Пропаліс – пчаліны клей

Лекі з поля і лесу


(Працяг)

Знішчэнне таксінаў. Пропаліс валодае антытаксічным эфектам, таму паказаны пры захворваннях печані і розных атручваннях. Цікава, што гэта рэчыва ўжываюць нават пры наркатычных і алкагольных інтаксікацыях!

Умацаванне імунітэту і ўзбагачэнне вітамінамі. Пропаліс – магутны імунамадулятар, працуе на клеткавым узроўні. Да таго ж у гэтым рэчыве багаты спектр вітамінаў, таму рэчыва здольна пагасіць дэфіцыт практычна любых элементаў у арганізме.

Антывірусныя. Пропаліс здольны ліквідаваць актыўнасць вірусаў і зніжаць іх колькасць у арганізме.

Дапамога пры сасудзістых захворваннях. Прэпараты з пропалісам прымяняюцца пры розных захворваннях сасудаў – гэта і атэрасклероз, і гіпертанія. Таксама пропаліс ужываюць пры гемароі і варыкозным пашырэнні вен.

Антыаксідантныя ўласцівасці. Спецыялісты згадваюць пропаліс ў спісе рэчываў, здольных змагацца з ракавымі клеткамі. Антыаксідантныя ўласцівасці рэчыва выкарыстоўваюцца і ў касметалогіі, паколькі пропаліс валодае амаладжальнымі ўласцівасцямі.

Пропаліс унікальны таксама і тым, што практычна не мае супрацьпаказанняў. Нельга ўжываць яго толькі тым людзям, у якіх ёсць алергія на пчалапродукты. Улічваючы высокую канцэнтрацыю актыўных элементаў у рэчыве, усё ж будзе лепш, калі прэпараты з пропалісам і іх дазіроўку прызначыць спецыяліст.

Як зрабіць настойку пропалісу ў хатніх умовах? Перад выкарыстаннем пропаліса рэкамендуецца спачатку ачысціць яго, нацёршы на дробнай тарцы замарожаны пропаліс. Здробнены пчаліны клей заліваюць халоднай вадой. Усё лішняе ўсплыве, верхні пласт у якім плаваюць часткі можна зліць. Вычышчаны пчаліны клей трэба прасушыць. У якасці растваральніка пры настойванні выкарыстоўваюць медыцынскі спірт, гарэлку ці спіртавыя настоі на розных зёлках. Апошнія ўзмацняюць тэрапеўтычны эфект.

Для падрыхтоўкі лячэбнага складу можна пайсці па лёгкім (хуткім) або цяжэйшым шляху. У першым выпадку рэцэпт такі: дробна нацерці 10 г пропалісу, падцяпліць на вадзяной лазні 90-100 мл 70% -га медыцынскага спірту да 50-ці градусаў, усё змяшаць да аднастайнай кансістэнцыі, зняць з агню не даводзячы да кіпення, працадзіць праз адмысловую паперу з ватай або некалькі слаёў марлі, пераліць у цёмны шкляны посуд, добра закаркаваць. Захоўваць у цёмным прахалодным месцы.

Выраб дзесяціпрацэнтнай настойкі па другім рэцэпце зойме больш часу, затое ён прасцейшы. Спірт ці гарэлку наліць у шкляны посуд, туды ж усыпаць пропаліс. Настойваць 2 тыдні ў цёмным цёплым месцы, боўтаючы 2 разы на дзень. Працадзіць, і лек гатовы.

Рэцэпт залежыць ад таго, настойку якой канцэнтрацыі трэба прыгатаваць (5-50%). Лепш зрабіць пяцідзесяціпрацэнтную, а потым разводзіць яе ў патрэбных прапорцыях.