Плёткі старой цёткі

Ад гэтых выбараў-дурыбараў ужо ажно моташна, таму пра вялікую палітыку не будзем, а лепш апавяду пра дробную нашу палітыку-паралітыку. Карацей, быў тут у нас такі адзін гусь прыезджы ў Грэдэлях – рэзідэнт-дачнік, захацеў стаць мясцовым радцам. Хто ж ім быць ня хоча – пайшоў на сходку, грывай паківаў, грошы забраў […]