Пасьля таго як амаль паўночы мне прыйшлося правесьці на мінскай кальцавой у пошуку цэнтру абслугоўваньня BelToll, я вырашыў ашчадзіць падобнага досьведу іншым. Старонкі Czasopisu месца адпаведнае, бо тычыцца гэтая праблема ў першую чаргу беларусаў Падляшша, якія рэгулярна наведваюцца на гістарычную радзіму.
Раней усё было проста. На ўезьдзе на трасу хуткага руху Берасьце – Менск кіроўцу сустракаў шлягбаўм, з вакенца высоўвалася мілавідная жанчына і інфармавала, што для ўласьнікаў машын з замежнымі нумарамі праезд будзе каштаваць каля трох даляраў. Цяпер шлягбаўмы зьніклі. Здавалася б, сьмела пілуй хоць да самага Смаленска. Адно, што такая легкадумнасьць, або няпамятлівасьць можа пазьней вельмі дорага абысьціся пры выезьдзе ці наступным уезьдзе на тэрыторыю рэспублікі. Нават калі наступны ваш візыт у Беларусь будзе, скажам, праз год пасьля неаплочанай вандроўкі, то праезд па трасе М1, ад польскай да рускай граніцы, можа ў выніку каштаваць вас пад 700 даляраў (больш за 2 тыс. злотых!). Менавіта такая ў сістэме BelToll цяпер вышыня штрафаў і выпадкі такіх спагнаньняў зусім нярэдкія. Напалохаў вас добра, а зараз пра тое, што рабіць, каб такая бяда вас не напаткала.
BelToll з’яўляецца электроннай сыстэмай спагнаньня платы за праезд, якая дзейнічае ў Рэспубліцы Беларусь з 1 ліпеня 2013 г. Сыстэма выкарыстоўвае правераныя па ўсім сьвеце мікрахвалевыя тэхналёгіі, заснаваныя на адмысловай сувязі на кароткіх адлегласьцях (DSRC). Гэта дазваляе ўдзельнікам дарожнага руху плаціць дарожны збор, не спыняючыся ў пунктах спагнаньня аплаты. Фармальна сыстэма BelToll павінна быць спрашчэньнем папярэдняй, шлягбаўмавай сыстэмы, паляпшэньнем дарожнага патоку, так бы мовіць, палацьвеньнем жыцьця кіроўцы. Аднак палацьвеньня чакаць няварта там, дзе за справу бярэцца аўстрыйская кампанія, якая, дарэчы, была адказнай за ўвядзеньне і абслугоўваньне падобнай сыстэмы (Viatoll) на частцы новапабудаваных польскіх аўтастрад.
На пачатак, думаю варта патлумачыць, што існуе некалькі падыходаў да дарог хуткага руху. Калі вам не пашанцавала быць карыстальнікам амэрыканскіх „хайвэяў” і забыцца пра скідваньне хуткасьці ў кожным населеным пунке, пра камэры хуткасьці, і нават пра аплаты за гэтыя выгоды жыцьця, то давайце вернемся бліжэй да нашага панадворка. Немцы з поўным посьпехам маглі б пацягацца ў гэтай сфэры з ЗША, але ходзяць чуткі пра тое, што нямецкі бюджэт паволі здуваецца ўсьлед за грэцкім і гішпанскім, і што ў хуткім часе плянуецца ўвядзеньне аплаты і за „аўтабаны”. А там дзе платныя дарогі ўведзеныя, існуюць тры формы спагнаньня: шлягбаўмы (часткова Польшча, Харватыя), вінеты (Чэхія, Аўстрыя, Вугоршчына), бартавая прылада (Беларусь, часткова Польшча). Падыманьне шлягбаўма можа каштаваць па рознаму ў розных краінах, у асноўным у залежнасьці ад працягласьці дарогі, ад двух да трыццаці даляраў. Там дзе абавязвае сыстэма вінет, кіроўца, прычым незалежна ад грамадзянства транспартнага сродку, абавязаны купляць наклейку, якая прыклейваецца на лабавое шкло машыны. Каштуе яна звычайна ад 10 да 20 даляраў і дазваляе езьдзіць па хуткіх, нацыянальных дарогах на працягу 7 дзён. Сыстэма ж бартавых прылад зьяўляецца, насуперак прапагандзе распрацоўшчыкаў, напэўна самай складанай і заключаецца вось у чым.
Перад ўездам на платныя ўчасткі дарог (глядзіце мапу справа) кіроўца, які рухаецца на машыне з замежнымі нумарамі (выключэньне становяць машыны з краін мытнага саюза: Расія, Казахстан) абавязаны абзавесьціся бартавой прыладай. Гэта невялікі электронныы прыбор, які дазваляе ідэнтыфікаваць транспартны сродак, на які распаўсюджваецца абавязак па аплаце, забяспечвае спісаньне сродкаў з рахунку за карыстаньне платнай аўтадарогай і захоўвае ўсю інфармацыю аб транспартным сродку і яго ўладальніку. Аплата зьнімаецца з рахунку кіроўцы падчас праезду пад так званымі рамкамі (парталамі аплаты), мэталічнай канструкцыяй з усталяванымі электроннымі прыборамі і камэрамі для адсочваньня дарожных „зайцаў”. Рамкі ўстанаўліваюцца на розных прамежках платнай дарогі. Калі машына праяжджае пад антэнамі ўсталяванымі на рамках, раней закупленая ў пункце абслугоўваньня і ўмацаваная на лабавым шкле (згодна з інструкцыяй) бартавая прылада павінна пікнуць. Калі прылада пікнула адзін раз, з вас спагнаная аплата за пэўны адрэзак дарогі і вам ужо не пагражаюць ніякія санкцыі. Калі пікненьні былі два, дарога аплочаная ў нармальным парадку, але грошы на вашым рахунку сканчваюцца і вам ізноў трэба наведацца ў пункт абслугоўваньня. Дарэчы, пра пункты абслугоўваньня асобная гісторыя.
Перад першым кантактам з новастворанай сыстэмай, а сыстэма была часова выключаная падчас чэмпіянату сьвету па хакеі, я быў перакананы, што змагу набыць бартавую прыладу на кожнай вялікай, „зялёнай” запраўцы ўздоўж платных дарог. Факт што гэта не так стаўся самай прыкрай неспадзяванкай. Сыстэма выявілася быць нашмат больш бюракратычнай чым магло падавацца. Пункты абслугоўваньня (глядзіце мапу ніжэй) сапраўдны разьмешчаныя паабапал платных адрэзкаў дарог, але калі кіроўца заяжджае ў Беларусь праз меншыя пагранічныя пераходы, то магчымасьць штрафнога заезду на платныя ўчасткі павялічваецца ў разы.
Дадаткова, прынамсі, на меншых пераходах, вадзі цель замежнага аўто не атрымлівае пра аплаты ніякай інфармацыі. Відаць стары наплявальніцкі падыход да сваёй працы, а можа велічыня значэньне штрафных спагнаньняў для нацыянальнага бюджэту, уплываюць на тое, што небясьпека замоўчваецца. Выйсьці з гэтага бардаку без сінякоў можа толькі той, хто адносна добра ведае аб’яздныя дарогі, у нейкай ступені арыентуецца ў хітрыках новай сыстэмы, і ведае пра месца разьмяшчэньня пунктаў абслугоўваньня. Мне ў маёй прыгодзе бракавала менавіта апошняга. Крапатліва аб’яжджаючы платныя фрагмэнты дарог, ведаючы тое-сёе пра шалёныя штрафы, я працягваў вандраваць ад запраўкі да запраўкі, разьлічваючы на тое, што ўрэшце хтосьці будзе штосьці пра гэта ведаць. Працягваючы ехаць па слуцкай трасе ў бок Менску, мяне паўсюль кармілі абяцанкамі, што дзесьці там, на наступнай запраўцы, калі вам не прададуць бартавую прыладу, то напэўна параяць дзе яе знайсьці. Урэшце, аб’езьдзіўшы па менскай кальцавой каля трох гадзін, а кальцавая пакуль, дзякуй Богу, застаецца бясплатнай, мне ўрэшце, пры пэўным ціску на працаўнікоў заправак, удалося знайсьці офіс BelToll.
Аднак на месцы, не без страты нэрваў, выявілася, што той пункт абслугоўваньня ўжо зачынены і мяне высылаюць у кругласутачны пукнт, на другім канцы кальцавой. Тут трэба заўважыць, што даўжыня ўсяго МКАДу 56 км… Пасьля паўночы праведзенай у пошуку адчыненага пункту абслугоўваньня, а мне тады пільна трэба было выехаць на віцебскую трасу, на частцы якой ужо ўстаноўленыя рамкі, а таму не цяжка здагадацца, што я быў не ў самым лагодным настроі. Адразу з парогу я дазволіў сабе вылаяцца на новую сыстэму, на што працаўніца абыякава адказала: „Як вы мяне ўсе дадзелі. Ну што вам незразумела? Паглядзіце на партрэт, які вісіць за мною…” Дасьціпнасьць дзяўчыны прыбавіла мне настрою, але не адбавіла клопату. Пры пакупцы бартавой прылады афармляецца цэлы даўжэзны кантракт і здымаецца залог у вышыні 60 даляраў, аплата пакуль прымаецца выключна ў беларускіх рублях! Афармленьне, калі няма чаргі, працягваецца каля 10-20 хвілін! Пасьля стомлены кіроўца павінен ўважліва прачытаць інструкцыю, каб не прыклеіць бартавую прыладу ў такім месцы лабавога шкла, што аплата не будзе зьнятая і прыйдзецца зноў баяцца штрафаў. Раз прайшоўшы праз пекла бюракратыі родам з Аўстрыі, з аднаго боку творчасьць Кафкі становіцца больш зразумелай, з другога зьздзіўляе несправядлівасьць – у самой Аўстрыі абавязвае нашмат прасьцейшая сыстэма вінетаў. А яшчэ пазнаёміўшыся з сыстэмай здавалася б можна пасьля доўга не наведвацца ў пункты абслугоўваньня, прынамсі да часу заканчэньня сумы перадаплаты, але…
Не трэба жыць ілюзыяй, што гэта будзе няхутка. Адзін праезд на легкавой машыне з Берасьця ў Менск вас будзе каштаваць, па маіх падліках, каля 20 даляраў (60 злотых). Таму негледзячы на тое, што ў Беларусі нафта і бэнзін усё яшчэ значна таньнейшыя чым у Польшчы, увядзеньне BelTollu падымае кошты праезду на замежных нумарах амаль да ўзроўню заходняй Эўропы. У сувязі з гэтым, больш дасьведчаным кіроўцам, без розьніцы на рэгулярнасьць паездак у Беларусь, для пазбягненьня непрыемнасьцяў, раю набываць бартавыя прылады. А забясьпечыўшыся ад неспадзяванак можна пагуляцца ў аб’яжджаньне доўгіх і адпаведна дарагіх адрэзкаў дарог, напрыклад папулярнай трасы М1 Берасьце – Менск. Нашмат дзешавей вам абыдзецца, ненашмат горшая дарога М6 Гародня – Менск, якая, дарэчы, зьяўляецца таксама платнай, але пакуль толькі на кароткім адрэзку Шчучын – Гародня. І хоць такая альтэрнатыва абыдзецца кіроўцам у некалькі дадатковых гадзін, але затое кампэнсуецца зэканомленымі грашыма і прыгажосьцю прыдарожных краявідаў Гарадзеншчыны. А жыхарам Беластока і ваколіц дык наогул лацьвей, бо яны выйграюць у кожным з гэтых аспэктаў.
Для атрыманьня дакладнай інфармацыю раю наведаць старонку http://www.beltoll.by/be. Прыемнай неспадзяванкай можа стаць паўнавартасная беларускамоўная вэрсія афіцыйнай старонкі. Хоць лепш каб не было ні гэтай вэрсіі, ні новай сыстэмы, ні шчыплівых коштаў. Ганьба дарожнай бюракратыі, віват шглягбаўмы! Жыве Амэрыка!
I’ve recently started a blog, the info you provide on this web site has helped me greatly. Thanks for all of your time & work. “So full of artless jealousy is guilt, It spills itself in fearing to be spilt.” by William Shakespeare.
6f8ZEH lol. So let me reword this…. Thanks for the meal!!
“I was suggested this website by my cousin. I’m not sure whether this post is written by him as no one else know such detailed about my trouble. You’re wonderful! Thanks!”
This is the biggest tesrosterone therapy study to date
that includess testosterone treatmdnt might help sexual dysfunction in older men.
The incfluded studies symbolized 3,236 guys (1,895 menn treated with testosterone, 1,
341 men treated with placebo) who reported 51 major adverse crdiovascular events, defined as cardiovascular death, nonfatal myocardial nfarction or
stroke, and serious acute coronary syndromes or hart
failure.10 This study didn’t find a statstically significcant increased risk of these cardiovascular events connected
with testosterone treatment.
Thiss generation amount is insufficiient to support healthy testosterone levels on its own but, that iss
not its purpose.
This treatment has great potential for grownups who have growth
hormone deficiency and seek to reverse the effects of aging or treat a
medical ailment.
Really informative blog article.Really thank you! Want more.
Thanks a lot for the blog article.Really looking forward to read more. Want more.
Appreciate you sharing, great article.Really thank you! Cool.