Дадатковы сэнс

Дуэт Сон-Трава лаўрэатам гран-пры фестывалю Бардаўская Восень 2016. У дваццаць трэці раз у Бельску-Падляшскім і іншых месцах на Падляшшы прайшло свята бардаўскай ды аўтарскай песні. Адзіны ў свеце такога кшталту фестываль пацвярджае моц сучаснай беларускай музыкі і культуры. Сярод узнагароджаных – такасама моладзь з Падляшша.

На сёлетні конкурс запрасіў я свайго сябру, Матэвуша Сахажэўскага, бельскага актора з Крэатыўнага Цэнтра Культуры. Чалавек бывае на шматлікіх сцэнах таксама ў ролі вядучага канцэрты. – Цікава, я не думаў што ў нашых умовах можна так упрыгожыць сцэну, – сказаў. Пра ўзровень фестывалю можна казаць многа, таксама як пра патрэбу арганізаваць мерапрыемства, якое прэзентуе не зусім модны зараз жанр лірычнага ды аўтарскага выканання песень пад гітару. Адно застаецца для мяне ясным. Барды гэта не толькі адзіны такі фэст, але і на самым высокім узроўні з усіх, якія мне ў Бельску вядомыя. Пачатак дзевяностых гадоў, калі ідэя фестывалю фарміравалася, пазіцыя спевака з гітарай была яшчэ моцнай. У Польшчы з часоў палітычных перамен, пратэст-сонгі Яцка Качмарскага спяваліся амаль усімі. Абшар разваліўшагася Савецкага Саюза напаўнялі тады словы Уладзіміра Высоцкага. Гэтая была музыка, якая не патрабавала віртуознасці, затое была носьбітам істотных слоў. Як ні дзіўна, бардаўскага музыка якраз у Беларусі змагла выжыць да сённяшняга дня. Не па прычыне цівылізацыйнага заняпаду, а звычайна – мовы. Беларушчына, якая афіцыйна побач рускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь, канешне, не дамінуе ў мэйнстрыме культуры ў Беларусі. Доўгі час была адной з прыкметаў супраціву да ўлады, мовай на якой гаворыць апазіцыя. Вядомыя беларускамоўныя музыкі дагэтуль забароненыя. Яны, дарэчы, з’яўляюцца выступоўцамі Бардаўскай восені, а сам фэст некаторыя лічаць святам беларускай культуры, якой па палітычных прычынах трэба было з’ехаць з краіны ў дэмакратычнаю Польшчу. Па гэтай прычыне аўтарскія песні, якія гучаць на беларускай мове, маюць дадатковы сэнс.

Бардаўская восень прымеркавана да бардаў, але час не стаіць у месцы. Класічных бардаў, з полымем у голасе, патрыятычным ці лірычным заклікам, восеньскім сумам у лірычным гучанні, зараз сустрэць цяжка. Канкурсанты фестывалю, як і жанры, мяняюцца. Такім чынам у конкурсе было некалькі дуэтаў, музыкі карысталіся электрычнымі гітарамі, некаторыя выступы лічу вельмі арыгінальнымі і незвычайнымі. Мой фаварыт, дуэт Морква-Цвет для прыкладу праспяваў зусім акторскую песню пра звар’яцелага генерала. Трыо Барока (раяль, акордэон ды кантрабас) выступіла з вялікай энергетыкай. Саліст, Андрэй Сянкевіч, выступіў з гітарай, карыстаючыся сучаснай тэхнікай каб даць інструманту іншае гучанне. Прыгадваў мне вядомага альтэрнатыўнага музыку Бэна Говарда. Ён пацвердзіў, што ведае яго і шукае ў яго інспірацыі. Нават Міхал Рубін, настаўнік музыкі з Віцебска, які стаў лаўрэатам прэміі Радыё Рацыя, сваёй крыху шалёнай экспрэсіяй даказваў, што час класічных бардаў ужо мінуў.

Фестываль суправаджалі канцэрты Лявона Вольскага ў Орлі, Сяргея Доўгашава з Алесем Ясінскім у Нарве ды Змітра Вайцюшкевіча сольны –

у Нараўцы. Адмысловыя прэзентацыі заўсёды адбываюцца ў арлянскай бажніцы.

Бывай, Бардаўская! Да наступнай восені.

49 Comments

Comments are closed.