Прачытала ў апошнім Часопісе, што будзе прэзентацыя кніжкі пра шаптух. Узяла падрыхтавалася, паехала на тую прэзентацыю, прыязджаю, заходжу ў хату, нікога няма. Праз пятнаццаць хвілін аднекуль вяртаецца баба Ганна. Кажу ёй: – Нешта мала людзей прыйшло на тваю прэзентацыю. – Цьфу на цябе, – кажа яна, – якую шчэ немач? […]