Калі аглядаю сучасныя мастацкія фільмы пра мінулае, маю ўражанне, што яны ідэалізаваныя, несапраўдныя. Усё там вельмі чысценькае, каляровае, а людзі апранутыя прыгажэй чымсьці сёння. Таксама даваенныя, скажам, дамы і кватэры ў гэтых фільмах даволі камфортныя. У такое багацце яксьці не магу паверыць. Вобраз колішняга жыцця, які бачым у сучасных фільмах […]