Успаміны з 2003 г.

1. Польшчa. 1 студзеня Валбжых на жаданне мясцовай улады СЛД уключылі да земскага павета і перастаў быць павятовым горадам.

1 студзеня Тарчын атрымаў гарадскія правы.

10 студзеня Сейм стварыў следчую камісію ў справе аферы Рывіна.

14 студзеня ўрад Лешка Мілера прыняў Нацыянальны План Развіцця.

28 студзеня ад снежнай лавіны ў гарах Рысах згінула 8 асоб са школьнай экскурсіі.

5 лютага прэм’ер-міністр Лешак Мілер адправіўся на 3 сутак з візітам у ЗША

5-6 сакавіка ў Магдаленцы паліцыя старалася затрымаць двух злачынцаў за забойства. Злачынцы забарыкадаваліся ў адным доме, а вакол дома зямлю замініравалі. Ноччу, падчас спробы іх арышту згінулі два паліцыянты, а некалькі паліцыянтаў было раненых. Падчас атакі паліцыі загарэўся дом, дзе былі злачынцы, і злачынцы згінулі, атруціўшыся дымам ад пажару.

13 сакавіка Рада горада Варшавы прыняла дзень 1 жніўня Днём Памяці Варшавы.

14 сакавіка ўвялі закон аб вучоных ступенях і тытулах.

20 сакавіка паліцыя разагнала ў Варшаве мірную дэманстрацыю супраць амерыканскай агрэсіі на Ірак. Паліцыя затрымала амаль 30 асоб.

28 сакавіка Сейм прыняў чыгуначны спецзакон.

10 красавіка Сейм прыняў дарожны спецзакон.

16 красавіка быў падпісаны трактат у Афінах, па якім Польшча ў 2004 годзе будзе членам Еўрасаюза.

26 красавіка адкрылі Глыбокую Пячору на Сілезскім Бескідзе.

9 мая ва Вроцлаве прайшла сустрэча кіраўнікоў дзяржаў Веймарскага трохвугольніка.

31 мая быў з візітам у Кракаве прэзідэнт ЗША Дж. Буш.

1 чэрвеня Дональд Туск стаў кіраўніком Грамадзянскай Платформы.

2 чэрвеня ў катастрофе самалёта Лет ЛЬ-200 Марава ля Зялёнай Гары згінулі два пілоты.

7 і 8 чэрвеня прайшоў рэферэндум аб уваходзе Польшчы ў Еўрасаюз. 7 чэрвеня галасавала толькі амаль
17 % выбаршчыкаў, 8 чэрвеня 58,83 %, а жадаючых увайсці ў Еўрасаюз было 77,45% галасуючых.

 

Беларусь

У снежні 2002 г. паводле беларускіх даных сярэдні месячны заробак налічваў 220 926 рублёў, а ў чэрвені 2003 г. павялічыўся да 256 593 рублёў.

Паводле індэксу Foundation Heritage Беларусь з 1998 году знаходзілася ў кампаніі краінаў, дзе стан эканамічнай свабоды быў найгоршы. Беларусь была ў групе краін, дзе эканамічнай свабоды ў 2003 годзе не было. Нармальны рост даходаў насельніцтва Беларусі ў 2003 годзе быў магчымы толькі пры ўмове прыцягнення вялікіх замежных інвестыцый, а ўмоў для гэтага пакуль не было з-за недахопу эканамічнай свабоды. Рост сярэдняга месячнага заробку ў Беларусі забіралі інфляцыя, рост цэн на прадукты.

8 студзеня на нарадзе ў прэзідэнта на тэму забеспячэння насельніцтва рыбай і прадуктамі мора А. Лукашэнка выступіў супраць спекуляцыі ў дзяржаве тымі прадуктамі з-за якой цяжка па нармальнай цане было купіць рыбу і яе прадукты. Тры месяцы пазней ён падпісаў указ № 164, які даваў прэзідэнту манапольнае права ў сферы імпарту рыбы, якое яшчэ пагоршыла сітуацыю на рынку гандлю рыбай.

У 2003 годзе ў Беларусі было 12 480 пажараў і 13 транспартных аварый, 46 аварый на электраэнергетычных сістэмах. У пажарах згінула 1261 людзей і тым ліку 57 дзяцей. Матэрыяльныя страты ад пажараў і іншых выпадкаў налічылі 12,5 мільярда беларускіх рублёў.

22 чэрвеня памёр беларускі пісьменнік Васіль Быкаў. Пахаванне народнага пісьменніка Беларусі, якое першапачаткова запланаванае як дзяржаўнае, ператварылася ў сапраўды народнае пахаванне пасля таго, як ад ягонай арганізацыі адмовілася дзяржаўная камісія на чале з міністрам культуры Леанідам Гулякам, бо родныя пісьменніка, перш за ўсё яго жонка, адмовіліся ад прапанаванага дзяржаўнай камісіяй чырвона-зялёнага лукашэнкаўскага сцяга, а сын Быкава Сяргей накрыў цела бацькі вялікім нацыянальным сцягам. Перад гэтым салдаты паклалі на труну пісьменніка вянок ад А. Лукашэнкі, які тады быў у Светлагорску. Пасля адыходу міністра Леаніда Гулякі адказнасць за арганізацыю пахавання прыняў на сябе грамадскі камітэт на чале са старшынёй Саюзу пісьменнікаў Алесем Пашкевічам. Усе ў Доме літаратара з палёгкай уздыхнулі, калі скончыліся канфрантацыйныя перамовы з дзяржаўнымі прадстаўнікамі. Алесь Пашкевіч вёў грамадзянскую паніхіду на пахаванні. Васіля Быкава адпяваў уніяцкі святар Андрэй Абламенка, праводзілі яго ў апошні шлях таксама каталіцкія і праваслаўныя святары. З Васілём Быкавым развіталіся дзесяткі тысяч грамадзян Беларусі, пісьменніцкія дэлегацыі з Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы і іншыя. Гэта быў адзіны выпадак, калі міліцыя не хапала людзей, якія неслі бел-чырвона-белыя сцягі, яго неслі дзесяткі людзей. Аднак гэтыя сцягі не дазволілі дзяржаўнай камісіі прымаць удзел у дзяржаўным пахаванні Васіля Быкава.

Ад мая ўлады ўзмоцнілі ціскі на незалежныя арганізацыі, газеты і часопісы. Улады ліквідавалі невыгодныя ім незалежныя арганізацыі. Улады зліквідавалі грамадзянскае аб’яднанне,,Ратуша” ў Гродне і ,,ВАРУТА» ў Баранавічах і іншыя аб’яднанні планавалі ліквідаваць. Аб гэтым пішуць у інтэрнэце ў артыкуле ,,Агляд парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі – май 2003 года. Таму я не буду тут гэтага паўтараць.

 

Расія

11 cтудзеня быў забіты расійскі футбольны агент і тэлекаментатар Юры Цішкоў. Яго цела з ранамі ад нажа знайшлі ў яго доме. Забойца не вядомы.

1 лютага ўступіў у сілу Грамадзянскі працэсуальны кодэкс РФ.

У лютым пачалася пастаўка газу па ,,Блакітнаму патоку” ў Турцыю. Гэты газаправод даўжынёй 446 км каштаваў 3,2 мільярдаў долараў і быў збудаваны па расійска-турэцкаму дагавору з 1997 года. Гэты газаправод для Газпрома аказаўся маларэнтабельным, бо Турцыя захацела панізіць цану газу.

3 красавіка ў Грозным наступіў бомбавы выбух ад чачэнскай бомбы пад пасажырскім аўтобусам. Згінула 8 асоб, а 7 асоб было параненых.

11-12 красавіка падчас візіта ў Санкт-Пецярбургу канцлера Нямеччыны Герхарда Шрэдэра прысвоілі яму званне Ганаровага доктара.

17 красавіка быў старт касмічнага карабля Саюза ТМА-2 з касманаўтамі Юрыем Маленчанкам і касманаўтам ЗША Эдвардам Цзан Лу.

2 мая ў Санкт-Пецярбурзе паставілі помнік акадэміку А. Сахараву.

4 мая прызямліўся касмічны карабель Саюз ТМА-1
з касманаўтамі Мікалаем Будуарным і касманаўтамі ЗША Кенетам Бауэрсоксам і Дональдам Петытам.

12 мая напоўнены ўзрыўчаткай «КАМАЗ» з чачэнскай смяротніцай выбух ля будынку раённага аддзела ФСБ ў Знаменскім у Чачні. Эгінула больш чым 60 асоб, я больш чым 200 было параненых.

31 мая наступіла адкрыццё адбудаванага Янтарнага пакоя ў Пушкіне.

 

Іншыя дзяржавы

4 студзеня ад замаху ісламскіх тэрарыстаў ў Алжыры ў Тэнет Эл Абед згінула 43 салдаты, а 19 было раненых.

5 студзеня ў двух бомбавых замахах у Тэль Авіве гіне 22 асобы, а больш чым сто асоб было параненых.

8 студзеня ў Паўночнай Караліне ў ЗША ў Чарлот ў катастрофе самалёта Бічкрафта1900 Д згінула 21 асоба.

8 студзеня ў Турцыі ў катастрофе турэцкага самалёта Avro RJ100 ў Діярбаку згінула 75 асоб, а 5 асоб было параненых.

16 студзеня наступіў 107 старт (STS-107) па праграме Спейс Шатл і 28 палёт шатла Калумбія з касманаўтамі Рыкам Хасбандам,Уільямам МакКулам, Майклам Андэрсонам, Капланай Чаўлай, Дэвідам Браўнам, Лорэлай Кларк і Іланам Рамонам.

18 студзеня ў пажары бушу ў Аўстраліі згінула 4 асобы і 500 дамоў згарэла ці было пашкоджаных.

23 студзеня атрымалі апошні сігнал ад ,,Піянера -10” касмічнага апарата НАСА, які быў высланы на Юпітэр.

31 студзеня ў Бельгіі наступіла легалізацыя гомасексуальных сужонстваў.

1 лютага наступіла катастрофа амерыканскага касмічнага шатла Калумбіі. Карабель разбурыўся, калі пачалася пасадка: усе пяць касманаўтаў і 2 касманаўткі згінулі.

1 лютага ў сутыкненні пасажырскага цягніка з таварным у Зімбабве ля горада Камбазуман згінула 40 асоб.

2 лютага ў Кіргізіі ў рэферэндуме прынялі новую канстытуцыю.

4 лютага замест Саюзнай Рэспублікі Югаславіі паўстала Суполка Сербіі і Чарнагорыі.

5 лютага Арменія ўступіла ў СТО (Сусветная Гандлёвая Арганізацыя).

14 лютага згінула17 асоб, а 30 было параненых у тэракце ў Калумбіі ў горадзе Неіва.

15 лютага аб’яўлены быў каардынаваны сусветны дзень пратэсту супраць прыгатаванай агрэсіі на Ірак кааліцыі ЗША і некаторых дзяржаў Еўропы. Пратэставалі ў 600 гарадах на свеце, а ў Лондане 4 мільёны асоб.

18 лютага паўстаў пажар у метро горада Тагу ў Паўднёвай Карэі.

19 лютага ў прэзідэнцкіх выбарах у першым туры ў Арменіі перамог Роберт Качаран.

19 лютага ля Кермана ў катастрофе Іл-76МД, які належаў да Корпуса стражы Ісламскай Рэвалюцыі, згінула 275 асоб. Гэта была цяжкая катастрофа ў Іране.

4 сакавіка ў Македоніі ля Куманава ад выбуху міны пад аўтамашынай згінула 2 польскіх салдат, а 2 было параненых з кантынгента Македоніі.

4 сакавіка ў бомбавым замаху на міжнародным аэрадроме Даваа на Філіпінах згінула 21 асоба, а больш чым сто атрымалі раны.

5 сакавіка ў Ізраіле ў Хайфе ў бомбавым замаху на аўтобус згінула 17 ізраільскіх грамадзян, а 53 было параненых.

5 сакавіка ў Арменіі ў другім туры выбараў выбралі прэзідэнтам Роберта Качарана.

6 сакавіка ў катастрофе самалёта Боінга737-200 у Алжыры згінула 102 асобы, толькі адна асоба засталася жывой.

7 сакавіка Вацлаў Клаус стаў прэзідэнтам Чэхіі.

8 сакавіка ў катастрофе аўтобуса ў Чэхіі ў Ніжыдле згінула 20 асоб.

12 сакавіка ў цэнтры Бялграда быў забіты прэм’ер-міністр Сербіі Зоран Джынджыч. Ён выдаў Гаагскаму трыбуналу Слабодана Мілошавіча.

20 сакавіка войска ЗША і кааліцыі з Еўропы (Англія, Аўстрыя, Польшча) увайшлі ў Ірак, каб зліквідаваць рэжым Саддама Хусейна.

20-21 сакавіка дзве секцыі польскага ,,Грому” ноччу ў іракскім порце Ум-Каср не дазволілі знішчыць партовага абсталявання.

27 сакавіка ў танкавай сутычцы брытанскіх і іракскіх войск ля Басры ў Іраку Ірак страціў 14 танкаў.

3 красавіка Сербія і Чарнагорыя ўступілі ў Савет Еўропы.

6 красавіка брытанскае войска ўвайшло ў Басру ў Іраку.

9 красавіка войска ЗША і кааліцыі ўвайшлі ў Багдад, ЗША аб’явілі аб ліквідацыі рэжыму Саддама Хусейна.

9 красавіка ў цэнтры Багдада зліквідавалі пастумент з Саддамам Хусейнам.

10 красавіка Джордж Буш аб’явіў аб заканчэнні баёў у Іраку.

28 красавіка амерыканскі касмічны тэлескоп Галекс быў вынесены ў космас на касмічную арбіту.

1 мая ў Манголіі пачалася прыватызацыя зямлі. Парламент прыняў закон, па якім кожная мангольская сям’я ў горадзе можа атрымаць бясплатна 0,07 гектара зямлі.

1 мая ў Турцыі ў землятрусе ў горадзе Бінгал згінула 176 асоб, а 520 было параненых.

9 мая Японія выпусціла ў космас касмічны зонд Ітакава.

10-11 мая ў Літве прайшоў рэферэндум аб уваходзе ў Еўрасаюз. У рэферэндуме галасавала 60% выбаршчыкаў Літвы і за ўваходам ў Еўрасаюз галасавала больш чым 90 % галасуючых.

13 мая ў атацы смяротнікаў з Аль-Каіды ў саудаўскім Рыядзе згінула 26 асоб і ў тым ліку 9 грамадзян ЗША.

16-17 мая ў Славакіі прайшоў рэферэндум аб уваходзе ў Еўрасаюз. У рэферэндуме брала ўдзел 52,15 % выбаршчыкаў і за ўваходам ў Еўрасаюз прагаласавала больш чым 90 % галасуючых.

20 мая наступіў першы палёт прыватнага касмічнага карабля.

21 мая ў землятрусе ў паўночным Алжыры згінула больш чым 2 тысячы людзей.

26 мая ў катастрофе ўкраінскага самалёта Як-42 у Турцыі згінула 75 асоб.

7 чэрвеня ў Кабуле ў Афганістане ў атацы на аўтобус згінула 4 нямецкіх салдат, а 31 было параненых.

13-14 чэрвеня ў Чэхіі прайшоў рэферэндум аб уваходзе ў Еўрасаюз. 77% выбаршчыкаў прагаласавала за ўваходам у Еўрасаюз.

 

Дзмітры Шатыловіч
Працяг будзе

11 Comments

Comments are closed.