Хто вінаваты?

У 11 гадзіну раніцы 23 траўня году панскага 2016 князь Сцёпа Сцяпанюк павінен быць ужо на працы. Вось, уявіце сябе, надышлі такія часы, што працаваць вымушаны нават князь. Большасць сваёй не задоўгай, працоўнай кар’еры князь Сцёпа правёў на кіраўнічых пасадах у княжацкіх сельсаветах. Асаблівых поспехаў на працы ніколі не дасягаў. […]