Новая воля жыцця

grabowski
Павел Грабоўскі (Фота Міры Лукшы)

Павел Грабоўскі прыехаў у Новую Волю ў Міхалоўскай гміне, Беластоцкага павета першы раз летам 2009 года. У будынку па былой школе, які гміна спачатку перадала праваслаўнаму прыходу, а тая аддала Падляшскаму анкалагічнаму фонду ў карыстанне на трыццаць гадоў, рашылі заснаваць сядзібу фонду і госпіс. Спачатку думалі, што ўзнікне там госпіс стацыянарны, ды калі аказалася, што сродкі на той стацыянарны госпіс патрэбныя такія агромныя, што за тое самае можна было б выбудаваць асобнае крыло будынка, на новым фундаменце, з новымі мурамі, інсталяцыямі. Мусілі разгледзецца за чымсьці іншым. І айцец Яраслаў Шчэрбач, тады віцэ-прэзас фонда, бацюшка нававольскага прыхода, сказаў, што шмат тут асоб непаўнаспраўных па хатах, якіх ніхто не паказвае. Дасканалай задумай было заснаванне майстар-класаў працатэрапіі. Трыццаць асоб знайшло тут месца, дзе яны прыгожыя, творчыя, вучацца розных рэчаў, ездзяць на конкурсы, на якіх вельмі часта бяруць прызы, а больш дзесятка асоб у рэгіёне, дзе так цяжка з працай, знайшло занятак на гэтых майстар-класах.

Не гасла задума хатняга госпісу. Трэба было запэўніць апеку хворым у іх дамах, дзе да хворага будзе даязджаць лекар, медсястра, дзе будзе рэаблітант у выпадку патрэбы, псіхолаг, апека духоўнай асобы. Пакута гэта не толькі сам боль, і сам лекар з таблеткамі не ў змозе тут памагчы. Ва ўправе фонду рашылі, што не будуць чакаць, ці хтосьці будзе іх дафінансоўваць, ці не. Паліятыўная апека гэта не толькі медычныя ўмеласці, але і шырока бачаная духоўнасць. Фонд узнік з канцом 2009 года. Ва ўправу і раду фонду ўвайшлі: Павел Грабоўскі, Яраслаў Шчэрбач, Малгажата Паўлючук, Марцін Віснеўскі, Моніка Цыдзік, Анатоль Панасюк. Госпіс прарока Іллі быў пасвечаны 10 кастрычніка 2012 г. Мэтай фонду былі дзеянні дзеля годнага жыцця ў хваробе і годнага памірання, арганізаванне і надзялянне комплекснай апекі, між іншым медыцынскай, духоўнай, псіхалагічнай, сацыяльнай дарослым асобам у тэрмінальнай фазе хваробы, асабліва ракавай, ды невылечна хворым у дамах. Дапамога сем’ям і абучэнне іх выконванню апекі над хворым у зыходнай фазе хваробы, застаючыміся дома і ў госпісе. Падтрымка сем’ям асірочаным і хворым. Адукацыя лакальнай грамадскасці, хворых і іх сем’яў, навучанне ідэі госпіснай апекі і павагі для жыцця. Рушылі майстэрні працатэрапіі.

Увесь час, калі прымерваліся да заснавання госпісу, думалі, што ўдасца

закантрактаваць у НФЗ

гэтыя паслугі, але не ўдалося. Чаму Нацыянальны фонд здароўя адкінуў прапанову нававольскага госпісу? У конкурсе 2011 года падалі яны прапановы ў НФЗ у двух абсягах: хатняга госпісу і амбулаторыі паліятыўнай медыцыны. Абедве прапановы былі адкінуты, паколькі „не выконвалі мінімальных патрабванняў наконт прылад і абсталявання”. Конкурс выйгралі былі іншыя асяродкі з сядзібамі ў Беластоку, а іхнія прапановы вычарпалі ўсю суму прызначаную на такую апеку. Але людзі з ПАГ мелі ў сабе настолькі сілы і ўпартасці, што рушылі без кантракту.

Хатні госпіс у Новай Волі Міхалоўскай гміны Фонду Падляшскі анкалагічны госпіс надалей дзейнічае на грамадскіх пачатках. Грамадскі збор грошай праводзіцца ў скарбонкі ў крамах ВІМ, Левіятан, Крафт (Л. Баршчэўскі), СІС (Савіцкі і Сымка) і ў „Бядронцы”. Як грамадска карыснай арганізацыі ўплывае ім 1 працэнт ад падаткаў за мінулы год (KRS 0000328837 Hospicjum w Nowej Woli). За гэта ўдаецца функцыянаваць пару месяцаў. Апекай госпіс ахапляе Міхалоўскую, Гарадоцкую, Нарваўскую, Нараўчанскую і Заблудаўскую гміны. А хто можа карыстацца майстар-класамі? Кожны, хто кончыў 16 гадоў і мае вызначаны ўзровень інваліднасці. Штодзённа ўдзельнічаюць у майстар-класах пару дзесяткаў чалавек, якія прывозяцца і развозяцца бусікам для перавозу непаўнаспраўных асоб, атрыманым у дары з Нямеччыны.

У Новай Волі ў будынку Госпісу прарока Іллі ў гэты момант мае сядзібу Фонд Новая Воля (які праводзіць перш за ўсё майстэрні працатэрапіі), хаця абсталяваннем і будынкам карыстаецца надалей Падляшскі анкалагічны фонд.

Падляшскі анкалагічны фонд

ужо пяты год працуе

без кантракту з НФЗ, толькі дзякуючы падтрымцы спонсараў і людзей добрай волі. У чэрвені 2016 г. кіраўнік гэтага адзінага ў краіне вясковага госпісу накіраваў адкрыты ліст міністру аховы здароўя з просьбай прыняць меры, якія дапамаглі б аб’екту нармальна функцыянаваць.

Госпіс цяпер ахоплівае пастаяннай прафесійнай камандай (лекары, медсёстры, фізіятэрапеўты і псіхолаг) 25 асоб пры канцы свайго жыцця ва ўсходняй частцы Падляшша. – Да сёння нашай дапамогай пакарысталіся каля 180 невылечна хворых людзей і іх апекуноў, – адзначае доктар Павел Грабоўскі. – Дзяржаўны скарб не выклаў на гэтую дапамогу ні граша з касы Нацыянальнага фонду аховы здароўя. Мы зноў пацярпелі няўдачу. Я адчуваю сябе стомленым, таму што ў мяне іншыя задачы. Я павінен лячыць людзей, а не змагацца за грошы. Тады ў 2011 годзе наша прапанова на конкурс, абвешчаны НФЗ у выглядзе паліятыўнай і госпіснай дапамогі была адхілена. Усе стацыянарныя госпісы ў ваяводстве дапамогу атрымалі. Цяпер падляшскі НФЗ пашырыў кантракты з існуючымі гарадскімі госпісамі да паловы 2017 года. Гэтага кантракту, нягледзячы на выкананне ўсіх нашых патрабаванняў госпіснай хатняй дапамогі, не ўдаецца нам атрымаць. НФЗ лічыць, што гэтыя паслугі ў рэгіёне забяспечаны дастаткова. Новы конкурс адбудзецца ў чэрвені 2017 года. А гэта азначае для нас яшчэ год цяжкай барацьбы, каб утрымацца, шукаць спонсараў і донараў. Адзначаю, што ўсе працоўныя і госпісныя аплаты і страхоўкі пагашаем. Наша справа выходзіць далёка за рамкі простай працы з пацыентамі, гэта часта праца на грамадскіх пачатках. Я не разумею тлумачэння чыноўнікаў НФЗ у Беластоку, што закон не дазваляе ім дзейнічаць па-іншаму. Калі закон на практыцы не дзейнічае, ці нельга змяніць яго?

– Фонд не хоча ацаніць нашай працы, – наракае Павел Грабоўскі, які ў роспачы напісаў той

адкрыты ліст міністру

аховы здароўя. Піша там, сярод іншага: «З самага пачатку нашай дзейнасці, якая цяпер знаходзіцца ў сваім пятым годзе, беспаспяхова прабавалі мы атрымаць кантракт з НФЗ (…) Ці вы можаце разгледзець пытанне аб тым, што значыць у гэтым выпадку, «у адпаведнасці з законам» – ці гэта значыць таксама «законна», «маральна» і «этычна»? (…) Ці, можа быць, гэта дрэнная практыка не патрабуе карэкціроўкі і ўважлівага разгледжвання органамі, якія распараджаюцца дзяржаўнымі грашыма? (…) Гэта ж падтрымка людзям, застрахаваным, падаткаплацельшчыкам, якім такая дапамога належыцца».
Што гэта будзе значыць для ПАФ? Далейшую дзейнасць у пастаяннай нявызначанасці, няўпэўненасці: ці хопіць грошай на наступныя месяцы. Госпіс разрастаецца. Лечацца жыхары пяці гмін. Можна пазычыць сем спецыяльных ложкаў. Цяпер толькі адзін стаіць нявыкарыстаны. Пацыенты атрымліваюць з госпісу прылады для масажу, увільгатняльнікі паветра і іншыя неабходныя рэчы. Усё бясплатна. Гэтае абсталяванне неабходна трымаць у добрым стане, праводзіць праверкі – гэта таксама выдаткі. Апрача гэтага – лекі, медыцынскія сродкі. Трэба таксама аплаціць працу каманды. Усё гэта магчыма толькі дзякуючы падтрымцы, шчодрасці, ахвярнасці і ветлівасці людзей. Добра, што трапляюцца дабрадзеі. Але пытанне ў тым, ці з’яўляецца гэта спосабам на пастаяннае функцыянаванне медычнага цэнтра.

img_0025
Валанцёры не адмаўляюцца ад дапамогі (Фота Міры Лукшы)

Разлічваюць, у асноўным, на адзін працэнт. Дапамагаюць ім надлясніцтва Жэдня, надлясніцтва Дайліды, пагранічнікі і іншыя ўстановы. Ёсць дабрадзеі, якія кожны год даюць ім па некалькі тысяч у год, і такія, што падтрымліваць іх кожны месяц. Ёсць і звычайныя людзі, якія высылаюць невялікія сумы, не менш важныя. Нядаўна атрымалі ўплату 17 злотых з дапіскам «Бог у помашч». Людзі дзеляцца з імі тым, што маюць. Дапамагаюць ім таксама ўстановы, якія ў падарунку даюць абсталяванне. Пратэстанцкі прыход у Нямеччыне прыслаў кіслародныя канцэнтратары і бусік. Цяпер збіраюць на наступны бус, які трэба купіць, новы, таму што ўтрыманне падораных бусаў, часта ўжо зношаных, спалучана са значнымі выдаткамі. І мясцовыя органы ўлады падтрымліваюць іх, як могуць. Міхалова, напрыклад, дапамагае фонду ў рамках праектаў, фінансаваных за кошт знешніх рэсурсаў. Гміны, у тым ліку Гарадоцкая, даюць са сваіх бюджэтаў па 6-7 тысяч злотых у год. Адной з форм прыцягнення сродкаў таксама з’яўляюцца арганізаваныя фондам балі і дабрачынныя мерапрыемствы, такія як рэйды на роварах і бегі-паўмарафоны. У час балю праводзяцца шматлікія конкурсы і аўкцыёны, даходы ад якіх перадаюцца на дзейнасць Фонду. Дапамагаюць таксама акцыйныя валанцёры. Не маюць цяпер медыцынскіх валанцёраў, спецыяльна навучаных, якія маглі б дапамагчы хворым людзям. Акцыйныя – добраахвотнікі, моладзь і дзеці, якія дапамагаюць у арганізацыі праектаў. Каля тысячы злотых у месяц налічваюць выдаткі на апеку над адным пацыентам. Для таго, каб госпіс выжыў, трэба крыху больш за 250 тысяч. Прыблізна 100 тысяч прыходзіць з аплат ад аднаго працэнта. Чарговыя 150 тысяч неабходна «выжабраваць». Таму такая радасць ад кожнага ўплачанага дабрадзеямі граша.

– Тыя 250 тысяч злотых у год, якія маглі б мы атрымаць ад НФЗ, на самай справе не такія вялікія грошы, – кажа доктар Грабоўскі. – На мой погляд, гэта залежыць толькі ад добрай волі чыноўнікаў. Наша праца – над нашы сілы. Мы марым і хочам пабудаваць стацыянарны госпіс. Удалося набыць нам дзялянку ў Нарваўскай гміне. У ходзе аўкцыёну ўдзельнікі паводзілі сябе проста незвычайна: калі даведаліся, для чаго яна прызначана, адмовіліся ад таргоў. Будзем шукаць падтрымку ад Еўрасаюза на будаўніцтва, ужо маем уступны праект. Гэта «цвёрдыя сродкі» для таго, каб падцягнуць сцены, уставіць вокны, дах, выканаць іншыя неабходныя работы. Калі можна будзе рушыць з працай? Калі ўсё пойдзе добра, то праз год. Даволі доўга будуць цягнуцца фармальнасці. Чаму гэтая інвестыцыя такая важная? Бачым, якія ёсць патрэбы людзей. У многіх з іх няма сям’і, маюць патрэбу ў медыцынскай дапамозе на месцы. Беласток для іх далёка. Для многіх лячэнне за межамі месца жыхарства гэта таксама драма аддзялення ад блізкіх. Таму стварэнне стацыянарнага госпіса ў вёсцы было б адказам на патрэбы. Плануем таксама ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць. Патрэба ў такім месцы, дзе вядзецца апека 24 гадзіны ў дзень, сапраўды велізарная. Для многіх пацыентаў знаходжанне ў госпісе сапраўды лепшае рашэнне, і для іх блізкіх вялікая палёгка. Тым больш што застаюцца яны сярод сваіх, у сваім кругаглядзе.

Міраслава Кастанчук

34 Comments

  • Hello There. I found your blog the usage of msn. This is an extremely neatly written article. I’ll make sure to bookmark it and come back to read extra of your useful information. Thank you for the post. I’ll certainly return.

  • Hello, its good article regarding media print, we all understand media is a fantastic source of
    facts.

  • Hi there, i read your blog from time to time and i own a similar one and i was just wondering if you get a lot of spam feedback?
    If so how do you stop it, any plugin or anything
    you can suggest? I get so much lately it’s driving me crazy so any help is very much appreciated.

  • Great post. I was checking continuously this blog and I am impressed!
    Very useful information specially the final part 🙂 I maintain such info a lot.

    I was looking for this certain info for a long time.
    Thanks and good luck.

  • Hi! I know this is kinda off topic nevertheless I’d figured I’d ask.

    Would you be interested in trading links or maybe guest authoring
    a blog post or vice-versa? My blog covers a lot of the same subjects as
    yours and I believe we could greatly benefit from each other.
    If you happen to be interested feel free
    to send me an e-mail. I look forward to hearing from you!
    Superb blog by the way!

  • Thanks in support of sharing such a good thought, article is pleasant, thats why i have read it fully

  • Way cool! Some very valid points! I appreciate you writing this
    post plus the rest of the website is also really good.

  • Hi, i think that i saw you visited my weblog thus i came to “return the favor”.I am attempting to find things to
    improve my web site!I suppose its ok to use a few of your
    ideas!!

  • Awesome things here. I am very glad to see your
    post. Thank you a lot and I’m taking a look ahead to touch you.
    Will you kindly drop me a e-mail?

  • I’m no longer sure the place you’re getting your info, but
    great topic. I must spend a while studying much more or understanding more.
    Thank you for magnificent info I used to be searching for this
    information for my mission.

  • I am regular reader, how are you everybody? This post posted at this web page is truly fastidious.

  • What’s up to every single one, it’s in fact a good for me to pay a
    quick visit this website, it contains helpful Information.

  • I’m really impressed along with your writing abilities as well as with the format to your blog.
    Is this a paid topic or did you modify it your self? Anyway keep up the excellent quality writing, it is rare to look a great weblog like this one
    today..

  • You can certainly see your expertise within the article you write.

    The sector hopes for even more passionate writers like you
    who are not afraid to mention how they believe. All the time follow
    your heart.

  • Unquestionably believe that which you said. Your favorite reason appeared to be at the web the easiest thing to be mindful of.
    I say to you, I certainly get annoyed while
    other people think about issues that they plainly don’t realize about.
    You managed to hit the nail upon the highest and also defined out the
    whole thing with no need side effect , people could take a signal.
    Will likely be again to get more. Thanks

  • Have you ever thought about writing an ebook or guest authoring
    on other blogs? I have a blog based on the same ideas you discuss and would love to have
    you share some stories/information. I know my readers would value your work.
    If you are even remotely interested, feel free to shoot me an e mail.

  • What’s Going down i’m new to this, I stumbled upon this I have
    found It positively helpful and it has helped me out loads.
    I hope to contribute & assist other customers like its aided me.
    Great job.

  • I’m gone to tell my little brother, that he should also go
    to see this blog on regular basis to take updated from newest news.

  • Hello to every one, for the reason that I am really eager of reading this web site’s post to be updated daily.
    It includes fastidious information.

  • I’m gone to say to my little brother, that he
    should also go to see this webpage on regular basis to obtain updated from
    most up-to-date reports.

  • Do you have a spam problem on this website; I also am a blogger, and I was curious
    about your situation; we have created some nice practices
    and we are looking to trade solutions with others,
    please shoot me an email if interested.

  • Does your blog have a contact page? I’m having a tough
    time locating it but, I’d like to shoot you an email. I’ve got some suggestions for
    your blog you might be interested in hearing. Either way, great website
    and I look forward to seeing it improve over time.

  • I absolutely love your website.. Excellent colors & theme.
    Did you develop this amazing site yourself? Please reply back as I’m hoping to create my own personal blog and would
    like to know where you got this from or just what the theme is called.
    Thank you!

  • I think the admin of this site is truly working hard
    in support of his web page, as here every data is quality based material.

Comments are closed.