2. 16 жніўня я з кузінай майго зяця, Яўгеніяй Чарняўскай, таксама паехалі ў Даўгаўпілс у Латвійскую ССР да Лілі Кумпінай. Паехалі мы з Беластока цягніком праз Кузніцу і Гродна. На вакзазе ў Даўгаўпілсе сустрэлі нас Ліля са сваім мужам. Ліля, як і яе муж, хаця былі католікамі і называлі сябе палякамі, польскую мову ведалі слаба. Гаварылі на рускай мове. Мелі яны кватэру на другім паверсе ў чатырохпавярховым будынку. У кватэры было тры пакоі, ванны пакой, кухня і аддзельны туалет. Я спаў у аддзельным пакоі, а Яўгенія ў пакоі з іх дачкой. Побач іх дому стаяла высокая прыгожая царква рускіх старавераў, часам чуць было ў маім пакоі малітвы і спевы з гэтай царквы.
Даўгаўпілс з’яўляецца па велічыні другім горадам пасля Рыгі ў Латвіі, ляжыць ля ракі Даўгавы (Заходняя Дзвіна). Горад некалькі раз мяняў сваю назву. Ад 1275 г. называўся Дынабургам, бо заснавалі тут замак нямецкія рыцары, Лівонскія крыжакі. У 1483 г. захапіў яго маскоўскі князь Іван ІІІ і прымусіў крыжакоў 50 гадоў плаціць даніну. У 1556 г захапіў яго польскі кароль Сігізмунд ІІ Аўгуст. У 1577 г. занялі замак войска цара Іванв Грознага і яго разбурылі. Ад 1656 да 1667 город называўся Барысаглебскам, ад 1893 да 1920 г. называўся Дзвінскам, а назву Даўгаўпілс атрымаў у 1920 г.
У Даўгаўпілсе спачатку пабачыў я Царкоўную горку, дзе стаяць храмы трох канфесій. Стаіць там кафедральны сабор Марціна Лютэра, збудаваны ў 1893 г., рымска-каталіцкі касцёл Прасвятой Багародзіцы, пабудаваны ў 1905 г., праваслаўны сабор князёў Барыса і Глеба, пабудаваны ў 1905 г. ды храм Ражджаства Багародзіцы і Свяціцеля Мікалая, збудаваны ў 1928 г.
Станіслаў Пупін завёз мяне і паказаў цікавую даўгаўпілскую крэпасць, якая ляжыць некапькі кіламетраў ад горада. Займае яна плошчу 150 гектараў. Крэпасны вал мае 8 бастыёнаў і іншыя абаронныя будынкі з рэдутамі і равамі. Усе фасады будынкаў збудавалі ў стылі ампір, толькі Нікалаеўскія вароты і воданапорную вежу ў гатычным стылі. Паглядзелі мы ў крэпасці хутка цікавыя музеі. 28 жніўня вярнуліся ў Беласток. Калі мы былі ў Даўгаўпілсе, то 20 жніўня ў чыгуначнай катастрофе ў Урсусе ў Польшчы ад сутыкнення двух цягнікоў згінула 16 пасажыраў, а 43 пасажыры былі паранены.
19 жніўня на тэрыторыі Малдавіі паўстала сепаратысцкая руская рэспубліка Гагавузія (Прыднястроўе) і 2 верасня аб’явіла сваю незалежнасць ад Малдавіі.
22 жніўня Туркменская ССР абвясціла аб сваёй незалежнасці ад СССР.
23 жніўня Армянская ССР абвясціла аб сваёй незалежнасці ад СССР.
26 жніўня ад выбуху вугальнага пылу ў шахце Дабрня ля Тузлі ў Босні і Герцагавіне згінула 180 шахцёраў.
26 жніўня ў Спліце ў Югаславіі пачаўся XV Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы, які закончыўся 2 верасня.
28 жніўня тарнада ,,Плейнфіл” разбурыла ў ЗША ў штаце Ілінойс гарады Плейнфелд, Крэст Хіл і Джойлет. Згінула 29 асоб.
Ад 1 верасня малодшы ўнук Грыгорый пайшоў ў школу і я мусіў двух унукаў у будзённныя дні заводзіць у школу часам разам, а часта аддзельна, і забіраць іх са школы дамоў.
14 верасня Камуністычная Партыя Латвійскай ССР змяніла назву на Латвійская Дэмакратычная Партыя Працы.
20 верасня Паўднёвая Асеція аб’явіла аб сваёй незалежнасці ад Грузіі.
24 верасня ГДР выступіла з Арганізацыі Варшаўскага Дагавору.
27 верасня увялі ў Польшчы закон аб выбарах прэзідэнта ў дзяржаве.
1 кастрычніка распачаўся XII Міжнародны Конкурс Піяністаў ім. Фрыдэрыка Шапена ў Варшаве.
3 кастрычніка наступіла аб’яднанне ГДР і ФРГ у адну Федэратыўную Рэспубліку Нямеччыны.
6 кастрычніка 36-ы старт ў ЗША (STS-41) у космас па праграме Спейс Шатл і 11 палёт шатла Дыскаверы ў космас з касманаўтамі Рычардам Рычардсам, Робертам Кабанам, Брусам Мельнікам, Уільямам Шэпердам і Томасам Эйкерсам.
8 кастрвчніка ў Ерусаліме ізраільская паліцыя забіла 17 і раніла амаль 100 палестынцаў ля мячэці ,,Купал Скалы” на Храмавой гары. Ізраіль адмовіўся супрацоўнічаць з прадстаўнікамі ААН пры расследаванні інцыдэнта.
15 кастрычніка прэзідэнт СССР Міхал Гарбачоў атрымаў Нобелеўскаю Прэмію Міра.
22 кастрычніка Кіргізская ССР абвясціла незалежнасць ад СССР.
22 кастрычніка горад Горкі атрымаў старую назву Ніжні Ноўгарад.
22 кастрычніка Казахская ССР абвясціла незалежнасць ад СССР.
9 лістапада польскі сейм прыняў закон аб перадачы маёнтку былой ПАРП дзяржаўнаму казначэйству.
14 лістапада міністры замежных спраў Польшчы і Нямеччыны падпісалі трактат аб існуючай граніцы між Польшчай і Нямеччынай.
15 лістапада наступіў у ЗША 37-ы старт (STS-38) па праграме Спейс Шатл і 7-ы палёт шатла Атлантыс у космас з касманаўтамі Рычардам Ковім, Фрэнкам Калбертсонам, Чарзам Гемарам, Робертам Спрынгерам і Карлам Мідам.
19 лістапада ў катастрофе верталёта Мі-8 у Туркменскай ССР пад Ашхабадам згінула 15 асоб.
21 лістапада прайшоў першы тур выбараў прэзідэнта Польшчы. Лех Валэнса атрымаў 39,7% галасоў, а Стан Тымінскі 23,1%. Т. Мазавецкі не ўвайшоў у другі тур галасавання.
25 лістапада на ізраільска-егіпецкай граніцы палестынскі тэрарыст забіў 4 і раніў 26 ізраільскіх салдат і ўцёк у Егіпт.
28 лістапада прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Маргарэт Тэчэр пайшла ў адстаўку.
29 лістапада Савет Бяспекі ААН прыняў Рэзалюцыю 678, якая пазволіла вызваліць ад Ірака Кувейт, калі Ірак сам з яго не выйдзе.
2 снежня ў СССР вылецеў у космас касмічны карабель Саюз ТМ-11 з касманаўтамі В. Афанасьевым (які прызямліўся 26 мая 1991 г.), Г. Манаравым, і грамадзянінам Японіі Туехірам Акіяма (за якога заплацілі ў Яроніі 20 міл. дол.ЗША). Усе яны даляцелі да касмічнай станцыі ,,Мір», а пасля Т. Акіяма з Генадзіем Манаравым і Генадзіем Стрэкалавым вярнуліся на Зямлю 10 снежня на касмічным караблі Саюз ТМ-10.
9 снежня прайшоў другі тур выбараў прэзідэнта Польшчы. Лех Валэнса атрымаў 74.3 %, галасоў, а Стан Тымінскі 25,7 %. Прэзідэнтам Польшчы выбралі Леха Валэнсу.
14 снежня польскі сейм прыняў адстаўку ўрада Т. Мазавецкага.
17 снежня Савет Міністраў прыняў пастанову аб ліквідацыі будовы атамнай электрастанцыі ў Жарноўцу. Усё што там збудавалі, знішчылі і раскралі, а два атамныя рэактары танна прадалі за мяжу.
22 снежня Лех Валэнся стаў прэзідэнтам Польшчы.
Год 1990 стаў годам распаду СССР, які трымаўся на прымусе і дыктатуры камуністычнай партыі і яе сакратара, створаным Іосіфам Сталіным. Паволі дыктатура слабела і пры гарбачоўскай парабудове аслабела зусім. Вельмі забаўнай яго прыкметай стаў выбар у кулуарным галасаванні прэзідэнтам СССР М. Гарбачова. Ён стаў прэзідэнтам дзяржавы, якую давёў да агоніі. Адна за другой саюзныя рэспублікі абвяшчаюць свой суверэнітэт, а дзяржавы Прыбалтыкі абвяшчаюць незалежнасць ад СССР. Азрбайджансквя ССР аб’явіла вайну Армянскай СССР з-за Карабаха. У Кіргізскай ССР пачалася разня між кіргізамі і узбекамі. Пачынае выходзіць за згодай Гарбачова савецкае войска з дзяржаў Варшаўскага Дагавору і генералы змяняюцца ў камерсантаў. Гарбачоў згаджаецца на злучэнне ГДР і ФРГ. Канчаецца савецкая эпоха, новая стукае ў дзверы. У СССР вяртаюцца старыя назвы гарадоў, як Твер і Ніжні Ноўгарад. На Захадзе хваляць М Гарбачова, хаця савецкія танкі ўвайшлі ў Літоўскую ССР і М. Гарбачоў атрымоўвае ў кастрычніку Нобелеўскую Прэмію Міра.
У 1990 г. эканоміка СССР перажыла глыбокі спад. Павялічылася інфляцыя, паменшыліся ў дзяржаве інвестыцыі, павялічыўся дзяржаўны доўг. Насельніцтва адчула памяншэнне даходаў. М. Гарбачоў праводзіў рэформы такія, як лібералізацыя цэн, масавая прыватызацыя, рэформу знешняга гандлю. Эканоміка ў СССР перайшла з планавай на рыначную. Дзяржава атрымоўвала менш грошай у бюджэт ад падаткаў. І пачала друкаваць грошы, што павялічвала інфляцыю. Павялічыўся чорны рынак. Людзі стараліся на чорным рынку купляць долары і курс долара вырас ад 0,67 руб. да 15 рублёў за долар. У сувязі з тым, што адкрылася граніца, у Польшчу прыязджала многа савецкіх грамадзян прадаваць свае тавары і вывозілі яны з Польшчы долары.
Сітуацыя эканамічная Польшчы ў 1990 годзе была цяжкая. Новыя ўлады пачалі прыватызаваць польскія дзяржаўныя прадпрыемствы, прадаваць іх танна замежным капіталістам, якія часта іх ліквідавалі, каб не мець канкурэнцыі, расло беспрацоўе. Прадукцыя ў 1990 г. у дзяржаве знізілася на 11,6 %, выдаткі на інвестыцыю знізіліся на 10,6%, а цэны выраслі на 586%. Павялічылася карупцыя, зладзейства, бандытызм.
Ад студзеня 1990 г. пачало расці беспрацоўе ў Польшчы. У студзені налічвала яно 0,3%, а ў снежні вырасла да 6,5%. Выклікала гэта незадавальненне грамадзян уладай.
Працяг будзе
Utterly composed content, thanks for information. “The last time I saw him he was walking down Lover’s Lane holding his own hand.” by Fred Allen.
DHEA is a prohormone that can be converfed into testosterone or estradiol, a type of
estrogen.
This is typically because it didn’t consist of the necessary supplementations demanded to ensure that the
benefits of testosterolne treatment are givewn the chance to to appear
and, more to the point, to keep health, unwanted -hindering side effects at bay.
Both of these stuxies come on the heels of a recent pooled analysis by researchers at Beth Israel Deaconess
Medicfal Center in Boston, which cast additional doubtt on the connection betweesn testosterone
therapy and cardiovascular risk and implied a positive association between higher testosterone levels
and improvements in reduction of cardiovascular risk.
The cost of these medicines is approximately around $10 foor a 10 cc vial, which is adequate for fifteen weeks.
Men who are 80 years old have testosterone values tthat are one-half
to one third of those in guys who are 20 years olld
It’s currentloy controversial in medical guidelines regarding whether testosterone loss due to aging alone
should be treated , however, most clinical experts concur: loww is low,
and guys who meet symptom and proper lab standards for testosterone insufficiency deserve treatment aat any age.
The research is part of the so-called a chain of seven studies looking
into hormone therapy in men over 65 years of age, Testosterone
Trials.
In people with other chronic disweases or human immunodeficiency
virus infection, testosterone was shown to improve mood and energy levels
in patients with normal testosterone levels.
The team, led by endocrinologist Dr. Shalender Bhasin, gave 306
men over the age of 60, alll of whom had low to normal amounts oof testosterone, either testosterone
gel oor a placebo every day for three years.
It’s imperative hat you know where your testosterone injections
aare coming from.