Малавядомыя вершы Ігната Дварчаніна

Ihnat_Dwarczanimn
Ігнат Дварчанін

.

У свой час ён скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Пражскага ўніверсітэта са ступенню доктара філасофіі. Пражскі перыяд жыцця Ігната Дварчаніна характарызуецца актыўнай грамадскай дзейнасцю. Ён быў старшынёй Аб’яднання прагрэсіўных беларускіх студэнтаў, сябрам Беларускай Рады, якая аб’ядноўвала беларускую эміграцыю ў Чэхаславакіі.

З 1926 года Ігнат Дварчанін у Вільні ўступіў у Беларускую сялянска-работніцкую Грамаду (БСРГ), быў цесна звязаны з яе кіраўніцтвам, выконваў даручэнні Цэнтральнага сакратарыята БСРГ, вёў лекцыі ў Віленскім гуртку грамады. Ён працаваў сакратаром Беларускага выдавецкага таварыства, настаўнікам Віленскай беларускай гімназіі.

У 1928 годзе ад Наваградскай выбарчай акругі Дварчанін быў абраны ў польскі сейм, удзельнічаў у беларускім рабоча-сялянскім пасольскім клубе «Змаганне», які фактычна працягваў дзейнасць Грамады. У 1930 годзе беларускі дзеяч быў арыштаваны польскімі ўладамі і асуджаны на 8 гадоў турмы. Праз два гады яго вызвалілі ў выніку абмену палітзняволенымі паміж СССР і Польшчай. Ігнат Дварчанін пераехаў у БССР.

3 лістапада 1932 года беларускі дзеяч працаваў у АН БССР у камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі, выконваў абавязкі дырэктара Інстытута мовазнаўства. А 16 жніўня 1933 года яго беспадстаўна арыштаваюць органы НКУС па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Пастановай судовай калегіі ад 9 студзеня 1934 года ён быў прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, якую замянілі на 10 гадоў пазбаўлення волі.

Пакаранне Ігнат Дварчані адбываў на Салавецкіх астравах і будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага канала. Але 25 лістапада 1937 года, паводле прыгавору „тройкі”, яго расстралялі…

Ігнат Дварчанін пачаў друкавацца з 1917 года. Тады быў апублікаваны яго першы верш „Да беларусаў-інтэлігентаў” у „Беларускай радзе” і верш „Покліч” у „Вольнай Беларусі”. Вершы  паэта змяшчаліся таксама ў газеце „Дзянніца”, часопісах „Родныя гоні”, „Маланка”, „Наш шлях”, „Маладое жыццё”, „Беларуская школа ў Латвіі” і ў іншых. Тэматыка яго твораў гэтага перыяду была прысвечана барацьбе за адраджэнне беларускай культуры, узняцце яе на больш якасны ўзровень, усведамленне беларускім народам сваёй гістарычнай і палі­тычнай значнасці, роўнасці з іншымі народамі.

Падчас вучобы ў Пражскім універсітэце змяшчаў вершы рэвалюцыйна-рамантычнай накіраванасці ў студэнцкіх выданнях „Прамень”, „Студэнцкая думка”, „Перавясла”.

Асобныя вершы Ігната Дварчаніна друкаваліся ў беластоцкім „Беларускім календары”, у часопісе „Беларусь”, у зборніку „Ростані волі” (Мн., 1990), які склаў Уладзімір Калеснік і ў іншых выданнях.

У 1995 годзе ў Гродне выйшла з друку кніга „І. С. Дварчанін. Гісторыка-біяграфічны нарыс”, над якой парупіліся Яўген Місарэвіч і Мікалай Каралёў. Гэта выданне складаецца з чатырох раздзелаў. У адзін з іх увайшлі вершы Ігната Дварчаніна і пераклад паэмы „Дванаццаць” Аляксандра Блока на беларускую мову. Усяго было апублікавана 22 вершы Ігната Дварчаніна. Адзін з іх – „З чужой стараны” апублікаваны нават у скарочаным варыянце – толькі дзве страфы. Гэтыя надрукаваныя вершы – далёка не ўся паэтычная спадчына заходнебеларускага паэта. Дзесяткі вершаў Ігната Дварчаніна раскіданы па многіх беларускіх выданнях  1920-х гадоў. Даўно іх пара сабраць пад адну вокладку і выдаць асобным выданнем.

Чытачам „Czasopisu” прапаную малавядомыя вершы Ігната Дварчаніна, якія пасля яго смерці ніколі не друкаваліся. Яны былі напісаныя напачатку 1920-х гадоў.

 

Сяргей Чыгрын

Ігнат Дварчанін

З чужой стараны

О, Беларусь, о, край мой мілы,
Старонка родная мая.
Тут расказаць не маю сілы,
Што адчуваю ў сэрцы я.
Цябе я бачу ў блеску сонца,
У срэбных пацерках расы,
Што красяць усё ў табе бясконца
І луг, і поле, і лясы.
Цябе убраную ў шаты,
Ў зялёны, свежы, як бы жар.
Пакроў цудоўны і багаты,
Што робіць вобраз поўны чар.
Народ я бачу веры поўны,
Няволі выжыўшы кашмар.
Усім народам свету вольны
У роднай хаце гаспадар.
Люблю цябе, о край мой родны!
За што? Сказаць бы я не мог…
Што мушу мо, як пёс нягодны
Туляцца па чужых кутох.
А можа быць сваю нядолю
Ў тваім я твары палюбіў,
Сваю аддаўшы ветру волю
Сабе чужую налажыў.
Што мне там месца не знайшлося,
Паміж улюбленых сяліб,
Дзе гнецца і шуміць калоссе,
Паміж галлістых груш і ліп.
Што з дому выгнаны злым рокам,
Табою запаўняюць сны.
Як птушка ў выраі далёкім
Чакаю светлых дзён вясны.

 

Прывет

Czasopis_dzie_Dwarczanin
Часопіс, дзе друкаваў свае вершы Ігнат Дварчанін

Прывет вам з залатое Прагі,
Пад гоман светлае вясны.
Што паднялі штандар адвагі
Між бруду, здзеку і маны.
Балююць хай учарашнія героі
І стогне хай прыгнечаны народ,
Хай злыдні цешацца ва ўпоі –
Ды хай уступяць свой чарод.
Штандар дзяржыце горда, смела
І верце – праўда пабядзіць.
На правае, святое дзела
Хай сэрца ў страху не дрыжыць.
Вясна! З чароўнаю вясною
Прыйдзе жаданае святло.
І кінем крыўду за сабою,
Як бы яе і не было.

 

Вецер

Вее вецер, завывае,
Грае, свішча на прасторы.
Хмары чорныя ганяе,
Ломіць дрэвы, крышыць горы.
І ў мяне на сэрцы бура,
Каб няволі, крык адняла,
Між людзей адзін панура,
Як ачмураны блукала.
Свет вялікі, свет шырокі,
Для мяне на свеце цесна.
Рвусь, імкнуся ў розны бокі –
Духу ж скалы ўсе адвесны.
Вецер буйны, дух адвагі,
Мы так родныя з табою,
Як бяздомныя брадзягі
З цэлым зместам мы у бою.
Не знаходзім мы спакою
У прыгожым людзям свеце,
Ўсё жыццё для нас маною
Пра нужду мы мусім пеці.
Зробім сполку, брат, з табою,
Двох палецім на прасторы.
Мо распрасцімся з нудою,
Мо разгонім разам гора.

 

Мінор

Аб чым пяяць магу?
Дзе тоны падбяру?
О, не звініць струна,
Спакойна ліра спіць.
Там на двары вясны
Жыццё ідзе, жыццё,
А холад на душы,
А сэрца, як бы лёд.
А крыллі дзе мае?
Апалі да зямлі
Не рвецца сэрца ўвысь,
Маўчыць зусім душа…
Надзея зарасла
Пякучай крапівой.
І свет, як бы не свет,
Жыццё, як не жыццё,
Збаўленне дзе найду?
Няўжо яго няма?
Няўжо патух агонь,
Няўжо зацміўся свет?
Гэй, стой, маўчы душа.
Не муч сябе, не муч, –
Зярняты у зямлі.
І будзе, будзе ўсход,
Надыйдзе красны май.
Надыйдзе блеску час,
І краскі зацвітуць
На полі дзіўна так.
Прыйдзе, прыйдзе яно,
Прыйдзе, прыйдзе святло.
І струны зазвіняць,
І сэрца запяе.

Адраджэнне

Касцёр гарыць, агонь палае,
Нясе усюды блеск і свет,
Кругом дружына маладая,
Прыймае дзедаўскі завет.
Не дождж ідзе, шапочуць ветры,
Праснулісь полі і лясы
Дрыжаць, трасуцца багны, ветры,
Страчаюць новыя часы.
Усе, усё ўстае на ногі,
Зганяе прошлае як дым…
Імкнецца, рвецца да дарогі,
Куды? Чаго? На што? За чым?
Агонь шыбае вышай, вышай,
На небе свеціць, як зара.
Ўсё прыцягае, ўсё калыша,
Пара прышла, прышла пара.
І словы дзедаў раздаюцца,
Ўсяляюць моц, пышаць красой.
І слёзы радасці ліюцца
На землю срэбнаю расой.

Прага, 1 лістапада 1921 г.

 

У тумане

Мы брыдзем ў тумане да адвечнай далі,
Сколькі ўжо ззаду, сколькі напярод.
Чэрцім жыццёвыя мудрыя скрыжалі
І падаем, уступаем для другіх чарод.
Там дзесь прамень свету задрыжыць і згасне,
Рукі працягаем, каб яго злавіць.
Але то міражы, як бы сон ці басня
Зноў страшная цемра ўвакол стаіць.
А туман суровы косьці раз’ядае
І марозіць сэрца й душу ледзяніць.
І краса спадае з шчокаў маладая,
Валімся, каб болей ні аб чым не сніць.
Дзе ж канец імкненняў, чалавецтва мэта,
Дзе збаўлення прыстань, не відна яе –
Схована у далі, ў цемры без прасвета,
Там дзесь у нязнана-незямным краю.
Да якогась пункту ўсё брыдзем ў тумане,
А яго не бачым, схованы за вал.
І балота месім, бродзім на дзірване
Ідэал шукаем, смешны ідэал.
Вежы адбудуем і глядзім у гору,
Ці не там схаваны дзіўны талісман.
Але сумна страшна ў незямным прасторы:
Увакола цемра, увакол туман.
Хтось незразумелы, ўсемагутны вечны
Пасадзіў на землю між балот і гор.
І смяецца дзіка, і глядзіць бяспечна,
Як там мітусіцца бедны, жалкі твар.

55 Comments

  • What i don’t understood is in truth how you’re not really a lot more neatly-preferred than you might be right now. You are so intelligent. You know thus considerably with regards to this matter, made me in my view consider it from a lot of varied angles. Its like men and women don’t seem to be interested unless it is something to do with Lady gaga! Your own stuffs excellent. All the time handle it up!

  • Hello, Neat post. There is an issue along with your website in web explorer,
    may check this? IE still is the marketplace chief and a huge portion of other folks will omit your
    fantastic writing due to this problem.

  • I do not know if it’s just me or if everyone else encountering problems with your site.
    It appears like some of the text in your content are running off the screen. Can somebody else please comment and
    let me know if this is happening to them too?
    This might be a issue with my browser because I’ve had this happen before.
    Thank you

  • Its like you read my mind! You seem to know a lot about this, like you wrote the book in it or something.
    I think that you can do with a few pics to drive the message home a bit, but other than that,
    this is fantastic blog. A fantastic read. I will definitely
    be back.

  • Do you have a spam problem on this website; I also
    am a blogger, and I was wondering your situation; we have developed some nice practices and we are looking to swap solutions with others, be sure to shoot me
    an e-mail if interested.

  • Great weblog right here! Additionally your
    site a lot up very fast! What web host are you the usage of?

    Can I get your affiliate hyperlink to your host?
    I wish my web site loaded up as fast as yours lol

  • Hello there, just became aware of your blog through Google,
    and found that it is really informative. I am going to watch out for brussels.
    I’ll appreciate if you continue this in future.

    Many people will be benefited from your writing.
    Cheers!

  • Hi, just wanted to mention, I enjoyed this blog post.
    It was inspiring. Keep on posting!

  • Piece of writing writing is also a fun, if you be familiar with afterward
    you can write or else it is complicated to write.

  • hey there and thank you for your info – I have certainly picked up anything new from right here.
    I did however expertise several technical issues using this website,
    since I experienced to reload the website lots of times previous to I could get it
    to load correctly. I had been wondering if your web host is OK?
    Not that I am complaining, but slow loading instances times will sometimes affect your
    placement in google and can damage your quality score if ads and marketing with Adwords.
    Well I am adding this RSS to my email and can look out for a lot more of your respective intriguing
    content. Ensure that you update this again soon.

  • Hi there every one, here every person is sharing these kinds of experience, so it’s pleasant to
    read this weblog, and I used to pay a visit this blog everyday.

  • Hi there, i read your blog occasionally and i own a similar one and
    i was just curious if you get a lot of spam comments? If so
    how do you stop it, any plugin or anything you can recommend?
    I get so much lately it’s driving me insane so any assistance is very
    much appreciated.

  • wonderful post, very informative. I ponder why the opposite specialists
    of this sector do not realize this. You should continue your writing.
    I am confident, you have a huge readers’ base already!

  • I was very happy to find this great site. I wanted to
    thank you for your time due to this wonderful
    read!! I definitely liked every little bit of it and i also have you saved as
    a favorite to check out new things in your blog.

  • Howdy! This article couldn’t be written much better! Looking at this post reminds me of my previous roommate!
    He always kept preaching about this. I’ll forward this article to him.
    Fairly certain he’s going to have a very good read. Thank you
    for sharing!

  • I’m impressed, I must say. Seldom do I encounter a blog that’s both equally educative and interesting, and let me tell you, you have hit the nail on the head.
    The issue is something that too few people are speaking intelligently about.
    I’m very happy that I came across this in my search for something
    relating to this.

  • It’s really a great and useful piece of information. I am satisfied that you just shared this helpful information with us.

    Please stay us up to date like this. Thanks for sharing.

  • Hi there, I found your web site by the use of Google while
    looking for a related topic, your web site came up,
    it looks good. I have bookmarked it in my google
    bookmarks.
    Hello there, just became aware of your blog thru Google, and found that it’s truly informative.
    I am going to watch out for brussels. I will be grateful when you proceed this in future.
    A lot of people will likely be benefited from your writing.
    Cheers!

  • Excellent way of describing, and good paragraph to take information on the topic of my presentation subject
    matter, which i am going to deliver in college.

  • Hi, I do believe this is a great web site. I stumbledupon it 😉 I
    will revisit once again since i have book marked it.
    Money and freedom is the greatest way to change, may you be rich
    and continue to help others.

  • Hi, I think your website might be having browser compatibility issues.
    When I look at your website in Opera, it looks fine
    but when opening in Internet Explorer, it has some
    overlapping. I just wanted to give you a quick heads up!
    Other then that, awesome blog!

  • Hi there! Someone in my Myspace group shared this
    website with us so I came to give it a look. I’m definitely loving the information. I’m book-marking
    and will be tweeting this to my followers! Fantastic
    blog and brilliant design.

  • I loved as much as you’ll receive carried out right here.
    The sketch is attractive, your authored subject matter stylish.
    nonetheless, you command get bought an impatience over that you
    wish be delivering the following. unwell unquestionably come more formerly
    again since exactly the same nearly a lot often inside case
    you shield this hike.

  • We’re a bunch of volunteers and starting a brand new scheme in our community.
    Your web site provided us with helpful info to work on. You’ve performed an impressive task and our entire neighborhood
    will probably be grateful to you.

  • You really make it seem really easy together with your presentation but
    I in finding this topic to be really one thing which I feel I would never understand.
    It kind of feels too complicated and extremely wide for me.
    I’m taking a look ahead to your next submit, I’ll try to get the grasp of
    it!

  • Great post however , I was wanting to know if
    you could write a litte more on this topic? I’d be very thankful if
    you could elaborate a little bit more. Cheers!

  • It’s going to be finish of mine day, however before end I am reading this
    enormous article to improve my experience.

  • I think this is one of the most significant info for me.
    And i’m glad reading your article. But wanna remark on some general things, The web site style is perfect, the articles is really
    great : D. Good job, cheers

  • With havin so much content and articles do you ever run into any issues of plagorism or copyright infringement?

    My blog has a lot of exclusive content I’ve either created myself or
    outsourced but it looks like a lot of it is popping it up all over the web without my permission. Do
    you know any solutions to help stop content from being stolen?
    I’d really appreciate it.

  • Hi! I understand this is somewhat off-topic however I needed to ask.

    Does managing a well-established blog like yours take a massive amount work?
    I’m completely new to operating a blog however I
    do write in my diary everyday. I’d like to
    start a blog so I can easily share my personal experience and feelings online.
    Please let me know if you have any kind of recommendations or tips for
    new aspiring blog owners. Appreciate it!

  • We are a group of volunteers and starting a new scheme
    in our community. Your web site offered us with
    valuable info to work on. You’ve done a formidable job and our entire
    community will be thankful to you.

  • Wonderful beat ! I would like to apprentice while
    you amend your web site, how can i subscribe for a blog website?
    The account helped me a acceptable deal. I
    had been tiny bit acquainted of this your broadcast offered
    bright clear concept

  • Hi there, I found your blog via Google while searching for a comparable matter, your site came up, it seems to be
    good. I’ve bookmarked it in my google bookmarks.

    Hi there, simply became aware of your blog via Google, and found that it’s truly informative.
    I’m going to be careful for brussels. I’ll
    appreciate when you continue this in future. Lots of other
    people will likely be benefited from your writing.
    Cheers!

  • Pretty section of content. I just stumbled upon your web site and in accession capital to assert that I
    get actually enjoyed account your blog posts. Any way I will be subscribing
    to your augment and even I achievement you access consistently fast.

Comments are closed.