У Крэве на Смаргоншчыне жыве ўлюбёны і зацікаўлены ў свой родны край чалавек. Завуць яго Аляксандр Камінскі. 21 студзеня гэтаму выдатнаму краязнаўцу і гісторыку споўнілася 50 гадоў. Віншуючы Аляксандра з юбілеем, мы, блукаючы па заснежаным Крэве, гутарылі пра жыццё ў старажытным беларускім мястэчку, пра ягоныя краязнаўчыя здабыткі, пра гісторыю Крэва […]