Калі ў 1920-х—1930-х гадах Заходняя Беларусь апынулася пад Польшчай, амаль у кожнай беларускай вёсцы дзейнічалі падпольныя моладзевыя ячэйкі. Сябры ячэек, а гэта ў асноўным былі юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 15 да 25 гадоў, выступалі супраць вялікіх непасільных падаткаў, дамагаліся ад польскіх уладаў адкрыцця беларускіх школ, пісалі ці друкавалі […]