Візіт Пасла Рэспублікі Беларусь у Беластоку і перамовы аб супрацоўніцтве

З працоўным візітам на Падляшша прыбыў 16 лютага Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Аляксандр Авяр’янаў. Сустрэча з маршалкам Падляшскага ваяводства Ежы Ляшчынскім адбылася ў суправаджэнні Генеральнага консула РБ у Беластоку Алы Фёдаравай, дарадцы амбасады РБ у Варшаве Міхаіла Рыбакова і другога сакратара амбасады Юліі Рубінай.

Галоўнай тэмай сустрэчы стала абагульненне існуючага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з партнёрамі з Беларусі і абмеркаванне найбліжэйшых планаў.

– Гродзенская вобласць і Падляшскае ваяводства сёння з’яўляюцца не толькі партнёрамі ў шматлікіх праектах, але перш за ўсё, добрымі суседзямі, якія знаходзяцца ў цесных і дружалюбных адносінах, – сказаў Ежы Ляшчынскі. – У сакавіку мы плануем падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве на рубяжы красавіка і траўня разам арганізуем пікнік на Аўгустоўскім канале «Майкаўка без межаў». Гэта толькі два з многіх сёлетніх праектаў, іх спіс сапраўды вельмі доўгі.

Маршалак Ежы Ляшчынскі таксама звярнуў увагу на неабходнасць інтэнсіўнай інфармацыйнай кампаніі па распаўсюджванню прынцыпаў бязвізавага перасячэння мяжы з Беларуссю і сумеснае прасоўванне Аўгустоўскага канала ў якасці памежнага турыстычнага шляху.

Чарговая сустрэча з паслом Беларусі Аляксандрам Авяр’янавым арганізаваў Падляшскі Бізнес-клуб і Гандлёва-прамысловая палата ў Беластоку. У ім узялі ўдзел, сярод іншых, Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку Ала Фёдарава, член управы Падляскага ваяводства Стэфан Краеўскі, прэзідэнт Падляшскага Бізнес-клуба Рышард Івашкевіч, віцэ-прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты ў Беластоку Ян Бараўскі і падляшскія прадпрымальнікі. Спатканню старшыняваў ганаровы консул Рэспублікі Харватыі ў Польшчы Войцех Стшалкоўскі.

Тэмай сустрэчы было «Эканамічнае развіццё паміж Польшчай і і Беларуссю, а таксама спадзяванні Падляшша і беларускіх прадпрымальнікаў у кантэксце ўзаемных эканамічных адносін, гандлю і прыгранічнага супрацоўніцтва».

Падляшскія прадпрымальнікі падкрэслілі, што пацяпленне палітычных адносін паміж Польшчай і Беларуссю аказала станоўчы ўплыў – на іх думку – на эканамічныя адносіны. Прагучалі нават сцвярджэнні, што гэтае паляпшэнне палітычных адносін палепшыць стан «нашых кашалькоў». Разважалі таксама аб магчымасці адмены візаў або запуск бязвізавага мясцовага прыгранічнага руху, які быў бы рэальным штуршком да развіцця эканамічнага супрацоўніцтва і гандлю.

Як паведаміў пасол, абавязвае 3-дзённы бязвізавы праезд у Белавежскай пушчы і 5-дзённы на Аўгустоўскім канале. З 12 лютага можна прыляцець без візы ў аэрапорт у Мінску, працягваюцца размовы аб бязвізавым рэжыме таксама ў руху ў Гродна. Беларускі бок разглядае магчымасць увядзення бязвізавага ўезду ў Беларусь таксама на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленчыя працэдуры.

– З іншага боку, немагчымы ў той момант пачатак прац над увядзеннем мясцовага прыгранічнага руху, але шанцы заўсёды ёсць, – сказаў пасол.

(мікас)