Успамін пра старую Плянту

  Даволі вялікі лясны абшар за вёскай Новае Ляўкова ў бок чыгункі мае назву Плянта. Гэты лес на тэрыторыі Нараўчанскай гміны ў Гайнаўскім павеце. Тут на невялікіх узгорках растуць пераважна сосны ў сваім вечназялёным убранні. Там-сям можна ўбачыць елкі. Ліставыя дрэвы тут у меншасці. Да лесу з захаду падступаюць палі […]