Фэст беларускай вышыванкі, Віктар Сырыца

На Русінаўскай сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны (Баранавіцкі раён) 6 чэрвеня адбыўся фэст «Баранавіцкая вышыванка», у якім прынялі ўдзел аматары нацыянальных строяў. Напрыклад, грамадскі актывіст Рыгор Грык прыйшоў на фэст у кашулі, якую шмат гадоў таму пашыла ягоная маці. Ларысе Гоўшы таксама вышыванку падарыла мама, а Вячаславу Болбату […]