Для дзяцей. Гісторыя Кукі

Першым, што пабачыла птушанятка, было зялёнае, аблітае летнім сонца лісце. Малеча зацікаўлена высунула дзюбку са шкарлупінкі яйка, заміргала жоўтымі вочкамі і энергічна раздзяўбла шкарлупінку да канца. Сонечныя прамяні ў адзін момант высушылі рэдкі пух птушаняці, якое неўзабаве пачало рухаць маленькімі, аголенымі крыльцамі, нязграбна іх раскідваючы. Яно насалоджвалася павевамі цёплага паветра, […]