З пушчы ў пустыню?

19 красавіка кааліцыя сямі няўрадавых арганізацый, якія займаюцца пытаннямі аховы прыроды, адправіла скаргу ў Еўрапейскую камісію. Тычыцца яна Белавежскай пушчы і рашэння міністра аховы асяроддзя наконт павелічэння высечкі дрэў і патраенне нарыхтоўкі драўніны на тэрыторыі Белавежскага надлясніцтва.  Праінфармавала пра гэта прадстаўніца гэтых арганізацый Агата Шафранюк, юрыстка ClientEarth, на адмысловай прэс-канферэнцыі. […]