Студзень – гадоў таму
975 – 1040 г. паход кіеўскага князя Яраслава Мудрага на Літву. Першае ўпамінаньне Літвы ў славянскіх летапісах.
950 – 1065 г. першая летапісная зьвестка пра горад Браслаў, заснаваны полацкім князем Брачыславам Ізяславічам.
895 – 1120-я гады, стварэньне “Аповесьці мінулых гадоў” – аднаго зь першых летапісаў, выдатнага помніка культуры ўсходніх славян.
765 – 1250 г. забойства язычнікамі ігумена Лаўрышаскага манастыра прападобнага Елісія, кананізаванага царквой як сьвятога Беларусі.
710 – 1305 г. напад крыжакоў на Гарадзенскую зямлю і аблога імі Гарадзенскага замка.
295 – 29.01.1720 г. нар. на Віцебшчыне Францішак Багамолец, драматург, публіцыст і выдавец. Памёр 24.04.1784 г.
230 – 1785 г. нар. Каспар Бароўскі (пам. у 1854 г.), жывапісец, вучань Ф. Смуглевіча, з 1813 г. жыў і працаваў у Беластоку.
215 – 31.01.1800 г. пам. Міхал Агінскі (нар. у 1730 г.), гeтман вялікі літоўскі, заснавальнік капэлі, тэатра, музыкальнай школы ў Слоніме.
210 – 16.01.1805 г. у Полацку памёр Нікадэм Мусьніцкі (нар. 16.02.1765 г.), паэт, драматург, гісторык, выкладаў у езуіцкіх калегіунaх у беларускай правінцыі, аўтар тамоў вершаў („Zabawki poetyckie” (1803), „Drobnieysze Zabawki poetyckie” (1804), паэмы „Pułtawa” (1803) і камэдыяў для школьнага тэатру.
160 – 3.01.1855 г. памёр Антон Марціноўскі (нар. 10.07.1781 г. у Радашкавічах), віленскі выдавец і публіцыст („Wiadomości brukowe” (1816 – 1822), „Kurier Litewski” (1817 – 1839), („Dziennik Wileński” (1819 – 1830), у 1817 г. заснаваў у Вільні друкарню, дзе выдаў каля 400 кніг.
130 – 15.01.1885 г. памёр Антон Эдвард Адынец (нар. 25.01.1804 г. у Гейстунах Ашмянскага пав.), паэт-рамантык, сябра Адама Міцкевіча.
125 – 1890 г. у в. Кухцінцы Дзісенскага пав. нар. Пётр Мятла, настаўнік, культурна-асьветніцкі дзеяч, палітык, публіцыст, пісьменьнік, пасол польскага Сойму, адзін са стваральнікаў Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады. Закатаваны НКВД 28.08.1936 г.
125 – 1890 у в. Меляшкі каля Гарадка на Беласточчыне нар. Іван Дарашкевіч (літаратурны псэўданім Д. Янук, Д-іч Янук), паэт, асьветны дзеяч. Выпускнік царкоўна-настаўніцкага вучылішча ў Ялоўцы. Працаваў настаўнікам у Семяноўцы ды іншых вясковых школах Беласточчыны ды Гарадзеншчыны. Супрацоўнічаў з “Нашай Нівай”. Загінуў на фронце 24.02.1943 г.
125 – 10.01.1190 г. у Дзедзінцы Друйскай воласьці Віленскай губ. нар. Ільдэфонс Бобіч, каталіцкі ксёндз, дзеяч беларускага хрысьціянскага руху і прыхільнік беларусізацыі каталіцкага касьцёла на беларускіх землях, м. інш. навучаў рэлігіі ў Віленскай Беларускай Гімназіі (1921 – 1923), быў пробашчам у Гэрманавічах, у Іўі (1930 – 1944). Памёр 18.04.1944 г., пахаваны побач касьцёла Пятра і Паўла ў Іўі.
115 – 18.01.1900 г. нар. Віктар Баркоўскі, мовазнавец, дасьледчык дзейнасьці Яўхіма Карскага.
110 – 3.01.1905 г. нар. Уладзімір Хадыка, паэт, настаўнік. Замардаваны НКВД 1.07.1940 г.
100 – 1.01.1915 г. новавысьвячаны ксёндз Адам Станкевіч адправіў першую імшу ў Крэўскім касьцёле. Кс. Адам Станкевіч, родам з недалёкіх ад Крэва Арлянят, упісаўся ў гісторыю Беларусі як выдатны рэлігійна-грамадзка-палітычны дзеяч беларускага руху. На памятку першай сьвятой імшы ксяндза былі выдадзеныя абразкі з кароценькім тэкстам на беларускай мове. Адна з такіх памятак, раздаваных тады праўдападобна вернікам, праз 100 гадоў захавалася ў сям’і Вікторыі Шутовіч у Квідзыню (на Памор’і), якая нарадзілася ў вёсцы Шутовічы каля Смаргоняў. Дзякуючы ёй атрымалася вельмі цікавая памятка, якая мае значэньне дакуманта адноснага да біяграфіі кс. Адама Станкевіча і да гісторыі беларускай мовы ў рымакаталіцкім касьцёле.
90 – 4.10.01.1925 г. адбыўся І Усебеларускі зьезд настаўнікаў.
80 – 31.01.1930 г. памёр Бэнэдыкт Дыбоўскі (нар. 29.04.1833 г. у Адамарыне Вілейскага пав.), прыродазнавец, заолаг, лекар.
70 – 6.01.1945 г. у Фрыбургу, у кляштары сясцёр дамініканак памерла Магдалена Радзівіл (нар. 8.01.1861 г. у Варшаве), беларуская мэцэнатка і культурная дзеячка; фінансавала выданьне беларускай каталіцкай газэты „Biełarus” (1913 – 1915), зборніка „Вянок” Максіма Багдановіча, закладала беларускія школы, м. інш. у сваім маёнтку Кухцічы і ў ваколіцы.
60 – 20.01.1955 г. пам. у Гданьску Лукаш Дзекуць-Малей (нар.1.10.1888 г. у Слоніме), беларускі і баптысцкі рэлігійна-грамадзкі дзеяч. 25.03.2004 г. яго імем названа адна з вуліц у цэнтры Гданьска.
40 – 4.01.1975 г. пам. у Саўт-Рывэры Юрка Віцьбіч (сапраўднае прозьвішча Георгій Шчарбакоў), пісьменьнік, грамадзкі дзеяч. Нар. 15.06.1905 г. у г. Веліж, Віцебскай губэрні. Закончыў гімназію. Друкаваўся з 1929 г. У час нямецкай акупацыі праяўляў вялікую пісьменьніцкую актыўнасьць, ягоныя творы былі друкаваны ў многіх часопісах. Выдаў ў той час два зборнікі публіцыстыкі „Вяліскія паўстанцы” ды „Нацыянальныя Сьвятыні”. У Нямеччыне ў 1946 годзе разам з Н. Арсеньневай стварыў літаратурнае аб’яднаньне „Шыпшына”, якога стаў старшынёй. Пасьля жыў у ЗША. Актыўнасьць праяўляў таксама ў галіне журналістыкі. Многа ягоных твораў было надрукаваных у „Беларусе”, „Новым рускім слове”.
Апрацавалі Лена Глагоўская
і Вячаслаў Харужы ■
Way cool, some valid points! I appreciate you making this article available, the rest of the site is also high quality. Have a fun.
gzYalr me know if this okay with you. Thanks a lot!
“IЛ‡ve read a few good stuff here. Certainly worth bookmarking for revisiting. I surprise how so much effort you set to make one of these magnificent informative site.”
I really enjoy the blog post. Cool.
Appreciate you sharing, great post.Really thank you! Fantastic.
A Coox hazard regression analysis, which adjusted for 17 baseline
variables, was performed to determine any association between testosterone
supplementation and three -year results of departure,
nonfatal heart attack and stroke.
Thhe indicators for the use off testosterone in cognitive and mrntal impairment are still nott
clear; however, studies of healthy elderly men with testosterone insufficiency have yielded interesting results.
History of heart disease.
The point we attempt tto focus on is ensuring our patients feel like theey
have some contrdol inn the process while assuring the most is got from the therapy.
Testosterone enhances the dilation of coronary arteries, arteries
supplying blood to heart muscles, thereby raising blood flow aand decreasing blood pressure.
Caruso’s Super Garcinia Cambogia provides help for those wishing to suppress their desire and help
maintain a healthy weight, while encouraging energy to support exercise and dietary actions.
Enjoyed every bit of your article post.Much thanks again. Great.
Thanks-a-mundo for the article post.Really looking forward to read more. Want more.
Thanks for sharing, this is a fantastic blog article.Really looking forward to read more. Want more.