Зараз Ляўкова шырокавядомае з прадукцыі чырвонай цэглы. А варта ведаць, што ў XVI стагоддзі быў тут памешчыцкі двор абарончага характару. Ён знаходзіўся на ўзгорку, на правым берагу дзікай ракі Нараўкі. Навокал акружалі яго багны. Адсюль адкрываўся вялікі прастор лугоў. Двор быў абгароджаны вялікім густым частаколам. Цераз балоты з паўночна-ўсходняга боку […]