- Польшчa. У другой палове 1997 г. да выбараў 21 верасня у Сейм і Сенат і да 17 кастрычніка пасля выбараў прэм’ер-міністрам урада Польшчы быў Уладзімеж Цімашэвіч, які кіраваў урадам створаным з Польскай Сялянскай Партыі (PSL) і Сацыял-дэмакратыі Польшчы з 7 лютага 1996 г. Ад 31 кастрычніка прэм’ер-міністрам стаў Ежы Бузэк з Акцыі Выбарчай ,,Салідарнасць”. Пры іх паменшылася беспрацоўе ў Польшчы з 11,3% у чэрвені 1997 г. да 10,3% у снежні 1997. г і паменшылася інфляцыя з 19,9% у 1996 г. да 14.9% у канцы 1997 г. Сярэдні заробак з 873 зл. у 1996 годзе ўзрос у 1997 г. да 1061 злотых, а курс амерыканскага долара хістаўся ў 1997 г. ад 3,51 да 3,41 зл. за долар. Аднак натуральны прырост насельніцтва паменшыўся з 1,1 проміля ў 1996 г. да 0,9 проміля ў 1997 г.
У ліпені паўднёвую і заходнюю Польшчу заліла паводка, якой не помняць ад тысячы гадоў. Назвалі яе паводкай тысячагоддзя. Заліла яна Чэхію, усходнюю Нямеччыну, паўночна-заходнюю Славакію і ўсходнюю Аўстрыю. Згінула ад яе ў гэтых дзяржавах 114 асоб. У Польшчы ад яе згінула 57 асоб. Нанесла яна шкоды на 3б5 мільярдаў долараў. У Польшчы вылілі рэкі Бобр, Быстшыца, Качава, Квіса, Малая Панэў, Клодская Ныса, Лужыцкая Ныса, Одра, Ольза, Алава, Скора, Шпратава, Сленза і Відава. Праліўныя дажджы ў Чэхіі, Аўстрыі, у Судэтах і ў паўднёвай Польшчы давялі да таго, што 6 ліпеня першыя вёскі і гарады заліла Ныса Клодская і Одра, першым залітым горадам былі Глухалазы, 8 ліпеня вада разлілася з Одры ад Халупэк да Рацібожа. Заліло Каменец, Замбкавіцкі, Сьрэм, Таполю і Пільцэ. На тэрыторыі Востраў Тумскі ў Глагове вада паднялася да 1,5 метра. 12 ліпеня паводка дайшла да Вроцлава і заліла многія вуліцы. Другая хваля дажджоў прайшла ад 18 да 22 ліпеня, давяла да таго, што ва Вроцлаве вада на залітай тэрыторыі паднялася вышэй 1,5 м. Ва Вроцлаве заліла амаль паўгорада і вада на нейкіх вуліцах заліла не толькі падвалы, а падыходзіла да другогіх паверхаў у дамах і заліла падлогі дамоў на першых паверхах.
9 ліпеня аддалі ў эксплуатацыю плаціну на Дунайцы.
16 ліпеня прэзідэнт Аляксандр Кваснеўскі падпісаў новую канстытуцыю з 3 красавіка 1997 г.
18 ліпеня аб’явілі дзень народнай жалобы па ахвярах паводкі.
18 ліпеня зяць Валянцін Пацэвіч забраў у сваю аўтамашыну ў Беластоку, куды я прыехаў, мяне, сваю жонку Ірэну і сваіх сыноў і ранкам завёз нас у дом адпачынку у Крыніцу-Марскую ля Балтыйскага мора і пасля абеда вярнуўся адзін у Беласток. Мы атрымалі ў доме адпачынку, як два гады раней, два пакоі. У адным жыў я са старэйшым унукам Лукой, а ў другім мая дачка Ірэна са сваім сынам Грыгорыем. Былі мы ў тым самым доме адпачынку, што два гады раней. Паблізу дома адпачынку быў пяшчаны пляж і мора. Правялі мы там час да 31 ліпеня. Прыехаў тады да нас сваёй машынай з Беластока Валянцін Пацэвіч і пасля абеда 31 ліпеня забраў нас і завёз мяне ў Варшаву, а з жонкай і сынамі вярнуўся ў Беласток.
1 жніўня прынялі новы закон аб Канстытуцыйным Трыбунале.
21 жніўня Сейм прыняў закон аб ахове звяроў.
29 жніўня Сейм прыняў закон аб ахове асабістых дадзеных.
21 верасня прайшлі выбары ў Сейм і Сенат. У выбарах узяло ўдзел 13,6 мільёна польскіх грамадзян (47.92%.) Перамогу атрымала Акцыя Выбарчая ,,Салідарнасць”, на якую галасавала 33,83 выбаршчыкаў і атрымала яна 202 мандаты ў Сейме. Другое месца заняў Саюз Левых Дэмакратаў, на які галасавала 27,13 % выбаршчыкаў і які атрымаў 164 мандаты ў Сейме, трэцяе месца заняла Унія Вольнасці, на якую галасавала 13,37% выбаршчыкаў і якая атрымала 60 мандатаў у Сейме. Чацвёртае месца заняла Польская Сялянская Партыя (ПСЛ), на якую галасавала 7,31% выбаршчыкаў і якая атрымала 27 мандатаў у Сейме. Пятае месца атрымаў Рух Адбудовы Польшчы Яна Альшэўскага. На яго галасавала 5,56 % выбаршчыкаў і які атрымаў 6 мандатаў у Сейме. У Сейм увайшло 2 прадстаўнікоў Нямецкай Меншасці. Прыняло ўдзел у выбарах 25 партый. Іншыя партыі не набралі 5% галасоў і не ўвайшлі ў Сейм. У Сенат з АВС выбралі 51 сенатара, з СЛД – 28, з Уніі Вольнасці – 8, з Руху Адбудовы Польшчы – 5, з Польскай Сялянскай Партыі – 3. Увайшлі ў Сенат аддзельна: Мар’ян Юрчык са Шчэціна, прафесар Леон Керэс, Ядвіга Стакарская, Генрык Стаклоса і Багдан Здраеўскі.
17 кастрычніка ўступіла ў сілу новая Канстытуцыя Польшчы з 2 красавіка 1997 г.
17 кастрычніка Ежы Бузэк быў выбраны прэм’ер-міністрам Польшчы.
19 кастрычніка двух дэпутатаў з АВС павесіла нелегальна ў Сейме на сцяне крыж.
31 кастрычіка Ежы Бузэк стаў прэм’ер-міністрам Польшчы.
6 снежня Лешак Мілер быў выбраны старшынёй СЛД.
Беларусь
3 ліпеня першы раз святкавалі Дзень Незалежнасці як гадавіну вызвалення Мінска ад нямецкіх захопнікаў, згодна са сфальшаваным А. Лукашэнкам Рэферэндумам, замест святкаваць Дзень Незалежнасці 27 ліпеня як гадавіну Дня дэкларацыі аб незалежнасці прынятай у 1990 годзе.
Прыняцце пад націскам прадстаўнікоў урада Расіі сфальшаванага прэзідэнтам А. Лукашэнкам 24 лістапада 1996 г. рэферэндума, ліквідацыя Вярхоўнага Савета Беларусі і стварэнне выдуманых А. Лукашэнкам дзвюх палат парламента адкрыла яму дарогу да дыктатуры прэзідэнта. Змянілася зусім прававая сістэма кіравання дзяржавай у Беларусі. Прэзідэнт стаў кіраваць дзяржавай дэкрэтамі і ўказамі. І гэтыя дэкрэты і ўказы прэзідэнта сталі ўспрымацца органамі ўлады ў якасці ,,аснаўных законаў”. У 1997 годзе прэзідэнт Беларусі выдаў 23 дэкрэты і амаль 650 указаў. Дэкрэтамі прэзідэнт самавольна змяняў і дапаўняў законы, устанаўліваў адміністрацыйную адказнасць за многія правапарушэнні мацнейшую чым па закону, удакладняў паказчыкі дзяржаўнага бюджэта, уводзіў новыя абавязкі для грамадзян. Многія дэкрэты былі нязгодныя з нормамі міжнароднага права і нязгодныя з нормамі Канстытуцыі Беларусі, абмяжоўвалі правы да сабранняў, мітынгаў, вулічных паходаў, дэманстрацый. Прэзідэнт дэкрэтам №7 з 17 сакавіка 1997 г. увёў прымусовую працу для беспрацоўных. Прэзідэнт падлічыў, што не можа ў Беларусі быць больш чым 130 тысяч беспрацоўных і рэшце перастаў плаціць дапамогу. Дэкрэтам № 12 з мая 1997 г. забараніў прыватную адвакацкую практыку. Дэкрэт № 21 з 21 кастрычніка 1997 г. дае мажлівасць уладзе узнаць за тэрарызм кожнае калектыўнае выступленне супраць яе. Увёў вялікія кары зняволення на 10-20 год, і пажыццёвае зняволенне, пакаранне смерцю і канфіскату маёмасці. Рэпрэсіямі амаль зліквідаваў апазіцыю. Нягледзячы на гэта, паявілася нейкая тайная арганізацыя, якая назвала сябе Беларускай Вызваленчай Арміяй, якая выступала супраць дыктатуры А. Лукашэнкі пры дапамозе дробных тэрактаў. Ноччу на 1 красавіка ў Мінску абстралялі расійскае пасольства і побач пасольства знайшлі аўтамат Калашнікава і некалькі выстрэленых гільзаў. 4 красавіка наступіў выбух ля дома на вул. Аўкаяна ў Мінску, у якім жылі працаўнікі авіярэмонтнага завода. 28 красавіка аварыю выклікаў выбух на газакампрэсарнай станцыі ў Мінску ў Крупках. 30 красавіка недалёка ад Узды зноў наступіў выбух газаправода. Была разбурана другая нітка газаправода Таржок – Мінск – Іванічы. Тады ў рэдакцыю ,,Свабода” падкінулі ліст, дзе напісалі: гэтыя акцыі – папярэджанне маскоўскім інтэгратарам і іх беларускім халуям. Тэрарысты жадалі аднавіць дзейнасць Канстытуцыі Беларусі з 1994 года, устанавіць дэмакратычны лад, барацьбу з рэжымам Лукашэнкі, супрацьдзеянне імперскім імкненням Расіі анексаваць Беларусь. 10 верасня наступіў выбух бомбы ў будынках Савецкага і Мінкага раённых судоў, дзе зусім быў знішчаны архіў. Замах быў пратэстам супраць палітыкі А. Лукашэнкі. Пасля арыштавалі некалькі дзесятак асоб звязаных з апазіцыяй. Улады падгатовілі дэкрэт ,,Аб тэрарызме”. Аднак вінаватых у тэрактах не знайшлі, а Беларуская Вызваленчая Армія згінула сама сабой. Не было вызначана, хто рабіў тэракты.
10 лістапада была аб’яўлена Хартыя 97. Яе ініцыятарамі былі журналісты незалежных сродкаў масавай інфармацыі. У газетах ,,Імя” «БДГ», ,,Народная воля”, „Свабода” і іншых быў апублікованы тэкст Хартыі 97. Ініцыятывай Хартыі 97 было аб’яднанне дэмакратычных сіл Беларусі і актывізацыя дзейнасці грамадзян да іх абароны праў і свабоды.
30 лістапада была закрыта рэжымам Лукашэнкі незалежная газета ,,Свабода”, якая выходзіла ад 1990 г.
У 1997 годзе паўстаў на Беларусі Малады Фронт – рух незалележнай моладзі, які злучыў у сваіх радах дзесяткі арганізацый моладзі. 6 верасня прайшоў першы з’езд арганізацыі. Кіраўнікамі Маладога Фронту выбралі Паўла Северынца з Мінска, Сяргея Паўленка з Гродна і Аляксандра Асіпцова з Магілёва.
Як я раней пісаў, што беларускія працаўнікі ў 1980 годзе за свой месячны заробак маглі купіць намнога больш тавараў, чым працаўнікі ў Польшчы. І нягледзячы на быццам бы вялікі рост на Беларусі прадукцыі ў 1997 г. польскі працаўнік у 1997 г. за свой заробак мог купіць намнога больш тавараў, чым працаўнік у Беларусі. У Польшчы многія пенсіянеры мелі невялікую пенсію, ды намнога большую чым у Беларусі.
Расія
8 ліпеня быў прыняты закон, што кожны грамадзянін, які мае 14 год, мусіць мець свой пашпарт.
8 ліпеня ад выбуху фугаса ў Хасаўюртаскім раёне Дагестана згінула 9 і раненых было 13 працаўнікоў АМАНа аховы дагестанскай граніцы.
11ліпеня была падпісана мытная дамова між Расіяй і Чэхіяй.
16 ліпеня прэзідэнт Б. Ельцын падпісаў некалькі ўказаў аб скарачэнні ўзброенных сіл. Іх колькасць павінна зменшыцца на 500 тыс. асоб да 1,21 мільёна ваеннаслужачых.
21 ліпеня быў прыняты закон ,,Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і аб падставах прыватызацыі муніцыпальнай маёмасці РФ”.
22 ліпеня прэзідэнт Б.Ельцып наклаў вета на закон аб рэлігіі, які даваў прывілеі праваслаўнай царкве.
25 ліпеня паўстаў аўкцыён па прадажы дзяржаўнага пакета акцый кампаніі «Связьінвест» – у той час у Расіі вялікага вытворніка паслуг тэлекамунікацыі. Прадалі яго за 1,875 мільярда долараў Кіпрскаму кансорцыуму Mustcom Ltd. Грошы за прадаж увайшлі ў бюджэт дзяржавы.
5 жніўня наступіў старт касмічнага карабла Саюз ТМ-26 з касманаўтамі Анатоліем Салаўёвым і з Паўлам Вінаградавым. Касмічны карабель прыстыкаваўся да касмічнай станцыі ,,Мір”.
5 жніўня прэзідэнт Чачні Аслан Масхадаў патрабаваў ад Расіі выплаты кампенсацыі за вайну ў 25,8 мільярда долараў.
14 жніўня прызямліўся касмічны карабель Саюз ТМ-25 з касманаўтамі Васіліем Цыбульевым і Аляксандрам Лазуткіным.
19 жніўня прыехаў у Маскву прэзідэнт Чачні Аслан Масхадаў і пажадаў, каб Прэзідэнт Расіі Б. Ельцын прызнаў Чачню незалежнай дзяржавай. Б Ельцын не згадзіўся.
3 верасня ў Чачні ў Грозным правялі публічны расстрэл двух расійскіх грамадзян па абвінавачанню шарыацкага суда Чачні. Аднак, згодна з расійскай Канстытуцыяй, на яе тэрыторыі быў мараторый на смяротнае пакаранне. Расійская пракуратура занялася крымінальнай справай забойства.
5-7 верасня святкуюць 850 годдзе Масквы.
13 верасня ў Дагомысе пачаліся перагаворы, каб прыгатовіць і падпісаць палітычны дагавор паміж Расіяй і Чачнёй. Масхадаў узнагародзіў тэрарыстаў, якія 14 чэрвеня 1995 г. напалі на Будзёнаўск ордэнамі ,,Герой Нацыі”.
17 верасня Расія ўступіла ў Парыжскі клуб крэдытараў – арганізацыю дзяржаў, якія даюць крэдыты іншым дзяржавам і якая каардынавала свае дзеянні па іх вяртанню.
6 кастрычніка першы віцэ-прэм’ер А.Чубайс дабіўся 25 гадавога адтэрмінавання выплаты Расіяй 32 мільярда долараў доўга Лонданскаму клубу. У Лонданскім клубе аб’ядналіся прыватныя камерцыйныя банкі з розных дзяржаў (амаль 600).
21 кастрычніка была заснавана Літаратурная прэмія Аляксандра Салжаніцына.
29 кастрычніка ў Буйнакску (Дагестан) наступіў бомбавы выбух у інтэрнаце 138 мота-стралковай брыгады 58–ай арміі. Ахвяр не было
9-11 лістапада Б. Ельцын у Кітаі падпісаў некалькі дакументаў і між імі – Супольную дэкларацыю, у якой аб’яўлена аб практычным заканчэнні дэмаркацыі расійска-кітайскай граніцы і прынята Сумеснае расійска-кітайскае заяўленне, у якім гаворыцца аб намеры працягваць і развіваць адносіны дружбы і супрацоўніцтва між Расіяй і Кітрем.
1 снежня стала важнай згода аб партнёрстве між ЕС і Расіяй
З 1 на 2 снежня ноччу ў Новакузнецку Кемераўскай вобласці на шахце ,,Зыр’янаўская” наступіў выбух метана. Згінула 67 шахцёраў.
5 снежня наступіў землятрус на Камчатцы.
6 снежня ваенна-транспартны самалёт АН-124 ВВС Расіі ўпаў на жылы дом у Іркуцку. Згінула амаль 70 асоб.
7 снежня затрымалі жанчыну і 2 кур’ераў з Чачні ў Маскву, якія везлі зброю, боепрыпасы, бомбы, пісталеты для бязшумнай стральбы, 2 глушыцелі і патроны.
10 снежня ў Магадане псіхічнахворы захапіў самалёт Іл-62 авікампаніі ,,Магма” з 155 пасажырамі і патрабаваў, каб далі яму 10 мільёнаў долараў і вывезлі яго ў Швейцарыю. Тэрарыст быў затрыманы і пасажыры вызвалены.
11 снежня ў авіакатастрофе ў аэрапорце Нар’ян-Мара ў Архангельскай вобласці, дзе сутыкнуліся верталёт Мі-8 з самалётам Ан-12, згінула 8 асоб.
Іншыя дзяржавы
15 мая наступіў 84 старт у ЗША (STS-84) па праграме Спейс Шатл і 19 палёт шатла Атлантыс з касманаўтамі Чарлзам Прэкортам, Эйленай Колінзай, французам Жан-Франсуа Клервам, Карласам Нарыегам, Эдвардам Лу, расійскай касманаўткай Еленай Кандаковай і Майклам Фаулам. Атлантыс прыстыкаваўся 6-ты раз да расійскай касмічнай станцыі ,,Мір”, забраў з яе амерыканскага касманаўта Джэры Ліненджэра і пакінуў на станцыі ,,Мір” амерыканскага касманаўта Майкла Фаула, які вярнецца на Зямлю 25 верасня на STS-86. Атлантыс з гэтага палёта прызямліўся 24 мая.
25 чэрвеня ад выбуху вулкана Суфрыер-Хілс на востраве Монтсерат згінула 19 асоб.
27 чэрвеня ў Маскве падпісалі згоду між урадам Таджыкістана і аб’яднанай Таджыцкай апазіцыяй аб міры і нацыянальным прымірэнні, якое закончыла пяцігадавую грамадзянскую вайну.
1 ліпеня Ганконг (Сянган) пераходзіць пад кантроль Кітая.
1 ліпеня наступіў у ЗША 85 старт (STS-94) па праграме Спейс Шатл і 23 палёт шатла Калумбія з касманаўтамі Джэймсам Хелеселам, Сюзанай Стыл, Джэнісай Вос, Майклам Гернхардам, Дональдам Томасам, Роджэрам Кроучам і Грэгам Лінтэрысам. Калумбія прызямлілася 17 ліпеня.
4 ліпеня на Марсе сеў амерыканскі зонд Pathfinder высланы з Зямлі 4 студзеня 1996 года.
5 ліпеня пачаўся палітычны крызіс у Камбоджы. Хун Сен аб’явіў аб зняцці з пасады кіраўніка дзяржавы прынца Народома Сіанука. У дзяржаве пачаліся масавыя хваляванні і ўзброеныя сутыкненні прыхільнікаў двух прэм’ер-міністраў.
6 ліпеня парламент Казахстана выказаў згоду на перанос сталіцы з Алма-Аты ў Акмолу.
8-9 ліпеня на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў НАТО ў Мадрыдзе была прынята пастанова ў перагаворах аб уступленні ў НАТО Венгрыі, Чэхіі і Польшчы.
9 ліпеня Украіна падпісала дагавор аб супрацоўніцтве з НАТО. 14 ліпеня ў бомбавым замаху ў Алжыры згінула 21 асоб.
15 ліпеня Слабодана Мілашэвіча выбралі прэзідэнтам Югаславіі.
26 ліпеня ў бельгійскім Астэндзе самалёт ХТ-300 іарданскіх ВВС упаў на зямлю. 9 асоб згінула, а 55 было параненых.
28 ліпеня на Кубе адкрылі Міжнародны фестываль моладзі і студэнтаў.
30 ліпеня двух смертнікаў з Хамасу ў бомбавым выбуху ў Ерусаліме забілі 16 асоб, а 150 паранілі.
6 жніўня у катастрофе самалёта ,,Боінга-747-3В5” паўднёвакарэйскай авікампаніі ,,Корэан Эйландз” у горадзе Лганья на востраве Гуам (ЗША) згінула 228 асоб.
7 жніўня наступіў у ЗША 86 старт (STS-85) па праграме Спейс Шатл і 23 палёт шатла Дыскаверы з касманаўтамі Куртысам Браўнам, Кентам Ромінджэрам, Ненсі Дэйліс, Робертам Курбімам, Стэфенам Робінсонам і з касманаўтам з Канады Б’ярнім Трыгвасонам. Дыскаверы прызямліўся 15 жніўня.
19 жніўня ад тайфуна на Тайване згінула 6 асоб.
21 жніўня ад тайфуна ў Кітаі згінула 130 асоб, а 3 тысячы было параненых.
29 жніўня ў Алжыры Збройная Група Ісламская ў замаху забіла 98 асоб жыхароў Раіса.
31 жніўня трагічна гіне ў Парыжу прынцэса Дыана, княгіня Валіі, жонка сына каралевы Англіі.
3 верасня ў катастрофе вьетнамскага самалёта ТУ-134 у Пачэнтонгу ў Камбоджы згінула 66 асоб.
11 верасня зонд Марс Глабаль Сервеер увайшоў на арбіту Марса.
13 верасня ля берага Намібіі ў паветры сутыкнуліся самалёты ТУ-154 Люфтвафе і самалёт С-141 з ЗША. На ТУ-154 згінулі 24 асобы, а 9 асоб з самалёта С-141.
14 верасня ў чыгуначнай катастрофе ў паўдёвым індыйскім штаце згінула амаль 100 асоб.
18 верасня ад тэракта ля егіпецкага музея згінула 9 нямецкіх турыстаў і егіпцянін шафёр аўтобуса.
19 верасня ў чыгуначнай катастрофе ў Лондане згінула 7 асоб, а 139 было параненых.
22 верасня ля горада Алжыра ісламісты забілі больш чым 200 асоб.
25 верасня наступіў у ЗША 87 старт (STS-86) па праграме Спейс Шатл і 20 палёт шатла Атлантыс з касманаўтамі Джэймсам Уэзербім, Майклам Блумфілдам, Скотам Паразінскім, Уладзімірам Тытавым з Расіі, Жан-Лу Крэт’енам з Францыі, Уэндым Лаўрэнсам і Дэвідам Вульфам. Наступіла сёмая стыкоўка са станцыяй ,,Мір”. З ,,Міра” забралі касманаўта Майкла Фаула, а пакінулі на станцыі ,,Мір” касманаўта Дэвіда Вульфа. Атлантыс прызямліўся 5 кастрычніка.
26 верасня наступіла катастрофа самалёта А300 ля Медана ў Інданезіі. Згінула 234 асобы.
9 кастрычніка ад урагана ў Мексіку ў Акапулька згінула 123 асобы.
10 кастрычніка ў катастрофе ўрагвайскага самалёта ДЦ-9-32 ля Берліна згінула 74 асобы.
15 кастрычніка ў кірунку Сатурна выляцеў зонд Cassini-Huygens.
19 кастрычніка выбралі прэзідэнтам Чарногорыі Міла Джукановіча.
5 лістапада ў катастрофе аўтобуса ў Ла-Паса ў Балівіі згінулі 32 асобы.
17 лістапада баевікі егіпскай ісламскай групы аль-Гамаа аль Ісламі забілі 4-х егіпскіх і 58 замежных турыстаў, якія аглядалі помнікі Луксора.
19 лістапада наступіў у ЗША 88-ы старт (STS-87) па праграме Спейс Шатл і 24-ы палёт шатла Калумбія з касманаўтамі Кевінам Крэгелем, Стэвенам Ліндсеем, Калпанай Чаплай, Уінстонам Скотам, японцам Такаам Доям і украінцам Леанідам Кадэнюком. Калумбія прызямлілася 5 студзеня.
24 лістапада закончылася грамадзянская вайна ў Іракскім Курдыстане.
24-25 лістапада наступіла сустрэча кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў-удзельнікаў Азіяцка-ціхаакіянскага супрацоўніцтва (АЦЭС) у Ванкуверы. Прынялі пастанову прыняць у арганізацыю В’етнам, Перу і Расію.
3 снежня 121 дзяржаў падпісалі Трактат Атаўскі, які забараняў прымяняць супрацьпяхотныя міны ў вайне.
10 снежня сенат штата Мічыган забараніў эўтаназію.
15 снежня ў Шарджы ў Аб’яднаных Арабскіх Зміратах (ААЭ) таджыцкі самалёт ТУ-154 разбіўся ля аэрадрома. Згінула 85 асоб.
17 снежня ў катастрофе ўкраінскага самалёта Як-42, які разбіўся ў гарах ля Салонік, згінула 70 асоб.
19 снежня ў катастрофе інданезійскага самалёта на Суматры згінулі 104 асобы.
22 снежня ў штаце Чыяпас у Мексіку парамілітарны ганг забіў у касцёле 45 індзейцаў.
29 студзеня Мілан Мілутыновіч бы выбраны прэзідэнтам Сербіі.
30 снежня ісламскія фундаменталісты забілі ў паўночным Алжыры ў чатырох вёсках 412 асоб.
Дзмітры Шатыловіч
Працяг будзе
Some truly nice and useful information on this site, as well I conceive the style and design has got excellent features.