Нагадзіць на сваім
Гэта ўжо трэцяя спроба прывозіць адкіды у Нараўчанскую гміну. Раней ляўкаўчане арганізавалі сходы, пратэставалі супраць пабудовы сартавальні смецця і біягазавай устаноўкі побач вёскі.
У Самаўрадаваю калегію па адкліканнях у Беластоку, праз пасрэдніцтва гайнаўскага старосты пайшло адкліканне ад яго рашэння № OS.6233.13.2015.EC ад дня 25 траўня 2015 года, закідваючае яму парушэнне правіл з-за недакладнай праверкі фактычнага стану. На яго падставе патрабуецца адмяненне рашэння аб згодзе на пабудову ўстаноўкі для спальвання адходаў у Старым Ляўковае ў цэласці. Да адклікання далучаны пратэсты з подпісамі жыхароў Ляўкова і наваколля ў справе адмены дазволу Гайнаўскага староства на перапрацоўку адходаў. Той дазвол атрымала было Гарадское прадрыемства ачысткі з Беластока, якому дазвалялася перапрацоўваць адходы за Ляўковам, між іншым, лётныя попелы з торфу і драўніны.
Староста, на падставе арт. 41 пункты 2, у сувязі з артыкулам 41 пунктам 3, артыкулам 43 пунктам 2, артыкулам 44 закона ад 14 снежня 2012 г. ад адкідах (Дзяржаўны веснік ад 2013 г., 21 пкт. з пазнейшымі зменамі) распараджэннем мінстра асяроддзя ад 9 снежня 2014 г. у справе каталогу адкідаў (Дзв. паз. 1923), распарадждэннем міністра асяроддзя ад 12 снежня 2014 г. у справе ўзору дакументаў прымяняных на патрэбы рэестру адходаў (Дзв. паз. 1973), распараджэннем міністра асяроддзя ад 20.01.2015 г. у справе працэсу аднаўлення Р10 (Дзв. паз. 132) і артыкула 104 адміністрацыйна-працэсуальнага кодэкса пасля разгляду заявы фірмы МПО акцыянернага таварыства з абмежаванай адказнасцю з Беластока, вул. 42 Пяхотнага палка, 48, у справе дазволу на перапрацоўку адходаў дазволіў быў на іх перапрацоўку гэтай фірмай. Згодна з умовамі з цяперашняга рашэння, пералічаны ў рашэнні від і маса адходаў да ператварэння на працягу года, іншыя непералічаныя адходы, засакрэчаныя кодам 02 07 99, лётныя попелы з торфу і драўніны непадданай хімічнай апрацоўцы (код 10 01 03). Месца перапрацоўкі адпадаў:
участкі на ляўкоўскай зямлі з геадэзічнымі нумарамі 18/11,18/2, 18/3 на тэрыторыі вёскі Старое Ляўкова, якія належаць Ірэне Пацэвіч, дачцэ вядомага беларускага пісьменніка і яе мужу Валянціну Пацэвічу, дзеячу царкоўнага брацтва, спонсару м.інш. Гайнаўскіх дзён царкоўнай музыкі, сябры Падляшскага клуба бізнесу, заснавальніку некалькіх мультыпрамысловых фірм, м.інш. транспартных і старшыні МПО (Гарадскога прадпрыемства ачышчання), якое з’яўляецца папраўдзе сямейнай фірмай. Чалавеку з Беласточчыны. Можна толькі пахваліць яго кемлівасць, працавітасць і разбітнасць. Нашто маюць марнавацца пустыя ўчасткі (4,49 га) у вёсцы ў атуліне Белавежскай пушчы. Пустыя, бо купленыя ад славутай Керамікі з мэтай вось тут на гэтым грудзе пад Пушчай складваць беластоцкае смецце.
У дазволе на пабудову ўстаноўкі для спальвання смецця падаваўся дапушчальны метад перапрацоўкі адходаў, згодна з апісаннем тэхналагічнага працэсу. Ён закваліфікаваны згодна з прылажэннем № 1 да закона аб адходах як «працэс адзыску Р10 – апрацоўка на паверхні зямлі, якая прынясе карысць для сельскай гаспадаркі або паляпшэнне стану асяроддзя». Дапушчальная доза адходаў мае быць вызначана паводле багацця глебы, спосабу яе выкарыстання, якасці адходу і запатрабавання раслін на пажыўныя рэчывы. Адходы будуць прымяняцца такім чынам, каб не пагоршыць якасці глебы, зямлі і водаў. Адходы маюць быць размешчаны раўнамерна на ўсёй паверхі глебы да глыбіні 30 см, маюць быць прыкрыты глебай або будуць з ёю вымешаны. Адходы будуць прымяняцца па-за тэрмінам росту і развою раслін, прызначаных для непасрэднага спажыцця людзьмі (час ад пасеву да збору ўраджаю).
Калі гаворка пра месца і спосаб складвання адходаў – не будуць яны складвацца (неяк гэта цяжка ўявіць). Дзейнасць у ператваранні адходаў мае весціся ў спосаб не выкрочваючы па-за межы ўчасткаў, захоўваючы эстэтыку і чыстасць у абсягу ведзенай дзейнасці. Заяўнік абавязваецца весці якасны і колькасны ўлік адходаў згодна з абавязваючым каталогам адходаў і ўзорамі дакументаў вызначанымі ў распараджэнні міністра асяроддзя ад 12.12.2014 г. у справе ўзораў дакументаў якія прымяняюцца для патрэб рэестру адходаў і захоўвання дакументаў зробленых на патрэбу рэестру на працягу 5 гадоў. Фірма мае саставіць зборны спісак дадзеных аб відах і ліку адходаў і перадаваць іх маршалку Падляшскага ваяводства да 15 сакавіка за папярэдні год, а таксама прытрымлівацца правіл аховы перад адходамі, аховы асяроддзя (у тым ліку аховы перад шумам, забруджваннем грунтавых вод і супрацьпажарных), а таксама наяўнасць вынікаў даследаванняў пацвярджаючых якасць адходаў і якасць глебы, на якой адходы маюць быць «stosowane», выкананых акрэдытаванай лабараторыяй або маючых сертыфікат сістэмы кіравання якасцю. Абавязвае гэты дазвол з 31 мая 2015 г., а заяўнік назначаецца адказным за магчымыя страты вынікаючыя з няправільнага выканання ўмоў гэтага рашэння.
Пасля аналізу заявы было сцверджана, што заява выконвае патрабаванні 42 артыкула пункт 2 закона аб адходах. 8 мая быў пачаты адміністрацыйны працэс у гэтай справе, аб чым былі павядомлены бакі, раней паінфармаваныя аб магчымасці атрымання інфармацыі аб справе перад выдачай рашэння. Да 22 мая 2015 г. бакі маглі ўнесці свае заўвагі і выказацца наконт сабраных доказаў і матэрыялаў у гэтай справе. У вызначаны тэрмін бакі не пакарысталіся гэтым правам.
Не выступалі да войта
Нараўчанскай гміны з просьбай выказацца на тэму заявы МПО, паколькі закон аб адходах не патрабуе атрымання кансультацыі на вядзенне дзейнасці ў галіне перапрацоўкі адходаў у гмінах. Заява датычыла дапушчэння да «odzysku» ў працэсе Р10 адходаў з кодамі 02 07 99 і 10 01 03. Распараджэнне міністра асяроддзя ў справе працэсу аднаўлення Р 10 дапускае прымяненне адходаў з кодамі ех 02 07 99 – выкарыстаная дыятамітная зямля з працэсу фільтрацыі ды 10 01 03 у гэтым працэсе. Абследаванне глебы і дыятамітнай зямлі павінна весціся згодна з распараджэннем Міністра сельскай гаспадаркі і развою вёскі ад 18.06.2008 г. у справе выканання некаторых правіл закона аб угнаеннях. Вядзенне гэтай дзейнасці магчымае пры ўмове, што яе цяжкасць (!) не перакрочыць па-за межы ўчасткаў.
У гэты раз інфармацыю войт Нараўчанскай гміны атрымаў, так як і ваяводскі інспектар аховы асяроддзя ды маршалак Падляшскага ваяводства.
У людзей не пыталіся.
Жыхары Старога і Новага Ляўкова запратэставалі супраць перапрацоўкі адходаў побач гэтых і суседніх вёсак у Нараўчанскай гміне. Спаткаліся на сходзе ў святліцы ў Старым Ляўкове, правялі збор подпісаў пад пратэстам супраць дазволу на перапрацоўку адходаў. Перадалі на рукі гайнаўскага старосты Міраслава Раманюка пратэстныя лісты, падпісаныя 350 асобамі. Сто асоб аддзельна выказалі на пісьме сваю нязгоду на пабудову звалкі.
– Мы, павятовы самаўрад, трымаем бок грамадства, – адказаў гайнаўскі староста Міраслаў Раманюк, накіраваўшы адкліканне ў Самаўрадаваю калегію па адкліканнях у Беластоку.
Усё ж,чакацьмем чарговага наступу г….возаў на нашы палеткі.
А ў сеціве кружыць жарт-Ogłoszenie drobne: Drogie mieszkańce i turysty! W związku z dbałością zarządców rezerwatu o jakość powietrza i poziom emisji spalin informujemy was, że w niedługim czasie jedynym publicznym transportem jakim będzie się można dostać z Białegostoku do Lewkowa… i nazad będzie flota śmieciarek MPO. Rozkład jazdy będzie dostępny online.
■
Thanks a lot for sharing this with all of us you really know what you are talking about! Bookmarked. Please also visit my website =). We could have a link exchange arrangement between us!