Польшчa. У ліпені быў гатовы да друку мой другі зборнік вершаў ,,Маё Падляшша”. Віктар Швед перапісаў усе мае вершы на друкавальнай машынцы, якую ён раней купіў на Беларусі, напісаў уступ „Адгэтуль мы родам”, я запраектаваў вокладку зборніка і занёс гатовы зборнік у Галоўнае Праўленне БГКТ, дзе старшыня ГП БГКТ Ян […]