У мінулым годзе даволі гучна была адзначана намі, беларусамі і праваслаўнымі ў Польшчы, сотая гадавіна бежанства 1915 г. З гэтай нагоды зладжаны былі прэзентацыі адшуканых архіўных фатаграфій і дакументаў, навуковая канферэнцыя, тэатральныя інсцэнізацыі-рэканструкцыі і шматлікія сустрэчы з дакладамі і ўспамінамі пра эвакуацыю звыш мільёна беларусаў з Падляшша і Гарадзеншчыны ў […]