Hey, thanks for the blog.Thanks Again. Fantastic.
Really enjoyed this post.Much thanks again. Will read on…
Thank you for your post. Really Great.
Appreciate you sharing, great article.Really thank you! Great.
Muchos Gracias for your blog. Great.