Белая Поўнач – Віталь Воранаў Фот. Магдалена Петрук

felietonisci-10-02
Віталь Воранаў (тэкст)
Магдалена Петрук (Фотакартачкі)

Віцебшчына ўнікальная не толькі тым, што найбольш высунутая на поўнач краіны, адзіная якая мяжуе ажно з трыма краінамі суседкамі, але перш за ўсё таму, што на ёй найбольш узорна бачны падзел на заходнюю і ўсходнюю Беларусь.
Віцебшчына больш наглядна за астатнія вобласьці была падзеленая мяжой паміж заходняй і ўсходняй Беларусьсю. Менавіта праз яе цела прабегла ці не самая балючая ў гісторыі нашай краіны мяжа, паабапал якой на працягу амаль дваццаці гадоў жыў адзін народ. Ад 1921 году да 1939 беларусы выжывалі ў дзьвюх варожых у адносінах да сябе як і да беларускага насельніцтва дзяржавах: Польшчы і БССР.

Ці засталося што-небудзь ад той граніцы?

 3434

SSSADA

ASDAS

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

4

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У новым адміністрацыйным падзеле заходняя частка Віцебшчыны, па сёньняшні дзень, адчувае сябе даволі няўтульна. Можна сказаць, што яна больш усьведамляе сябе Полаччынай, ці нават Краем Блакітных Азёраў, чымсьці часткай вобласьці з адміністрацыйным цэнтрам у даволі адлеглым і ў нейкім пляне жучым Віцебску. Нядзіва што, бо ж у міжваеннае дваццацігодзьдзе адміністрацыйным і культурніцкім цэнтрам для гэтага краю была менавіта Вільня… З Глыбокага, аднаго з меншых цэнтраў заходняй часткі вобласьці 170 кілямэтраў да Вільні, а да Віцебска, па самым вядомым шляху праз Докшыцы і Лепель, 200 з гакам кілямэтраў. Заходняя частка вобласьці гэта нізкія, штыкетавыя платы, дагледжаныя сады з кветкамі, шматлікія касьцёлы. Нават некаторыя праваслаўныя цэрквы знаходзяцца сёньня ў колішніх касьцёлах. У вясковых касьцёлах, ад бабулек, можна яшчэ пачуць польскую мову. Іхныя 3-4 клясы адукацыі прыпалі менавіта на 30-ыя гады XX ст., але іхная, чысьцюткая беларуская мова нічым не адрозьніваецца ад мовы ў вёсках з другога боку „мяжы”.

E
Глубокое
20140802_100203
Глубокое

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

5
Глубоко
Глубокое
Глубокое

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Усходняя палова Віцебшчыны гэта высокія платы, якія асабліва ў мястэчках хаваюць за сабой частку хаты і панадворак, па якім бегаюць куры і каты. Тут менш парадку і чысьціні, але магчыма, што трохі больш дзіцячай адкрытасьці, якую непадрыхтаваны падарожнік можа прыняць за наіўнасьць. Тут людзі могуць падацца менш абаротлівымі, да іх сацыялізм прыйшоў на дваццаць гадоў раней, чым у Заходнюю Беларусь. Ва Вушачах, Лепелі і Шуміліне вельмі складана знайсьці прыватных прадпрымальнікаў, якія памыюць табе машыну, адрамантуюць кампутар, ці заінсталююць спадарожнікавую антэну на хаце. З аднаго боку жыцьцё тут плыве трохі павальней, з другога – мясцовыя чамусьці больш тэмперамэнтныя, жывейшыя, магчыма, больш экстравертныя.

Што тычыцца сваёй гісторыі, дык тут да яе ставяцца з пэўнай перасьцярогай – помнікаў Леніну і іншым антыгероям тут усё яшчэ больш месца чым беларусам, якімі ўжо навучыліся ганарыцца, напрыклад, у Глыбокім. Час для будаваньня алеяў славутых землякоў ва  ўсходняй Віцебшчыне пакуль наперадзе.

dadadasdasdas
Бешанковічы
EE
Бешанковічы

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

B

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Верагодна, што гістарычна-культурнае раздваеньне Віцебшчыны пачалося нашмат раней за Рыжскі Падзел. Магчыма, мяжу абазначылі паходы Напалеона, а можа яна ўжо раней была закрэсьленая падзелам на гістарычную Літву і Белую Русь. Міжваенная граніца праходзіла ў ваколіцах Псуі, сёньня там дзе была мяжа, немагчыма знайсьці ні пагранічных слупоў, ні іншых бачных воку ландшафтных азначэньняў. І ўсё ж у „белай поўначы” закладзеная пэўная відавочная дыхатомія, якая характэрызуе Беларусь у цэлым і робіць яе ўнікальнай. Бо менавіта ў белі дасканала адбіваюцца ўсе колеры сьвету.

FFGGG

D

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

R

DDD

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3 Comments

Comments are closed.