У канцы ліпеня 2013 г. па беларускіх СМІ прайшла навіна, што на польскім аўкцыёне Allegro прадаецца рукапіс XIX ст., які паўстаў на паўднёва-заходніх тэрыторыях Беларусі. Паводле апісання прадаўца, ананімны аўтар вершаў на польскай і „рускай” мове паходзіў з тэрыторыі Польскага Каралеўства, якое было часткай Расійскай Імперыі. Як выявілася большасць вершаў […]