Пра героя беларускага народнага падання – Машэку, які змагаўся супраць сацыяльнай несправядлівасці, а таксама быў высакародным разбойнікам, першым напісаў народны паэт Беларусі Янка Купала. 2 ліпеня 1913 года ў Акопах ён завяршыў сваю выдатную паэму „Магіла льва”. Народны паэт тады вельмі творча выкарыстаў у рамантычным стылі фальклорны сюжэт пра Машэку. […]