Дні славянскай пісьменнасці, асноўны момант ХІІ Падляшска-Палескіх сустрэч у традыцыі «Там по маёвуй росі», арганізаваныя 23 і 24 мая ў Бельску, прымеркаваны да дня ўшанавання памяці вучыцеляў славян святых Кірылы і Мяфодзія (24 мая), у юбілей 520-годдзя кнігі «Пралог» (найстарэйшай захаванай славянскай кнігі, якая ўзнікла ў 1496 годзе ў Бельску, змяшчаючай жыція святых), пачаліся ў Музеі малой айчыны ў Студзіводах, Пакроўскай царкве ў Бельску. Пасля прайшоў адмысловы кніжны кірмаш. Прэзентавалася выстава пра бежанства, а таксама адбыліся канцэрты калектываў з Польшчы і Беларусі.
Дарафей Фіёнік, спецыяліст па мясцовай гісторыі, музейнай справе і фальклоры, старшыня аб’яднання «Музей малой айчыны ў Студзіводах», галоўнага арганізатара свята: – Ладзілі мы тут Кірмаш на святога Мікалая, цяпер ужо чацвёрты раз арганізуем мерапрыемства гістарычнага характару. Сёння Царква ўшаноўвае памяць святых Кірылы і Мяфодзія, творацаў славянскай азбукі. Старадаўні град Бельск мае доўгія традыцыі пісьменнасці. Ужо ў ХІІІ стагоддзі ў Бельску былі кнігі, а ў ХV ст. у Мікалаеўскім манастыры ў Бельску перапісвалі кнігі. «Пралог», самая старажытная захаваная бельская кніга на славянскай мове, якая ўзнікла ў Бельску ў 1496 годзе па заказе Солтана Салтановіча, захавалася да сёння. «Пралог» быў доўга ў Супрасльскім манастыры, а пасля трапіў у Маскву (цяпер ён у Маскоўскай гістарычнай бібліятэцы). Неўзабаве споўніцца 520 гадоў з часу, калі паўстала. З такіх феноменаў і будуецца гісторыя. Трэба выцягваць такія яркія падзеі, якія даюць нам падставу разглядаць Бельск як цэнтр пісьменства.Тое, што зараз у нас творыць столькі паэтаў і пісьменнікаў, што ў Бельску людзі вельмі любяць чытаць кнігі – гэта тая традыцыя, якая захавалася сотні гадоў. На нашай тэрыторыі ў суседнім Заблудаве і Супраслі таксама былі вялікія друкарскія традыцыі.
На кірмашы можна было купіць выданні Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа», Беларускага гістарычнага таварыства, Універсітэта ў Беластоку, выдадзеныя Праграмнай радай «Нівы», духоўную літаратуру прэзентаваную выдавецтвамі Варшаўскай праваслаўнай мітраполіі, «Братчыкам» з Гайнаўкі, Свята-Елізавецінскага жаночага манастыра і Праваслаўнага брацтва трох віленскіх мучанікаў з Мінска, Фондам імя князя Канстанціна Астрожскага ў Беластоку, выдавецтвам «Ортдрук» у Беластоку, Музеем малой айчыны ў Студзіводах і Інтэрнэт-Бібліятэкай «Камунікат». Прэзентаваліся таксама кніжкі выдавецтваў «Пагранічча» з Сейнаў, «Суседзі» з Беластока і «Стопка» з Ломжы.
Святкаванне распачалося ў Музеі малой айчыны ў Студзіводах 23 мая з музыкалагічнага семінара «Даўняя царкоўная музыка і традыцыйны спеў Палесся». Вялі семінар Дарафей Фіёнік і спецыяліст па даўняй царкоўнай музыцы Марцін Абійскі, гайнавянін, дырыжор Камернага хора імя Багдана Анісімовіча пры Супрасльскім мужчынскім манастыры. У семінары прынялі ўдзел спевакі з вёсак Сташаны Пінскага раёна і Леснікі Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Царкоўнай музыкі, выконванай візантыйскімі мелодыямі, маглі мы ўчуць падчас багаслужбы ў Пакроўскай царкве ў Бельску.
Падчас свята кнігі дзевяностагадовы бларускі паэт ды публіцыст з Беласточчыны паэт Віктар Швед быў узнагароджаны ордэнам «За вернасць Бацькаўшчыне». Фундатарамі ордэну з’яўляюцца дзеячы беларускай культуры з Беласточчыны і Беларусі. – Узнагарода шчыра мяне ўзрушыла, – сказаў Віктар Швед. – Ніколі не спадзяваўся, што атрымаю ордэн. Тым больш важна, што гэта не дзяржаўны, а грамадскі ордэн. Гэта ацэнка маёй дзейнасці, за ўсе мае здабыткі, за ўсё тое, што я напісаў, 16 кніжак выдадзена, надрукавана звыш 4 тысяч вершаў у “Ніве” – гэта мае літаратурныя дасягненні, якія адзначаныя гэтай узнагародай.
Аўтарам ордэна «За вернасць Бацькаўшчыне» з’яўляецца вядомы дзеяч мастацтва ў Беларусі
Мікола Кузміч.
Бяльшчан і гасцей захапіў вялікі музычны канцэрт на пляцы перад ратушай. Запрэзентаваліся: група гістарычнай музыкі «Гістрыён» і калектыў «Гаманіна», а таксама калектывы «Хаціславяне» і «Табала» з Хаціслава Маларыцкага раёна, калектыў сясцёр Лук’яновічанак з дочкамі з вёскі Леснікі, і калектыў «Чабатухі» з сяла Сташаны. Ад нас выступілі «Падляшанкі» з Гарадзіска, «Маланка» з Бельска-Падляшскага і «Жэмэрва» са Студзіводаў.
Тэкст і фота Міраславы Кастанчук
wstdZv You have made some decent points there. I looked on the net to find out more about the issue and found most people will go along with your views on this website.
Incredible! This is one of the most beneficial blogs we’ve ever found on this topic.
Really fantastic. I’m also an experienced person in this subject thus I can understand your effort.
Just wanna remark that you have a really nice website, I adore the style and design and it
actually stands apart.
Hi there, I found your website by way of Google while
trying to find a relevant topic, your website came up, it appears excellent.
I have bookmarked it in my google bookmarks.