Як штогод, сярэдзіна зімы прайшла на нашай Беласточчыне пад знакам беларускай песні. Ужо 46-ты раз БГКТ правяло агляды, якія – для павышэння рангу мерапрыемства – у палове 1990-х пераназваны былі фестывалем. Элімінацыі сёлета пачаліся ў канцы студзеня ў Сямятычах, а пасля кожны тыдзень праходзілі яшчэ ў Дуброве на Сакольшчыне, Беластоку, […]