Міхал Гіль: “Пра нашу Пастаўшчыну напісана больш за 50 кніг”

Gil Mixal
Міхал Гіль

Гутарка

З Міхалам Гілём пазнаёміўся ажно ў Шчэціне на адным з краязнаўчых семінараў у пачатку 2000-х гадоў. Ён сярод усіх вылучаўся сваёй магутнай постаццю, веданнем краязнаўчай справы і шчырасцю. А потым, калі раз’ехаліся па сваіх рэгіёнах у Беларусі, падтрымлівалі і да сённяшніх дзён падтрымліваем сувязі: то кнігамі абмяняемся, то лістамі, то пагутарым па тэлефоне. Нам ёсць аб чым весці гутарку і паразважаць. Шчыра прызнаюся, Міхал Гіль шмат зрабіў для роднай Пастаўшчыны, для ўшанавання сваіх знакамітых землякоў. Ды і не толькі для свайго раёна, але і для Беларусі наогул.

Нарадзіўся Міхал Гіль 12 кастрычніка 1958 года ў Паставах. Спачатку актыўна займаўся грамадскай і палітычнай дзейнасцю. Быў адзін з заснавальнікаў партыі Беларуская Сацыял-Дэмакратычная Грамада. Цяпер неяк палітыка адышла на другі план. А засталася толькі грамадска-культурная дзейнасць. Ён з’язўяецца старшынёй раённай арганізацыі ГА „Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны”, cтаршынёй праўлення Пастаўскага раённага грамадскага аб’яднання „Экаагратур”, сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў. Рэдагаваў рэгіянальныя часопісы „Нашы карані”, „Барвы”, бюлетэнь НДА „Крэсы Еўропы”. Быў рэдактарам бюлетэня „Краязнаўца Паазер’я”, які ператварыўся ў часопіс „Нашы карані”, і газеты „Сумежжа”. Абіраўся дэпутатам Пастаўскага гарадскога Савета і Пастаўскага раённага Савета дэпутатаў. Васямнаццаць гадоў да 1999 года працаваў у Паставах інжынерам аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння завода „Беліт” (радыёэлектроніка), некалькі гадоў займаўся агратурыстычнай дзейнасцю, а цяпер большасць часу праводзіць у вёсцы Вярэнькі на Пастаўшчыне, дзе апрацоўвае зямлю і дыхае жывой прыродай. І, вядома ж, займаецца краязнаўствам.

 

Спадар Міхал, Пастаўшчына – ці не адзіны на сёння раён Беларусі, дзе працуе шмат добрых краязнаўцаў. Ці няма сярод вас творчай і пошукавай канкурэнцыі?

– Сапраўды, краязнаўцаў шмат. Двое ўжо даўно жывуць і працуюць у Польшчы. Гэта Іосіф Зямчонак, які жыве ў Варшаве, і Юрась Гарбінскі – у Любліне. Там яны абаранілі доктарскія дысертацыі, выкладаюць, пішуць кнігі. У Паставах самы вядомы на сёння – Ігар Пракаповіч – краязнаўца і літаратар. Толькі на краязнаўчую тэматыку ён напісаў і ўклаў больш 25 кніг, не кажучы пра зборнікі паэзіі. Ігар – шматгранны даследчык Пастаўшчыны. У Лынтупах жыве вядомы ў рэгіёне краязнаўца і літаратар, даследчык камянёў, курганоў і паганства Алесь Гарбуль, у Дунілавічах – даследчык гэтага мястэчка і ваколіц Франц Хоміч, які нават мае свой невялікі музей. У Гуце жыве і працуе настаўнікам гісторыі Мікалай Арэх, які таксама даследуе родныя мясціны і стварыў у школе краязнаўчы музей.

А яшчэ на Пастаўшчыне жыве цікавы краязнавец Іван Драўніцкі…

– Асобная постаць нашага краязнаўства – гэта, сапраўды, Іван Пятровіч Драўніцкі. З ім у мяне шматгадовая сапраўдная дружба. Яму ўжо 85 гадоў, а ён яшчэ поўны сіл для краязнаўчай працы. Раней пісаў артыкулы ў перыядычны друк, шмат яго артыкулаў надрукавана ў кнігах „Памяць” Мядзельскага, Пастаўскага, Астравецкага раёнаў, якія ён добра ведае, паколькі ўсё жыццё было звязанае з гэтымі мясцінамі, дзе нарадзіўся, вучыўся, працаваў настаўнікам, знаёмы з многімі людзьмі. Я вельмі ганаруся, што выдаў першую яго кнігу „Мая Віленшчына” ў 2004 годзе. За гэты час ён напісаў і выдаў яшчэ 14 кніг і ў чатырох быў укладальнікам. У яго зараз творчы пад’ём – ён заканчвае дзве кнігі пра Пастаўскую настаўніцкую семінарыю (1942 – 1944) гг., у якой выкладаў і некаторы час быў дырэктарам Барыс Кіт, а таксама пра Пастаўскае педвучылішча, якое Іван Пятровіч у свой час закончыў, пра лёс былых навучэнцаў. Таксама са старой гвардыі ўзгадаю Уладзіміра Магільніцкага, які будучы на пенсіі напісаў і выдаў дзве цікавыя кнігі: адну пра прыроду Пастаўскага краю, а другую – пра родную вёску Вайшкуны, якая знаходзіцца на беразе знакамітага ў Беларусі возера Балдук. З маладых хацеў бы адзначыць Вадзіма Шышко, цяперашняга навуковага супрацоўніка Пастаўскага краязнаўчага музея. Гэта я ўзгадаў імёны тых, якія напісалі і выдалі свае кнігі на краязнаўчыя тэмы. А ёсць яшчэ шмат тых, чые працы варта было б надрукаваць. Пакуль што канкурэнцыі ў нас няма, бо амаль кожны даследуе свае тэмы. Я прыкінуў і атрымліваецца, што пра нашу Пастаўшчыну напісана больш за 50 кніг, а яшчэ наперадзе чакае шмат адкрыццяў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA
Міхал Гіль з гарадзенскімі сябрамі

І якія гэта адкрыцці?

– Напрыклад, я зараз зацікавіўся гісторыяй Пастаўшчыны часоў ІІ Рэчы Паспалітай. Гэту тэму ніхто не пачынаў распрацоўваць, акрамя мяне: уклаў дзве кнігі „Вайсковае асадніцтва на нашых землях” і „Уланы, уланы – прыгожыя хлопцы” – пра 23 полк гарадзенскіх уланаў, які з 1934 па 1939 гады быў раскватэраваны ў Паставах. Яшчэ мая тэма, якой ніхто не займаецца – польская партызанка (дзейнасць Арміі Краёвай на нашых землях).

Такая вялікая праца па краязнаўству не абыходзіцца без сяброў, каб разам нешта абмеркаваць, прааналізваць, параіцца. Так?

– Вядома ж так. Таму сябрую і пастаянна падтрымліваю кантакты з краязнаўцамі суседніх раёнаў: Вітаўтам Ермалёнкам з Мёраў, Уладзіславам Ляскоўскім і Адай Райчонак з Шаркоўшчынскага раёна, Кастусём Шыдлоўскім з Браслава, які ўжо шмат гадоў працуе ў Польшчы, Уладзімірам Скрабатуном з Глыбокага, Кастусём Шыталем з Крулеўшчыны, Стэфанам Казлоўскім і Іялантай Валуевіч з Астравеччыны. Таксама шмат гадоў сябрую з вядомым беларускім мастаком Алесем Цыркуновым, які пачынаючы з вясны да позняй восені пражывае і працуе на сваім лецішчы ў вёсцы Чэхі, што недалёка ад Нарачы, і толькі на зіму пераязджае ў Мінск. Ягоная вёска ад маёй дзесьці каля 5 км, і мы часта сустракаемся ці ў мяне, ці ў яго. Удзельнічую і дапамагаю чым магу ў рэалізацыі яго задумаў (будаўніцтва капліц, помнікаў і г.д.), якіх ён паставіў на нашай зямлі шмат. Летам у мяне часта бывае вядомы скульптар і мастак Алесь Шатэрнік, у якога лецішча знаходзіцца ў Вайшкунах каля возера Балдук, і ён едучы ў Мінск ці з Мінска таксама часта ў мяне бывае. Ён у Лынтупах ля чыгуначнага вакзала пры нашай актыўным дапамозе паставіў бюст Баляславу Ялавецкаму, вядомаму інжынеру пуцейцу, кіраўніку будаўніцтва лініі Беразвеч – Новасвянцяны, якая праходзіць праз наш рэгіён, таксама ў Паставах на будынку дзіцячай бібліятэкі ўстаноўлена мемарыяльная пліта яго работы, прысвечаная нашаму земляку, класіку беларускай літаратуры Уладзіміру Дубоўку.

Спадар Міхал, Вы выдавалі газету “Сумежжа”. Раскажыце пра яе і пра той час, калі яна выходзіла. А можа і зараз яна выдаецца? Калі не, то чаму?

– Першы нумар газеты „Сумежжа” выйшаў напярэдадні жнівеньскага путчу ў 1991 годзе (дарэчы я ўвачавідку бачыў частку гэтых падзей, якраз быў у камандзіроўцы і ехаў па Маскоўскай кальцавой дарозе, калі тэхніка Кантэміраўскай дывізіі рухалася ў Маскву, а калі ехаў дадому, то якраз у гэты час танкі і аўтамабілі выводзілі з Масквы). Быў цікавы час, мы былі маладзейшымі, шмат чым цікавіліся, людзі былі актыўнымі. Асноўнае ядро газеты – гэта вядомы журналіст і літаратар Алесь Касцень, журналіст, тагачасны дырэктар друкарні Уладзімір Шык і я, Міхал Гіль. Друкавалася шмат навінаў, лісты чытачоў. Нават нам давялося судзіцца з былым упраўляючым „Райсельгасхіміі” за адзін праўдзівы артыкул пра яго. Падаў у суд іск у абарону свайго гонару і годнасці. Але па нашай просьбе прыехаў адвакат з Мінска і хутка разруліў усю сітуацыю, Алесь Касцень заплаціў толькі капейкі (у эквіваленце прыкладна кошту адной бутэлькі гарэлкі) за два спрэчныя словы, мы нават праз газету не прасілі прабачэння. Нават адзін раз была фінінсавая дапамога ад Саўміна як падтрымка беларускамоўнаму друку, але гэта было пры Кебічу. Затым трэба было рэгістраваць газету, і неабходна была папера з выканкама аб яе мэтазгоднасці выпуску для раёна. Але нам безумоўна нам такой паперы райвыканкам не даў. Тым больш, дырэктару друкарні не працягнулі кантракту, і прыйшлося газету выдаваць у форме бюлетэня і друкаваць дзе толькі можна. Выйшла ўсяго 145 нумароў.

Ведаю, што былі ў вас на Пастаўшчыне і іншыя газеты, а таксама бюлетэнь „Краязнаўца Паазер’я”, потым – „Нашы карані”, „Барвы”… Які іх лёс?

– Выдавалі мы бюлетэні „Краязнаўца Паазер’я” (выйшла 45 нумароў), „Прававое акно”, „Сяброўка” (жаночы з дадаткам для дзяцей), „Шыпшына” (літаратурна – экалагічны, бывае па 3 – 4 нумары на год), выйшла некалькі нумароў Лынтупскага местачковага бюлетэня „Беражніца” і яшчэ некалькі бюлетэняў рознага кшталту. Пасля прэсінгу мясцовага начальства, некаторыя адышлі ад гэтай дзейнасці, таму было вырашана аб’яднаць гэтыя бюлетэні і мы пачалі выдаваць часопіс краязнаўцаў Паазер’я „Нашы карані”, а затым і літаратурна-культуралагічны часопіс „Барвы”. Яны карысталіся вялікім попытам, паколькі там маглі нейкім чынам рэалізаваць свае задумы і напрацоўкі мясцовыя аўтары. Затым памёр заўчасна Алесь Касцень, што было вялікім ударам для творчай інтэлігенцыі Пастаўшчыны. Часопісы зрэдчасу выходзяць і зараз, але я вырашыў, каб не распыляцца, бо на рэдагавання часопісаў трэба шмат часу, перайсці на выпуск кніг мясцовых аўтараў. Таму створаны дзве серыі: „Бібліятэка часопіса „Нашы карані” і Бібліятэка часопіса „Барвы”. Вось у гэтай серыі выдаюцца кнігі. Прыкладна, 10 – 12 кніг у год. Так што надрукаванага матэрыялу не зменшылася, а кніга – ёсць кніга, і аўтарам прыемней атрымліваць свае кнігі замест публікацый у часопісах. Дзякуй Богу, наша зямля яшчэ не абяднела на таленты. Выдаем накладам да 100 асобнікаў у асноўным на прынтары, таму якасць добрая, а вокладкі замаўляем у дзяржаўных друкарнях. Так што атрымліваецца не так і дорага. Вярстаем таксама самі, сродкі на друк збіраюць у асноўным аўтары.

Спадар Міхал, Вы файны даследчык Арміі Краёвай пра што згадалі вышэй.. Што асабіста Вамі ў гэтым накірунку даследавана, знойдзена, напісана?

– Пра Армію Краёву спадзяюся ў хуткім часе выдаць. Засталося толькі напісаць прадмову і яшчэ раз перачытаць (ужо некалькі гадоў ляжыць недрукаваная, але ж таксама пакрыху дабаўляецца інфармацый). Працэс напісання, вы ж ведаеце, Сяргей, можа быць бясконцым, таму трэба друкаваць, бо ўсёй інфармацыі не збярэш.

Ведаю, што Вы, спадар Міхал, нядрэнны перакладчык з польскай мовы. Чым можаце пахваліцца і парадаваць нас?

– Перакладаю ў асноўным кнігі краязнаўчай тэматыкі ў якіх расказваецца пра падзеі ў нашым рэгіёне (Усходняя Віленшчына), бо мне гэта цікава. Зараз яшчэ атрымаў замову на пераклад кнігі Отана Гедэмана „Гісторыя Браслаўскага павету”, але пакуль што душа не вельмі ляжыць пачаць гэту працу, хаця спадзяюся, калі дасць Бог здароўя, то можа і асілю як-небудзь. Застанецца толькі яго грунтоўная праца – кніга „Гісторыя Белавежскай пушчы” і ўвесь Гедэман будзе перакладзены. А пераклаў з польскай мовы і выдаў наступныя кнігі: Генрыка Жаброўскага „Манаграфія вёскі Міхнічы і ваколіц у Пастаўскім павеце на Віленшчыне” (2005 г. „Сумежжа”, Паставы), Францішка Сяліцкага „Даўгінаўска-Будслаўска-Крывіцкі рэгіён на даўняй Віленшчыне” (2009 г., „Сумежжа”, Паставы), Яўгеніюша Забелы „Беразвечча ў службе Бога і ў моцы дэманаў” (2011 г., „Сумежжа”, Паставы), Отана Гедэмана „Глыбокае” (2012 г.), „Даўнія пушчы і воды” (2012 г.), „Друя – магдэбургскі горад” (2012 г.), „Граф Мануцы” (2013 г.), Яніны Якубянец-Чаркоўскай „Паўстанне 1863 года ў Свянцянскім павеце” ( 2013), Каэтана Ражноўскага „Успаміны” – 2 кнігі (2015 г.) – усе „Сумежжа”, Паставы. Уклаў і таксама пераклаў з польскай мовы тэксты кніг: „Уланы, уланы – прыгожыя дзеці…” (2012 г., „Сумежжа”, Паставы), „Вайсковае асадніцтва на нашых землях” (2014 г., „Сумежжа”, Паставы), Honoris causa (1)” Асветнікі і мецэнаты” (2015 г., „Сумежжа”, Паставы), „ Honoris causa (2)” Талент і сэрца аддалі Палоніі” (2015 г., „Сумежжа”, Паставы.).

Gil_z_Szalkiewiczam
Міхал Гіль з Віктарам Шалкевічам

Спадар Міхал, Вы не толькі краязнавец, які сядзіць за камп’ютарам, але і актыўны ініцыятар адбудоў капліц, узвядзення памятных крыжоў і знакаў на Пастаўшчыне. Ці працягваеце гэту справу?

– Пра гэта можна шмат распавядаць. Пабудаваў брамную капліцу на старажытных хрысціянскіх могілках у вёсцы Радута, новы помнік на месцы старога невядомаму польскаму жаўнеру арміі генерала Жалігоўскага ў Лынтупах. Устанавіў помнік Баляславу Ялавецкаму і памятны камень на чыгуначнай станцыі Лынтупы, а таксама помнікі паўстанцам 1831 года і расстралянай моладзі ў 1946 годзе ў наваколлі Лынтуп. Усталяваў мемарыяльныя дошкі ў гонар Уладзіміра Дубоўкі на будынку Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі, прысвечанай вядомаму краязнаўцу і навукоўцу Отану Гедэману на будынку Браслаўскага краязнаўчага музея. А ў 2016 годзе будзе пастаўлена на будынку кінатэатра ў Паставах памятная дошка, прысвечаная нашым землякам – выбітным польскім акцёрам тэатра, кіно, радыё і тэлебачання Станіславу Ясюкевічу і Зыгмунту Кенстовічу, якія дзяцінства і пэўныя гады маладосці правялі ў Паставах. У планах ушанаваць памяць па яшчэ аднаму нашаму земляку, вядомаму польскаму і беларускаму музыканту, кампазітару, былому рэктару Варшаўскай кансерваторыі Станіславу Казуру (дарэчы з Пастаўшчыны паходзяць аж пяцёра рэктараў польскіх вышэйшых навучальных устаноў: Напалеон Нікодэм Цыбульскі – доктар медыцыны, быў рэктарам Ягелонскага ўніверсітэта, Браніслаў Руткоўскі – вядомы арганіст, кампазітар, рэктар Кракаўскай вышэйшай музычнай школы, Баляслаў Вайцяховіч – рэктар Познаньскай палі­тэхнікі, Веслаў Макарэвіч – рэктар Гданьскай медыцынскай акадэміі, а яго бацька ў міжваенны перыяд быў у Паставах павятовым лекарам). І ўвогуле з Пастаўшчыны паходзіць шмат знакамітых у Польшчы людзей. Таксама ў планах пабудова памятнай капліцы на месцы пахавання паўстанцаў 1863 года ў вёсцы Свірдуны ля Лынтуп.

І традыцыйнае пытанне. Над чым працуеце цяпер, што ў творча-краязнаўчых планах?

– Перад Новым 2016 годам амаль закончыў, толькі засталося напісаць прадмовы, дзве кнігі, я – укладальнік і перакладчык тэкстаў. Гэта першая кніга з серыі „Пастаўшчына часоў ІІ Рэчы Паспалітай”, а таксама своеасаблівы даведнік „Гэта варта ведаць жыхарам Пастаўшчы”, які ўтрымлівае асноўныя геаграфічныя, гістарычныя звесткі пра Пастаўшчыну, а таксама пра вядомых людзей. Думаў укласціся ў адну кнігу, але вельмі шмат матэрыялаў – атрымаюцца дзве. Таксама на чарзе выданне другога зборніка „Легендаў і паданняў Нальшчанскага Паазер’я”, хачу перавыдаць невялікім накладам зборнік вершаў Славы Ліпеня (Вячаслава Смятанкі) „Вершы з вёскі”. Ён памёр у 2008 годзе, а кніга яго з-за малога накладу стала бібліяграфічнай рэдкасцю. Выдаць перапрацаваную і дапоўненую кнігу „Скарбы сівых валуноў” Алеся Гарбуля з Лынтуп, а таксама адрэдагаваць перакладзеныя маёй дачкой успаміны Мар’яна Завілы – сяржанта КАП з Глыбокага, які апісвае першыя дні вайны 1939 года, жыццё ў лагеры для інтэрнаваных у Латвіі, савецкіх лагерах і г.д. Трэба ўкласці дзве чарговыя кнігі з серыі „Honoris causa” пра землякоў: лекараў, святароў, мастакоў, пісьменнікаў, гісторыкаў і краязнаўцаў, і яшчэ шмат чаго зрабіць. Усяго нават і не прыпомню.

Сяргей Чыгрын

58 Comments

  • Hi there, just turned into alert to your weblog through Google, and found that it’s really informative. I’m going to be careful for brussels. I will appreciate should you continue this in future. Numerous people shall be benefited out of your writing. Cheers!

  • rLfoVX Simply a smiling visitant here to share the love (:, btw great design. Make the most of your regrets. To regret deeply is to live afresh. by Henry David Thoreau.

  • Its like you read my mind! You seem to know a lot approximately
    this, like you wrote the guide in it or something. I believe that you simply could do with a few percent to pressure the message home a bit, but instead of that,
    that is great blog. A fantastic read. I will definitely
    be back.

  • excellent issues altogether, you simply received a new reader.
    What could you recommend about your publish that you made
    some days ago? Any certain?

  • certainly like your web site but you need to take a look at the spelling on quite a few
    of your posts. Many of them are rife with spelling problems and I
    find it very troublesome to tell the truth then again I’ll surely come again again.

  • Hurrah, that’s what I was looking for, what a data!

    present here at this webpage, thanks admin of this web page.

  • I was curious if you ever considered changing the structure of your site?
    Its very well written; I love what youve got to say. But maybe you could a little more in the
    way of content so people could connect with it better.
    Youve got an awful lot of text for only having
    1 or two images. Maybe you could space it out better?

  • I’m curious to find out what blog system you are utilizing?

    I’m experiencing some minor security issues with my latest blog and I’d like to find something more risk-free.

    Do you have any suggestions?

  • Wow, incredible blog format! How long have you been blogging for?
    you make running a blog glance easy. The overall look of your site is fantastic,
    as neatly as the content!

  • you’re truly a just right webmaster. The website
    loading velocity is incredible. It seems that you’re doing any distinctive trick.

    In addition, The contents are masterpiece.
    you have done a wonderful task in this topic!

  • you’re truly a just right webmaster. The website loading velocity is incredible.
    It seems that you’re doing any distinctive trick.
    In addition, The contents are masterpiece. you have done
    a wonderful task in this topic!

  • Hi! I just would like to give you a huge thumbs up for the great info you
    have here on this post. I am coming back to your site for more soon.

  • I really like what you guys are usually up too. This type of clever work and reporting!

    Keep up the fantastic works guys I’ve added you guys to
    blogroll.

  • My family every time say that I am wasting my time here at web, however I know I am getting familiarity every day
    by reading thes nice content.

  • Howdy just wanted to give you a quick heads up. The words in your article seem to be running off the screen in Ie.

    I’m not sure if this is a formatting issue or something to do
    with browser compatibility but I thought I’d post to let you know.
    The design look great though! Hope you get the issue fixed soon.
    Kudos

  • I’ve been exploring for a little for any high-quality
    articles or weblog posts on this kind of space . Exploring in Yahoo I ultimately stumbled upon this site.
    Reading this info So i am glad to show that I’ve a very good uncanny
    feeling I came upon exactly what I needed. I so much for sure will make certain to do
    not disregard this web site and give it a look regularly.

  • What’s up to all, the contents present at this website are in fact awesome
    for people experience, well, keep up the good work fellows.

  • Have you ever considered about adding a little bit more than just your articles?
    I mean, what you say is important and everything.
    However imagine if you added some great graphics or videos to give your posts more, “pop”!
    Your content is excellent but with images and clips,
    this blog could undeniably be one of the most beneficial in its
    field. Superb blog!

  • I’m impressed, I have to admit. Seldom do I encounter a blog that’s equally
    educative and interesting, and without a doubt, you’ve hit the nail on the head.
    The issue is something that too few men and women are speaking intelligently about.
    Now i’m very happy that I found this during my search for something concerning this.

  • A motivating discussion is worth comment. I do think that you
    should publish more about this issue, it might not be a taboo matter but usually folks don’t discuss these subjects.
    To the next! Best wishes!!

  • First off I want to say terrific blog! I had a quick question which I’d
    like to ask if you don’t mind. I was interested to find
    out how you center yourself and clear your head before
    writing. I have had difficulty clearing my thoughts in getting my thoughts out.

    I truly do enjoy writing however it just seems like the first 10 to 15 minutes are generally wasted just trying to figure out how to begin. Any ideas or
    hints? Thanks!

  • fantastic submit, very informative. I ponder why the opposite specialists of this
    sector do not understand this. You should continue your writing.

    I am sure, you’ve a huge readers’ base already!

  • Very nice post. I just stumbled upon your weblog and wanted to say that I have really enjoyed surfing
    around your blog posts. After all I’ll be subscribing to your feed and I hope you write again soon!

  • Please let me know if you’re looking for a author
    for your site. You have some really good posts and I believe I would be a good asset.
    If you ever want to take some of the load off,
    I’d really like to write some articles for your blog in exchange for a link back to mine.
    Please shoot me an e-mail if interested. Many thanks!

  • Wonderful goods from you, man. I have understand your stuff previous to and you’re just too
    great. I actually like what you’ve acquired here, certainly like what you’re stating and the way in which you say it.
    You make it entertaining and you still care for to keep it wise.
    I can not wait to read much more from you.
    This is really a tremendous website.

  • Great goods from you, man. I’ve understand your stuff previous to and
    you are just extremely fantastic. I actually like what you have acquired here, really like what you are saying and the way in which you say it.

    You make it entertaining and you still take care of
    to keep it smart. I can’t wait to read far more from you.

    This is really a great site.

  • Thank you, I have just been searching for info approximately this subject for ages and yours is the best I have came
    upon till now. However, what in regards to the bottom line?

    Are you positive about the supply?

  • My spouse and I stumbled over here different website and thought I
    may as well check things out. I like what I see so now i am following you.
    Look forward to going over your web page for a second time.

  • Hi Dear, are you genuinely visiting this web page on a regular basis, if so then you
    will definitely get fastidious knowledge.

  • When someone writes an post he/she keeps the thought of a user in his/her brain that how a user
    can understand it. Thus that’s why this post is great.

    Thanks!

  • magnificent issues altogether, you just received a brand new
    reader. What could you suggest about your post that you simply
    made a few days in the past? Any sure?

  • Generally I do not read post on blogs, but
    I wish to say that this write-up very compelled me to take a look at and do it!
    Your writing style has been surprised me. Thank you,
    quite great article.

  • Your style is really unique in comparison to other folks I’ve read stuff from.
    I appreciate you for posting when you have the opportunity, Guess I’ll
    just bookmark this blog.

  • When someone writes an piece of writing he/she keeps the plan of a user in his/her
    mind that how a user can understand it. Thus that’s why this paragraph is amazing.
    Thanks!

  • I know this if off topic but I’m looking into starting my own weblog and was wondering what all is required to get
    set up? I’m assuming having a blog like yours would cost a pretty penny?
    I’m not very internet savvy so I’m not 100% sure. Any recommendations or
    advice would be greatly appreciated. Thank you

  • I have learn several just right stuff here. Definitely value
    bookmarking for revisiting. I wonder how a lot effort you put to make this kind of magnificent
    informative web site.

  • Hi there, You have done an incredible job.
    I’ll certainly digg it and personally recommend to my friends.
    I’m confident they’ll be benefited from this web site.

  • I have been exploring for a little bit for any high-quality articles or blog posts on this sort of area .
    Exploring in Yahoo I finally stumbled upon this web site.

    Studying this info So i am glad to show that I have an incredibly good uncanny feeling I came upon just
    what I needed. I so much surely will make sure to do not
    fail to remember this website and provides it a
    glance regularly.

  • Howdy! Do you know if they make any plugins to protect against hackers?
    I’m kinda paranoid about losing everything I’ve worked hard
    on. Any recommendations?

  • Very rapidly this web site will be famous among all blogging and site-building people, due to
    it’s fastidious articles

  • If you want to get a good deal from this piece of writing then you have to apply such
    methods to your won weblog.

  • Wonderful work! That is the type of information that should
    be shared across the net. Disgrace on the search engines for no longer positioning this submit upper!

    Come on over and visit my site . Thanks =)

Comments are closed.