1 ліпеня нечакана прыехаў да мяне ранкам аўтамашынай з двума сваймі знаёмымі немцамі з Нямеччыны з Хагена Уладзімір Ганскі, у якога я ў 1984 г. гасціў з жонкай амаль два тыдні і які мне пасля ў Індыю прыслаў 2 кнігі на рускай мове расейскіх дэсідэнтаў, аднаго з якіх выгналі з СССР на Захад, а другі сам уцёк з СССР. Госці папрасілі ў мяне, каб я іх завёз і паказаў ім базар на Стадыёне Дзесяцігоддзя, аб якім пішуць у нямецкіх газетах.
Уладзімір Ганскі радзіўся ў Маскве. Яго бацька быў рускім немцам, а яго матка паходзіла з рускіх дваран. Яна была сваячкай з маткай ўнучкі царскага контр-адмірала Анатолія Конанава Таццянай Ершовай ва Францыі ў Брус. Таццяна была сваячкай маёй жонкі па бацьку, а для маё жонкі Таццяна была сваячкай па матцы. Да яе мы ездзілі ў 1975 г. Таццяна калісь нас з ім пазнаёміла. Продкам яго маткі і маткі Таццяны Ершовай быў царскі генерал-маёр з аховы рускага цара Аляксандра ІІ, Дворжыцкі Андрыан, які быў паранены ў час замаху на жыццё цара Аляксандра ІІ. Бацьку Уладзіміра Ганскага Бруно расстралялі ў СССР у 1937 г. у час сталінскай чысткі, а Уладзімір у 1942 г. папаў, як савецкі салдат, са сваім братам, у нямецкі палон. Яго бацка навучыў яго гаварыць па-нямецку. І калі немцы дзесь на Белаларусі гналі яго брата як палоннага да працы, напалі на іх савецкія партызаны і ў перастрэлцы яго забілі. Уладзімір тады ўступіў у Рускую Вызваленчую Армію, ,,РОА” і ў Чэхаславакіі ў 1945 г. ён папаў у савецкі палон як нямецкі салдат. Ён не прызнаваўся ў палоне, нават нямецкім салдатам палонным, што ён рускі, што быў у ,,РОА” і што ведае рускую мову. Таму выжыў.
І пры Хрушчове яго, як нямецкага палоннага, выслалі ў Нямеччыну. У Гагене былі яго сваякі па бацьку, якіх адрас ён ведаў і ён там затрымаўся, і там жыў, працаваў на фабрыцы і меў пенсію нямецкага франтавіка-ветэрана. Яго малодшая сястра жыла ў Маскве, была заўзятай камуністкай і з ім не хацела нават перапісвацца. Аднак яе сыны без згоды маткі з ім перапісваліся. Аднак у 1908 г. паведамілі мяне з Гагена аб яго смерці, а пасля пацвердзіла, што ён памёр, Таццяна Ершова з Францыі.
Стадыён Дзесяцігоддзя ў ПНР пачалі будаваць у Варшаве ў жніўні 1954 г., на правым беразе ракі Віслы, калі я ўжо пачаў працаваць у ,,Энергапраекце” ў Варшаве. Да ліпеня 1955 г ён быў амаль гатовы і ад даты 22 ліпеня 1954 г., ад дзесяцігоддзя ПНР, назвалі яго Стадыёнам Дзесяцігоддзя. Пабудавалі пры ім вакзал электрычнай чыгункі і даязджалі туды элекрычныя цягнікі і аўтобусы на аўтобусны вакзал блізка чыгуначнага вакзала. Спачатку на стадыёне праходзілі важнейшыя спартыўныя імпрэзы, пасля ў 1960-1970 гадах улады ПНР праводзілі там на ім кожны год Святы дажынак. І 08.09.1968 г. у час свята дажынак пры У. Гамулцы на Стадыёне Дзесяцігоддзя пратэстуючы супраць уваходу войск СССР і Варшаўскага Дагавора ў Чэхаславакію падпаліўся на смерць Рышард Сівец. На гэтым Стадыёне праводзіліся розныя канцэрты і пасля 1980 г. ён страціў спартыўнае значэнне, а пасля 1989 г. пачалі туды прыязджаць гандляры і прадаваць свае тавары, і ўжо ў 1992 г. Стадыён Дзесяцігоддзя на плошчы 38 гектараў стаў самым вялікім і вядомым Базарам Еўропы. Таргавалі на ім больш чым пяць тысяч фірм. Пасля 1989 г. не адна прафесія ў Польшчы не была такой рэнтабельнай, як гандаль. Прыязджалі на гэты базар нават людзі з Афрыкі. Многа было там армян, рускіх, беларусаў, украінцаў і іншых грамадзян СССР.
Завёз я майго знаёмага У. Ганскага і яго сяброў немцаў на стадыён, паглядзелі яны на натоўпы людзей на базары, пахадзілі, нічога цікавага там не купілі. Помню, адзін немец купіў там новую шапку савецкага палкоўніка і забраў яе з сабою ў Нямеччыну. Прыехалі пасля да мяне са Стадыёна, з’елі абед і паехалі ў Беласток да майго зяця Валянціна, які калісь некалькі раз працаваў у Хаген і жыў бясплатна на кватэры У. Ганскага. У яго яны тады былі толькі два дні і вярнуліся дамоў.
4 ліпеня прыехала да мяне дачка Ірэна з сынамі, у мяне пераначавалі і 5 ліпеня паехаў я разам з імі вечарам у спальным вагоне цягніком у дом адпачынку „Энергапраекта” ў Свінавусце, дзе я выкупіў у маім бюро ў „Энергапраекце” 2 пакоі. У адным пакоі я спаў са старэйным унукам Лукой, у другім – Ірэна з Грыгорыем. Мая жонка засталася ў Варшаве. Сталаваліся мы ў Доме Адпачынку ,,Энергетык”.
Як год раней, мы правялі два тыдні над морам. Два разы, 11 і 15 ліпеня, мы ездзілі ў Нямеччыну праз граніцу, бо маю два штэмпелі ў маім старым пашпарце, якія ставілі тады на граніцы з Нямеччынай. Помню, пабачылі мы там гарадок Альбек, яго пляж, горад і магазіны, цікавыя старыя будынкі ля пляжа, прыгожы мол са скрынкавым гадзіннікам і пасля горад Цірхоў.
А іншыя дні правялі мы на пляжы і ў горадзе Свінавусце. 20 ліпеня мы ў спальным вагоне цягніком вярнуліся ў Варшаву і 22 ліпеня Ірэна паехала з сынамі цягніком у Беласток.
Пасля вотуму недаверу прэзідэнта Леха Валэнсы ноччу з 4 на 5 чэрвеня да ўрада Яна Альшэўсага і пасля яго адстаўкі стаў прэм’ер-міністрам Польшчы Вальдэмар Паўляк, які за 33 дні не мог стварыць новага ўрада. І калі я з дачкой і ўнукамі быў у Свінавусці, Сейм Польшчы выбраў 10 ліпеня Ганну Сухоцкую прэм’ер-міністрам, і тая 11 ліпеня стварыла новы ўрад Польшчы.
16 ліпеня Вярхоўны Савет Расійскай Федэрацыі рэабілітаваў казацтва.
17 ліпеня дэпутаты славацкага парламента прагаласавалі за выхад Славакіі са складу Чахаславакіі і стварэнне незалежнай дзяржавы Славакіі.
22 ліпеня Абхазія аб’явіла незалежнасць ад Грузіі.
Ад 25 ліпеня да 9 жніўня ў Барселоне (Іспанія) прайшля XXV летняя Алімпіяда. Каманды былых савецкіх рэспублік выступалі там у Аб’яднанай Камандзе і заваявалі на Алімпіядзе найбольш медалёў: залатых – 45, срэбных – 38 і бронзавых – 29. Каманды ЗША атрымалі: залатых медалёў – 37, срэбных – 39, бронзавых –37, Германія атрымала: залатых медалёў – 33, срэбных – 21 і бронзавых –28.
27 ліпеня наступіў у РФ старт касмічнага карабля ,,Саюз ТМ-15” з касманаўтамі А. Я. Салаўёвым, С. В. Андрэевым і грамадзянінам Францыі Мішэлем Таніні. Француз Мішэль Таніні вярнуўся на Зямлю на касмічным караблі ,,Саюз ТМ-14” 10 жніўня з касманаўтамі А. Віктарэнкам і А. Келерым, а А. Салаўёў і С. Андрэеў вярнуліся на зямлю на касмічным караблі ,,Саюз ТМ-15” 1 лютага 1993 г.
30 ліпеня Сейм Польшчы ўстанавіў дзень 15 жніўня Святам Польскага Войска, як памяць па Варшаўскай Бітве 1920 г. з бальшавікамі. Ад 7 кастрычніка 1950 г. да 30 ліпеня 1992 г. Святам Польскага Войска быў дзень 13 жніўня, як памяць дня бітвы Народнага Польскага Войска з вермахтам пад Леніна ў Беларусі. Ад 1947 г да 7.10. 1950 г. Святам Народнага Польскага Войска быў дзень 9 мая, як памяць дня капітуляцыі
немцаў у 1945 г.
31 ліпеня Грузію прынялі ў ААН.
31 ліпеня ля Катманду (Непал) ў катастрофе самалёта А-310-300 згінула 113 асоб.
31 ліпеня ў катастрофе пасажырскага самалёта Як-42 у кітайскім Нанкіне згінула 108 асоб.
31 ліпеня наступіў у ЗША старт (STS-46) па праграме Спейс Шатл і 12 палёт шатла ,,Атлантыс” з касманаўтамі Лорэнам Шрыверам, Андру Аленам, Клодам Нікольем (швейцарцам), Маршам Джэферым, Хофманам Франклінaм Чанг-Дыаз i Франкa Малерба (Італія).
1 жніўня польскі Сейм прыняў Малую Канстытуцыю аб узаемных адносінах паміж заканадаўчай і выканаўчай уладамі Польшчы, а таксама аб муніцыпалітэце. Малая Канстытуцыя аказалася законам цьмяным, шматзначным і стварала магчымасць рознай інтэрпрэтацыі, якую выкарыстоўваў начальнік Канцылярыі Прэзідэнта Леха Валэнсы – Лех Фаландыш. То тады паявіліся так званыя прэзідэнцкія ведамствы і не ведалі каго прэзідэнт можа прызначыць на пасаду, а каго звольніць
і калі можа распусціць парламент. Пяць год абавязвання Малой Канстытуцыі былі чорным перыядам для польскай палітыкі.
6 жніўня ўрад РФ патрабаваў ад прыбалтыйскіх дзяржаў 7,7 мільярдаў долараў за выхад расійскіх войск з іх тэрыторыі.
10 жніўня ў пажары Натэцкай пушчы ў Вялікапольшчы згарэла 5 770 гектараў лесу.
14 жніўня грузінскае войска ўвайшло ў Абхазію. Пачалася грузінска-абхазская вайна. Абхазцам пачалі памагаць добраахвотнікі з Каўказа, чачэнцы, асетынцы і іншыя.
26 жніўня прэм’ер-міністры Чэхіі Вацлаў Клаус
і Славакі Уладзімір Меч’яр падпісалі ў Брне пагадненне аб падзеле ад 1 студзеня 1993 г. Чэхаславакіі на Славакію і Чэхію.
27 жніўня ў катастрофе самалёта Ту-134 у расiйскім Іванаве згінула 84 асобы.
29 жніўня ў зону канфлікта ў Прыднэстроўі ўвайшло войска РФ.
1 верасня была прынятая канстытуцыя Славакіі.
1 верасня ў загадкавых абставінах ноччу замардавалі 82-гадoвaга былога прэм’ер-міністра ПНР Пятра Ярашэвіча і яго другую жонку Аліцыю Сольскую ў іх доме ў Аніне каля Варшавы. Забойцаў да сённяшніх дзён не знайшлі.
1 верасня журналіст журнала ,,Упрост” і ,,Выбарчай газеты” Яраслаў Зентара выйшаў з дома ў Познані ў гадз. 8,40 на працу і прапаў. Да сённяшняга дня не знайшлі яго цела і яго забойцаў.
4 верасня за карупцыю засудзілі на 7 год турмы балгарскага кіраўніка камуністычнай партыі Фёдара Жыўкова.
12 верасня наступіў у ЗША 50-й старт (STS-47) па праграме Спейс Шатл і 2-і палёт шатла ,,Індэвор”. Першы раз у космас выляцела шлюбная пара – Марк Лі
і Джэйн Дэйвіс і першая афраамерыканка Мэй Джэмісан.
23 верасня на палігоне ў Невадзе ЗША прявялі пробу атамнай зброі.
22 верасня перанеслі рэліквіі св. Мучаніка Дзіцяткі Гаўрыіла з Гродна да праваслаўнага сабора св. Мікалая ў Беластоку.
23 верасня ад нечаканай паводкі ва Францыі згінула 80 асоб.
25 верасня спынена вайну паміж Азербейджанам і Арменіяй у Нагорным Карабаху.
28 верасня ў катастрофе пакістанскага А300 каля Катманду згінула 167 асоб.
28 верасня прыехаў з візітам у Польшчу прэм’ер-міністр Літвы.
29 верасня з афіцыйным візітам прыехаў у Польшчу прэм’ер-міністр Галандыі.
1 кастрычніка пры ядзернай аварыі на ліцейным заводзе горада Віцебска 20 рабочых заразіліся радыёнуклідамі.
Ад 1 да 6 кастрычніка прайшла бітва за Гагру ў Абхазіі паміж грузінскім войскам, якое заняло ў жніўні Абхазію, а абхазцамі і добраахвотнікамі з Канфедэрацыі горскіх народаў, дзе брала ўдзел многа чачэнцаў з Шамілем Басаевым. Абхазцы з добраахвотнікамі з Канфедэрацыі выгналі грузінаў з Гагры, а пасля з Абхазіі.
2 кастрычніка ў турме ў Карандыру ў Сан-Паўлу ў Бразіліі ў час паўстання вязняў дайшло да іх ,,разні”, у якой згінула 111 вязняў.
4 кастрычніка ў авіякатастрофе ў Амстэрдаме, дзе самалёт Боінг-747 упаў на дом, згінула 42 асобы.
8 кастрычніка астатнія савецкія салдаты выехалі з Польшчы.
9 кастрычніка паўстаў Народны рух Беларусіі.
12 кастрычніка рымскі папа Ян Павел ІІ наведаў Дамінікану.
12 кастрычніка ад землятрусу ў Егіпце згінула 545 людзей, 651 было параненых і 50 тысяч жыхароў засталося без прытулку.
13 кастрычніка прэм’ер-міністрам Украіны стаў Леанід Кучма.
14 кастрычніка кіраўнік расійскіх архіваў Рудольф Піхоя парадаў прэзідэнту Польшчы Леху Валэнсе дакументы катыньскіх злачынстваў схаваных у ,,спецыяльнай папцы №1”. Між імі перадаў нататку кіраўніка НКУС Лаўрэнція Берыі да І. Сталіна з прапановай расстрэлу польскіх палонных з сакавіка 1940 г. з подпісамі Сталіна, Варашылава, Молатава і Мікаяна.
15 кастрычніка серыйнага забойцу і канібала Андрэя Чэкацілу суд у РФ прыгаварыў на смяротнае пакаранне за 53 забойствы.
17 кастрычніка прынялі ў Польшчы Малую Канстытуцыю.
22 кастрычніка наступіў у ЗША 51-ы старт (STS-52) па праграме Спейс Шатл і 13 палёт шатла ,,Калумбія” з касманаўтамі Джэймсам Уэзербім, Майклам Бейкерам, Уільямам Шэпердам, Тамарай Джэрніган, Чарлзам Вічам і касманаўтам з Канады Стывенам МакЛейнам.
28 кастрычніка пакінулі Свінавусце астатнія баявыя адзінкі савецкага флота.
30 кастрычніка да 1 лістапада прайшла ў Анголе ліквідацыя апазіцыі. Актывісты кіруючай партыі МПЛА забілі 10 тысяч апазіцыянераў УНІТА і лідар партыі МПЛА Жозе Эдуарду душ Сантуш стаў прэзідэнтам Анголы без другога тура выбараў.
31 кастрычніка папа рымскі Ян Павел ІІ рэабілітаваў вучонага Галілеа Галілея, пакаранага каталіцкай інквізіцыяй і каталіцкім касцёлам за ерась бо прызнаваў ён праўдзівай тэорыю Каперніка аб руху планет вакол Сонца, а не руху планет і Сонца вакол Зямлі, як цвярдзіў касцёл.
1 лістапада турэцкае войска ў атаках на забароненую ў Турцыі партыю Курдыстана ўвайлo ў Ірак і забілaбольш чым 1000 курдаў.
3 лістапада прэзідэнтам ў ЗША быў вабраны кандыдат з Дэмакратычнай Партыі Біл Клінтан.
11 лістапада англіканскі касцёл прымае згоду, каб жанчыны былі святарамі.
14 лістапада ў катастрофе самалёта Як-40 ў Нячангу ва В’етнаме гіне 30 асоб.
15 лістапада ў катастрофе самалёта ІЛ-18Д ля Порто Плата ў Дамініканскай Рэспубліцы гіне 34 асобы.
24 лістапада ў катастрофе самалёта Боінга 737 у Кітаі ў раёне Куангсі гіне 141 асоба.
25 лістапада ў Чэхаславакіі ў парламенце прагаласавалі за падзел дзяржавы на Чэхію і Славакію ад 1 студзеня 1993 г.
28 лістапада Азербейджан, Афганістан, Казахстан, Кыргызстан. Таджыкістан, Туркменістан і Узбекістан прынялі ў Арганізацыю эканамічнага супрацоўніцтва.
30 лістапада ў чыгуначнай катастрофе каля Амстэрдама гіне 5 асоб.
2 снежня быў 52 старт у ЗША( STS-53) па праграме Спейс Шатл і 15 палёт шатла ,,Дыскаверы” з касманаўтамі Дэвідам Уолкерам, Робертам Кабанам, Гійонам Блуфердам, Джэймсам Восам і Майклам Кліфардам. Палёт быў арганізаваны для Міністэрства Абароны ЗША.
2 снежня ў Англіі працаўнікамі кампаніі Сэма быў высланы першы ў свеце SMS.
6 снежня ў Індыі індыйскія экстрэмісты разбурылі мячэць Бабры з XVI стагоддзя ў горадзе Айодх’я, што давяло да хваляванняў у розных раёнах дзяржавы,
у якіх згінула больш чым 1500 людзей.
8 снежня пачала ў Польшчы абавязваць так званая Малая Канстытуцыя.
9 снежня матросы ЗША, якіх скіравала туды ААН, занялі пляжы ў Самалі.
12 снежня ў землятрусе на востраве Флорэс ў Інданезіі згінула 2 500 людзей.
14 снежня катастрофа самалёта Мі-8 у Абхазіі каля вёскі Лата.
21 снежня ў катастрофе галандскага самалёта ДЦ-10 у партугальскім Фара згінула 56 асоб.
22 снежня ў катастрофе самалёта Боінга 727 у Трыпалісе ў Лівіі згінулa 157 асоб.
27 снежня амерыканская ваенная авіацыя збіла баявы самалёт Ірака.
У 1992 г. Беларусь прынялі ў ОБСЕ і МВФ і ў іншыя міжнародныя арганізацыі, у дзяржаве развіваўся бізнес, паявіліся беларускія рублі, спірт ,,Рояль” і ,,Санта-Барбара» і высокая інфляцыя.
У Польшчы беспрацоўе ў снежні дасягнула да 14,3%. У сувязі з тым рос лік бяздомных, якіх не лічылі, аднак журналісты ацэньвалі іх колькасць на 150 тысяч. Павялічвалі лік бяздомных ліквідацыя рабочых гатэляў пры фабрыках, беспрацоўе і ліквідацыя многіх прадпрыемстваў. У гарадах стала ноччу небяспечна хадзіць, бо нападалі і рабавалі. На жанчын і старэйшых людзей часта нападалі нават у дзень. Рабаўнікі слядзілі за тымі, хто браў грошы ў банку і ў дзень на іх нападалі і рабавалі. Па статыстыцы колькасць сцверджаных у Польшчы злачынстваў у 1992 г. вырасла ад 1984 г. на 38,3% і было іх 881 076. Забойстваў у Польшчы ў 1992 г. было 989. Расла ў Польшчы колькасць самагубстваў. У 1992 г. па статыстыцы было ў Польшчы 5 453 самагубствы. Зімой бяздомныя гінулі ад марозу. Нараджальнасць насельніцтва ў Польшчы падала. У 1991 была яна – 3,7 %, а 1992 – 3.2 %, каб у 2001 г дайсці да 0.1 %, і ад 2002 г.
у Польшчы стала больш людзей паміраць чым нараджацца. Найбольшая нараджальнасць насельніцтва – 19,5% была ў Польшчы ў 1953 і 1955 гадах, калі людзі не баяліся беспрацоўя. Найменш памерла людзей у Польшчы ў 1960 г. – 224 200, найбольш у 1991 г. – 405700. У 1992 г. памерла ў Польшчы 394 700 людзей.
Працяг будзе ■
I too think so , perfectly composed post! .
OxoQ1h information with us. Please stay us up to date like this.
Speak with your health care professional if you’ve got concerns or questions about testosterone treatment.
Thee recent contradictory findings on testosterone therapy prompted his team to conduct a substantial systematic literature search for studies assessiong the relationship bwtween testosterone replacement
therapy and cardiovascular events among guys and Patel.
It doesn’t continue generating more testosterone once it understands that amounts are higher than it
would hawve typically generated for you throughout the
duration of that day.