Сяргей Чыгрын, Жыровіцкі манастыр на паштоўках

Каля дзесяці кіламетраў ад Слоніма, уверх па рацэ Шчары, знаходзіцца старая вёска Жыровічы, вядомая вялікім архітэктурным ансамблем былога ўніяцкага манастыра. На сённяшні дзень ён  з’яўляецца найбуйнейшым і адзіным праваслаўным комплексам такога тыпу ў Беларусі. Першапачатковыя драўляныя забудовы  манастыра не захаваліся. На іх месцы ў 1672-1828 гадах быў створаны новы комплекс […]