2. Польшчa. У 2003 годзе прэм’ер-міністрам Польшчы быў Лешак Мілер з СЛД. Беспрацоўе ў студзені налічвала 20,6 % і да ліпеня паменшылася толькі да 19,5%, а да снежня вырасла да 20,0 %. Сярэдні заробак да снежня 2002 г. узрос з 2062 злотых да 2133 злотых. Кафіцыент нараджальнасці насельніцтва паменшыўся з (- 0,1) проміля ў 2002 г. да (- 0,4) проміля да 2003 года. Больш людзей памерла і ў 2002, і ў 2003 гадах, чым нарадзілася.
Важнай у 2003 годзе была спроба намесніка прэм’ер-міністра Е. Гаўзнера, міністра працы, паправіць фінансы дзяржавы, якія былі кепскія. Стараўся ён павялічыць экспарт прамысловай прадукцыі і паменшыць абавязковыя рэзервы Народнага Польскага Банка і давёў да абніжэння інфляцыі, якая налічвала нават 0,3%, ды пад канец года павялічылася.
18 ліпеня зусім выключылі камп’ютар Одэр 1305, які быў ужо стары, бо працаваў у прадпрыемстве Эльвра ва Вроцлаве ад 1971 г.
І прэм’ер-міністр Л. Мілер, і прэзідэнт А. Кваснеўскі згадзіліся памагаць прэзідэнту ЗША Д. Бушу ў яго інвазіі на Ірак супраць Гусейна і выслалі ваяваць у Ірак польскі вайсковы кантынгент. 31 ліпеня А. Кваснеўскі ўрачыста развітаўся ў Шчэціне з польскім кантынгентам салдат, які выехаў у Ірак.
4 жніўня паўстаў Краёвы Рэестр Даўгоў.
30 жніўня ў Варшаве адкрылі Тунель Вісластрада.
11 верасня на пратэсце ўзброеныя шахцёры на пляцу Трох Крыжоў у Варшаве пабіліся з паліцыяй. Шахцёры паранілі 8 паліцыянтаў, у тым ліку трох цяжка.
4 снежня наступіла ля Варшавы катастрофа верталёта Мі-8, у якім было 16 асоб і прэм’ер- міністр Л. Мілер. Ніхто не быў паранены.
20 снежня ў Варшаве адкрылі станцыю метро Гданьскі Вакзал.
Беларусь
У чэрвені 2003 г. паводле беларускіх даных сярэдні месячны заробак налічваў 256 593 рублёў, а ў студзені 2003 г. павялічыўся да 299 859 рублёў. Ды інфляцыя з’ела амаль усё павышэнне заробкаў.
Дзень 10 ліпеня стаў на Беларусі днём ,,вялікай чысткі” ва ўрадзе. Пастановай беларускага прэзідэнта былі скінуты з пасад прэм’ер-міністр Генадзій Навіцкі, намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Папкоў, міністр сельскай гаспадаркі Міхал Русы, старшыня ,,Белдзяржежпрома” Анатоль Кузьма. Апрача таго былі аб’яўлены вымовы кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Уралу Латыпаву, старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Анатолю Тозіку, кіраўнікам абласных адміністрацый мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і іншым працаўнікам. Афіцыйнымі прычынамі былі названы несвоечасовыя выплаты заробкаў, затрымкі ў разлічэннях з вытворцамі сельскагаспадарчай прадукцыі. І прэзідэнту не падабаліся іх прыпіскі. І пасля ,,вялікай чысткі” прэм’ер-міністрам Беларусі стаў Сяргей Сідорскі.
У 2003 годзе згодна з дагаворам з Расіяй мелі будаваць Саюзную дзяржаву з адной валютай. Меў быць на Беларусі расійскі рубель. Аднак яшчэ саюзнікі не маглі дагаварыцца. А. Лукашэнка не хацеў згадзіцца, бо прадбачваў, што тады Беларусь стане залежнай ад Расіі. Аднак пад канец 2003 года дзяржаўны сакратар Саюза Беларусі і Расіі Павел Барадзін меў надзею, што гэта наступіць у 2004 годзе. Аднак пазіцыі саюзнікаў усё больш разыходзіліся і да сённяшняга дна гэта не наступіла. Таксама А. Лукашэнка заявіў, што акцыі ,,Белтрансгазу” не будуць праданы Расіі ніколі.
Прайшлі ў 2003 годзе ў Беларусі выбары ў мясцовыя Саветы. Аднак у сфальшаваных выбарах не дапусцілі, каб у іх была апазіцыя.
Многа шуму нарабіў тады судовы працэс супраць журналістак з ,,Народнай волі” Марыны Коктыш і тэлевядучай Элеаноры Езерскай. 26 верасня суд Ленінскага раёна Мінска судзіў іх за тое, што яны крытыкавалі кіраўніка Белтэлерадыёкампані, Ягора Рыбакова. Суд прысудзіў ім выплаціць Я. Рыбакову па 1 мільёне беларускіх рублёў, а газеце 10 мільёнаў беларускіх рублёў.
14 кастрычніка ў Беларусі запланавалі масавую дэмакратычную акцыю ,,Еўрапейскі марш”, каб ,,прадэманстраваць еўрапейскі выбар беларускага грамадства”. 9 кастрычніка Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт дазволіў правесці марш, аднак змяніў месца збору і акцыі а гадзіне 14:00 на Кастрычніцкай плошчы. Пасля марш меў ісці па праспекце Незалежнасці да будынка Нацыянальнай бібліятэкі. ,,Еўрапейскі марш” праходзіў пад лозунгамі: ,,Выкананне 12 прапаноў Еўрасаюза – гарантыя эканамічнай і энергетычнай бяспекі Беларусі”, ,,За свабоду! За Беларусь!”, ,,За Еўрапейскія вартасці!”, ,,Дыялог улады з апазіцыяй – умова дынамічнага развіцця дзяржавы” і іншыя. Ціск на актывістаў маршу з боку ўлады пачаўся яшчэ перад маршам. Быў выкарыстаны адміністрацыйны кодэкс для пакарання. Арыштавалі 25 апазіцыянераў за быццам бы нецэнзурную лаянку, што было хлуснёй. У сувязі з тым замежныя газеты яшчэ перад маршам абвінавацілі беларускія ўлады ў рэпрэсіях супраць апазіцыі і за мяжой былі пратэсты супраць беларускіх улад і патрабаванні закончыць праследаванне ўладамі Беларусі апазіцыі.
29 кастрычніка ў многіх рэгіёнах Беларусі прайшлі ,,Дні памяці сталінскіх ахвяр”. Аб усім гэтым можна прачытаць у інтэрнэце ў Артыкуле ,,Агляд-хроніка павялічэння парушэнняў праў чалавека ў Беларусі ў 2003 годзе”.
Расія
2 ліпеня арыштавалі старшыню рады дырэктараў Міжнароднага Фінансавага Аб’яднання ,,МЕНАТЭП” Платона Лебедзева ў сувязі з абвінавачваннем нафтавай кампаніі Міхала Хадаркоўскага ,,Юкос”, між іншымі за падаткі. МФА ,,Менатэп” быў створаны Міхалам Хадаркоўскім.
5 ліпеня наступіў тэракт у Маскве на рок-фестывалю ,,Крылья”. Ад выбуху бомбы згінула 20 асоб, а 40 асоб было параненых.
23 ліпеня прэзідэнт У. Пуцін падпісаў указ ,,Аб мерах правядзення адміністрацыйнай рэформы ў 2003-2004 гадах”. Рэформа была накіравана на ,,падняцце эфектыўнасці федэральных органаў улады і стварэнне спрыяльных умоў працы”.
27 ліпеня пачалі быць актуальнымі новыя стаўкі імпартных мытных пошлін на ўвоз замежных аўтамашын, якія маюць 3-7 год і на іншыя аўтамашыны.
1 жніўня ў Паўночнай Асеціі ўзарвалі чачэнцы будынак Маздокскага шпіталя. Згінула 50 асоб, а больш чым 60 асоб было параненых.
10 жніўня рускі касманаўт Юрый Маленчэнка, які быў на МКС, узяў шлюб з Екацерынай Дзмітрыевай, грамадзянкай ЗША рускай нацыянальнасці.
30 жніўня Расійская атамная падводная лодка К-159 ноччу затанула ля вострава Кальдын. Згінула 9 асоб.
3 верасня чачэнцы па заказу Доку Умарава бомбай падарвалі электрацягнік Кіславодск – Мінеральныя Воды. Згінула 7 асоб, а 80 асоб было параненых.
18 верасня 40 км. ад Энгельса разбіўся самалёт Ту-160. Згінуў пілот.
19 верасня на сустрэчы міністраў асветы еўрапейскіх дзяржаў у Берліне Расія афіцыяльна ўвайшла ў Балонскі працэс – адзіную еўрапейскую прастору асветы. Балонскі працэс быў створаны 25 мая 1998 г., калі ў Парыжы міністры асветы Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Італіі, Францыі прынялі Сарбонскую дэкларацыю. А 19 чэрвеня 1999 г. 29 еўрапейскіх дзяржаў стварылі ,,зону Еўрапейскай вышэйшай асветы”. Балонскі працэс аб’яднаў ужо 47 дзяржаў.
5 кастрычніка прэзідэнтам Чачэнскай Рэспублікі быў выбраны Ахмат Кадыраў.
18 кастрычніка наступіў старт касмічнага карабля Саюз ТМА-3 з касманаўтамі Аляксандрам Калеры, касманаўтам ЗША Майклам Фпул і іспанскім касманаўтам П. Дуке. Даляцелі яны да МКС.
25 кастрычніка быў арыштаваны кіраўнік нафтавай кампаніі ,,Юкос” ў новасібірскім аэрапорце ,,Толмачэва”. Міхал Хадаркоўскі быў абвінавачаны за кражу і за незаплачаныя падаткі.
28 кастрычніка наступіла прызямленне касмічнага карабля ТМА-2 з касманаўтамі Юрыем Маленчэнкам, касманаўтам ЗША Эдвардам Цзан Лу і касманаўтам з Іспаніі П. Дуке.
5 снежня наступіў выбух ад чэчэнскай смяротніцы з групы чэчэнскіх тэрарыстаў Басаева пад электрацягніком Кіславодск – Мінеральныя Воды на станцыі Есентукі. Згінула 44 асобы, а было параненых 156 асоб.
5 снежня адкрылі самы доўгі ў Расіі Паўночна-Муйскі тунель, які мае больш чым 15 км даўжыні на Байкала-Амурскай магістралі.
7 снежня прайшлі выбары ў Дзяржаўную Думу РФ 4-га склікання. Папалі ў Думу 4 партыі: ,,Адзіная Расія” – атрымала 37,6% галасоў і 120 месцаў па спіску і 103 у аднамандатных акругах, КПРФ – 12,6 %, 40 і 12 месцаў, ЛДПР – 11,5%, 36 і 10 месцаў, блок ,,Родзіна” – 9%, 29 і 8 месцаў.
8 снежня з крымінальнага пакарання выключылі канфіскацыю маёмасці.
9 снежня ў Маскве ля атэля ,,Националь” ад дзвюх чачэнскіх тэрарыстак смяротніц згінула 6 асоб, а 14 было параненых.
9 снежня Расія падпісала канвенцыю ААН супраць карупцыі, якую Генеральная Асамблея ААН прыняла 31 кастрычніка. Аднак арт. 20 ,,Незаконнае ўзбагачанне” яшчэ не ратыфікавалі да сённяшняй пары. І калі расійскі чыноўнік купляе дарагую яхту ці палац, ніхто не мае права ў яго запытацца, адкуль ён узяў на куплю грошы.
24 снежня на чыгуначным перагоне Тулу-Утай цягнік сутыкнуўся з грузавой аўтамашынай. Згінулі 3 асобы.
Расія па колькасці згінуўшых самазабойцаў заняла ў свеце ў 2003 г. першае месца – 39 самазабойцаў на 100 тыс. жыхароў. У Польшчы ў 2003 г. налічылі 4634 самазабойцы.
Іншыя дзяржавы
8 ліпеня ў катастрофе самалёта Боінг 737 ля Порт- Судана згінула 117 асоб. Гэта была цяжкая катастрофа ў Судане.
12 ліпеня за непраўдзівае абвінавачанне Ірака ў студзеньскім выступленні прэзідэнта Джорджа Буша перад кангрэсам ЗША, дзе Буш фальшыва абвінаваціў Гусейна ў Іраку, што той хацеў атрымаць уран для атамнай бомбы з Афрыкі, узяў на сябе віну дырэктар ЦРУ Джордж Тэнет.
12 ліпеня Канада легалізавала марыхуану.
21 ліпеня тарнада разбурыла ў ЗША віядук Кінзу.
22 ліпеня ў Іраку забілі сыноў Садама Хусейна, Кусея і Удзея, падчас атакаў войска ЗША.
5 жніўня ад выбуху бомбы ў гасцініцы Марыот у Джакарце згінула 12 асоб, а 150 было параненых.
11 жніўня НАТА прыняло камандаванне над міжнароднымі мірнымі сіламі ў Афганістане.
11 жніўня ад спякоты ў Парыжы, дзе тэмпература налічыла 44 градусаў С, памерла 144 асобы. Я ў Індыі перажыў без клопатаў у сакавіку адзін дзень спякоту 51 градусаў С. Наш польскі кіраўнік пасля хварэў быў тры суткі.
14 жніўня ў ЗША і ў Канадзе была вялікая энергетычная аварыя. Спаралізавала яна гарады Нью-Йорк, Дэтройт і Таронта.
14 жніўня ў Косаве албанскія баявікі расстралялі малых сербскіх дзяцей, якія забаўляліся на беразе ракі.
19 жніўня наступіў выбух у штабе ААН у Багдадзе, ад якога згінула 22 працаўнікі ААН і спецпрадстаўнік генеральнага сакратара ААН Сержыу Віейра ды Мелу. Пасля гэтага тэракта ААН забрала на год сваіх людзей з Ірака.
19 жніўня ў Іерусаліме ад замаху смяротнікаў Хамаса на ізраільскі аўтобус згінулі 23 асобы.
22 жніўня ад выбуху ракеты на бразільскім касмадроме Алькантара згінула 21 асоба.
25 жніўня ў бомбавым замаху ў Бамбеі згінула 52 асобы.
29 жніўня ў бомбавым замаху ля мячэці ў Іраку ў Наджафе згінула 95 асоб і кіраўнік шыітаў Махамед Бакр Хакім.
10 верасня ў супермаркеце ў цэнтры Стакгольма нейкі злачынец зрабіў замах на міністра замежных спраў Анну Лінд. Ён нанёс ёй некалькі ўдараў нажом і скрыўся. Міністр памерла ў шпіталі.
13 верасня ў Паўднёвай Карэі ад урагана ,,Маэмі” згінула больш чым 100 асоб.
14 верасня ў рэферэндуме ў Швецыі шведы адмовіліся прыняць валюту еўра.
16 верасня ў пажары турмы ў Рыядзе ў Саудаўскай Аравіі згінула 67 вязняў.
14 верасня ў рэферэндуме ў Эстоніі больш чым 96 % прагаласавала за уваходам Эстоніі ў Еўрасаюз.
20 верасня ў Латвіі ў рэферэндуме 97% насельніцтва прагаласавала за ўваходам Латвіі ў Еўрасаюз.
21 верасня касмічны зонд Галілеа згарэў у атмасферы Юпітэра.
23-24 верасня ў Астане ў Казахстане прайшоў з’езд лідэраў міравых і традыцыйных рэлігій.
28 верасня наступіла аварыйнае адключэнне ад электраэнергіі ўсей тэрыторыі Італіі і часткова Швейцарыі ў раёне Жэневы на 3 гадзіны.
4 кастрычніка ад бомбавага замаху смяротніка на рэстаран у Хайфе ў Ізраілі згінула 21 асоба, а 51 было раненых.
12 кастрычніка ў Кітаі адкрылі першую хуткую чыгуначную магістраль – Ціньшэнскую.
15 кастрычніка наступіў старт кітайскага касмічнага карабля Шэньчжоў-5 з касманаўтам Янам Лівеям. Карабель быў у космасе 21 гадзіну. Гэта быў першы кітайскі касмічны карабель з касманаўтам.
15 кастрычніка ў Азербайджане выбралі прэзідэнтам Ільхама Аліева, сына Гейдара Аліева.
2 лістапада ў Грузіі ў прэзідэнцкіх выбарах па афіцыяльных даных перамог Эдуард Шэварнадзе. Аднак міжнародныя наглядальнікі не прызналі выбараў. Не прызнала іх апазіцыя і большасць выбаршчыкаў.
12 лістапада у бомбавым замаху смяротніка у Насірыі ў Іраку згінулі 23 асобы, між імі 19 італьянскіх салдат.
15 лістапада на французскай верфі Сайнт Назарэ згінула 18 асоб, а 27 было параненых, калі пад экскурсантамі сарваўся трап.
15 лістапада ад бомбавых тэрактаў у Стамбуле згінула 25 асоб, а больш чым 300 было параненых.
18 лістапада ў штаце Масачусетс у ЗША сталі прызнаваць шлюбы геяў законнымі.
20 лістапада ў Стамбуле некалькі бомбавых тэрактаў знішчыла англійскія будынкі і забілі 27 асоб.
22 лістапада ў Грузіі апазіцыянеры з ружамі ў руках захапілі парламент і выгналі прэзідэнта Э. Шэварнадзе, які 23 лістапада аддаў уладу апазіцыі. Наступіла там ,,рэвалюцыя руж”. Часовым прэзідэнтам стала Ніна Бундранадзе да прэзідэнцкіх выбараў 4 студзеня 2004 года.
29 лістапада ў тэрактах у Багдадзе ў Іраку згінула 7 іспанскіх агентаў разведкі, а ў Тыкрыце эгінула двух японскіх дыпламатаў.
13 снежня быў арыштаваны ля горада Тыкрыт у Іраку Садам Гусейн.
23 снежня Іва Санадэр стаў прэм’ер-міністрам Харватыі.
26 снежня ад землятрусу згінула 26 271 людзей у раёне іранскага горада Бам.
Дзмітры Шатыловіч
Працяг будзе