Успаміны з 2005 г.

1. Польшчa. У першай палове 2005 года прэм’ер-міністрам Польшчы быў Марэк Бэлька з СДПЛ. Пры ім беспрацоўе ў студзені налічвала19,4 % і да канца чэрвеня паменшылася да 18,0%. Сярэдні заробак да снежня 2005 г. узрос з 2 290 злотых да 2 380 злотых. Каэфіцыент нараджальнасці павялічыўся з (- 0,2) проміля ў 2004 г. да (- 0,1) проміля да канца 2005 года. Больш людзей памерла і ў 2004 і ў 2005 годах, чым нараджалася.

1 студзеня Альшына атрымала гарадскія правы.

3 студзеня ў саўдаўскім Рыядзе ў клініцы правялі аперацыю раздзялення польскіх блізнючак з Янікава.

4 студзеня прэм’ер-міністр Марэк Бэлька пачаў двухдзённы візіт у Лівіі.

5 студзеня былы міністр замежных спраў Владзімеж Цімашэвіч стаў маршалкам Сейма эа Юзэфа Алексага, які атрымаў адстаўку, бо люстрацыйны суд прызнаў яго люстрацыйным ілгуном. Новым міністрам замежных спраў стаў Адам Данель Ротфельд.

6 студзеня Сейм прыняў закон аб нацыянальных, этнічных меншасцях і рэгіянальных мовах, і стварыў следчую камісію для прыватызацыі Польскага Саюза Страхавання.

9 студзеня прайшоў ХІІІ Фінал Вялікай Аркестры Святочнай Дапамогі.

19 студзеня ў Кракаве ад моцнага снегападу паўстаў параліч у камунікацыі.

26 студзеня на варшаўскіх Павонзках быў пахаваны Ян Новак-Езяранскі.

27 студзеня прайшлі ўрачыстасці ў сувязі з 60 гадавінай вызвалення Чырвонай Арміяй немецкага канцэнтрацыйнага лагера Аўшвіц-Біркенаў. Прыехала амаль 40 замежных дзяржаўных дэлегацый. Былі прэзідэнт
А. Кваснеўскі, прэзідэнт Ізраіля Мошэ Кацаў, прэзідэнт Расіі У. Пуцін, прэзідэнт Францыі Жак Шырак, прэзідэнт Нямеччыны Хорст Кэллер, намеснік прэзідэнта ЗША Дык Чэней, прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка і каралева Галандыі Беатрычэ.

1 лютага апублікавалі ў Інтэрнэце так званы Спісак Вільдштэйна, які журналіст Вільдштэйн вынес з Інстытута Нацыянальнай Памяці, на якім былі прозвішчы працаўнікоў служб бяспекі да 1999 года, іх тайных супрацоўнікаў і кандыдатаў на супрацоўнікаў.

9 лютага першы раз святкавалі Дзень Бяспечнага Інтэрнэту.

9 сакавіка прэзідэнт Аляксандар Кваснеўскі атрымаў ганаровае званне доктара (honoris causa) Вільнюскага Універсітэта за заслугі ў расшырэнні стратэгічнага партнёрства Літвы і Польшчы ва ўзмацнненні ўзаемнага давер’я літоўскага і польскага народаў і развіцця навуковых сувязей вышэйшых школ Літвы і Польшчы.

19 сакавіка Лех Качынскі аб’явіў, што будзе стартаваць у прэзідэнцкіх выбарах у 2005 годзе.

24 сакавіка святкавалі Нацыянальны Дзень Жыцця.

3-8 красавіка краіна пагрузілася ў жалобе пасля смерці папы рымскага Яна Паўла ІІ.

8 красавіка адкрылі ў Варшаве станцыю метро: Пляц Вільсона.

19 красавіка Сейм Польшчы прызнаў генацыд армян створаны туркамі ў 1915 годзе.

25 красавіка адкрылі Гарадскі музей у Тыхах.

27 красавіка Інстытут Нацыянальнай Памяці інфармаваў, што тайным супрацоўніком служб бяспекі ПНР пры папе рымскім Яне Паўле ІІ быў дамініканін Канрад Станіслаў Гейма.

5 мая Сейм адкінуў галасамі левых прапанову партый ЛПС, ПіС і ПО аб самароспуску.

7 мая у Варшаве паўстала Унія Левых ІІІ РП.

14 мая ў Варшаве адкрылі помнік Шарла дэ Гола.

16 мая пачаўся ў Варшаве з’езд Рады Еўропы.

29 мая Войцех Алейнічак-міністр сельскай гаспадаркі ва ўрадзе Марка Бэлькі быў выбраны на старшыню саюза Дэмакратычнага Левага Крыла (СЛД).

 

Беларусь

1 студзеня адклалі на адзін год увядзенне расійскага рубля як адной валюты ў Расіі і ў Беларусі. Беларусь баялася замяніць свае рублі на російскія, бо тады стане поўнасцю залежнай ад Расіі.

У студзені 2005 г. паводле беларускіх даных сярэдні месячны заробак налічваў 398 172 рублі, а ў чэрвені 2005 г. павялічыўся да 476 355 рублёў. Ды інфляцыя з’ела амаль усё павышэнне эаробкаў. Аднак у 2005 годзе было ўзмацненне беларускага рубля да замежных валют, долар патанеў на 0,83 % і каштаваў 2 152 рублёў, а еўра – 2 552 рублёў. Расійскі рубель каштаваў 74,86 беларускіх рублёў. На чорным рынку долар каштаваў 2 155 беларускіх рублёў.

У 2005 годзе падаражалі на Беларусі газ і нафта, бо Расія пачала браць з Беларусі падатак. А прэзідэнт
А. Лукашэнка ў сувязі з тым раіў беларусам менш есці, а больш бегаць.

Сенсацыяй стала, калі 25 студзеня ў Свята-Пакроўскай царкве горада Дзяржынска, які знаходзіцца 30 км. ад Мінска пачалі міратачыць іконы. Спачатку 12,
а потым 27. лютага прыехаў у царкву мітрапаліт Мінскі
і Слуцкі Філарэт, які благаславіў багаслужэнне і выправадзіў міра. 13 лютага ў келіху заўважылі кроў ці міра колеру крыві. Ізноў атрымалі благаславенне пачаць літургію. У нядзелю 20 лютага пачалі тлець ткані ручнікоў, якія былі на іконах і іншая матэрыя ў алтары.
У царкве паявіўся дым. Папрасілі людзей пакінуць царкву. Вызвалі пажарнікаў, якія не маглі знайсці прычыну запальвання матэрыялаў. Царква была закрыта да 5 сакавіка. 5 сакавіка закончылася міратачэнне і пачаліся нармальныя багаслужэнні.

Пасля выбараў у парламент і рэферэндуму ў другой палове 2004 года, у 2005-м годзе ўлада стала яшчэ мацней праследаваць праціўнікаў рэжыму А. Лукашэнкі. Стаў мацнейшы ціск на незалежную прэсу. Пачалося наступленне дзяржавы на ўсе сферы грамадскага жыцця. Дзяржава ўзмоцніла крымінальнае праследаванне па палітычных матывах, пачалі больш арыштоўваць і судзіць апазіцыянераў. На вясеннюю сесію Палаты прадстаўнікоў быў унесены апрацаваны ўрадам па прыказу А. Лукашэнкі законапраект ,,Аб рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднаннях”. Праект прадугледжвае стварэнне прадзяржаўных структур, якія маюць кантралявацца і фінансавацца дзяржавай. Усё гэта вяло да ўзмацнення рэжыму, які стараецца кантраляваць ўсю дзяржаву. У лютым і сакавіку ва ўсіх гарадах дзяржавы прайшлі акцыі пратэстаў прадпрымальнікаў.

Улада пачала абмяжоўваць свабоду асацыяцый. Падаю некалькі прыкладаў.

8 лютага Вярхоўны суд пад ціскам Міністэрства юстыцыі ліквідаваў Грамадскае аб’яднанне ,,Беларускі жаночы рух ,,Адраджэнне Айчыны”.

10 лютага Вярхоўны суд РБ аставіў у сіле афіцыйнае папярэджанне Мінюста Рэспубліканскаму грамадзянскаму аб’яднанню ,,Незалежнаму Інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў”, вынесенае за адмову перадаць анкету аднаго свайго сацыялагічнага даследавання.

16 лютага Міністэрства юстыцыі падало пісьмовае папярэджанне Рэспубліканскаму грамадзянскаму аб’яднанню ,,Таварыству беларускай мовы ім. Францішка Скарыны”. Сваю прэтэнзію Мінюст матываваў тым, што нейкія структуры ТБМ выкарысталі памяшкання для рэгістрацыі сваіх юрыдычных адрасоў і тым самым парушылі палажэнні Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Улада пачала праследаваць мірныя сабраніі.

15 лютага больш чым дзесяць амонаўцаў і асоб
у цывільнай адзежы ўварвалася ў арэндаваную вядомым грамадзянскім актывістам, былым дэпутатам Вярхоўнага Савета Сяргеем Антончыкам прыватную кватэру,
у якой сабраліся грамадзянскія актывісты з розных рэгіёнаў Беларусі. Міліцыя затрымала Сяргея Антончыка, яго жонку Тамару і 20 асоб. Усіх затрыманыз завезлі да Міліцыыі і рабілі допыты, пісалі пратаколы.

Такіх і падобных выпадкаў у першай палове 2005 года было многа. Не магу аб іх усіх напісаць, бо заняло б многа месца. Можна аб іх прачытаць у інтэрнэце
ў «Аглядзе-хроніцы парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2005 годзе”.

 

Расія

1 студзеня ўвялі закон манетызацыі сацыяльных ільгот, якія многія за заслугі для савецкага рэжыму атрымоўвалі, як напр. бясплатныя білеты на гарадскі транспарт, у цягніках ці месца ў дамах адпачынку і т.п. Іх цяпер замянілі на рублёвыя кампенсацыі. Гэта вызвала многа пратэстаў у Маскве, Санкт-Пецярбуруе, Самары і ў многіх іншых гарадах.

13 студзеня ў Эвенкійскай аўтаномнай акрузе разбіўся самалёт Ан-2, які ляцеў з Ванавары ў Туру. Згінула 9 асоб.

16-20 лютага ў Новасібірску прайшоў чэмпіянат Еўропы па біятлону.

8 сакавіка ФСБ у Чачэнскай Рэспубліцы ліквідавала аднаго з небяспечных кіраўнікоў узброенай фармацыі Аслана Масхадава, які са сваймі тэрарыстамі зрабіў многа тэрактаў.

2 красавіка ў Санкт-Пецярбурзе адкрылі новую станцыю метро ,,Каменданцкі праспект.”

15 красавіка вылецеў у космас касмічны карабель Саюз ТМА-6 з касманаўтамі Сяргеем Крыкалёвым, касманаўтам ЗША Джонам Філіпсам і з італьянскім касманаўтам Раберта Вітторы. Яны 17 красавіка прыстыкаваліся да МКС.

15 красавіка ўступіў у сілу закон ,,Аб агранічэнні рознічнага прадажу і спажывання (распіцця) піва і напіткаў, вырабляемых на яго аснове”, па якому за распіццё піва ў грамадскіх месцах каралі штрафам 100 рублёў.

25 красавіка прызямліўся касмічны карабель Саюз ТМА-5 з касманаўтамі Саліджанам Шарыпавым, касманаўтам ЗША Лероем Чыа і італянскім касманаўтам Раберта Вітторы.

9 мая на Чырвонай плошчы ў Маскве прайшоў парад у сувязі з 60 гадавінай Дня Перамогі.

10 мая прайшоў у Маскве саміт Расія  – Еўрасаюз.

15 мая ў Маскве рух ,.Нашы” правёў масавую акцыю ,,Наша Перамога”, для чаго перакрылі Ленінскі праспект. У акцыі брала ўдзел 60 тысяч асоб і тысяча ветэранаў, якія атрымалі салдацкія медалі.

18 мая У. Пуцін падпісаў закон, па якому выбары
ў Дзяржаўную Думу будуць праходзіць па прапарцыянальнай сістэме і месца ў парламенце атрымаюць партыі, якія атрымалі не менш чым 7% галасоў.

18 мая быў Міжнародны дзень музеяў і ў гэты дзень у многіх музеях Расіі быў уваход бясплатны.

25 мая прайшла аварыя ў Энергасістэме ў Маскве. Без электраэнергіі былі поўдзень Масквы і ў 25 гарадоў Падмаскоўя, у Тульскай вобласці і Калужскай вобласці.

31 мая закончыўся ў Маскве судавы прыгавор кіраўнікоў нафтвай кампаніі Юкаса, Міхала Хадаркоўскага і Платона Лебедзева. Засудзілі іх на 9 год зняволення
ў калоніі агульнага рэжыму. Прадстаўнік партыі ,,Яблыка” назваў працэс палітычным і заказным. Толькі партыі ЛДПР і ,,Родина” былі задаволены карай. На Захадзе прыгавор суда прызналі вяртаннем да савецкіх метадаў пакарання.

7 чэрвеня новым кіраўніком Рэспублікі Паўночная Асеція горада Беслан быў выбраны Таймураз Мамсураў, асоба, якую прапанаваў У. Пуцін.

10 чэрвеня ў Хабараўску створана духоўная семінарыя – вышэйшая вучэбная ўстановая Маскоўскага Патрыярхата.

12 чэрвеня не перагоне Узурава – Багацінцава Маскоўскай чыгункі ад тэракта наступіла аварыя цягніка Грозны – Масква.

 

Іншыя дзяржавы

3 студзеня тэрарысты забілі ў Іраку губернатара Багдада Алі аль-Хаідры і 6 яго ахоўнікаў.

6 студзеня згінулі ад тэракта ў Іраку каля Багдада
7 амерыканскіх салдат.

6 студзеня ў Пекіне а гадз.12:02 у шпіталі нарадзіўся 1,3 мільярдны грамадзянін Кітая.

8 студзеня ў інцыдэнце ў кітайска-в’етнамскім Тонкінскім заліве згінула 9 в’етнамскіх рыбакоў.

9 студзеня Махмуд Аббас быў выбраны прэзідэнтам палестынскай нацыянальнай адміністрацыі.

9 студзеня ў Найробі падпісалі мірны трактат, які закончыў грамадзянскую вайну ў Судане. Трактат прызнаў на 6 год аўтаномію Паўднёваму Судану, а пасля меў прайсці рэферэндум на тэму незалежнасці Паўднёвага Судана.

12 студзеня наступіў старт зонда ,,Дып Імпакт”, які мае даляцець да каметы Тэмпель 1 і на ёй спецыяльным снарадам стварыць выбух у ядры каметы.

14 студзеня касмічны апарат Huygens сеў на паверхні Тытана, на самым вялікім спадарожніку Сатурна
і пераслаў з яго здымкі на Зямлю.

14 студзеня Пётр Мараўскі і італьянец Сімон Моро ўвайшлі зімой першы раз на гімалайскі 8-тысячнік Шышапангма.

14 студзеня ў пажары ў сяле Сафян у Іране згінула 13 дзяцей, а 18 было раненых.

16 студзеня ў другім туры выбараў прэзідэнта Харватыі перамог Стэпан Месіч, атрымаўшы 66% галасоў. Выбраны быў другі раз.

16 студзеня ў Румыніі Адрыяна Ільеску ў 66 гадоў нарадзіла дзіця і стала ў медыцыне самай старой маткай.

20 студзеня Джордж Буш (малодшы) стаў другі раз прэзідэнтам ЗША.

22 студзеня міністр замежных спраў Паўночнай Карэі Кім Ке Гван аб’явіў, што КНДР з’яўляецца атамнай дзяржавай.

23 студзеня Віктар Юшчанка прыняў прысягу і стаў прэзідэнтам Украіны.

24 студзеня Юлія Тымашэнка стала першы раз прэм’ер-міністрам Украіны.

25 студзеня ў Сатары, які ляжыць у Індыі 300 км. ад Мумбаі, ад цісканіны падчас паломніцтва індуістаў згінула 257 асоб у храме Мандхер Дэві.

26 студзеня на захадзе Іраку разбіўся амерыканскі верталёт СН -53Е. Згінула 31 салдат ЗША.

26 студзеня ў чыгуначнай катастрофе ў Глендэйль у Каліфорніі ў ЗША згінула 11 асоб, а амаль 200 было параненых.

30 студзеня прайшлі першыя выбары ў парламент пасля арышту Садама Хусейна.

30 студзеня збілі ў Іраку англійскі транспартны самалёт Херкулес. Згінула 10 англійскіх салдат.

31 студзеня пачаўся судовы працэс у судзе Санта Марыя ў Каліфорніі ў ЗША Майкла Джаксана абвінавачанага ў сексуальным дамаганні ад 13 гадавога хлопца.

1 лютага ў Горы ў Грузіі ад выбуху бомбы каля камендантуры паліцыі згінулі 3 паліцыяты, а 26 грамадзян было параненых.

1 лютага кароль Непала Гіанедра падаў у адстаўку ўрад і ўзяў поўную ўладу ў дзяржаве ў свае рукі.

3 лютага пад Кабулам у Афганістане разбіўся самалёт Boeing-737 – 242 кампаніі Cam Air. Згінула 104 асобы.

7 лютага Элен МакАртур (Велікабрытанія) стварыла міжнародны новы рэкорд плавання наўкол свету
ў адзіночку на парусным трымаране.

8 лютага парламент Грэцыі выбраў прэзідэнтам Грэцыі Карлоса Папуляса.

9 лютага ад выбуху падстаўленай баскійскай ЭТАй машыны-пасткі ля цэнтра кангрэса ў Мадрыце 43 асобы былі параненыя.

10 лютага ад праліўных дажджоў прарвалася плаціна ля Пасні ў паўднёва-заходнім Пакістане. Згінула амаль 500 асоб.

14 лютага ў замаху ў Бейруце згінуў былы прэм’ер-міністр Лівана Рафік Харыры. Пасля замаху выбухла там так званая кедравая рэвалюцыя ў Ліване. Пратэстуючыя дамагаліся вываду з Лівана сірыйскіх салдат.

14 лютага ў бомбавым замаху ў сталіцы Філіпін Манілі згінула 12 асоб, а больш чым 300 асоб было раненых.

15 лютага ў Кітае ў шахце Сун’яван ля горада Фуксін згінула 210 шахцёраў.

16 лютага стаў важным Кіотскі пратакол, які ратыфікавала 141 дзяржава, без падтрымкі ЗША і Аўстраліі.

17 лютага Зораб Ногаідэлі стаў прэм’ер-міністрам Грузіі.

20 лютага ў Іспаніі ў рэферэндуме прагаласавалі, каб прыняць Еўрапейскую Канстытуцыю.

22 лютага ад землятрусу ў Іране ў правінцыі Керман згінула 612 асоб, а 990 было раненых.

25 лютага ў замаху смяротніка ў Тэль Авіве каля начнога клуба згінулі 4 асобы, а больш чым 50 было раненых.

28 лютага ў Галівудзе раздалі Аскары за фільмы. Пяць залатых статуэтак атрымаў фільм ,,Авіятар”, чатыры Аскары атрымаў фільм ,,Дзяўчына за мільён долараў”.

28 лютага ў замаху смяротніка ў месцы адпачынку паліцыі ў горадзе Аль-Хіля ў Іраку згінула 127 асоб,
а некалькі соцень было раненых.

2 сакавіка месячны зонд SMART-1 увайшоў на арбіту Месяца.

4 сакавіка мільянер Стіў Фоссет абляцеў накол Зямлю на самалёце за 67 гадзін.

4 сакавіка Юрый Краўчанка, былы міністр унутраных спраў Украіны падазраваны ў забойстве апазіцыйнага журналіста Георгія Гангадзе застраліўся ці быў застрэлены ў сваім доме.

9 сакавіка зонд Кассіні праляцеў 500 км над паверхняй Энцэлядуса, месяца Сатурна і выслаў на Зямлю здымкі.

10 сакавіка ў эамаху смяротніка ў шыіцкай мячэці ў Масулю ў Іраку згінула 50 асоб, а 890 асоб было раненых.

16 сакавіка Ізраіль аддаў Ерыха Палестыне.

17 сакавіка ў Мадрыце ноччу ўстаранілі апошні помнік былога дыктатара Франціска Франка.

20 сакавіка ў кіргізскім горадзе Бішкеку апазіцыянеры і пратэстуючыя супраць рэзультатаў выбараў захапілі многія гарадскія будынкі адміністрацыі і аэрапорт.

21 сакавіка ў сталіцы індзейскага запаведніка Рэд Лейк ў штаце Мінесота ў ЗША 16-гадовы вар’ят застраліў 9 асоб, некалькі параніў, а пасля застрэліўся сам.

22 сакавіка Ізраіль аддаў Палестыне горад Тулькарм.

23 сакавіка ад выбуху ў рафінерыі ў Тэксас-Сіты
ў ЗША згінула 15 асоб, а 170 асоб было параненых.

24 сакавіка пры спробе разагнаць мітынг на цэнтральным пляцу ,,Ала Тоо” ў Бішкеку ў Кіргізіі мітынгуючыя 15 тысяч асоб далі адпор і захапілі палац прэзідэнта. Прэзідэнт Кіргізіі Аскар Акаеў уцёк за мяжу ў Расію. Захоп улады мітынгуючымі апазіцыянерамі назвалі Цюльпанавай рэвалюцыяй.

25 сакавіка падчас Цюльпанавай рэвалюцыі ў Кіргізіі часовым прэзідэнтам Кіргізіі стаў Ксурманбек Бакіеў.

28 сакавіка ад землятрусу на Суматры згінула амаль тысяча асоб.

2 красавіка памёр у Ватыкане папа рымскі Ян Павел ІІ.

3 красавіка тэрарыстычная Аль-Каіда напала на турму ў Абу-Грэйб у Іраку.

5 красавіка прэзідэнт Кіргізіі Аскар Акаеў адмовіўя быць прэзідэнтам Кіргізіі.

6 красавіка памёр князь Манака Рэнье ІІІ.

6 красавіка выбралі прэзідэнтам Іраку былога лідара курдскіх паўстанцаў Джалала Талабані, а віцэпрэзідэнтамі выбралі шыіта Абдэля Абдула Махды і суніта Газі Аль-Явара.

6 красавіка італьянскі парламент ратыфікаваў Еўрапейскую Канстытуцыю.

8 красавіка прайшло ў Ватыкане пахаванне рымскага папы Яна Паўла ІІ.

11 красавіка прэм’ер-міністры Індыі і Кітя Манмахан Сінг і Вен Ябаа падпісалі ў Дэлі згоду на стратэгічнае партнёрства для міра і дабрабыту.

12 сакавіка Андрус Аспір стаў прэм’ер-міністрам Эстоніі.

13 красавіка сенат ЗША згадзіўся з кандыдатурай Майкла Грыфіна на пост кіраўніка NASA.

19 красавіка выбралі новага папу рымскага Ёзэфа Алоіза Ратынгера, які прыняў імя Бенедыкт XVI.

20 красавіка італянскі прэм’ер-міністр Сільвіо Берлюсконі аддаў пісьмо прэзідэнту аб сваёй адстаўцы.

21 красавіка ў Індыі ў правінцыі Гуджара ля Барода пасажырскі цягнік наехаў на таварны. Дзесяткі пасажыраў згінулі.

21 красавіка быў збіты транспартны верталёт у Іраку, які ляцеў у Багдад. Згінула 9 асоб.

21 красавіка ў саміце міністраў замежных спраў дзяржаў НАТА ў Вільнюсе Расія і НАТА падпісалі Згоду аб статусе войск.

24 красавіка Арменія адзначыла 90 гадавіну генацыда армян у 1915 годзе створанага туркамі.

25 красавіка Балгарыя і Румынія падпісалі трактат аб далучэнні да Еўрасаюза.

25 сакавіка ў чыгуначнай ватастрофе ў Японіі ля горада Амагасакі згінула 170 асоб і 555 было раненых.

3 мая ад выбуху на ваеннам складзев а вёсцы Башгах у правінцыі Баглан у Афганістане згінула 28 асоб, а70 асоб атрымала раны.

3 мая ў бомбавым замаху на стадыёне ў сталіцы Самалі Магадышу згінула 15 асоб, а 40 было раненых.

5 мая ў выбарах у Вялікабрытаніі трэці раз перамагла Лейбарысцкая партыя.

5 мая ў Нью-Йорку блізка брытанскага пасольства выбухлі две бомбы.

5 мая Кангрэс ЗША прызнаў 60 мільёнаў долара ,,на падтрымку дэмакратыі ва Украіне” і 5 мільёнаў долараў ,,на падтрымку дэмакратыі ў Беларусі”.

5 мая Узбекістан пакінуў ГУУАМ, арганізацыю (Грузія, Украіна, Узбекістан, Арменія, Малдова) створаную супраць створанай Расіяй СНГ(Содружество Независимых Государств).

13 мая ў Узбекістане ўзброеныя людзі захапілі турму ў горадзе Андыжан і выпусцілі з яе больш чым 4 тысячы вязняў. Згінула больш чым 200 асоб.

15 мая Чэхія стала чэмпіёнам света па хакею, выйграўшы матч з Канадай 3:0. Расія заняла 3-е месца.

15-17 мая прайшоў ІІ форум прыгранічных рэгіёнаў Расіі і Казахстана.

22 мая ў прэзідэнцкіх выбарах у Манголіі перамог Намбарын Энхбаяр.

25 мая пачаў працаваць нафтаправод Баку – Тбілісі – Джэйхан.

26 мая першы раз верталёт падняўся так высока
і сеў на вяршыне гары Эверэст. Пілотам быў француз Дыдье Дэльсаль.

27 мая ў замаху смяротніка ў мячэці ў сталіцы Пакістана Ісламабадзе згінула 19 асоб, а болш чым 70 асоб атрымала раны.

29 мая на рэферэндуме ў Францыі большасць прагаласавала супраць Еўрапейскай Канстытуцыі.

2 чэрвеня ў Нідэрландах ў рэферэндуме большасць прагаласавала супраць Еўрапейскай Канстытуцыі.

5 чэрвеня швейцарцы ў рэферэндуме прагаласавалі за падключэннем іх да Шэнгенскай дамовы.

5 чэрвеня ва В’етнаме пад перавалам на граніцы горада Да Нанг адкрылі самы доўгі тунель ў Паўднёва Усходняй Азіі даўжыні 6 280 метраў.

 

Дзмітры Шатыловіч
Працяг будзе