Успаміны з 1993 г.

us-031. Польшчa. Хоць да канца 1992 г. расло ў Польшчы беспрацоўе (пад канец 1992 г. было больш чым 2,5 мільёнаў беспрацоўных) і дзяржаўныя прадпрыемствы прадаваліся замежным капіталістам і часта закрываліся, аднак валавая прадукцыя ў дзяржаве вырасла на 2,5% з адмоўнай -3% у 1991 г., бо паўстала многа новых прыватных прадпрыемстваў. Цэны на прадукты стабілізаваліся і перасталі так хутка расці, як раней. У 1990 г інфляцыя была 585,8%, у 1991 – 70,3 %, а ў 1992 – 43 %.Беспрацоўе далей расло: у студзені было 14,2%, а ў чэрвені дайшло да 14,8%. Найчасцей трацілі працу працаўнікі, якія мелі 50 і больш год.
7 студзеня польскі Сейм прыняў антыабарцыйны закон, аб планаванні сям’і і абароне чалавечага плоду і аб умовах дапушчэння да легальнай аборцыі. Да 1993 г. аборцыя ў Польшчы была легальнай. Ад 7 студзеня аборцыю можна было па закону зрабіць толькі калі:
1. Цяжарнасць пагражала жыццю цяжарнай жанчыны.
2. Лекары іншыя, чым тыя якія робяць аборцыю пацвердзяць, што плод з’яўляецца нявылечна хворы, недаразвіты і пасля нараджэння не будзе здольны да самастойнага жыцця.
3. Цяжарнасць паўстала ў выніку недазволенага дзеяння, напр. гвалту.
Ад гэтага дня за нелегальную аборцыю пагражала турма лекару, які яе рабіў і жанчыне, якой яе зрабілі.
8 студзеня польскі Сейм прыняў закон аб падатку ад тавараў і паслуг і аб акцызным падатку.
14 студзеня ранкам а гадзіне 4:36 затануў ля нямецкага вострава Ругіі падчас шторму на Балтыйскім моры польскі аўтамабільны паром «Ян Гевелюш», які плыў са Свінавусця ў Істад у Швецыі. Згінула 55 асоб, а 9 асоб выратавалі. А гадз. 5:12 паром у вадзе перавярнуўся дагары дном. Помню, было пасля гэтай катастрофы многа шуму ў тэлебачанні і ў газетах. Абвінавачвалі персанал парома, што кепска прымацаваў да падлогі парома аўтамабілі і яны ў час шторму з’ехалі на адзін бок і перавярнулі паром.
Зіма была цёплая і 17 студзеня ў горадзе Яленя Гура зарэгістравалі самую высокую ў Польшчы тэмпературу студзеня, +17 градусаў Цэльсія.
23-24 студзеня прайшоў у Закапаным Кангрэс Уніі Працы, на якім выбралі старшынёй партыі Рышарда Бугая.
10 сакавіка ў Катавіцах пачаўся судавы працес звязаны з выпадкамі ў вугальнай шахце ,,Вуек” 16 студзеня 1981 г., калі згінулі ад куль ЗОМО шахцёры.
21 сакавіка ў Варшаве прайшоў ІІ Кангрэс Сацыял-дэмакратычнай Рабочай Партыі (SdRP), на якім старшынёй Галоўнай рады быў выбраны Аляксандр Квасьнеўскі, віцэ-старшынямі выбралі Лешка Мілера і Юзафа Алексага.
5 красавіка польскія рыбакі заблакіравалі парты ў Гданьску, Гдыні і Шчэціне, жадаючы абмежаваць імпарт рыб з іншых дзяржаў.
25 красавіка прайшоў ІІ з’езд Дэмакратычнай Уніі, на якім выбралі старшынёй партыі Тадэвуша Мазавецкага.
30 сакавіка польскі Сейм прыняў Праграму Усеагульнай Прыватызацыі.
5 мая пачаўся ў Польшчы страйк бюджэтных працаўнікоў, а 21 мая пачалі страйкаваць працаўнікі гарадской камунікацыі ў Варшаве.
15 мая прыехаў да мяне на тыдзень мой дваюрадны брат з Брэста, Сцяпан Пархоць, на гандаль. Яго матка была сястрой майго бацькі. Ён быў два гады старэйшы ад мяне, жонку меў з усходняй Беларусі, а два яго сыны служылі афіцэрамі ў расійскай арміі. Ён гаварыў, што эканамічная сітуацыя на Беларусі ў той час была вельмі кепская. З ім я ездзіў па базар на былы Стадыён Дзесяцігоддзя.
23 мая прайшоў у Беластоку XII з’езд БГКТ, на якім выбралі ГП БГКТ. Выбралі старшынёй ГП Яна Сычэўскага, ганаровым старшынёй Аляксандра Баршчэўскага, намеснікамі старшыні Мікалая Нікалаюка і Тамару Русачык, сакратаром ГП Валянціну Ласкевіч і членамі ГП БГКТ Фёдара Галёнку, Янку Добаша, Аляксандра Іванюка, Кастуся Майсеню, Зінаіду Навіцкую, Мікалая Пракапюка, Пятра Прышчэнку і Лідзію Саевіч.
З 28 на 29 мая польскі Сейм прагаласаваў вотум недаверу для ўрада Ганны Сухоцкай і 29 мая прэзідэнт Лех Валэнса расфарміраваў Сейм і Сенат, і рашыў правесці навыя датэрміновыя выбары ў Сейм і Сенат і да14 кастрычніка не было ў Польшчы ні Сейма, ні Сената.
10 чэрвеня з ініцыятывы Леха Валэнсы паўстаў Беспартыйны Блок Падтрымкі Рэформ (BBWR)
Унукі з Беластоку хацелі пабачыць горы і я ім у Варшаве на Пляцу Канстытуцыі выкупіў месцы на 15 дзён у Доме Адпачынку ў Закапаным, ад 16 да 30 чэрвеня на 4 асобы. Жонка мая не захацела ехаць у горы. Мая дачка Ірэна з унукамі Лукой і Грыгорыем прыехала да нас 15 чэрвеня ўдзень і пад вечар я з імі селі ў Варшаве ў вагон з кушэткамі ў цягніку да Закапанага і ранкам даехалі мы да вакзала ў Закапаным і адтуль таксі давезла нас у цэнтр горада ў Дом Адпачынку. Там мы атрымалі два пакоі, дзе затрымаліся. Першы дзень знаёміліся мы з горадам, а на наступны дзень паехалі ў Кузьніцу і адтуль канатнай дарогай у закрытых вагоніках даехалі на ,,Каспровы верх” (1985 м.), дзе пабачылі метэаралагічную абсерваторыю і горы, на якіх яшчэ ляжаў снег. Там мы рабілі здымкі, пахадзілі і вярнуліся ў Дом Адпачынку. Пасля наведалі мы ,,Марское вока», невялікае возера між гор, да якога давезлі нас возам коні. Паехалі мы канатнай дарогай на Губалуўку, дзе аглядзелі цікавую панараму Татраў. З правадніком хадзілі мы па калідорах Магурскай пячоры.
22 чэрвеня паехалі мы з польскім гідам у Славакію ў Татранскую Яварыну, дзе пабачылі панараму Татраў са славацкага боку. Яшчэ з гідам ездзіді мы ў іншыя цікавыя месцы, якіх назваў я ўжо не памятаю.
30 чэрвеня пад вечар увайшлі мы ў кушэткі ў цягніку Закапанэ – Варшава і ранкам 1 ліпеня прыехалі мы ў Варшаву і дачка з унукамі пад вечар вярнулася ў Беласток. Больш унукі не прасілі мяне ехаць у горы, а толькі над мора. Горамі нацешыліся.
29 чэрвеня ў Варшаве адкрылі Катыньскі музей.

БЕЛАРУСЬ
15 лютага незалежныя прафсаюзы ў Беларусі аб’явілі бястэрміновыя палітычныя стачкі. Беларускі прэм’ер Вячаслаў Кебіч дзякаваў тым прадпрыемствам, якія не страйкавалі і працавалі. У беларускіх газетах друкаваліся на першых старонках здымкі вялікіх чэргаў па хлеб і па бензін. Інфляцыя ў 1993 г. дайшла ў Баларусі да 1290 % . У першых кварталах 1993 г. у увялi свабодныя цэны на мяса. Павялічыліся аплаты за кватэры і за камунальныя паслугі.
9 красавіка Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб далучэнні дзяржавы да ташкенцкага Дагавору аб калектыўнай бяспецы.

РАСІЙСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ
3 студзеня ў Маскве падпісалі дагавор паміж ЗША і Расійскай Федэрацыяй аб рэдукцыі на дзве трэці атамных бoегаловак.
24 студзеня адбыўся старт касмічнага карабля ,,Саюз ТМ-16” з касманаўтамі Генадзіем Манакавым і з Аляксандрам Палешчуком. Прыстыкаваліся яны да арбітальнай станцыі ,,Мір Крыстал” і вярнуліся на зямлю 22 ліпеня.
25 студзеня на арбітальнай станцыі ,,Мір” прайшла першая ў гісторыі мастацкая выстаўка прац Ігара Падальчака.
11 – 14 лютага на з’ездзе Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі лідарам партыі выбралі Г. А. Зюганава.
20 лютага азербайджанская сям’я Мусаевых ў Цюмені захапіла самалёт Ту-134 з 76 пасажырамі і прымусіла пілотаў ляцець у Стакгольм, дзе тэрарысты здаліся шведскім уладам. Шведскія ўдады тэрарыстаў дэпартавалі ў Расію. Арганізатар тэракта Тамерлан Мусаеў быў засуджаны на 12 гадоў турмы.
12 сакавіка на надзвычайнай сесіі Вярхоўнага Савета Расійскай Федэрацыі дэпутаты прагаласавалі агранічыць паўнамоцтва прэзідэнта і адкінулі папраўкі да канстытуцыі прапанаваныя Б. Ельцыным.
20 сакавіка прэзідэнг РФ Б. Ельцын Указам №379 увёў прэзідэнцкую ўладу.
23 сакавіка Канстытуцыйны суд РФ засведчыў, што Указ №379 Б. Ельцына з’яўляецца нязгодным з Канстытуцыяй РФ.
26-29 сакавіка 9-ы Пазачарговы з’езд народных дэпутатаў РФ стараўся адабраць Б. Ельцыну ўладу. Прыняў ён пастанову правесці рэферэндум аб даверы прэзідэнту, старшыні Вярхоўнага Савета і дэпутацкаму корпусу.
3-4 красавіка ў Ванкуверы наступіла першая сустрэча прэзідэнта РФ Барыса Ельцына з прэзідэнтам ЗША Білам Клінтанам і там прынялі Ванкуверскую дэкларацыю аб стратэгічным партнёрстве Расіі і ЗША.
13 красавіка арыштавалі рускага серыйнага забойцу Сяргея Рахоўскага, які забіў 19 асоб. Ён пераважна гвалціў і забіваў жанчын. Аднак забіў 5 мужчын і 2 падлеткаў. Памёр 21 студзеня 2005 г. у турме ад сухотаў.
15 красавіка была створана руская нафтавая кампанія ,,Юкос”
17 красавіка прэзідэнт Чачні Джахар Дудаеў распусціў парламент.
18 красавіка ў Опцінскай пустыні псіхічна хворы Мікалай Аверын забіў трох манахаў Рускай праваслаўнай царквы.
25 красавіка прайшоў Усерасійскі рэферэндум. У рэферэндуме прыняло ўдзел 64,05% выбаршчыкаў. Яны адказвалі на 4 пытанні:
1. Ці давяраеце Вы Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Б.Н.Ельцыну? (58.7% адказала так).
2. Ці згаджаецеся Вы на сацыальна-эканамічную палітыку створаную Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі і Урадам Расійскай Федэрацыі з 1992 года? (53.0% адказала так).
3. Ці лічыце Вы неабходным правядзенне датэрміновых выбараў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі? (41,2% адказала так).
4. Ці лічыце Вы неабходным правядзенне датэрміновых выбараў народных дэпутатаў Расійскай Федэрацыі? (49,5% адказала так).
1 мая прайшла дэманстрацыя ў Маскве апазіцыі, якая сутыкнулася на пляцу Гагарына з міліцыяй і АМОНам.
2 мая зборная Расіі заняла першае месца на чэмпіянаце міра па хакею, абыграўшы ў фінале ў Мюнхене зборную Швецыі 3:1.
9 мая ў Ніжнім Тагіле падчас авіяашоў на свята 48-ай гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай Вайне пры віражу самалёт Як-52 упаў на назіральнікаў. Згінула 2 пілотаў і 17 людзей назіральнікаў, у тым ліку 8 дзяцей, а параненых было 75 асоб.
9 мая у Саранску на свята 48-ай гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай Вайне верталёт Мі-2 урэзаўся ў жылы дом. Згінулі 2 пілоты, а 3 пілотаў было параненых.
22 мая з касмадрома Байканур выпусцілі транспартную ракету ,,Саюз” з траспартным грузавым караблём ,,Прагрэс-М-18” да касмічнай станцыі ,,Мір”.
3 чэрвеня прайшла Усерасійская канстытуцыйная нарада скліканая апазіцыйнымі партыямі.
3 чэрвеня Мітрапаліт Ніжагародскі і Арзамаскі Мікалай нанава асвяціў Царкву Сабора Прасвятой Багародзіцы (Строганаўскай).
4 чэрвеня Вярхоўны Суд РФ прыняў Пастанову аб парадку ўзгаднення і прыняцця на чарговым З’ездзе народных дэпутатаў (17лістапада 1993г.) праекта новай канстытуцыі.
5 чэрвеня Б. Ельцын адкрыў новую канстытуцыйную нараду.
14 чэрвеня ў Свярдлоўскай вобласці на рацэ Каква прайшла вялікая паводка, якая прынесла вялікія страты гораду Сераву.
15 чэрвеня пакінула Кубу апошняе расійскае войска.
30 чэрвеня на Маскоўскай міжбанкавай валютнай біржы долар падняўся да 1024 рубля.

ІНШЫЯ краіны
1 студзеня Чэхаславакія мірна раздзялілася на Чэхію і Славакію і Расія, Казахстан і Узбекістан ўстанавілі дыпламатычныя адносіны між Чэхіяй і Славакіяй, а Туркменістан устанавіў дыпламатычныя адносіны са Славакіяй.
4 студзеня ЗША і Славакія ўстанавілі дыпламатычныя адносіны.
5 студзеня на паўднёвым беразе вострава Мейленд ля Шатландыі разбіўся танкер МВ Браэр. Выплыла з яго 84 700 тон нафты.
5 студзеня ў АБХАЗСКАЙ ВАЙНЕ (1992-1993) абхазскае войска пачало наступленне на Гумісцінскім фронце на грузінаў і дайшлі да Сухумі.
7 студзеня Нарвег Эрлінг Каге першы дайшоў сам адзін да паўднёвага полюса.
13 студзеня самалёты НАТА бамбілі нейкія аб’екты ў паўднёвым Іраку.
13 студзеня наступіў у ЗША 53 старт (STS-54) па праграме Спейс Шатл і 3 палёт шатла ,,Індэвор” з касманаўтамі Джонам Касперым, Дональдам МакМанаглам, Грэгорым Харбам, Марыё Рункам і касманаўткай Сьюзан Хэлмс.
13-15 студзеня у Парыжы падпісалі Канвенцыю аб забароне прадукцыі, ужывання і запасаў хімічнай зброі і аб яе ліквідацыі.
14 студзеня згінула 9 геолагаў ад выбуху вулкана Галерас у Калумбіі.
19 студзеня Чэхію і Славакію прынялі ў ААН.
20 студзеня наступіла інагурацыя Біла Клінтана на прэзідэнта ЗША.
22 студзеня – 1 лютага Харвацкая армія заняла Краіну. Выгнала з яе ўсіх сербаў.
26 студзеня Вацлаў Гавел быў выбраны прэзідэнтам Чэхіі.
28 студзеня ў сталіцы Заіру Кіншасе (сёння Дэмакратычная Рэспубліка Конга) у хваляваннях салдат згінула амаль тысяча асоб разам з паслом Францыі Філіпам Бернардам і для супакаення тых хваляванняў Францыя 29 студзеня выслала туды атрады сваіх камандосаў.
30 студзеня ў Найробі ў Кеніі на шляху Мамбаса – Найробі цягнік упаў у раку. Згінула 140 асоб.
31 студзеня ў катастрофе самалёта Шорт Скайван 3-100 Авіякампаніі ,,Пан Малайзіан Эа Транспарт” у Інданезіі згінула 16 асоб.
2 лютага Вацлаў Гавел стаў прэзідэнтам Чэхіі да 2 лютага 2003 г.
2 лютага ў Афганістане ў Кабуле ад ракетнага абстрэлу войскам Хекмаціара згінула 72 асобы, а 80 асоб было параненых.
8
лютага Чэхія і Славакія ўвялі сваю валюту замест кароны.
8 лютага у паветры сутыкнуліся два іранскія самалёты, пасажырскі самалёт ,,ТУ-154М” і знішчальнік ,,Су-24” ля Тэгерана. Згінула 134 асобы.
10 лютага папа рымскі Ян Павел ІІ паляцеў з візiтам у сталіцу Судана Хартума. Сустрэўся там з кіраўніком дзяржавы Судана.
14 лютага выбралі прэзідэнтам Літвы Альгірдаса Бразаўскаса.
15 лютага выбралі прэзідэнтам Славакіі Міхала Ковача.
17 лютага ў катастрофе пасажырскага парома ля берага Гаіці згінула больш чым 1200 асоб.
20 лютага з касмадрома Уцінаура паляцела ў космас ракета М-38-ІІ з японскай арбітальнай рэнтгенаўскай абсерваторыяй АSCA, якая працавала на арбіце да 14 ліпеня 2000 г.
26 лютага аўтамабіль-пастка ўехаў на падзямельную стаянку машын у Нью-Йорку і наступіў выбух. Згінула 6 асоб, а больш чым 1000 асоб было параненых.
28 лютага згінула 4 амерыканскіх агентаў, а 19 было параненых падчас рэвізіі ў секце Галазь Давідава на ферме ў Тэксасе.
2 сакавіка Міхал Ковач стаў прэзідэнтам Славакіі.
5 сакавіка у Скопіі ў Македоніі ў катастрофе самалёта Фокер-100 згінула 83 асобы
5-20 сакавіка ў Аўстраліі прайшоў 9 чэмпіянат міра па футболу паміж маладзёжнымі камандамі. Выйграла зборная каманда Бразіліі, другое месца заняла Гана, а трэцяе Англія.
12 сакавіка ў Бамбеі ў Індыі ў бомбавых замахах арганізаваных мусульманскай злачыннай групай Давууда Ібрахіма згінула больш чым 250 асоб, а 713 асоб было параненых.
17 сакавіка ў Калькуце ў Індыі згінула 60 асоб
і больш чым 100 было параненых ў бомбавых замахах на 2 будынкі.
20 сакавіка ў замаху Ірландскай Рэспубліканскай Арміі ў англійскім Верынгтоне згінула 2 дзяцей, а больш чым 50 асоб было параненых.
20 сакавіка пачалася эвакуацыя грамадзян з Срэбраніцы ў Босніі і Герцэгавіне, якія амаль год былі акружаны сербамі. Вызвалілі іх толькі 18 красавіка.
24 сакавіка адкрылі камету Шоэмейкер-Лявы-9, якая ў ліпені 1994 г. ударыла ў планету Юпітэр.
31 сакавіка Савет Бяcпекі ААН прыняў рэзалюцыю 816 дазваляючую самалётам НАТА збіваць ваенныя самалёты над Босніяй і Герцэгавінай.
8 красавіка Македонія стала членам ААН.
8 красавіка наступіў у ЗША 54-ы старт (STS-56) па праграме Спейс Шатл і 16 палёт шатла ,,Дыскаверы”
з касманаўтамі Кенетам Камеронам, Стэфенам Асвальдам, Майклам Фоўлам, Кенетам Кокрэлям і касманаўткай Еленай Очаа. Палёт быў для Міністэрства Абароны ЗША.
10 красавіка японскі зонд ,,Гітэн” разбіўся на паверхні Месяца.
17 красавіка ААН уводзіць эканамічную блакаду Югаславіі.
19 красавіка ў горадзе Уэйка ў Тэксасе ( ЗША) закончылася 51-дзённая аблога амерыканскім ФБР і пажарам на ранча секты ,,Царква Давіда” Карэша. Згінула 79 асоб і між імі 21 дзіця.
25 красавіка наступіў 58 візіт папы рымскага Яна Паўла ІІ. Наведаў ён Албанію.
26 красавіка наступіў у ЗША 55-ы старт (STS-55) па праграме Спес Шатл і 14 палёт шатла Калумбія
з касаманаўтамі Стывенам Найджэлам, Тэрэнсам ,,Томам” Генрыксам, Джэрым Росам, Чарлзам Прэкортам, Бернардам Харысам, Ульрыхам Вальтэрам (немцам)
і Гансам Шлегелем (немцам).
26 красавіка ў катастрофе самалёта Боінг-737
у Аўрангабадзе (Індыя) згінула 56 асоб.
27 красавіка ля Лібравіля разбіўся самалёт De Ha-villand Canada DHC-5 Buffalo BBC Замбіі з футбольнай зборнай гэтай дзяржавы. Згінулі ўсе 30 асоб.
1 мая на парадзе ў Каломба быў забіты прэзідэнт Шры-Ланкі Ранасінгх Прэмадаса.
3 мая Эфіопія прызнала незалежнасць Эрытрэі.
14 мая Эстонія, Літва і Славенія сталі членамі Савета Еўропы.
19 мая ля Медэльіна пасажырскі самалёт Боінг 727-46 кампаніі SAM Colombia ударыў у гару. Згінула 132 асобы.
6 чэрвеня ў Ліберыі паўстанцы напалі на лагер бежанцаў ля Харбела і забілі больш чым 450 людзей.
21 чэрвеня наступіў у ЗША 56-ы старт ( STS-57 ) па праграме Спейс Шатл і 4-ы палёт шатла ,,Індэвор”
з касманаўтамі Рональдам Грабе, Брайанам Дафім, Дэвідам Лоум, Нэнсім Шэрлокам (Кур’е), Пэтэрам Унсофам і Джэнісам Восам.
26 чэрвеня ЗША нанеслі ракетны ўдар па разведвальнаму цэнтру ў Багдадзе (Ірак), які планаваў быццам бы забіць былога прэзідэнта ЗША Джорджа Буша.
30 чэрвеня Чэхія і Славакія сталі членамі Савета Еўропы.
Дзмітры Шатыловіч
Працяг будзе ■

 

4 Comments

Comments are closed.