Валерый Петрыкевіч: Мой бацька сябраваў з Караткевічам

Цікавы чалавек жыве ў Дзятлаве на Гарадзеншчыне. Гэта Валерый Петрыкевіч – сын заснавальніка Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, аднаго з заснавальнікаў школьнага музея Валеўскай сярэдняй школы на Наваградчыне, заслужанага настаўніка Беларусі, краязнаўцы Міхася Петрыкевіча (1913-1999). Валерый Петрыкевіч нарадзіўся ў Любчы. У 1970 годзе скончыў Беларускі Дзяржаўны інстытут фізічнай культуры. Працаваў настаўнікам фізкультуры ў Карэліцкім, Наваградскім, Дзятлаўскім раёнах. Восем гадоў узначальваў Дзятлаўскую дзіцяча-юнацкую спартыўную школу. Нягледзячы на свой сталы ўзрост і праблемы са здароўем, ён актыўна жыве грамадскім жыццём, прымае ўдзел у розных мерапрыемствах, сустрэчах, нават у спартыўных мерапрыемствах. А яшчэ ён цудоўны суразмоўца, які шмат дзе пабываў і не раз сустракаўся з вядомымі людзьмы Беларусі. Падчас адной з такіх сустрэч, з дазволу спадара Валерыя Петрыкевіча, я ўключыў дыктафон, каб запісаць тое, пра што я ў яго пытаўся.

s1-str25
Валерый Петрыкевіч (трэці злева) з краязнаўцамі і гісторыкамі Гарадзеншчыны на семінары ў Шчэціне, 1990-я гады

Спадар Валерый, раскажыце пра свайго бацьку, што гэта быў за чалавек, чым ён жыў у сваёй глыбінцы?
– У майго бацькі, незабыўнага Міхаіла Фёдаравіча, заслужанага настаўніка Беларусі, шлях да вышэйшай адукацыі, пра якую ён марыў з маленства, быў цяжкім і вельмі доўгім. Пачатковая школа, Наваградская беларуская гімназія, падпольная палітычная дзейнасць, арышт, трохгадовае турэмнае зняволенне пры Польшчы і г.д. А калі ў верасні 1939 года Заходнюю Беларусь далучылі да Усходняй, то зноў ён пачаў марыць пра вучобу. Тады паступіў у Беластоцкі педінстытут. Але хутка вучобу спыніла вайна.
Пасля вайны ў 1946 годзе, ужо жанатаму, меўшаму двух сыноў, ва ўзросце Хрыста, на сямейным савеце вырашылі і далі дазвол на працяг вучобы. І ён падаўся ў Мінск, дзе яго залічылі на другі курс Мінскага педінстытута. У групе, у якую ён трапіў, вучыўся тады і будучы знакаміты літаратуразнавец Уладзімір Калеснік. З ім тата быў ужо знаёмы. Калеснік змагаўся з фашыстамі ў адным з партызанскіх атрадаў у лясах Налібоцкай пушчы. Бацька, як чалавек адукаваны, пры немцах працаваў рахункаводам у Любчанскай канторы вузкакалейкі. Характар перавозак цікавіў партызан. Звесткі пра іх бацька перадаваў праз сувязнога Калесніка, у якога былі сяброўскія партызанскія стасункі з будучым народным пісьменнікам Беларусі Янкам Брылём.
У Мінску 33-гадовы бацька-студэнт меў ужо вялікі жыццёвы вопыт, вучыўся выдатна, вызначаўся пакладзістым характарам, карыстаўся павагай. Заўсёды ён дапамагаў малодшым студэнтам у вучобе. Яны да яго цягнуліся, паважалі
і любілі. У аўдыторыях і ў інтэрнаце Мінскага педінстытута завязалася моцная мужчынская дружба, выпрабаваная часам і пранесеная праз усё жыццё паміж маім бацькам Міхаілам Петрыкевічам, Уладзімірам Калеснікам і Янкам Брылём. Іх яднала яшчэ і тое, што Наваградчына была для іх агульнай малой радзімай. Паміж іхнімі роднымі вёскам Падкасоўем, Сіняўскай Слабадой і Загор’ем усяго пару няпоўных дзесяткаў кіламетраў.
На працягу свайго жыцця Уладзімір Калеснік і Янка Брыль ніколі не абміналі вёску Валеўка Наваградскага раёна, дзе з 1951 да 1966 гадоў у мясцовай дзесяцігодцы мой бацька займаў пасаду намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце, дзе шырока разгарнулася яго педагагічна-краязнаўчая праца. Багацейшая гістарычная спадчына гэтага краю, маляўнічыя і непаўторныя ўзгоркі, легендарная Свяцязь, Чамброва, Варонча, Плужыны, Туганавічы, праслаўленыя Адамам Міцкевічам, сцежкі і дарогі, па якіх ён хадзіў і ездзіў, натхнялі на плённую працу. Тут, у Валеўцы, па ініцыятыве бацькі, высілкамі педкалектыву і вучняў, у 1955 годзе быў створаны адзін з першых і лепшых у Беларусі вясковых школьных краязнаўчых музеяў, закладзены парк-дэндрарый, арганізавана школьнае лясніцтва, сталі рэгулярна праводзіцца святы птушак і многія-многія іншыя цікавыя мерапрыемствы. За ўсё гэта ў 1965 годзе мой бацька быў уганараваны званнем Заслужаны настаўнік Беларусі.
Ведаю, што Уладзімір Калеснік і Янка Брыль вельмі часта бывалі ў Вас у гасцях…
– Уладзімір Калеснік і Янка Брыль не толькі штогод наведвалі Валеўку, але і прывозілі сюды сваіх сяброў, знаёмых літаратараў, аднадумцаў. Сярод іх былі – украінскі пісьменнік Максім Рыльскі, балгарскі пісьменнік Георгій Вылчаў, беларускія літаратары Ян Скрыган, Фёдар Янкоўскі, Алесь Адамовіч, Уладзімір Караткевіч і дзесяткі іншых знакамітых людзей. Уладзімір Калеснік любіў знаёміць з Наваградкам і ваколіцамі студэнтаў філфака Брэсцкага педінстытута ў якім ён працаваў. Усім бацька ўдзяляў увагу, не шкадаваў часу на правядзенне экскурсій не толькі ў школьным музеі, але і ў наваколлі, на Свяцязі, Наваградку, Завоссі, Чамброве, Радагошчы і г.д.
Максім Рыльскі, які ў 1955 годзе збіраў матэрыял для артыкула, прысвечанага 100-годдзю з дня смерці Адама Міцкевіча, быў вельмі ўдзячны бацьку за экскурсіі па Міцкевічавых мясцінах, і называў яго ласкава „наш Чычэроне”.
З канца 1950-х гадоў ляснічоўку на беразе Свіцязі Янка Брыль, а потым і Фёдар Янкоўскі, выбіралі для сямейнага адпачынку. Неаднаразова гэтыя знакамітыя, але сціплыя, не ганаровыя людзі, гасцявалі ў нашай невялікай хаце, летам, як правіла, на гарышчы, на пахучым сене спалі. Бывалі і застоллі на Свяцязі, ці на беразе чыстай крынічнай рачулкі, што апаясвала наш агарод, з вогнішчамі, з юшкай альбо з печанай у прыску бульбай і гарбаткай, настоенай з таго, што расло побач – чабор, мята, маліна, чорныя парэчкі, суніцы ці проста сунічнік альбо бруснічнік.
Сярод дарослых і Вы магчыма бывалі, слухалі іх, запаміналі. Так?
– Мне, як старэйшаму і меўшаму з пятага класа вопыт удзелу ў турыстычных паходах і злётах школьнікаў абласнога і рэспубліканскага маштабаў, бацькам давяралася сачыць за вогнішчам, забяспечваць крынічнай вадой, што-небудзь своечасова паднесці з агароду ці з хаты. Карацей – быць „на падхваце”. І я з гонарам выконваў свой абавязак. Калі такое „мерапрыемства” арганізоўвалася на Свіцязі, то я, ужо без „запрашэння”, самавольна альбо па даручэнні матулі, нібы незнарок, трапляў на ровары ў тое месца, дзе госці купаліся, падсілкоўваліся, вялі гутарку за „чаркай”. Размовы былі доўгімі, стол бяднеў і бацька прасіў мяне ласкава аб „рэйсе” у Валеўку, каб маці наклала таго-сяго з агароду і кладоўкі. Звычайна гэта былі агуркі, цыбуля, радыска, кроп, сала ці кавалачак кумпяка, хлеб. І я з вялікім задавальненнем выконваў гэтую „місію”. Будучы школьнікам сярэдніх класаў мяне не цікавала пра што вялася размова ў бацькавай кампаніі з гасцямі, а пазней я стаў прыслухоўвацца, асабліва ў такія моманты, калі гутарыць пачыналі даволі ціха.
І аб чым яны гутарылі тады?
– Застаўся ў памяці прыезд у Валеўку надвячоркам аднаго з апошніх чэрвенскіх дзён 1963 года Уладзіміра Калесніка і Янкі Брыля
і трэцяга з імі. Ён быў значна маладзейшы за ўсіх, круглатвары, у караткаватых на мой погляд, шырокіх і, трохі памятых за дарогу, портках. На першы погляд дабрадушнага „прастака”. Калі Янка Брыль знаёміў яго з бацькам і назваў Караткевічам, то мне, чамусьці, падумалася, што гэта яго псеўданім, бо ён носіць кароткія порткі. Не ведаў я тады, што гэта адзін з найталенавіцейшых беларускіх пісьменнікаў, які хутка заваюе вялікую папулярнасць і любоў чытачоў, шмат зробіць для вяртання гістарычнай памяці свайму народу.
Прыезжыя былі адчувальна здарожаныя і вельмі ўсхваляваныя. На беразе нашай рачулкі сілкаваліся на разасланай дзяружцы. На гэты раз без вогнішча. Вялі размову-спрэчку пра Ларысу і Янку з Зэльвы, скуль яны і прыехалі. Ларыса ўсімі суразмоўцамі характарызавалася вельмі станоўча. А вось пра свайго цёзку Янку, Брыль адклікаўся адмоўна і зусім не хацеў яго ўспамінаць. Калеснік, як мне падалося, трымаў „нейтралітэт”. Караткевіч стараўся апраўдаць зэльвенца, матывуючы яго паводзіны пры іх сустрэчы, цяжкім мінулым.
Пазней бацька мне распавёў пра Ларысу Геніюш і яе мужа Янку, пра іх лёс і пра тое, як яны апынуліся ў Зэльве, а вось пра сэнс той спрэчкі – ані слова, маўляў, табе гэта не патрэбна. Я і сёння не ведаю. Толькі здагадваюся. Але дагадкі – ёсць дагадкі. Якраз, напярэдадні гэтых падзей, я прачытаў у нейкім, не памятаю ўжо, расійскім часопісе, перададзеным бацьку стрыечным братам з Наваградка, Раманам Лецкам, аповесць Салжаніцына „Адзін дзень Івана Дзянісавіча”. І мне, чамусьці завочна, спадабаліся зэльвенскія Ларыса і Янка, якія, як і Раман Лецка, і сотні тысяч іншых беларусаў, зведалі ўсе пакуты сталінскіх лагераў.
А ці гасцяваў у Вас яшчэ Уладзімір Караткевіч?
– У 1964 годзе Янка Брыль, Уладзімір Калеснік і Уладзімір Караткевіч зноў завіталі ў нашу вёску Валеўка, здаецца, у ліпені. Бацька быў у суседніх Мірацічах, дзе загадваў летнікам для дзяцей Карэліцкага раёна. Маці таксама адсутнічала. Госці, чакаючы бацькоў, на вуліцы каля хаты доўга размаўлялі з намі, дзецьмі. Пазней Уладзімір Калеснік гэты дыялог са мной апісаў у нарысе „Партрэт друга”. Уладзіміра Караткевіча вельмі цікавіла Валеўская 300-гадовая драўляная царква. Я адразу пра яе выклаў яму ўсе свае веды. Пра святара Міхаіла Лінніка, пра яго дзяцей – нашых аднагодкаў, пра святкаванне Вялікадня з усяночнай, пра традыцыю апоўдні назаўтра збірацца амаль усёй дзятве, ды і вясковым дзецюкам на „бойку” яйкамі, пра фэст на Пятра і Паўла, пра тое, што раней гэта быў касцёл, у якім шмат разоў бываў Адам Міцкевіч. Настрой Уладзіміра Сямёнавіча быў выдатны. Яму, напэўна, спадабаўся і мой аповед. Развітваючыся, ён паабяцаў яшчэ раз наведаць Валеўку. Гэта сталася, калі мы ўжо перабраліся ў Дзятлава. Знаёмыя валеўчане казалі, што амаль цэлы дзень пісьменнік правёў у царкве, разглядаў іконы, чытаў царкоўныя кнігі і запісы. Не магу сцвярджаць, але хутчэй за ўсё гэта ён вызначыў, што некалькі абразоў былі напісаны Васняцовым ці мастакамі яго школы. У канцы ХХ стагоддзя нейкія злыдні-рабаўнікі з Мінска выкралі іх.
У гэты ж дзень, пазней, мне давялося яшчэ раз спаткацца з гэтымі волатамі беларускай літаратуры. Адвячоркам на ровары я паехаў па завядзёнцы пакупацца на Свіцязь. Шаноўная „кампанія” знайшла майго бацьку і, зрабіўшы падарожжа ў Плужыны, Варончу, Туганавічы і Карчова, ды ўдоваль наблукаўшы па сцежках Адама Міцкевіча і Яна Чачота, з асалодай выкупаўшыся ў асвяжаюча-гаючай вадзе Свіцязі, вячэрала пры невялікім вогнішчы. Уладзімір Караткевіч нават прапанаваў мне ці то ўсур’ёз, ці дзеля „этыкету” чарку. Сам быў ужо „весялейшы” за ўсіх. Вядома ж, я адмовіўся, бо не ўжываў спіртнога і нават не марыў аб гэтым. Вельмі хацелася стаць „вялікім” спартсменам. А вось кавалак сала з’еў, ды з асалодай асушыўшы шклянку ліманаду, паехаў дахаты. Бо вечарам было прызначана спатканне з дзяўчынай. На развітанне Уладзімір Караткевіч, моцна ціснучы маю руку, назваў мяне яцвяжска-літвінскім граком і пажадаў высокага палёту.
А чаму граком, ды яшчэ яцвяжска-літвінскім?
– Напэўна таму, што я быў чарнявы і з карымі вачыма. А вось пра яцвяжска-літвінскага хацеў спытаць у яго – ды не хапіла смеласці. А сёння – няма магчымасці.
А ці чыталі Вы што з твораў Уладзіміра Караткевіча да сустрэчы з ім?
– На вялікі жаль да сустрэчы з гэтым самабытным чалавекам, з таленавітым пісьменнікам, я нічога не чытаў з яго твораў. Гэта значна пазней яго творы „Дзікае паляванне караля Стаха”, „Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, „Зямля пад белымі крыламі” былі з цікавасцю прачытаныя мною. А апошні твор увогуле стаў настольнай кнігай. З такім замілаваннем Уладзімір Караткевіч апісвае ў ёй родныя мае мясціны – Валеўку, Варончу, Свіцязь, Нава­градчыну ў цэлым, ды і іншыя запаветныя куточкі нашай Беларусі, традыцыі народа, любімыя стравы, абрады, што кожны раз, калі я адкрываю яе, у памяці паўстае вобраз вялікага мастака слова, вясёлага і шчырага чалавека.
Не мінаў Вашу сям’ю ніколі і Янка Брыль.
– З Іванам Антонавічам Брылём я бачыўся дзесяткі разоў. Нагадаю пра дзве сустрэчы, якія запомніліся. Гэта было восенню 1996 года. Я – дэлегат Першага Усебеларускага кангрэса дэмакратычных сіл. Дэлегацыя дзятлаўчан прыехала за пару гадзін да пачатку форума. Зарэгістраваўшыся, вырашыў прайсціся па праспекце Францыска Скарыны. На выхадзе, на прыступнах палаца прафсаюзаў, бачу высокага, статнага, у традыцыйным чорным бярэце, вельмі знаёмага чалавека. Так і ёсць – Янка Брыль. Радасна павітаўшыся даведаўся, што Іван Антонавіч пачэсны госць гэтага ж мерапрыемства. Яго вельмі цікавіла, як жыве мой бацька ў Вільні (яны ліставаліся, але хіба ўсяго ў пісьме не скажаш). Паважаны пісьменнік паскардзіўся на сваё здароўе і сказаў, што цяжка стаяць, лепш хадзіць. І мы павольна пашпацыравалі ў бок ГУМа. Я распавёў, чым займаецца бацька, з кім там пасябраваў, як часта бывае ў Таварыстве беларускай культуры, з якім задавальненнем ён слухае па радыё дзесяціхвілінную беларускамоўную праграму Ёнаса Лаўрынавічуса, што дапамагае Аляксею Анішчыку ў напісанні ўспамінаў пра Наваградскую беларускую гімназію, пра прыезд у Вільню Барыса Кіта і г.д. Івана Антонавіча цікавіла і тое, як жывуць мае дзеці – унукі майго бацькі, асабліва старэйшая Таццяна, у якой Брылёва дачка, Галіна Іванаўна, выкладала іспанскую мову ў Мінскім інстытуце замежных моў і вельмі хваліла за здольнасць і стараннасць, падкрэсліваючы, што ў яе напэўна дзедавы гены.
Было перагаворана і аб сённяшнім жыцці Дзятлава, справах у музеі, настроі людзей і г.д. Гадзіна часу праляцела непрыкметна. Калі мы вярнуліся у палац прафсаюзаў, то Брыля сустрэў адзін з арганізатараў Кангрэсу Юрый Захаранка. Іван Антонавіч пазнаёміў яго і са мной. Развітаўшыся, Янка Брыль заняў месца ў першым радзе партэра, а мы – на балконе. Кангрэс, яго дух, патрыятычны настрой удзельнікаў і выступоўцаў, давалі тады надзею на лепшае. І я ў гэта верыў. На вялікі жаль, я памыляўся.
Здаецца Вы былі сябрам рады БСДГ?
– Будучы нязменным сябрам Цэнтральнай рады БСДГ, яшчэ з тых часоў, калі партыяй кіраваў Алег Трусаў, мне даводзілася па некалькі разоў на год бываць на іх пасяджэннях. З пачатку 2000-х гадоў яны праводзіліся ў офісе партыі на праспекце Машэрава, 78. У гэтым доме тады жыў і Янка Брыль. Таму заўсёды стараўся, хоць на некалькі хвілін, завітаць да аднаго з лепшых сяброў майго бацькі. Брыль з радасцю мяне сустракаў і заўсёды шкадаваў, што ў мяне мала часу, што няма магчымасці пасядзець, выпіць кубачак гарбаткі. У апошні такі візіт, калі не памыляюся напачатку 2005 года, Іван Антонавіч выказаў мне свой боль, што яму не дазволілі пахаваць жонку на Усходніх могілках Мінска. А ў Калодзішчах, да месца спачыну сваёй „палавіны” вельмі нязручна і доўга дабірацца. Гэта была мая апошняя сустрэча з народным пісьменнікам Беларусі – вялікім Янкам Брылём.
Пасля смерці бацькі, я з Янкам Брылём ліставаўся. За пару месяцаў да сваёй смерці, Іван Антонавіч, будучы ўжо сам цяжка хворы, даведаўся ад маёй сястры Святланы, пра пастаўлены мне дактарамі дыягназ невылечнай хваробы, ён даслаў кароценькі ліст. У ім жадаў мне, каб я трымаўся і спадзяваўся на лепшы зыход. Сёння я шчыра дзякую Богу, з чые ласкі і з прарочых слоў незабыўнага Івана Антонавіча, я жыву і нешта намагаюся зрабіць на карысць Бацькаўшчыны. Шкадую толькі, што не змог правесці яго ў апошні шлях.
Шчыра сябраваў Ваш бацька і Вы з літаратуразнаўцам, прафесарам Брэсцкага педінстытута Уладзімірам Калеснікам. Так?
– Сустракацца з Уладзімірам Калеснікам лёсам мне было наканавана не менш чым з Янкам Брылём. У 1975 годзе я з вучнямі Дзятлаўскай першай школы арганізаваў шматдзённы сплаў на вёсельных лодках па бацьку-Нёману ад Стаўбцоў да Беліцы. У адзін дзень заўважылі з правага берагу цудоўнае месца для начлегу. Сярод лесу была шырокая прагаліна з хаткаю і студняй, са сцежкай да самай ракі, а на ўзбярэжным грудочку ўбачылі шалаш. Сцены яго былі аплецены лазой, саламяны дах, уваход завешаны дзяружкай. Не паспелі туды прычаліць, як некалькі вучняў наперабой пачалі выказваць свае прапановы наконт начлегу ў гэтым шалашы. І раптам, о дзіва, на дзіцячы гоман выходзіць з яго інтэлігентны, статны, прыгожы жыхар гэтага шалашу. І я адразу пазнаю Уладзіміра Калесніка, які шчыра са мной вітаецца за руку, радуецца неспадзяванай сустрэчы, распытвае ў школьнікаў аб уражаннях ад падарожжа і далікатна выказвае спадзяванне, што падчас адпачынку мы не вельмі шумна будзем сябе паводзіць, бо яму пільна трэба закончыць пісаць нейкі артыкул.
На другі дзень раніцай Уладзімір Андрэевіч падыйшоў да нас і пачаў з намі гутарку, а таксама адказваў на пытанні школьнікаў. Мы потым, перад спускам лодак на ваду, заглянулі да яго ў шалаш. І былі вельмі здзіўленыя спартанскаму ладу адпачынку і пісьменніцкай працы знакамітага навукоўца. А яму для плёну, аказваецца, найлепш падыходзілі не гарадскі камфорт, а свежае паветра, лёгкі шумок сасновага бору, лагодны шчэбет птушак, усплёск нёманскай хвалі і часовая адзінота. Ложак з сянніком і кажухом, самаробны драўляны стол з табурэткай, ды і сам „дом” з лазовымі сценамі, упрыгожанымі па-мастацку апрацаванымі карчамі, карэннямі, пакручастымі галінамі дрэў – усё гэта было зроблена ім самім непадалёку ад яго роднай вёскі Сіняўская Слабада на беразе Нёмана.
Апошняя мая сустрэча з Уладзімірам Калеснікам адбылася ў 1989 годзе ў Брэсце на яго кватэры. Я з жонкай і з дзецьмі па запрашэнню геолага з Германіі, на ўласным аўтамабілі выбраліся ў горад Фрайберг. Шлях ляжаў праз Брэст, дзе планавалася пераначаваць, каб зранку зноў рушыць у дарогу. Мы завіталі да Калеснікаў. Гаспадар нас шчыра прыняў. У кватэры мы ўбачылі шмат ягоных мастацкіх твораў – апрацовак лясных карэнняў, а таксама разьбу па дрэве, карцін, напісаных алеем, у асноўным гэта былі пейзажы і замалёўкі роднай прыроды, фотаздымкаў, бо ён прафесійна займаўся фатаграфіяй і кніг. Як у яго на ўсё гэта хапала часу, калі ўлічыць, што выкладчыцкая праца ва ўніверсітэце займала большую частку працоўнага дня. Аказваецца, у кожных сутках для творчых людзей ёсць яшчэ і ноч.
У той вечар мы тоўга гутарылі пра майго бацьку, пра маё захапленне водным турызмам, пра перабудову Міхаіла Гарбачова, пра нашу родную мову і г.д. Апоўначы Уладзімір Андрэевіч пажадаў нам шчаслівай паездкі і парэкамендаваў больш падарожнічаць па роднай Беларусі, бо ў нас яшчэ столькі нязведанага, цікавага, але ўсё гэта трэба навучыцца шукаць, а знайшоўшы – фатаграфаваць, расказваць, апісваць, распавядаць іншым.
Спадар Валерый, Вы яшчэ добра ведалі беларускага мовазнаўцу, пісьменніка, заслужанага дзеяча навукі Беларусі Фёдара Янкоўскага, які сябраваў з вашым бацькам.
– З Фёдарам Міхайлавічам Янкоўскім сустрэч было няшмат. Валеўскія дзеці, як і ўсе іншыя, любілі лавіць рыбу. Калі я вучыўся ў пачатковых класах, мы лавілі рыбу рукамі пад каменнямі ў нашым ручайку ў вёсцы Валеўка на Наваградчыне. Трапляліся аркушкі, сліжы, зрэдку кялба, бо іншай рыбы ў водах безымяннага прытоку Нёўды і не было. А вось ніжэй Валеўскага млына, ужо ў самой Нёўдзе, вадзіліся акуні і плоткі, тыя ж сліжы і кялба, былі шчупакі і стронга. Узброіўшыся вялікім кашом ці таптушкамі (сетка большая за кош) мы прафільтроўвалі ўсе рачныя ямкі ад Валеўкі да суседняга Мондзіна – роднай вёскі пісьменніка, педагога, грамадскага актывіста Аляксея Анішчыка (1912-2007). Пазней Мондзіна перайменавалі ў Чаромушкі. Некалькі дзесяткаў дробнай рыбы заўсёды ўдавалася злавіць. Аднойчы, толькі распачалі рыбацкі працэс, як на паверхню вады сталі ўсплываць жыватамі напаўжывыя стронгі, ды не маленькія, а як добры селядзец, грамаў па 300-400. Подбегам беглі па цячэнню і рукамі лавілі іх. Хутка наш коўш напоўніўся так, што яго не змаглі несці. Прыхавалі ў крапіве пад кустом. Пасля напхалі ў кашулі, майкі, завязаўшы рукавы на вузлы. Перад самым Мондзілам рыбы сталі больш рухавымі, у рукі не даваліся, ды і падзець іх не было куды. Каб даставіць здабычу дахаты, спатрэбілася два рэйсы. Спачатку ў кашулях і майках, а потым – вярнуцца з роварам па прыхаваныя кашы. Улова хапіла сабе, суседзям і знаёмым на некалькі дзён. Бацька, калі ўбачыў, што мы налавілі, спачатку хацеў нас „пачаставаць” лазінай, але, даведаўшыся як, на другі дзень сам пабег налавіць рыбы ў Нёўдзе. Высветлілася, што адзін калгасны трактарыст „старанна” вымыў трохкубовую бочку, у якой вазіў нейкае вадкае ўгнаенне, бо яму тэрмінова трэба было ехаць на спіртзавод па перагнаную брагу на корм жывёле. Зрабіў ён гэтую справу з усёй „акуратнасцю”, заехаўшы проста ў рэчку. Праз дзень ці два пасля гэтай падзеі, прыехаў адпачыць на Свіцязі Фёдар Янкоўскі з сям’ёй. Фёдар Міхайлавіч быў вялікім аматарам рыбалкі. Даведаўшыся пра такі ўлоў, ды пра такую рыбу, адразу прыехаў паглядзець на Нёўду. Я павёў яго на месца „злачынства”. Ён толькі охаў ды ахаў, любуючыся маляўнічай рачулкай. Праз дзень Фёдар Міхайлавіч вярнуўся на Нёўду з дзесяткам донных вудачак, каб праверыць, ці не ўся рыба атручана. На гэты раз пайшлі ажно да Мондзіна. Спачатку ён, як „шпіён”, непрыкметна падыходзіў да зарослых кустоўем берагоў, нешта цікаваў, а пасля выстаўляў вуды. Ад Валеўкі мы тады адыйшлі ажно кіламетраў 5-6. Стаміліся, паляжалі на траве, узышлі на старажытнае гарадзішча, з якога адкрываўся цудоўны, непаўторны від на наваколле. А тым часам, сонца ўжо краналася зубцоў далёкага лесу. Подбегам здымалі донкі. Апошнюю вуду ледзьве знайшлі ў пацёмках. Але затое, амаль на ўсіх была здабыча – стронгі сярэдніх памераў па 300-400 грамаў. Адна прыгажуня здзівіла і мяне, акурат яна трапіла на тую апошнюю вуду. Даўжыня яе была з паўметра і вага паўтары кілаграмы не менш. Але, найбольш здзівіў мяне сам рыбак. Акуратна зняўшы здабычу з кручкоў, палюбаваўшыся ёю, выпускаў назад у крынічную ваду Нёўды. У рыбацкую торбу паклаў толькі дзве рыбіны, якія былі моцна параненыя. Пры гэтым казаў: „Трэба ж і жонку Серафіму парадаваць”.
У Валеўку вярнуліся апоўначы. Па дарозе Фёдар Міхайлавіч выказваў радасць, што стронга яшчэ будзе вясціся ў Нёўдзе. Меркаваў, што гэта рэчка была паўнаводнай і, напэўна, старажытныя насельнікі гарадзішча здабывалі ў ёй і ласосяў, і харыусаў, і стронгу. „А сёння, казаў Фёдар Янкоўскі, – трэба біць ва ўсе званы, каб калгасная хімія больш не трапляла ў рэкі і рачулкі. Рыбакам, калі патрапіць на вуду рэдкі „экземпляр”, неабходна яго адпусціць у ваду, каб было патомства. Рыбалка для чалавека павінна быць не самамэтай, а больш для адпачынку”. Вось такім рыбаком і дабрадушным, высокаадукаваным чалавекам запомніўся мне прафесар Фёдар Янкоўскі – аўтар шматлікіх кніг па мовазнаўству, зборнікаў крылатых слоў і афарызмаў, слоўнікаў і кніг мастацкай прозы.
Спадар Валерый, ведаю, што Вы некалі актыўна займаліся спортам, з’яўляецеся кандыдатам у майстры спорту па водным турызме і здзейснілі сотню турыстычных паходаў…
– Спачатку была лёгкая атлетыка, футбол і хакей з шайбай, а турызм значна пазней. Здаецца ў 1960 годзе я падпісаўся на часопіс „Лёгкая атлетыка” і вельмі хутка палюбіў гэты від спорту. Самастойна, упарта займаўся ім. Паколькі адметных фізічных дадзеных ад прыроды я не меў, то спрабаваў усё. Кідаў самаробныя драўляны дзіды, штурхаў каменні, бегаў, скакаў у даўжыню і вышыню, нават і з шастом (звычайнай арэшынай). У дадатак быў і футбол, і валейбол, і „два агні” (выбівалы), а летам – амаль штодзённае плаванне на Свіцязі, зімой – актыўна ездзіў на лыжах. У класе па многіх відах быў першым, а на школьных спаборніцтвах – толькі прызёрам, займаў заўсёды другія ці трэція месцы.
З 1962 года нашу вёску Валеўку далучылі на Наваградскага раёна. У горадзе працавала секцыя лёгкай атлетыкі ў мясцовай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе (ДЗЮСШ) і таму праграма раённых школьных спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы была больш змястоўнай, чым у колішнім Карэліцкім раёне. Акрамя традыцыйнага бегу і скачкоў, былі і кіданні дыска, штурханне ядра, бар’ерны бег, скачкі з шастом, лёгкаатлетычнае шматбор’е. А паколькі ні ў адным з відаў я не быў першым у школе, настаўнік фізкультуры „вызначыў” быць мне шматборцам. Вынік быў нечаканы: стаў чэмпіёнам. Выканаў трэці дарослы спартыўны разрад недацягнуўшы да другога з дзесяці ачкоў.
Асаблівы поспех чакаў мяне ў сектары для скачкоў у вышыню з шастом. Гэты від вельмі вабіць гледачоў. Мой выхад у сектар з шастом з арэшыны расмяшыў заўзятараў, якія шчыльна абступілі месца спаборніцтваў. Пасля, калі ў сектары застаўся толькі вучань Наваградскай ДЗЮСШ ды я, кожная ўдалая спроба сустракалася бурнымі воплескамі. Мой вынік – тры метры роўна, а ў наваградчыніна на 10 см менш. Так пачалася „кар’ера” лёгкаатлета-дзесяціборца. Праз два гады стаў першаразраднікам, а вось да кандыдата ў майстры спорту кожны раз не хапала то 5, то 10 ачкоў. А на рэспубліканскіх спаборніцтвах сельскіх спартсменаў таварыства „Ураджай” у горадзе Слуцку не хапіла 2 ачкі. Гэта быў мой лепшы вынік за ўвесь час майго ўдзелу ў спаборніцтвах.
Акрамя самых спартовых паядынкаў, вабілі паездкі ў розныя гарады Беларусі і за яе межы. Каля дзесяці гадоў быў чальцом зборнай каманды Беларускага савета ДСТ „Ураджай”, пабываў у Прыбалтыцы, на Паўночным Каўказе, Сярэдняй Азіі, на Крымскім паўвостраве і на Чарнаморскім узбярэжжы. Запомніліся некалі Усесаюзныя спаборніцтвы лёгкаатлетаў-дзесяціборцаў, арганізаваныя Цэнтральным саветам прафсаюзаў СССР у верасні 1966 года ў горадзе Сочы. Там мне пашчасціла ў ліку амаль двух соцень спартсменаў спаборнічаць з будучым сярэбраным прызёрам Алімпійскіх гульняў у Мехіка, украінцам Мікалаем Авілавым. У Сочы я пераадолеў у скачках з шастом вышыню 3 метры 60 см. Але гэта не з шастом-катапультам з фібергласу, а са звычайным дзюралевым. Чаму мне запомніўся гэты вынік? Да гэтага асабісты рэкорд быў на 10 см меншы. А тут – 3 м 60 см. Была пачатковая вышыня. І я з ёю з трэцяй спробы справіўся. Такое застаецца ў памяці.
Таксама добра памятаю сумесныя выступленні і падтрымліваю сяброўскія стасункі з шматразовым чэмпіёнам Беларусі, дзесяціборцам, майстрам спорту міжнароднага класа Іванам Адамовічам, які быў маім лепшым дарадцам і паплечнікам. Зараз ён яшчэ працуе на кафедры фізвыхавання Белдзяржуніверсітэта.
Не забываю і цудоўнага хлопца-дзесяціборца з Мастоў Іосіфа Лісая. Іосіф на пару гадоў маладзейшы за мяне. Вельмі доўга мы з ім аспрэчвалі першынство ў Гродзенскай вобласці. Тады ён не спазнаў асалоду чэмпіёнства. Але за тое, калі яму пераваліла за 40, ён, маючы ўпарты характар і вялікую сілу волі, стаў майстрам спорту па шматбор’ю і быў неаднаразовым чэмпіёнам Беларусі. Перад выхадам не пенсію, „асядлаў” ровар і стаў у адзіночку падарожнічаць па Беларусі і за яе межамі. Аб’ездзіў Крым, Еўропу, Скандынавію. Рызыкоўны, валявы, шчыры хлопец. Зусім нядаўна гасцяваў у мяне, дзяліўся ўражаннямі ад апошняга веласіпеднага падарожжа па Нарвегіі, Швецыі і Фінляндыі, паказваў сотні фотаздымкаў. У галаве ўзнікла думка, ці не перасесці мне з байдаркі на ровар?.. Але, здаецца, што трохі я спазніўся. Бо мне ўжо хутка 70. Рухаюся на мыліцах, але вада цягне да сябе. Фактычна ад водных падарожжаў я адпачываў толькі 3-4 гады, калі захварэў.
Калі Вы ажыццявілі свой першы водны паход?
– Першы водны паход арганізаваў з трэнерам Дзятлаўскай спартыўнай школы, якую я сем гадоў узначальваў. За пяць дзён мы адолелі нашу родную рэчку Моўчадзь на драўляных вёсельных лодках у чэрвені 1973 года. Новыя, непаўторныя краявіды за кожным паваротам ракі, ранішнія туманы, салаўіны спеў, водар берагавых бароў у перамежку з пахам свежаскошанай травы, прыемны водар прыгатаванай на вогнішчы гарбаты з чабору, неспадзяваныя сустрэчы з бабрамі, казулямі, чаплямі і іншымі прадстаўнікамі фаўны, захаваліся ў памяці і яны натхнялі на новыя падарожжы. І гэтыя падарожжы адбываліся штогод. Спачатку быў Нёман з яго прытокамі. А гэта Шчара, Дзітва, Бярэзіна, Іслач. Пасля былі Карэлія, Карпаты, Каўказ, Саяны, Далёкі Усход, Алтай, Памір. Штогод два паходы самастойна ў складзе гарадзенскіх ці мінскіх турыстаў-воднікаў, і адзін-два – з вучнямі школ Дзятлава, у якіх я пазней працаваў. Вяршыняй маёй саракагадовай воднай адысеі было воднае падарожжа ў гарах Паміра па рацэ Мургаб-Бартанг, ад пасёлка Мургаб, праз Сарэзскае возера і Усойскі завал да горада Рушан у Горна-Бадахшанскай аўтаноміі Таджыкістана. Гэты паход быў вышэйшай шостай катэгорыі складанасці. Вядома ж, шмат было рызыкі, але яна апраўдвалася ўбачаным. Высачэзныя горы, чысцюткая вада ярка-блакітнага колеру, мясціны, дзе трапляюць сляды снежнага чалавека Іецці (Ецці), мы, праўда, іх не бачылі. А якое прыгожае Сарэзскае возера. У 1912 годзе кавалак горнага схілу, аб’ёмам больш 1 куб.м. з’ехаў у Мургаб, засыпаўшы і раку, і два пасяленні разам з людзьмі. Амаль на дваццаць гадоў Усойскі завал (назва ад засыпанай вёскі) спыніў плынь ракі. Утварылася возера глыбінёй 900 м. і даўжынёй каля 80 км. Сёння аб’ём вады ў ім каля 70 кіламетраў кубічных. Была вялікая небяспека, што вада пойдзе наверх і затопіць сотні вёсак і гарадоў на сваім шляху аж да Аральскага мора. Ваду ўтаймаваць вельмі складана, але яна паступова знайшла сама хады ў „целе” завала і праз 3-4 кіламетры вырываецца з яго са свістам дзесяткамі фантанаў. Вышыня некаторых дасягае 30 метраў. Над фантанамі ззяюць непаўторныя вясёлкі. Патокі зліваюцца ў адзін, утвараючы ўжо раку Бартанг. Паселішчы там невялікія, адно ад другога на дзесяткі кіламетраў. Жытло, памерам прыкладна 4х5-6 м., складзенае з камення, з плоскім дахам, пакрытае тонкімі адшчэпамі ад горных парод. Падлога гліняная, частка яе засцелена саматканымі баваўнянымі дыванамі. Печ таксама з каменя. Хутчэй не печ, а каменны варыянт вогнішча ў адным з куткоў адзінага пакоя Сярэднявечча, не інакш. Пошта дастаўляецца туды 2-3 разы на месяц з Рушана, да якога больш за 100 кіламетраў. Дастаўляецца роварам, конна і нават пешшу. У экстранных выпадках па рацыі выклікаецца верталёт. Ім жа прывозяць тавары першай неабходнасці.
Карацей кажучы, я не шкадую, што столькі часу, па словах жонкі, „змарнаваў”. Не адпачываў, як усе людзі, а толькі „замучваў” сябе. Але сёння ёсць што ўспомніць. Гарадзенскі журналіст і краязнавец Уладзімір Хільмановіч ужо шмат гадоў намагаецца мяне заставіць напісаць успаміны. На самай справе, кожны вандроўнік вандруе тройчы. Спачатку ў марах, вывучаючы маршрут, потым наяву і, нарэшце, ва ўспамінах. Калі я хварэў, было вельмі шмат часу падумаць, успомніць мінулае, то я ў думках вяртаўся на берагі бурлівых горных рэк, з асалодай успамінаў іх, падлічваў, колькі ж гэта часу, колькі дзён і начэй давялося пражыць у намётах? Атрымалася, што калі на кожны год выпадала два падарожжы ў сярэднім па дзесяць дзён, то 20х40 = 800. А яшчэ паходы ў школьныя гады, турыстычныя злёты і спаборніцтвы, выезды на прыроду з сям’ёй, экскурсіі на аўтобусах, на ўласным аўтамабілі на адпачынак, то атрымліваецца круглая лічба – 1000 дзён. Гэта два з паловай гады жыцця. Магчыма, калі Бог дасць яшчэ пажыць, то нешта напішу, прыгадаю…
Ведаю, што Вы па-ранейшаму вандруеце па мясцовых рэчках.
– Цяпер я не ў стане шукаць далёкія шляхі маршрутаў. А некалькі гадоў таму ў кампаніі сяброў-гарадзенцаў Уладзіміра Хільмановіча і Віктара Парфененкі, якія натхнілі мяне на тое, каб я сеў у байдарку і за тры дні разам з імі прайшоў ад Крамяніцы да санаторыя „Радон” па знаёмай мне да дробязяў прыгажуні Моўчадзі. А праз год падоўжылі маршрут да вусця ракі і завяршылі воднае падарожжа ўжо на Нёмане за Беліцай.
Летам 2014 года мы вырашылі павандраваць па Шчары. У планах – новыя паходы па Шчары да яе вусця, а магчыма і да Мастоў.
Чым сёння жыве Дзятлаўшчына? Як ушаноўваецца памяць пра знакамітых людзей Вашага рэгіёну?
– У пачатку 2013 года намаганнямі мясцовых актывістаў і супрацоўнікаў Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея адзначылі 100-гадовы юбілей майго бацькі – заснавальніка музея Петрыкевіча Міхаіла Фёдаравіча. А праз некалькі дзён у раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя яго кнігі „Народжаны вечнасць тварыць”. Актывіст з Бярозаўкі Сяргей Трафімчык у канцы 2014 года перадаў нам копію барэльефа Канстанціна Астрожскага (1460-1530) – заснавальніка і першага ўладара Дзятлава. Доўга мы шукалі месца, узгаднялі з уладамі, а цяпер прыкладаем намаганні, каб барэльеф па-мастацку аздобіць і замацаваць побач з мемарыяльным валуном, усталяваным яшчэ ў 1998 годзе на скрыжаванні вуліц Чырвонаармейскай і Слонімскай у гонар 500-годдзя з дня заснавання Дзятлава. Вельмі спадзяемся, што да абласнога свята Дажынак, які адбудзецца восенню 2015 года, барэльеф знойдзе сваё месца.
Шмат каму вядома, што побач з Дзятлавам у вёсцы Жыбуртоўшчына знаходзіцца сядзіба роднага дзядзькі, нашага славутага земляка, філамата, блізкага сябра Адама Міцкевіча, сусветна вядомага навукоўца, нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейкі. Тут ён, па волі лёсу, некалькі гадоў жыў і працаваў, хадзіў па вуліцах мястэчка, бываў на кірмашы, маліўся ў касцёле. Сядзібай і яе дапаможнымі пабудовамі доўгі час карысталася раённая бальніца. Сёння галоўны будынак стаіць з пашкоджаным дахам, гніе падлога, вокны і дзверы павыбіваныя. Некалі прыгожыя вадаёмы заплылі ілам і зараслі аерам і хмызняком. Сядзіба выстаўлена на аўкцыён, але няма пакупнікоў. Мы хочам захаваць сядзібу. Плануем звярнуцца ў пасольствы Чылі і Польшчы, каб аказалі нам матэрыяльную дапамогу, хаця б на кансервацыю.
Даўно марым аб увекавечанні памяці паўстанцаў-каліноўцаў каля вёскі Явар. Хочам там паставіць крыж і мемарыяльны камень. Таксама плануем устанавіць мемарыяльныя шыльды ўраджэнцам Дзятлава і раёна Тамашу Жаброўскаму, Вікенцію Дмахоўскаму, Пятру Граніту, Васілю Струменю і іншым землякам Дзятлаўскай зямлі.
Сяргей Чыгрын ■

73 Comments

  • My brother suggested I may like this web site. He was totally right. This publish truly made my day. You cann’t imagine simply how much time I had spent for this info! Thanks!

  • Thanks a bunch for sharing this with all people you really recognize what you’re speaking approximately! Bookmarked. Kindly additionally talk over with my website =). We can have a hyperlink trade arrangement between us!

  • I happen to be commenting to let you understand of the fantastic encounter our daughter obtained reading yuor web blog. She learned some things, with the inclusion of how it is like to have a marvelous giving spirit to get the others completely have an understanding of chosen multifaceted subject matter. You actually surpassed her desires. I appreciate you for coming up with the insightful, safe, revealing not to mention cool tips about that topic to Kate.

  • 1VGaTL web page, and post is in fact fruitful designed for me, keep up posting such content.

  • The core of your writing whilst sounding agreeable originally, did not really work well with me after some time. Somewhere throughout the paragraphs you actually were able to make me a believer but just for a while. I nevertheless have got a problem with your jumps in assumptions and one would do nicely to fill in those gaps. In the event you actually can accomplish that, I will surely end up being fascinated.

  • With havin so much written content do you ever run into any issues of plagorism or copyright infringement? My website has a lot of exclusive content I’ve either created myself or outsourced but it looks like a lot of it is popping it up all over the web without my permission. Do you know any techniques to help reduce content from being stolen? I’d truly appreciate it.

  • “Thanks for your write-up. My partner and i have constantly observed that many people are eager to lose weight because they wish to look slim and also attractive. Having said that, they do not continually realize that there are other benefits so that you can losing weight also. Doctors insist that over weight people come across a variety of disorders that can be instantly attributed to their own excess weight. The good thing is that people who sadly are overweight along with suffering from various diseases can help to eliminate the severity of the illnesses by means of losing weight. It is easy to see a slow but noted improvement in health while even a bit of a amount of fat reduction is reached.”

  • My coder is trying to convince me to move to .net from PHP. I have always disliked the idea because of the expenses. But he’s tryiong none the less. I’ve been using Movable-type on several websites for about a year and am nervous about switching to another platform. I have heard great things about blogengine.net. Is there a way I can import all my wordpress content into it? Any help would be really appreciated!

  • hey there and thanks for your info – I’ve definitely picked up anything new from proper here. I did on the other hand expertise some technical issues using this site, since I skilled to reload the web site lots of occasions prior to I may get it to load correctly. I had been considering in case your hosting is OK? Not that I am complaining, but sluggish loading instances instances will very frequently impact your placement in google and can injury your high quality rating if ads and ***********|advertising|advertising|advertising and *********** with Adwords. Anyway I’m adding this RSS to my email and can glance out for much more of your respective interesting content. Ensure that you update this once more soon..

  • I have not checked in here for a while since I thought it was getting boring, but the last few posts are great quality so I guess I’ll add you back to my everyday bloglist. You deserve it my friend 🙂

  • Nice post. I learn something more challenging on different blogs everyday. It will always be stimulating to read content from other writers and practice a little something from their store. I’d prefer to use some with the content on my blog whether you don’t mind. Natually I’ll give you a link on your web blog. Thanks for sharing.

  • Thanks a bunch for sharing this with all of us you actually know what you’re talking about! Bookmarked. Please also visit my web site =). We could have a link exchange agreement between us!

  • Hi , I do believe this is an excellent blog. I stumbled upon it on Yahoo , i will come back once again. Money and freedom is the best way to change, may you be rich and help other people.

  • Hi, Neat post. There is a problem with your website in internet explorer, would test this… IE still is the market leader and a good portion of people will miss your excellent writing because of this problem.

  • you are truly a good webmaster. The web site loading pace is incredible. It seems that you are doing any distinctive trick. Moreover, The contents are masterpiece. you have done a great task on this matter!

  • Thank you for every other wonderful post. Where else may anybody get that type of information in such an ideal way of writing? I’ve a presentation subsequent week, and I am on the search for such information.

  • The other day, while I was at work, my cousin stole my iPad and tested to see if it can survive a 25 foot drop, just so she can be a youtube sensation. My apple ipad is now destroyed and she has 83 views. I know this is totally off topic but I had to share it with someone!

  • This is the right blog for anyone who wants to find out about this topic. You realize so much its almost hard to argue with you (not that I actually would want…HaHa). You definitely put a new spin on a topic thats been written about for years. Great stuff, just great!

  • You really make it seem so easy with your presentation but I find this matter to be actually something that I think I would never understand. It seems too complicated and very broad for me. I am looking forward for your next post, I will try to get the hang of it!

  • Greetings from Colorado! I’m bored at work so I decided to browse your site on my iphone during lunch break. I really like the information you provide here and can’t wait to take a look when I get home. I’m shocked at how quick your blog loaded on my cell phone .. I’m not even using WIFI, just 3G .. Anyhow, great site!

  • hello!,I love your writing very so much! share we communicate more about your article on AOL? I require an expert in this house to unravel my problem. Maybe that is you! Having a look forward to look you.

  • Hey very cool web site!! Man .. Beautiful .. Amazing .. I’ll bookmark your blog and take the feeds also…I am happy to find numerous useful information here in the post, we need develop more techniques in this regard, thanks for sharing. . . . . .

  • I do love the manner in which you have presented this particular challenge and it does indeed give us a lot of fodder for thought. However, through everything that I have observed, I just simply trust when the commentary stack on that men and women keep on issue and in no way get started on a soap box regarding the news of the day. Yet, thank you for this exceptional point and though I can not go along with it in totality, I value the standpoint.

  • I definitely wanted to send a comment to thank you for all the lovely recommendations you are showing at this website. My long internet investigation has now been recognized with sensible facts and strategies to share with my family. I would tell you that we visitors are really endowed to be in a very good site with many wonderful professionals with interesting things. I feel rather lucky to have used your entire website page and look forward to tons of more cool times reading here. Thanks once again for a lot of things.

  • Great ?V I should certainly pronounce, impressed with your website. I had no trouble navigating through all tabs as well as related information ended up being truly simple to do to access. I recently found what I hoped for before you know it in the least. Quite unusual. Is likely to appreciate it for those who add forums or something, website theme . a tones way for your client to communicate. Excellent task..

  • Perfectly composed subject material, appreciate it for selective information. “In the fight between you and the world, back the world.” by Frank Zappa.

  • You actually make it appear so easy along with your presentation however I find this matter to be actually something which I believe I might never understand. It kind of feels too complex and very vast for me. I’m looking ahead for your next post, I?¦ll attempt to get the grasp of it!

  • Good post and right to the point. I am not sure if this is in fact the best place to ask but do you folks have any ideea where to employ some professional writers? Thank you 🙂

  • Hello, i feel that i noticed you visited my web site so i came to “go back the choose”.I am attempting to find things to improve my site!I assume its good enough to make use of some of your ideas!!

  • An interesting discussion is worth comment. I think that you should write more on this topic, it might not be a taboo subject but generally people are not enough to speak on such topics. To the next. Cheers

  • Great post. I was checking continuously this blog and I am impressed! Very useful info specially the last part 🙂 I care for such information a lot. I was seeking this certain info for a long time. Thank you and best of luck.

  • I am curious to find out what blog system you’re utilizing? I’m experiencing some minor security problems with my latest site and I would like to find something more safeguarded. Do you have any solutions?

  • It’s actually a nice and helpful piece of info. I’m glad that you shared this helpful info with us. Please keep us informed like this. Thanks for sharing.

  • Great paintings! That is the type of information that are supposed to be shared across the web. Disgrace on the search engines for no longer positioning this put up higher! Come on over and discuss with my web site . Thanks =)

  • I do agree with all the ideas you have presented in your post. They’re really convincing and will definitely work. Still, the posts are too short for beginners. Could you please extend them a bit from next time? Thanks for the post.

  • We are a bunch of volunteers and opening a new scheme in our community. Your website provided us with helpful info to paintings on. You have performed a formidable job and our whole community shall be thankful to you.

  • This blog is definitely rather handy since I’m at the moment creating an internet floral website – although I am only starting out therefore it’s really fairly small, nothing like this site. Can link to a few of the posts here as they are quite. Thanks much. Zoey Olsen

  • I wish to get across my appreciation for your kind-heartedness for all those that need guidance on your field. Your special commitment to passing the message all around had become definitely good and have frequently enabled people like me to attain their dreams. The interesting suggestions implies so much to me and additionally to my office colleagues. Many thanks; from everyone of us.

Comments are closed.