Тайнае жыццё прыроды па Воглебену

Пэтер Воглебен

Пэтэр Воглебен (Peter Wohlleben) – ляснік з больш чым дваццацігадовым вопытам у кіраванні дзяржаўнымі лясамі ў Нямеччыне. Адмовіўся ён ад чыноўніцкай пасады, каб ажыццяўляць сваё бачанне аховы прыроды на практыцы. У цяперашні час клапаціцца аб лясах на рэйнскіх Сланцавых горах. Там паспяхова вядзе лясную гаспадарку на аснове экалагічных і эканамічных меркаванняў. З’яўляецца частым госцем на тэлевізійных праграмах, дзеліцца сваім вопытам і ведамі ў шматлікіх публікацыях і семінарах. Аўтар міжнароднага бестселера «Тайнае жыццё дрэваў».

Нямецкі ляснік і папулярызатар навукі лічыць, што мёртвыя дрэвы з’яўляюцца вялікімі рэзервуарамі вады для лесу. Калі ёсць засуха ўлетку, павольна выпараецца з іх вада, і, такім чынам, клімат трохі астывае. Лесу і дрэвам лягчэй выжыць. Калі – як у выпадку з масіўнымі выразкамі – гэтыя мёртвыя дрэвы будуць выдаленыя, гэта толькі высушыць лес. На яго думку, той, хто ведае, што дрэвы адчуваюць боль, маюць памяць і клопат пра сваё нашчадства, не можа іх проста выразаць і сеяць сярод іх хаос вялікімі машынамі. Лічыць, што неабходна ўказаць людзям, наколькі важныя дрэвы, як шмат яны значаць для нас. Гаворка ідзе пра ўспрыманне не толькі дрэў, але і ўсёй прыроды. І перш за ўсё, мы павінны разумець, што знішчаючы дрэвы, дзікіх жывёл, знішчаем саміх сябе і адзін аднаго. Канчаткова наносім шкоду самім сабе. На яго думку, высечка дрэў не ратуе дзікай прыроды, гэта хутчэй выратаванне для лесапільных заводаў. Змаганне з караедам-тыпографам у лясах паказвае, што кепскай з’яўляецца іх структура – пераважае елка, якая на самой справе не з’яўляецца дрэвам нашага клімату, таму лёгка становіцца ахвярай шкоднікаў рознага тыпу. Асноўныя прыродныя лясы ў нашых шыротах былі амаль выключна ліставымі пародамі, якія складаюцца з букаў, дубоў і гэтак далей. Калі зараз, відавочна ратуючы лес, будзем масава ссякаць яліну, на месцах высечак зноў будзе вырастаць яліна, таму што яна расце вельмі хутка на выцерабах.

Вокладка кнігі

У кнізе «Тайнае жыццё дрэваў» Воглебен піша, што кожнае дрэва з’яўляецца каштоўным для супольнасці і заслугоўвае таго, каб захаваць яго як мага даўжэй жывым. І нават мёртвыя дрэвы вельмі патрэбныя. У выпадку выдалення памерлых дрэў асабліва маладыя дрэвы адчуваюць сябе дрэнна ці паміраюць. У дадатак да гэтага цяжкая тэхніка якая выдаляе драўніну з лесу, у асноўным выдаляе таксама вадаёмы і вельмі моцна знішчае глебу. Спусташае яе на тысячагоддзі так, што будзе яна няздольная да рэгенерацыі. Аўтар лічыць, што выразка памерлых дрэў у Белавежскай пушчы, на ахоўванай тэрыторыі, з’яўляецца вялікай памылкай урада Польшчы.

А як гэта выглядае ў Нямеччыне? У Нямеччыне большая частка зямлі ў запаведных нацыянальных парках можа быць дадаткова выкарыстаная на працягу больш за 30 гадоў у традыцыйным лясніцтве. Назвываюць гэтую тэрыторыю «вобласцю развіцця». Там можна выразаць дрэвы. І эфектам таго тое, што на працягу нейкага часу на гэтых выцерабах растуць яловыя лясы. Тое, што ў Польшчы толькі пачынаецца – выразкі старога і хворага лесу, што можа прывесці да далейшых шкод – гэта праблема, вядомая ў Нямеччыне на працягу доўгага часу.

Ці дрэвам балюча? Перш за ўсё, не трэба забываць таксама пра выхлап магчымых выпарэнняў, якія вырабляе сельская гаспадарка і транспарт. Вельмі шкоднае для дрэў таксама паліванне палеткаў свінымі экскрэментамі, якія выдаляюць вялікую колькасць злучэнняў азоту. Усе гэтыя газы, якія выкідваюцца ў паветра, робяць так што дрэвы растуць хутчэй, на 30 адсоткаў. Здаецца, што гэта добра – дрэвы растуць хутчэй, будзе больш драўніны і больш прыбытку. Але гэта зусім наадварот. Лепш калі дрэвы растуць павольна. У адваротным выпадку яны хутка вычарпаюць сваю жыццёвую сілу. Такім чынам, атрымаем драўніну дрэннай якасці. Колькі часу расце дрэва? На працягу доўгага часу аўтар не ведаў аб тым, што дрэвы растуць павольна. У яго рэвіры мае два- і трохметровыя букі, якім спачатку даваў максімум дзесяць гадоў. Калі прыгледзеўся вузлам на галінах, аказалася, што ім, па меншай меры восемдзесят гадоў!

Невялікія дрэвы хочуць расці як мага хутчэй, на шчасце над усім пануюць іх… бацькі! Сваімі велізарнымі кронамі захінаюць малых, перадаючы ім толькі 3 працэнтаў сонечнага святла. Гэта досыць толькі для таго, каб нейкім чынам утрымаць арганізм жывым. Чаму гэтае абмежаванне? Чаму дрэвы-бацькі не хочуць, каб іх нашчадства хутка стала самастойным? Даследаванні паказваюць, што павольны рост маладняка з’яўляецца неабходнай умовай дачакання старасці дрэва.

Калі даследчык-практык прыдумаў, што дрэвы маюць пачуцці, кантактуюцца, клапоцяцца пра нашчадства, маюць сваю памяць? Такі прарывам з’явілася здарэнне, якое ён апісаў у кнізе. Адпраўляючыся ў могілкавы лес (адмыслова падрыхтаваная частку лесу, дзе можна пахаваць урну з попелам памерлага), ён сустрэў камень, які не быў каменем. У яго была дзіўная форма – злёгку хвалістая, з ямінкамі. Пры бліжэйшым аглядзе аказалася, што гэта старое дрэва, якое мае некалькі сотняў гадоў, якое на самай справе не мае права жыць, павінна было ўжо згніць. Потым Воглебен выявіў, што яно захоўвалася сярод жывых суседзяў. Ён зразумеў, што дрэвы, якія раслі побач, падтрымалі гэты кавалак дрэва – запампоўвалі ў яго пажыўныя рэчывы праз карані. Ён тады зразумеў, што ў дрэў таго ж віду няма ніякай барацьбы. Наадварот, дрэвы вельмі сацыяльныя істоты, падтрымліваюць адно адно, клапоціцца пра сябе. Відаць, дрэвы настолькі сацыяльныя істоты, што дзеляцца ежай са сваякамі таго ж віду. Прычына тая ж, якой кіруюцца людзі – у групе лягчэй даць сабе раду. Дрэва само па сабе не зможа вырабіць мясцовы, устойлівы клімат, яно адно не ёсць лесам. Без астатніх дрэў апынецца на ласцы ветру і непагадзі. Такім чынам, дрэвы разам утвараюць экасістэму, якая можа змякчыць уплыў марозу або цяпла, паправіць збор вады і вільготнасць паветра. Усе дрэвы аднаго і таго ж віду, незалежна ад таго, ці з’яўляюцца яны тонкімі або тоўстымі, вырабляюць аднолькавую колькасць цукру. Той, хто мае яго занадта, дзеліцца ім з іншымі.

А як дрэвы супрацуюць з жывёламі? Заатакаваныя і надкусаныя гусеніцамі шкоднікаў карані дрэў вылучаюць пэўныя хімічныя рэчывы, прынады. Такім чынам, яны склікаюць драпежнікаў, якія з радасцю кідаюцца на атруту. Вязы і хвоі прыцягваюць маленькіх вос. Гэтыя казуркі адкладаюць яйкі ў гусеніцах пажыраючых лісце, а затым з’ядаюць іх з сярэдзіны. Такім чынам, дрэва, выкарыстоўваючы адну жывёлу, вызвалецца ад шкодных паразітаў. Дрэвы таксама пазнаюць, што кусае іх сарна або чалавек, ломячы галіны або выразаючы іх. У апошнім выпадку, дрэва прымае спосаб лячэння раны. У першым – выпускае сок. Я як з сойкай? Хоць есць жалуды і букавінкі, большую частку з іх закопвае ў зямлю – у выніку дрэва ў выйгрышы.

Ці дзяцел, выдзёўбваючы з дрэва насякомых разумее, што дапамагае дрэву, лечыць яго? Ці проста корміцца? Аўтар не думае, што дзяцел думае пра гэта. Гэта, бадай, галоўнае адрозненне паміж намі і жывёламі. Але не выключана, што з гэтым інакш, таму што ён не чуў пра даследаванні па гэтай тэме. Дзяцел ведае напэўна, што дрэва жывое ці не. Але тое што займаецца ён дрэвам з нагоды прыёму ежы, мабыць застаецца па-за зонай яго свядомага ўспрымання. Жывёлы, безумоўна, могуць адчуваць, што думае таварыш птушка ці жывёла сябар, як ён адчувае, як паводзіць сябе. У чым мы, людзі, падобныя да іншых стварэнняў?
Падабенства ляжаць у асноўным у пачуццях – таму што ў асноўным мы падзяляем іх з жывёламі – і эмоцыях, мове інстынктаў. У той час як мы прызнаем жывёлам права на інстынкты, адмаўляем ім эмоцый. Гэта зваротная сувязь. І жывёлы, так як мы, адчуваюць любоў, гнеў, радасць, сорам.

У кнізе «Духоўнае жыццё жывёл» Пэтэр Воглебен апісвае матчыну любоў жывёл, выкліканую гармонам аксытацын. Гэтак жа, як у людзей. Але ў жывёл таксама страх адчуваюць рыбы. Рыба з’яўляецца свайго роду жывёлай, але людзі заўсёды ставіліся да яе ніжэй. І яны так жа, як і мы, адчуваюць боль, страх і гэтак далей. Аўтар лічыць, што роля жывёл у нашым грамадстве залежыць ад кожнага з нас. Кожны чалавек павінен вызначыць і ацаніць яе. Але прыклад палявання ясна паказвае, як па-рознаму можна ацэньваць па сутнасці адну і тую ж з’яву. Як ставіцца да шматлікіх паляўнічых здымкаў жывёл, якіх яны пазбавілі жыцця? Паляўнічыя тлумачаць, што забіваюць жывёл, каб атрымаць іх мяса або трафеі. Футры зацкаваных лісоў не апрацоўваюцца з-за пашкоджанай поўсці. Іх проста выкідваюць. Асноўная мэта палявання не мае задаволіць голад, але і прагу забойства! Калі б мы мелі справу з так адкрыта праяўленым жаданнем забіваць людзей, то ўсе б крычалі: «Вычварэнцы, гэта ж вычварэнства!» Забойства жывёл, кажуць, гэтая традыцыя. Але гэта, на жаль, адна з тых традыцый, якіх мы павінны пазбавіцца! – абураецца Петэр Воглебен. – Паляванні вашага міністра аховы асяроддзя і яго сяброў на фазанаў гадаваных у клетках гэта проста скандал. Асабліва страшна тое, што чалавек, які прадстаўляе такі падыход да жывёльнага свету, свету прыроды, мае тую прыроду ў Польшчы абараняць! Такі чалавек павінен абараняць жывёл ад паляўнічых, дрэвы перад масавай высечкай і прамысловым выкарыстаннем. На такой пасадзе павінен быць хтосьці, хто мае вельмі высокую эмпатыю і пазітыўнае, адкрытае стаўленне да прыроднага свету – лічыць нямецкі прыяцель прыроды.

 

Міраслава Кастанчук