Успамінаю Гайнаўку паўвекавой даўнасці

З Гайнаўкай я быў звязаны з часоў свайго дзяцінства. Мая мама з вёскі Дольнае (зараз так называецца адна з гайнаўскіх вуліц на заходняй ускраіне горада) выйшла замуж у Новае Ляўкова. У Дольным – як я запамятаў – стаялі драўляныя хаты з саламянымі стрэхамі і вельмі часта былі яны спалучаныя з […]